Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
— He трэба гаварыць пра гэта,— сказала Марыя.— He трэба гаварыць пра гэта, Пілар.
— Por que 1 не трэба?— сказала жанчына, не гледзячы, як і раней, ні на яго, ні на яе.— Я буду казаць пра гэта, пакуль мне не абрыдне. Ну,— яна нарэшце глянула на дзяўчыну,— вось якраз цяпер мне ўжо абрыдла. Болей я гэтага казаць не буду, зразумела?
— He трэба пра гэта, Пілар,— сказала Марыя.
— Маё ты маленькае любае зайчанятка,— сказала Пілар.— А цяпер прымі галаву, бо ўся тая дурасць у мяне прайшла.
— Гэта зусім не дурасць,— сказала Марыя.— А маёй галаве дужа зручна тут.
— He, прымі яе,— сказала Пілар і, падклаўшы свае вялікія рукі пад галаву дзяўчыны, прыўзняла яе.— Ну, а што з табой, Ingles?— спытала яна, усё яшчэ трымаючы галаву дзяўчыны і пазіраючы на горы.— Ці які кот табе язык адкусіў?
— He кот,— сказаў Роберт Джордан.
— Дык які ж звер табе яго адкусіў? — Яна апусціла галаву дзяўчыны на зямлю.
— Ніякі,— адказаў ёй Роберт Джордан.
— Відаць, сам праглынуў?
— Магчыма,— сказаў Роберт Джордан.
— Ну і як, смачна было?— Пілар азірнулася на яго і ўсміхнулася.
— He вельмі.
— Я так і думала,— сказала Пілар.— Я так і думала. Зараз я аддам табе тваё зайчаня. Зрэшты, я зусім і не збіралася адбіраць у цябе тваё зайчанятка. Гэтая мянушка дужа пасуе да яе,— я ўранку чула, як ты яе называў так.
Роберт Джордан адчуў, што чырванее.
— Цяжкая ты жанчына,— сказаў ён ёй.
1 Чаму (ісп.).
— He,— сказала Пілар.— Але ж я такая простая, што адразу і не ўцяміш. А ты, Ingles?
— Відаць, і я такі самы. Хоць далёка не такі просты.
— Ты мне падабаешся, Ingles,— сказала Пілар. Потым усміхнулася, нахілілася наперад, зноў усміхнулася і пахітала галавой.— Вось калі б мне ўдалося забраць у цябе зайчаня ці цябе адарваць ад зайчаняці!
— Нічога ў цябе не атрымалася б.
— Ведаю,— сказала Пілар і зноў усміхнулася.— Ды я зусім і не хацела б рабіць гэтага. Але калі была маладая, я б цябе адбіла.
— Веру.
— Верыш?
— Вядома,— сказаў Роберт Джордан.— Аднак усё гэта бязглуздая балбатня.
— I гэта зусім на цябе не падобна,— сказала Марыя.
— Я сёння наогул сама на сябе не падобная,— сказала Пілар.— Зусім не падобная. 3-за твайго моста ў мяне галава разбалелася, Ingles.
— Што ж, у такім разе назавём яго Мостам галаўнога болю,— сказаў Роберт Джордан.— Але ён паляціць у мяне ў бездань, як зламаная птушыная клетка.
— Вось гэта мне падабаецца!— сказала Пілар.— Ну, а яшчэ!
— Я разламлю гэты мост напалам, як аблуплены банан.
— А я б зараз з’ела банан,— сказала Пілар.— Ну, яшчэ, Ingles. Пагавары яшчэ.
— Навошта,— сказаў Роберт Джордан.— Хадзем да лагера.
— Твой мост ад цябе не ўцячэ,— сказала Пілар.— Я ж абяцала, што пакіну вас сам-насам.
— He трэба, у мяне яшчэ багата спраў.
— Гэта таксама справа, і шмат часу яна не адбярэ.
— Змоўкні, Пілар,— сказала Марыя.— Навошта такія грубасці.
— Бо я сама грубая,— сказала Пілар.— Але ж і вельмі далікатная. Soy muy delicada. Я пакіну вас удваіх. А пра рэўнасць — тое ўсё пустая балбатня. Мяне ўзлаваў Хаакін, бо я ў яго вачах убачыла, якая я брыдкая. Я не раўную, я толькі зайздрошчу, што табе дзевятнаццаць гадоў. Але такая зайздрасць хутка міне: табе ж не заўсёды будзе дзевятнаццаць год. Ну, я пайшла.
Яна паднялася і, падпёршы бок адной рукой, глянула на Роберта Джордана, які таксама ўжо ўстаў. Марыя сядзела пад дрэвам, апусціўшы галаву.
— Мы ўсе разам пойдзем да лагера,— сказаў Роберт Джордан.— Так будзе лепей. Да таго ж наперадзе нас чакае шмат спраў.
Пілар кіўнула на Марыю, што працягвала сядзець адвярнуўшыся і маўчала.
Пілар усміхнулася, ледзь прыкметна паціснула плячыма і запытала:
— Дарогу ведаеш?
— Я ведаю,— сказала Марыя, не падымаючы галавы.
— Pues me voy,— сказала Пілар.— Тады я пайшла. Я згатую табе што-небудзь смачненькае, Ingles.
Яна рушыла зарослым верасам лугам да ручая, які вёў да лагера.
— Пачакай!— гукнуў яе Роберт Джордан.— Нам лепей пайсці ўсім разам.
Марыя сядзела моўчкі.
Пілар не азірнулася.
— Que va, усе разам,— сказала яна.— Пабачымся ў лагеры.
Роберт Джордан стаяў і глядзеў ёй услед.
— 3 ёй нічога не здарыцца?— запытаў ён у Марыі.— У яе хваравіты выгляд.
— Хай ідзе,— сказала Марыя, усё яшчэ не падымаючы галавы.
— Дарма мы яе адну адпусцілі.
— Хай ідзе,— сказала Марыя.— Хай ужо ідзе!
РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
Яны ішлі парослым верасам горным лугам, і Роберт Джордан адчуваў, як верас чапляецца за ногі, адчуваў вагу пісталета, што адцягваў яму пояс, адчуваў на твары цеплыню сонечных промняў і ветрык з снежных вяршынь, што халадзіў яму спіну, і адчуваў у сваёй далоні руку дзяўчыны, моцную і тугую, і яе тонкія пальцы, што перапляліся з яго пальцамі. Ад той далоні, прыціснутай да яго далоні, ад пераплеценых пальцаў, ад яе запясця, што тулілася да яго запясця, пранікала яму ў далоню, у пальцы і запясце штосьці такое свежае, як першы подых ветру, які ледзь моршчыць застылую ў штылі гладкую паверхню мора,— штосьці такое лёгкае, як пух, што асядае на губах, ці лісце, што ападае ў ціхае бязветранае надвор’е,— штосьці такое лёгкае, што досыць было б дотыку пальцаў, каб адчуць гэ-
та, аднак адначасова поціск пальцаў, шчыльная блізкасць далоні і запясця настолькі ўзмацнялі, настолькі паглыблялі гэтае «штосьці», рабілі яго такім вострым, такім балючым, такім нясцерпным, што яно быццам токам працінала яму руку і поўніла ўсё цела пакутлівым шчымлівым жаданнем. Сонца адсвечвала на яе валасах колеру спелай пшаніцы, на залаціста-смуглявым пяшчотным твары і на выгіне яе шыі. Ён адхіліў ёй галаву назад, прыгарнуў яе да сябе і пацалаваў. Яна затрымцела, і ён моцна прыціснуў да сябе ўсё яе цела і адчуў яе маленькія тугія грудзі, адчуў іх скрозь тканіну сваёй кашулі і яе сарочкі. Ён падняў руку і расшпіліў гузікі на яе сарочцы, нахіліўся і пацалаваў яе грудзі, а яна стаяла і трымцела, адхіліўшы галаву на руку, што абдымала яе. Потым яна дакранулася падбародкам да яго галавы, і ён адчуў, што яна абхапіла яго галаву і прыціснула яе да сябе. Ён выпрастаўся і абняў яе абедзвюма рукамі так моцна, што яна ўзнялася над зямлёй, і прыціснуў яе да сябе, адчуваючы, як яна трымціць, і яе губы дакрануліся да яго шыі, і ён паставіў яе на зямлю і сказаў:
— Марыя, о мая Марыя!
Потым ён спытаў:
— Куды нам пайсці?
Яна нічога не адказала, толькі яе пальцы праслізнулі яму за каўнер, і ён адчуў, што яна расшпіліла гузік на яго кашулі, і яна сказала:
— Я таксама. Я таксама хачу цябе пацалаваць.
— He трэба, зайчанятка.
— He, трэба. Як ты, так і я.
— He. Так не бывае.
— Дык хай будзе! Ох, хай будзе. Хай будзе!
Потым быў пах прымятага верасу і калючыя зламаныя сцяблінкі пад яе галавой, і яркія блікі сонца на яе сплюшчаных павеках, і на ўсё жыццё, здавалася, ён запомніў выгін яе шыі — калі яна ляжала, закінуўшы галаву ў верасе,— і ледзь бачнае варушэнне вуснаў, і трымценне павек, моцна сплюшчаных, каб не бачыць сонца і наогул нічога не бачыць,—і ўсё наўкол для яе было чырвоным, аранжавым, залаціста-жоўтым ад сонца, што прабівалася скрозь сплюшчаныя павекі,— усё такога самага колеру, усё ў той самай зыркай слепаце. А для яго гэта быў цёмны праход, які вёў у нікуды, зноў у нікуды, і яшчэ раз у нікуды, і яшчэ і яшчэ раз у нікуды,— локці ўціснутыя ў зямлю — і зноў у нікуды, і бязмежна, няўтольна ўвесь час у небыццё, і ўжо нясцерпна, і зноў у нікуды, і болей ужо нельга вытрымаць, і зноў, і зноў, і зноў у нікуды, і раптам неспадзявана, пя-
куча, апошнім намаганнем увесь змрок некуды знік, і час спыніўся, і толькі яны ўдваіх існавалі ў тым нерухомым часе, і зямля пад імі скаланулася і паплыла.
Потым ён ляжаў на баку, галавой у верасе, удыхаючы яго водар і пах каранёў і зямлі, і сонца прабівалася паміж сцяблінамі, якія абдзіралі голыя плечы і бок, а дзяўчына ляжала побач, і вочы ў яе яшчэ былі заплюшчаныя, а потым яна расплюшчыла іх і ўсміхнулася, і ён вымавіў вельмі стомлена і нібыта аднекуль здалёку, хоць і пяшчотна:
— Ау, зайчанятка.
А яна ўсміхнулася і адказала яму ўжо зусім побач: — Ау, мой Ingles.
— Я не Ingles,— сказаў ён ляніва.
— He, ты мой Ingles,— сказала яна.— Ты мой Ingles.
I яна выпрастала рукі, узяла яго за абодва вухі і пацалавала ў лоб.
— Вось так,— сказала яна.— Ну, як цяпер? Навучылася ўжо цалавацца?
Потым яны ішлі разам па-над ручаём, і ён сказаў:
— Марыя, я цябе кахаю, і ты такая цудоўная, і такая прыгожая, і такая незвычайная, што, калі я з табою, мне хочацца памерці,— вось так я цябе кахаю.
— Ох,— вымавіла яна.— Я кожны раз паміраю. А ты не?
— He. Амаль. А ты адчула, як зямля паплыла?
— Так. Калі я памірала. Калі ласка, абдымі мяне.
— He трэба. Я трымаю цябе за руку. Мне досыць тваёй рукі.
Ён зірнуў на яе, потым перавёў погляд наперад, туды, дзе заканчваўся луг, і ўбачыў у небе ястраба, што вышукваў здабычу, і агромістыя надвячоркавыя хмары, якія спакваля выпаўзалі з-за гор.
— А з іншымі ў цябе так не было?— спытала Марыя.
Яны цяпер ішлі, трымаючыся за рукі.
— He. Далібог, не. Ніколі.
— А ты кахаў шмат жанчын?
— Кахаў. Але не так, як цябе.
— I гэтага ніколі не было? Праўда?
— Было прыемна, але так, як з табой, ніколі не было.
— Пад намі плыла зямля. А раней зямля ніколі не плыла?
— He. Ніколі.
— Так,— сказала Марыя.— А наперадзе ў нас толькі адзін дзень.
Ён нічога не сказаў.
— Але ж хоць гэта ў нас было,— сказала Марыя.— А я табе падабаюся? Адкажы, падабаюся? Потым я буду яшчэ прыгажэйшая.
— Ты і зараз вельмі прыгожая.
— He,— сказала яна.— Пагладзь мяне па галаве.
Ён пагладзіў яе і адчуў, як кароткія валасы мякка кладуцца пад яго пальцамі, а потым адразу ўздымаюцца, і ён абедзвюма рукамі ахапіў яе галаву, павярнуў тварам да сябе і пацалаваў.
— Мне надта падабаецца цалавацца,— сказала яна.— Але я яшчэ не ўмею.
— Табе гэта і не трэба ўмець.
— He, трэба. Калі я зраблюся тваёй жонкай, я мушу падабацца табе ва ўсім.
— Ты мне і так падабаешся. Мне не трэба, каб ты падабалася мне болей. Гэта нічога не змяніла б, калі б ты мне яшчэ болей падабалася.
— Вось пабачыш,— сказала яна радасна.— Зараз мае валасы табе прыносяць асалоду толькі таму, што яны не такія, як ва ўсіх. Але яны штодзень падрастаюць. Хутка яны зробяцца доўгія, і я ўжо не буду выглядаць такой пачварай, і, магчыма, ты сапраўды пакахаеш мяне вельмівельмі.