• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    — У цябе прыгожае цела,— сказаў ён.— Найлепшае ва ўсім свеце.
    — Яно ўсяго толькі маладое і хударлявае.
    — He. У прыгожым целе ёсць нейкая таемная сіла. He ведаю, чаму яна адчуваецца не заўсёды і не ў кожнай жанчыне. Але ж у цябе яна ёсць.
    — Для цябе,— сказала яна.
    — He.
    — Так. Для цябе, толькі для цябе і заўсёды будзе толькі для цябе. Але гэтага яшчэ мала, я хачу даць табе болей. Я навучуся дагаджаць табе ва ўсім. Толькі скажы мне праўду: зямля ніколі раней не плыла пад табой?
    — Ніколі,— адказаў ён шчыра, і гэта была праўда.
    — Цяпер я шчаслівая,— сказала яна.— Цяпер я сапраўды шчаслівая.
    — Ты зараз думаеш пра нешта іншае?— спыталася яна ў яго.
    — Так. Пра сваю справу.
    — Шкада, што ў нас няма коней,— сказала Марыя.— Я такая шчаслівая, што хацела б скакаць на добрым жвавым кані, хутка-хутка, і каб ты скакаў побач са мной, і каб
    мы імчалі ўсё шпарчэй і шпарчэй, наўгалоп, а шчасця майго ўсё адно не маглі дагнаць.
    — Мы змаглі б дагнаць тваё шчасце на самалёце,— сказаў ён, слухаючы яе адным вухам.
    — I ляцець высока-высока ў небе, як тыя маленькія знішчальнікі, што так блішчаць на сонцы,— сказала яна.— I рабіць петлі і пікіраваць. Que bueno!1 — засмяялася яна.— Маё шчасце нават не заўважыла б гэтага.
    — Тваё шчасце не баіцца паветраных ям,— сказаў ён, слухаючы адным вухам.
    Бо ў тую хвіліну ў думках ён быў ужо далёка ад Марыі. Ён ішоў поруч з ёй, але думкі яго былі занятыя мостам, і ўсё паўставала перад ім так ясна, дакладна, выразна, як у візіры фотаапарата, калі зрабіць добрую наводку на фокус. Ён бачыў абодва пасты і Ансельма з цыганом, што назіралі за шашой. Ён бачыў бязлюдную дарогу і бачыў, як па ёй рухаюцца войскі. Ён бачыў месцы, дзе будуць пастаўлены ручныя кулямёты, каб было найзручнейшае поле абстрэлу, і думаў, хто будзе з іх страляць: пад канец ён сам, але ж хто пачне? Ён закладваў дынамітныя зарады, замацоўваў і звязваў іх, устаўляў капсулі, падводзіў запальны дрот, сашчапляў канцы і нарэшце вярнуўся туды, дзе паставіў старую скрынку з дэтанатарам; а потым пачаў думаць пра ўсё тое, што магло здарыцца і што магло пашкодзіць справе.
    Кінь думаць пра гэта, сказаў ён сабе. Толькі што ты цалаваў гэтую дзяўчыну, і цяпер галава твая зрабілася ясная, зусім ясная, а ты ўжо пачынаеш трывожыцца. Абдумаць тое, што належала зрабіць,— адно, а трывожыцца — гэта ўжо нешта зусім іншае. He трывожся. He трэба асабліва трывожыцца. Ты ведаеш, што табе самому давядзецца зрабіць, і ведаеш, што з табой можа здарыцца. Але ж усётакі тое можа здарыцца.
    Ты ішоў на гэта свядома, ведаючы наперад, за якую справу бярэшся. Ты сам паўстаеш супраць таго, што мусіш зрабіць і што трэба зрабіць, каб з’явіўся хоць які шанц для перамогі. Цяпер ты мусіш выкарыстоўваць тых людзей, якіх любіш, гэтаксама, як выкарыстоўваюць дзеля справы салдат, да якіх не маюць ніякіх пачуццяў. Відаць, Пабла ўсё-такі разумнейшы за ўсіх. Ён адразу ўцяміў усю небяспеку гэтай справы. Пілар — тая цалкам за гэта, з самага пачатку, але і яна пачынае разумець, чым гэта ўсё пахне на самой справе, і гэтае разуменне ўжо адбіваецца на ёй. Эль
    1 Як добра! (ісп.)
    Сорда адразу ўсвядоміў і гатовы зрабіць усё, што трэба, але падабаецца ўсё гэта яму не болей, чым табе, Роберт Джордан.
    Выходзіць, гаворыш, цябе трывожыць не так тое, што будзе з табой, як тое, што можа здарыцца з жанчынай, з дзяўчынаю і з іншымі,— ты гэта хочаш сказаць? Хай так. Але памяркуй, што здарылася б з імі, калі б ты не прыйшоў сюды? He, так думаць не след. Ты ніякай адказнасці за іх не нясеш, хіба толькі за тое — як яны выканаюць сваю частку задання. He ты аддаваў загад. Гэта загад Гольца. А хто такі Гольц? Добры камандзір. Найлепшы з усіх, пад кіраўніцтвам якіх табе давялося служыць. Але ці павінен хто выконваць загад, які здзейсніць немагчыма, загадзя ведаючы, да чаго гэты загад можа прывесці? Нават калі гэты загад аддаў Гольц, які прадстаўляе не толькі армію, але і партыю? Так. Такі загад павінен быць выкананы, бо толькі на справе можна давесці, што яго немагчыма здзейсніць. Адкуль жа ты ведаеш, што яго немагчыма ажыццявіць, калі ты нават не спрабуеш яго выканаць? Да чаго ж мы дайшлі б, калі б замест выканання загадаў штораз толькі гаварылі: «Няма магчымасці выканаць»?
    Ён ужо дастаткова наглядзеўся на камандзіраў, для якіх кожны загад было немагчыма выканаць. Узяць да прыкладу хоць бы таго ж парсюка Гомеса с Эстрамадуры. Ён ужо дастаткова пабачыў атак, падчас якіх флангі заставаліся на месцы, не ішлі наперад, бо гэта здавалася «немагчымым». He, ён выканае загад, і калі яно так ужо здарылася і ён палюбіў людзей, якія павінны дапамагаць яму ў гэтым,— тым горш для яго.
    Такая ўжо гэтая партызанская праца: заўсёды наклікаеш няшчасце і небяспеку на тых, у каго знаходзіш прытулак і дапамогу. Але ў імя чаго? У імя таго, каб урэшце пакласці канец усякай небяспецы і каб усім добра жылося ў гэтай краіне. Гучыць труізмам, але ўсё адно: гэта — праўда.
    Калі Рэспубліка пацерпіць паражэнне, у Іспаніі не будзе жыцця тым, хто за яе змагаўся. А можа, гэта не так? He, гэта сапраўды так: ён на свае вочы бачыў, што рабілася ў мясцовасцях, захопленых фашыстамі.
    Пабла — свіння, але ўсе іншыя — цудоўныя людзі, і хіба не здрада — штурхнуць іх на такое? Магчыма. Але нават калі яны не выканаюць гэтага задання, праз тыдзень сюды, у горы, усё адно прыйдуць два кавалерыйскія эскадроны і знішчаць іх лагер.
    Так, неўмяшальніцтвам у іх жыццё ўсё адно нічога не выйграеш. Хіба што зберажэш для сябе прынцып, што кожны чалавек жыве сам па сабе і нельга ўмешвацца ні ў чыё жыццё. Ага, выходзіць, ты прытрымліваешся гэтага прынцыпу? Так, прытрымліваюся. Ну, а як жа тады планавае грамадства і гэтак далей? Гэтым хай займаюцца іншыя. У яго хопіць сваіх спраў, якімі ён будзе займацца пасля вайны. Ён удзельнічае ў гэтай вайне, бо яна пачалася ў краіне, якую ён заўсёды любіў, а яшчэ таму, што ён верыць у Рэспубліку і ведае: калі Рэспубліка будзе знішчана, жыццё зробіцца нясцерпным для тых, хто верыць у яе. У час вайны ён падначаліў сябе камуністычнай дысцыпліне. Тут, у Іспаніі, камуністы паказалі найлепшую дысцыпліну і найцвярозы і найразумнейшы падыход да вядзення вайны. Ён прыняў іх дысцыпліну на час вайны, бо ў справе вядзення яе гэта была адзіная партыя, чыю праграму і дысцыпліну ён мог паважаць.
    Якія ж у яго палітычныя перакананні? Няма ў цябе зараз аніякіх, сказаў ён сабе. Але пра гэта нельга гаварыць нікому. Нават не прызнавайся ў гэтым. А што ты будзеш рабіць пасля вайны? Вярнуся ў Штаты і зноў буду працаваць выкладчыкам іспанскай мовы і напішу праўдзівую кнігу аб гэтай вайне. Абавязкова напішу, сказаў ён сабе. I зрабіць гэта будзе не надта цяжка.
    Трэба будзе пагаварыць пра палітыку з Пабла. Цікава, як развіваліся яго палітычныя погляды. Напэўна, злева направа — класічны шлях у духу старога Леруса. Ды і Прыета не лепшы. Пабла і Прыета аднолькава не вераць у нашу канчатковую перамогу. Ва ўсіх у іх палітыка канакрадаў. Я веру ў Рэспубліку як спосаб кіравання краінай, але Рэспубліка павінна пазбавіцца ад усёй гэтай зграі канакрадаў, якая завяла яе ў тупік. Хіба можна знайсці яшчэ адзін такі народ, правадыры якога былі б такімі заклятымі яго ворагамі, як тут, у Іспаніі?
    Ворагі народа. Гэта выраз, без якога лёгка можна абысціся. Хадзячы выраз, якім не варта карыстацца. Вось што зрабіла з ім ноч з Марыяй. Бо ён зрабіўся ўжо палітычным фанатыкам і ханжой, нібыта нейкі цвердалобы баптыст, і слоўцы накшталт «ворагі народа» самі сабой лезуць яму ў галаву. Рэвалюцыйна-патрыятычныя штампы — cliches Яго розум ужо прызвычаіўся некрытычна ўспрымаць і ўжываць іх. Вядома, яны ў пэўнай ступені адпавядаюць сапраўднасці, але надта ўжо бяздумна ён іх ужывае.
    1 Клішэ (фр.).
    Аднак пасля ўчарашняй ночы і сённяшняга дня свядомасць яго зрабілася яснай і дакладнай. Дзіўная рэч — фанатызм. Каб быць фанатыкам, трэба мець абсалютную, бясспрэчную ўпэўненасць, што праўда на тваім баку, і нішто так не ўмацоўвае гэтую ўпэўненасць, як устрыманне. Устрыманне — найгоршы вораг усякай ерасі.
    Цікава, ці вытрымае гэты тэзіс далейшае паглыбленне. Напэўна, акурат таму камуністы так заўзята выступаюць супраць багемы. Прэч багему, спакусу Маякоўскага!
    Але цяпер ужо Маякоўскі зноў прыпісаны да ліку святых. Можа, таму, што ён памёр. Ты сам неўзабаве памрэш і назаўсёды замоўкнеш. Ну, няма чаго думаць пра такія рэчы. Думай лепей пра Марыю.
    Марыя была цяжкім выпрабаваннем для яго фанатызму. Рашучасці яго яна не пахіснула, але цяпер яму дужа не хацелася паміраць. Ён бы з радасцю адмовіўся цяпер ад геройскай ці пакутніцкай смерці. Ён не хацеў паўтараць Фермапілы, не збіраўся строіць з сябе Гарацыя на гэтым мосце ці супернічаць з тым галандскім хлопчыкам, які заткнуў дзірку пальцам у дамбе. He. Ён проста хацеў паболей пабыць з Марыяй. Ён вельмі хацеў доўга-доўга быць з Марыяй.
    Ён не верыў, што для яго існуе тое, што называецца «доўга-доўга», але калі яно і выпадзе, ён хацеў бы правесці яго з Марыяй. Мы маглі б пасяліцца з ёй у гатэлі і зняць нумар на імя доктара Лівінгстона з жонкай, падумаў ён.
    А чаму б мне не ажаніцца з ёю? А чаму не? Я ажанюся з Марыяй, падумаў ён. I тады мы будзем містэр і місіс Джордан з Сан-Велі, штат Айдаха, альбо з Корпус-Крысці, штат Тэхас, альбо з Б’юта, штат Мантана.
    Іспанкі — цудоўныя жонкі. У мяне ніколі не было жонкі-іспанкі, таму я гэта ведаю напэўна. А калі я зноў пачну выкладаць ва універсітэце, яна будзе цудоўнай жонкай выкладчыка. I калі студэнты, што вывучаюць іспанскую мову, завітаюць як-небудзь надвячоркам выкурыць люльку і пагаманіць па-сяброўску пра Кеведа, Лопэ дэ Ba­ra, Гальдоса ці пра якіх іншых знакамітых іспанскіх пісьменнікаў, Марыя зможа расказаць ім, як адзін з крыжакоў у блакітных кашулях, змагароў за сапраўдную веру, сеў ёй на галаву, а іншыя яго аднаверцы скруцілі ёй рукі, задралі спадніцу і падолам заткнулі ёй рот.
    Цікава, як сустрэнуць Марыю ў Місулі, штат Мантана? Калі наогул мне пашчасціць вярнуцца на сваю пасаду ў Місулі. Пэўна ж, мяне там назаўсёды заклеймавалі чырвоным і прозвішча маё занеслі ў чорны спіс. Аднак хто
    ведае. Можа, гэта і не так. Яны ж не ведаюць, чым я тут займаюся, дый не паверылі б ніколі, калі б ім нават і расказалі, а іспанскую візу я атрымаў яшчэ да таго, як былі ўведзены абмежаванні.