• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    Тэрмін маёй візы скончыцца толькі ўвосень трыццаць сёмага года. Я выехаў улетку трыццаць шостага, і хоць адпачынак мне далі толькі на год, вярнуцца я павінен на пачатку асенняга семестра. Так што наперадзе яшчэ шмат часу. Калі пайшло на тое, дык і да паслязаўтра яшчэ ёсць шмат часу. He. Мабыць, наконт універсітэта не трэба асабліва клапаціцца. Трэба толькі паспець вярнуцца туды да пачатку асенняга семестра, і ўсё будзе добра. Толькі трэба вярнуцца да восені.
    А ўсё-такі ты ўжо здаўна вядзеш дзіўнае жыццё. Вельмі дзіўнае, чорт ведае якое дзіўнае! 3 Іспаніяй звязаны твая прафесія і твая праца, і няма нічога незвычайнага ў тым, што ты паехаў у Іспанію. Улетку табе не раз даводзілася ўдзельнічаць у будаўніцтве розных тэхнічных аб’ектаў, ці пракладаць лясныя дарогі, ці працаваць у артылерыйскім парку, і ты прызвычаіўся мець справу з дынамітам,— таму ў тым, што ты зрабіўся падрыўніком, нічога незвычайнага няма. Праца як праца, хіба што толькі заўсёды даводзіцца спяшацца.
    3 той хвіліны, як работа падрыўніка робіцца для цябе тэхнічнай задачай, ты болей нічога, апроч вырашэння гэтай тэхнічнай задачы, не бачыш. Але тут ёсць яшчэ шмат іншага, далёка не такога простага, хоць, шчыра кажучы, ты даволі лёгка з гэтым звыкся. Напрыклад, ты заўсёды вышукваеш найболын зручныя спосабы забойства, непазбежна звязанага з работай падрыўніка. Хіба гучныя словы робяць забойствы справядлівейшымі? Ці больш прыемнымі? Калі хочаш ведаць, ты надта ўжо ахвотна ўзяўся за гэтую справу. I на каго ты будзеш падобны ці, дакладней сказаць, на што ты будзеш здольны, калі закончыцца твая служба Рэспубліцы,— прадбачыць вельмі цяжка. Спадзяюся, аднак, што ты пазбавішся ўсяго гэтага, калі напішаш пра гэта, падумаў ён. Як толькі ты пра гэта напішаш, усё пройдзе. Гэта будзе добрая кніжка, калі табе пашчасціць яе напісаць. Куды лепшая, чым тая, папярэдняя.
    А пакуль што ты можаш разлічваць толькі на сёння і заўтра, сёння і заўтра, зноў і зноў — спадзяюся — сёння і заўтра, падумаў ён, а таму карыстайся часам, які маеш, і будзь за гэта ўдзячны. А калі з мостам усё скончыцца блага? Па ўсім відаць, што так яно і будзе.
    Затое з Марыяй усё добра. Хіба ж не так? Яшчэ і як добра, падумаў ён. Магчыма, гэта ўсё, што я магу яшчэ ўзяць ад жыцця. Магчыма, гэта і ёсць маё жыццё, і, замест таго каб доўжыцца семдзесят гадоў, яно будзе працягвацца толькі сорак восем гадзін ці семдзесят гадзін, дакладней, семдзесят дзве гадзіны. Трое сутак па дваццаць чатыры гадзіны — гэта і будзе акурат семдзесят дзве гадзіны.
    Магчыма, за семдзесят гадзін можна пражыць такое самае поўнае жыццё, як і за семдзесят гадоў, калі толькі жыў поўным жыццём раней, да таго, як гэтыя семдзесят гадзін пачаліся, і калі дасягнуў ужо пэўнага веку.
    Што за глупства, падумаў ён. Да якога глупства можна дайсці, калі вось так размаўляеш сам з сабой. Самая звычайная лухта. А можа, і не. Добра, там пабачым. Апошні раз я спаў з жанчынай у Мадрыдзе. He, не ў Мадрыдзе, a ў Эскарыале. I калі не зважаць на тое, што сярод ночы я прачнуўся і мне раптам здалося, быццам са мной ляжыць нехта іншы, я быў шчаслівы, пакуль не ўспомніў, хто спаў са мной на самай справе,— гэта ўсё адно, што вяртацца ў мінулае, нагадваць колішнія асалоды, толькі прыемней. А перадапошні раз гэта было ў Мадрыдзе, і калі не зважаць на тое, што я ўвесь час намагаўся сябе ашукаць, усё было тое самае, і нават яшчэ горш. Так што я не належу да рамантыкаў, якія апяваюць іспанскую жанчыну, і ніколі не надаю выпадковай сустрэчы большай вагі, чым выпадковай сустрэчы ў іншых краінах. Але калі я з Марыяй, я кахаю яе так, што мне сапраўды хочацца памерці, а я раней ніколі не верыў, што так бывае наогул і тым больш што такое можа здарыцца са мной.
    Таму, калі мне давядзецца прамяняць семдзесят гадоў жыцця на семдзесят гадзін, гэты абмен, дзякуючы каханню Марыі, будзе для мяне абсалютна эквівалентным, і, на шчасце, я добра ўсведамляю гэта. I калі для мяне не існуе таго, што я называю «доўга-доўга», ці «давеку», ці «назаўсёды», а ёсць толькі «цяпер», дык трэба цаніць гэтае «цяпер», і я шчаслівы, што маю яго. Цяпер, ahora, maintenant, heute Дзіўна, што такое слова, як «цяпер», азначае зараз для мяне ўвесь сусвет, усё маё жыццё. Ці — сёння вечарам, Esta noche, се soir, heute abend. Life i wife, wie i Mari2. He, не тое. Замест «жонкі» па-французску атрым-
    1 Тут і ніжэй даюцца эквіваленты адных і тых жа слоў — цяпер, сёння вечарам, нябожчык, вайна і любая — на іспанскай, нямецкай і французскай мовах.
    2 Па-англійску слова «жыццё» рыфмуецца са словам «жонка», а па-французску — са словам «муж».
    ліваецца «муж». Ёсць яшчэ now і frau, але гэта ўжо зусім не да месца. Вось узяць словы: mort, muerto і todt, нябожчык. 3 іх усіх todt — самае мёртвае. Ці яшчэ: вайна, guerre, guerra і krieg. Krieg найбольш пасуе да паняцця «вайна», праўда? Ці, можа, мне так здаецца, бо я найгорш ведаю нямецкую мову? А возьмем словы: любая, cherie, prenda і schatz. Усе яны нічога не вартыя ў параўнанні з Марыяй. Марыя — вось гэта імя!
    Ну, што ж, мы выканаем гэты загад усе разам, і цяпер ужо нядоўга засталося чакаць. А справа, сапраўды, выглядае чым далей, тым горшай. Раніцай такую аперацыю немагчыма ажыццявіць. Бо адыходзіць можна толькі вечарам, а пратрымацца тут цэлы дзень немагчыма. Але калі можна было б дачакацца там змроку, а потым вярнуцца назад, у лагер. А тады ўсё, можа, і абышлося б. Ну, добра, а калі ўсё-такі паспрабаваць адысці ўдзень? Што тады? Бедалага Эль Сорда, ён нават звычайнай людской мовай загаварыў, каб усё гэта мне растлумачыць як след! Быццам бы я сам пра гэта не думаў штораз, калі заставаўся самнасам са сваімі думкамі пасля размовы з Гольцам. Быццам бы гэта не засела мне ў галаве з пазаўчарашняга дня, як непераваранае цеста ў страўніку.
    Дзіўная рэч! Штораз ты вырашаеш, нібыта тая ці іншая жанчына штосьці для цябе значыць, а нарэшце выяўляецца, што ты памыляўся,— і так усё жыццё. Аднак ніколі раней яшчэ такога, як зараз, у цябе не было. I ты ўжо вырашыў, што ніколі і не будзе. I акурат у гэты самы момант ты трапляеш у такую безвыходную сітуацыю: бярэшся з дапамогай дзвюх мізэрных жменек партызан узарваць мост у безнадзейных абставінах, каб перашкодзіць контрнаступленню, якое, відаць, ужо пачалося, і табе сустракаецца такая дзяўчына, як Марыя. Ну і што з таго? Нічога дзіўнага для сябе ў гэтым не бачу. Адна бяда — ты яе занадта позна сустрэў.
    I тут яшчэ гэтая жанчына, Пілар, шчыра кажучы, проста ўпіхнула дзяўчыну ў твой спальны мяшок, ну і што з таго? Сапраўды, што здарылася? Што здарылася, скажы мне, калі ласка, што здарылася? Аднак жа гэтае самае і здарылася. Акурат гэтае самае і здарылася.
    Няма чаго выдумваць, быццам бы Пілар упіхнула яе ў твой спальны мяшок, і няма чаго рабіць выгляд, быццам бы гэта нешта нязначнае і бруднае. Ты прапаў, як толькі пабачыў яе. Як толькі яна ўпершыню растуліла вусны і звярнулася да цябе, ты ўжо адчуў гэта, сам ведаеш. Калі ўжо гэта прыйшло да цябе — а ты ўжо думаў, што яно
    ўжо ніколі да цябе не прыйдзе,— дык няма чаго паліваць яго брудам, бо ты ведаеш, што гэта такое, і ведаеш, што яно прыйшло акурат у тую самую хвіліну, калі ты ўпершыню пабачыў яе з патэльняй у руках.
    Акурат тады яно на цябе і звалілася, і ты ведаеш гэта, дык навошта ж нешта выдумваць? Кожны раз, калі ты глядзіш на яе ці яна на цябе, з табой адбываецца нешта дзіўнае. Дык чаму ж не прызнацца ў гэтым? Добра, я згодзен. А наконт таго, што быццам бы Пілар падсунула яе да цябе, дык Пілар зрабіла толькі адно: паводзіла сябе як мудрая жанчына. Яна клапатліва сачыла за дзяўчынай і ўсё адразу зразумела, калі Марыя вярнулася ў пячору з парожняй патэльняй.
    А яна толькі паскорыла справу. Пілар паскорыла справу, і дзякуючы ёй была ўчарашняя ноч і было сёння. Яна ў сто разоў разумнейшая за цябе і ведае, што такое час. Так, сказаў ён сабе, пэўна, трэба прызнаць, што яна сапраўды ведае цану часу. Нядаўна ёй нялёгка было, бо яна не хацела, каб іншых людзей абмінула тое, што страціла яна, але прызнаць, што яна гэта страціла, аказалася вышэй яе сіл. Так, ёй было нялёгка там, на гары, а мы, баюся, нічым ёй не дапамаглі.
    Але так ці інакш, але яно ўжо здарылася, і можна смела прызнацца ў гэтым, а цяпер табе не засталося нават дзвюх начэй з Марыяй. Hi век векаваць, ні жыць разам, ні мець таго, што людзям мець належыць,— нічога. Адна ноч, што ўжо мінула, адна гадзіна сёння ўдзень, адна ноч наперадзе — магчыма. I нічога болей.
    Ані жыцця, ані шчасця, ані лёгкіх штодзённых радасцей, ані дзяцей, ані чыстай піжамы, ані ранішняй газеты, ані прачынацца разам з ёй на світанку, адчуваючы, што яна побач і ты не самотны. He. Нічога гэтага не будзе. Але калі гэта ўсё, што ты яшчэ можаш узяць ад жыцця, калі ты, нарэшце, знайшоў гэта,— няўжо ж нельга правесці хоць бы адзіную ноч у людскай пасцелі?
    Ты просіш немагчымага. Ты просіш чагосьці абсалютна немагчымага. I калі ты сапраўды кахаеш гэтую дзяўчыну так, як кажаш, дык кахай яе як мага мацней, і хай будзе хоць бы моцным тое, што не можа быць доўгім і трывалым. Чуеш? У старадаўнія часы людзі прысвячалі гэтаму ўсё сваё жыццё. А ты, калі табе выпалі дзве ночы, можаш лічыць, што табе надзвычай пашчасціла. Дзве ночы. Ажно цэлых дзве ночы, каб кахаць, мілаваць і шанаваць. У горы і ў шчасці. У хваробе і ў смерці. He, не так. На добрую і ліхую долю. У хваробе і ў здароўі. Ажно да самай смерці.
    Дзве ночы. Хутчэй за ўсё. Хутчэй за ўсё, а цяпер годзе ўжо думаць пра гэта. Досыць. Гэта можа табе пашкодзіць. Ніколі не рабі таго, што можа табе пашкодзіць. Разумееш?
    Гэтае самае казаў Гольц. Чым даўжэй ён знаходзіцца тут, тым разумнейшым здаецца яму Гольц. Гэтае самае меў Гольц на ўвазе, калі гаварыў пра кампенсацыю за нерэгулярную службу. Магчыма, гэта самае было і з Гольцам, і ўся справа тут у абставінах, у тым, што бракуе часу і ты спяшаешся ўзяць ад жыцця ўсё, што табе наканавана? Магчыма, пры такіх абставінах гэта самае здараецца з кожным, а яму толькі здаецца, што з ім адбываецца нешта незвычайнае? Магчыма, і Гольцу выпадала не раз спаць з дзяўчатамі, калі ён камандаваў нерэгулярнымі кавалерыйскімі часцямі Чырвонай Арміі, і праз збег абставін і ўсяго астатняга тыя дзяўчаты здаваліся Гольцу такімі самымі, якой цяпер здаецца Марыя Роберту Джордану?