Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
— Хіба ты не чуеш, што ён размаўляе па-іспанску?— Пілар паглядзела на Роберта Джордана і з безнадзейным выглядам пахітала галавой.
— Так, але з акцэнтам.
— 3 якім?— спытаў Роберт Джордан.
— 3 эстрамадурскім,— важна адказаў Фернанда.
— Ой, матухна ты мая!— сказала Пілар.— Што за людзі!
— Магчыма,— сказаў Роберт Джордан.— Я, прынамсі, адтуль і прыехаў.
— I ён гэта добра ведае,— сказала Пілар.— Ты, старая дзеўка,— наеўся ўжо?
— Я мог бы з’есці і болей, калі б ведаў, што ў вас багата ежы,— адказаў ёй Фернанда.— А ты, дон Раберта, калі ласка, не думай, што я маю што-небудзь супраць цябе.
— Так цябе,— коратка сказаў Агусцін.— I яшчэ раз так цябе. Ці для гэтага мы рабілі рэвалюцыю, каб называць таварыша Раберта донам?
— Па-мойму, рэвалюцыя робіцца для таго, каб кожны мог называць адзін аднаго донам,— сказаў Фернанда.— Так яно і павінна быць пры Рэспубліцы.
— Так цябе,— коратка сказаў Агусцін.— Так і так!
— А я ўсё-такі лічу, што дону Раберта куды лягчэй і прасцей было б выкладаць англійскую мову.
— Дон Раберта не мае барады,— сказаў Пабла.— Ён не сапраўдны прафесар.
— Як так не маю барады?— сказаў Роберт Джордан.— А гэта што?— I ён пагладзіў сябе па шчоках і падбародку, пакрытых трохдзённаю шчэццю.
— Гэта не барада,— сказаў Пабла і пахітаў галавой.— Якая ж гэта барада?— Ён амаль развесяліўся.— Ён фальшывы прафесар.
— Так і ператак вас усіх,— сказаў Агусцін.— Сапраўды тут нейкі вар’яцкі дом!
— А ты выпі,— сказаў яму Пабла.— Мне, напрыклад, усё тут здаецца нармальным. Апроч таго, што ў дона Раберта няма барады.
Марыя правяла далонню па шчацэ Роберта Джордана.
— Ён мае бараду,— сказала яна Пабла.
— Табе лепей ведаць,— адказаў Пабла, і Роберт Джордан глянуў на яго.
Я не веру, што ён такі ўжо п’яны, падумаў Роберт Джордан. He, ён не дужа п’яны. 3 ім трэба быць напагатове.
— Слухай,— звярнуўся ён да Пабла,— як ты лічыш, ці доўга яшчэ будзе ісці снег?
— А як ты лічыш?
— Я ў цябе пытаюся.
— Спытайся ў іншых,— адказаў яму Пабла.— Я табе не інфармацыйна-разведвальная служба. Ты ж маеш паперку ад вашай разведвальнай службы. Спытайся ў жанчыны. Цяпер яна тут камандуе.
— Я пытаюся ў цябе.
— Ідзі ты, так цябе і так,— адказаў яму Пабла.— I цябе, і жанчыну, і дзяўчо.
— Ён п’яны,— сказаў Прымітыва.— He зважай на яго, Ingles.
— Па-мойму, ён не такі ўжо і п’яны,— сказаў Роберт Джордан.
Марыя стаяла ззаду Роберта Джордана, і ён бачыў, што Пабла глядзіць на яе праз яго плячо. Маленькія парсючыныя вочкі глядзелі на яе з круглага, парослага шчэццю твару, і Роберт Джордан падумаў: я бачыў шмат забойцаў на гэтай вайне, а некалькіх з іх і раней, і ўсе яны былі розныя — адзін да аднаго не падобныя — не мелі ніводнай агульнай адзнакі ці рысы, і тып злачынца — гэта загадка. Але Пабла, што і казаць, далёка не красунчык!
— Я не веру, што ты не можаш піць,— сказаў ён Пабла.— I не веру, што ты п’яны.
— Я п’яны,— з годнасцю сказаў Пабла.— Піць — гэта глупства. Уся справа ў тым, каб умець напівацца. Estoy muy borracho
— Сумняваюся,— адказаў яму Роберт Джордан.— Але тое, што ты баязлівец,— гэта праўда.
У пячоры адразу зрабілася так ціха, што ён пачуў, як сыкаюць дровы ў вогнішчы, на якім кухарыла Пілар. Ён пачуў, як захрабусцела аўчына, калі ён падняўся і перанёс вагу цела на ногі. Яму здавалася, што ён нават чуе, як падае снег. Гэтага не магло быць, але ён чуў цішыню там, дзе падаў снег.
Трэба забіць яго і пакончыць з усім гэтым, падумаў Роберт Джордан. Я не ведаю, што ён задумаў, але, напэўна, нічога добрага. Паслязаўтра — мост, а гэты чалавек няпэўны і можа сарваць усю аперацыю. Ну, давай. Трэба з гэтым пакончыць!
Пабла ўхмыльнуўся, падняў угору ўказальны палец і правёў ім сабе па горле. Потым пахітаў галавой, якая ледзь варочалася на яго кароткай тоўстай шыі.
— He, Ingles,— сказаў ён,— я на гэты кручок не злаўлюся.— Ён глянуў на Пілар і сказаў ёй:— Такім спосабам ты ад мяне не пазбавішся.
1 Я вельмі п’яны (ісп.).
— Sinverguenza — сказаў яму Роберт Джордан, які вырашыў нарэшце дзейнічаць.— Cobarde2.
— Што ж, магчыма,— сказаў Пабла.— Але ж усё адно на гэты кручок я не злаўлюся. Выпі, Ingles, і дай знак жанчыне, што, маўляў, нічога ў яе не атрымалася.
— Заткні сваю ляпу,— сказаў Роберт Джордан.— Жанчына тут ні пры чым. Я сам цябе раздражню.
— Дарма стараешся,— адказаў яму Пабла.— Я не паддамся.
— Ты bicho raro 3,— сказаў яму Роберт Джордан, не жадаючы страчваць гэтай нагоды, не жадаючы адступаць другі раз. Яму здавалася, што ўсё гэта ўжо было некалі раней, што кола замкнулася і ён нібыта паўтарае нешта вычытанае ў кніжцы ці пабачанае ў сне.
— Так, я подлы,— пагадзіўся Пабла.— Дужа подлы і дужа п’яны. За тваё здароўе, Ingles.— Ён зачэрпнуў віна з міскі і падняў конаўку.— Salud у cojones 4.
Так, ён подлы, падумаў Роберт Джордан, і хітры, і зусім не прасцяк. Ён дыхаў так гучна, што ўжо не чуў, як сыкаюць дровы ў вогнішчы.
— За тваё здароўе,— сказаў Роберт Джордан і зачэрпнуў віна з міскі. У іх тут без тостаў і здрада не здрада, падумаў ён.— Што ж, давай вып’ем. Salud,— сказаў ён.— Salud і яшчэ раз Salud.
Я табе пакажу зараз salud, падумаў ён. Salud, ах ты salud!
— Дон Раберта,— цяжка вымавіў Пабла.
— Дон Пабла,— сказаў Роберт Джордан.
— Ты не прафесар,— сказаў Пабла,— бо не маеш барады. А каб расправіцца са мною, табе трэба мяне забіць, а на гэта табе пад спадніцаю сілы бракуе.
Ён так моцна сцяў губы, што яны здаваліся вузенькай рыскаю, і паглядзеў на Роберта Джордана. Рот, як у рыбы, падумаў Роберт Джордан. I галава ў яго круглая,— ён падобны да тых рыб, што глытаюць паветра, калі іх выцягваюць з вады, і надзімаюцца, як шар.
— Salud, Пабла,— сказаў Роберт Джордан, паднёс конаўку да вуснаў і трошкі прыгубіў.— Ты мяне шмат чаму навучыў.
— Выходзіць, я вучу прафесара,— кіўнуў галавой Пабла. — Мы з табою будзем сябрамі, дон Раберта.
1 Бессаромны, нахабны (ісп.).
2 Баязлівец (ісп.).
3 Подлая жывёліна (ісп.).
4 Непрыстойная лаянка (ісп.).
— Мы і так сябры,— сказаў Роберт Джордан.
— Але цяпер мы будзем добрымі сябрамі.
— Мы і так добрыя сябры.
— Я лепей пайду адгэтуль,— сказаў Агусцін.— Кажуць жа, нібыта кожны чалавек павінен з’есці ў сваім жыцці цэлую тону гэтага дабра, але ў мяне ўжо зараз па дваццаць пяць фунтаў у кожным вусе засела.
■ — А ты што гэта ўсходзіўся, negro '?— сказаў яму Пабла.— Табе не падабаецца, што мы пасябравалі з донам Раберта?
— Ты там пасцеражыся наконт negro.— Агусцін падышоў да Пабла і спыніўся перад ім, сцяўшы кулакі.
— Так цябе завуць усе.
— Толькі не ты.
— Ну, дык назаву цябе Ыапсо 2...
— I так не дазволю.
— Дык які ж ты? Чырвоны?
— Так. Чырвоны. Rojo. Нашу чырвоную зорку і стаю за Рэспубліку. А завуць мяне Агусцін.
— Бач, які патрыёт,— сказаў Пабла.— Паглядзі, Ingles, які ўзорны патрыёт.
Агусцін наводмаш ударыў яго па зубах тыльным бокам левай рукі. Пабла не варухнуўся. Куткі яго губ былі мокрыя ад віна, выраз твару не змяніўся, але Роберт Джордан заўважыў, што вочы Пабла звузіліся, быццам у ката пад яркім святлом, калі ад зрэнкаў застаюцца толькі вузенькія шчылінкі.
— I так не выйдзе,— сказаў Пабла.— На гэта не спадзявайся, жанчына.— Ён абярнуў галаву да Пілар.— Я не паддамся.
Агусцін ударыў яго яшчэ раз. Цяпер ён ужо ўдарыў яго па зубах кулаком. Роберт Джордан трымаў пад сталом пісталет. Ён спусціў засцерагальнік і левай рукой адштурхнуў Марыю. Яна адступіла на крок, і тады ён моцна штурхнуў яе левай рукой у бок, каб яна адышла зусім. На гэты раз яна скарылася, і ён убачыў краем вока, як яна праслізнула ўздоўж сцяны пячоры да вогнішча, і тады Роберт Джордан перавёў погляд на твар Пабла.
Той павярнуў сваю круглую галаву да Агусціна і ўтаропіў у яго свае маленькія цьмяныя вочкі. Зрэнкі ў Пабла звузіліся яшчэ больш. Ён аблізнуў губы, падняў руку, вы-
1 Чорны (ІСП.).
2 Белы (ісп.).
цер рот і, апусціўшы вочы, убачыў на руцэ кроў. Ён правёў па губах языком і сплюнуў.
— I так не выйдзе,— сказаў ён.— Я не дурань. I на гэта не паддамся.
— Cabron,— сказаў Агусцін.
— А хіба не,— сказаў Пабла.— Ты ж ведаеш, каго гэтай жанчыне трэба.
Агусцін зноў моцна ўдарыў яго па зубах, і Пабла засмяяўся, паказваючы жоўтыя, гнілыя, вышчарбленыя зубы ў пачырванеўшай стужцы рота.
— Кінь,— сказаў Пабла, працягваючы конаўку да міскі, каб зачарпнуць віна.— Вам не хопіць духу забіць мяне, а даваць волю рукам — бязглузда.
— Cobarde,— сказаў Агусцін.
— I лаяцца таксама бязглузда,— сказаў Пабла і гучна забулькаў віном, прапалоскваючы рот. Потым сплюнуў на падлогу.— Да лаянкі я даўно ўжо стаўлюся спакойна.
Агусцін стаяў, пазіраючы на Пабла зверху ўніз, і лаяў яго, вымаўляючы словы павольна, дакладна, злосна і пагардліва, лаяў так раўнамерна, быццам раскідваў па полі гной, беручы яго віламі з воза.
— I так не выйдзе,— сказаў Пабла.— Кінь, Агусцін. I не бі мяне болей. Толькі рукі адаб’еш.
Агусцін рэзка павярнуўся і пайшоў да выхаду з пячоры.
— He выходзь з пячоры,— сказаў Пабла.— На дварэ снег. Лепей пасядзі тут.
— Ты! Ты!— Агусцін закрычаў на яго, укладаючы ўсю сваю пагарду ў гэтае адзінае слова.
— Так, я,— сказаў Пабла.— I я буду жыць, а ты здохнеш.
Ён зноў зачарпнуў віна і падняў конаўку, абярнуўшыся да Роберта Джордана.
— За здароўе прафесара,— сказаў ён. Потым абярнуўся да Пілар.— За здароўе сеньёры камандзіркі.— Потым абвёў поглядам усіх астатніх.— За ваша здароўе, легкаверы.
Агусцін падышоў да Пабла і ўдарыў рэзка рабром далоні, выбіўшы конаўку з яго рук.
— I гэта бязглузда,— сказаў Пабла.— Дарма дабро пераводзіш.
Агусцін адказаў грубай лаянкай.
— He,— сказаў Пабла, набіраючы сабе віна.— Хіба ты не бачыш, што я п’яны? Калі я цвярозы, я болей маўчу. Ці ты чуў калі, каб я шмат гаварыў. Але разумны чалавек мусіць часам напівацца, каб не так нудна было з дурнямі.
— Ідзі ты, так цябе і так,— сказала яму Пілар.— Я цябе, баязліўца, наскрозь бачу.
— От язык у жанчыны,— сказаў Пабла.— Добра, пайду да коней.
— Ідзі пакрывай сваіх коней,— сказаў Агусцін.— Для цябе гэта справа звыклая.
— He,— сказаў Пабла і пахітаў галавой. Ён паглядзеў на Агусціна, здымаючы з цвіка свой плашч.— Эх ты,— сказаў ён.— Паганец.
— А што ты будзеш рабіць з сваімі конямі?— спытаў Агусцін.
— Пайду пагляджу на іх,— сказаў Пабла.