Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
— Значыць, з Масквой у яго няма ніякіх сувязей?
— Ніякіх. Слухайце, таварыш Джордан. Ці ведаеце вы, што дурні бываюць двух тыпаў?
— Шкодныя і бясшкодныя?
— He. Я маю на ўвазе тыя два тыпы дурняў, якія трапляюцца ў нас у Расіі.— Каркаў усміхнуўся і пачаў:—
Першы — гэта зімовы дурань. Зімовы дурань падыходзіць да дзвярэй вашага дома і гучна грукае. Вы адчыняеце дзверы і бачыце абсалютна незнаёмага вам чалавека. Але выгляд яго ўражвае. Гэта велічэзны дзяцюк у высокіх ботах, у кажусе, і на галаве яго кучомка, і ўвесь ён абсыпаны снегам. Спярша ён тупае нагамі і абцярушвае снег з ботаў. Потым скідае кажух, абцярушвае яго і панатрэсвае яшчэ болей снегу. Потым ён здымае кучомку і аббівае яе аб дзвярны вушак. I з кучомкі таксама сыплецца снег. Потым ён яшчэ раз тупае нагамі і ўваходзіць у пакой. Вы глядзіце на яго і бачыце, што перад вамі дурань. Гэта зімовы дурань.
А летні дурань ходзіць па вуліцы, махае рукамі і круціць галавою туды-сюды, і кожны за дзвесце крокаў адразу бачыць, што перад ім — дурань. Гэта летні дурань. Дык вось, той эканаміст — дурань зімовы.
— Але чаму яму тут давяраюць?— спытаў Роберт Джордан.
— А праз тое яго аблічча,— сказаў Каркаў.— Праз яго цудоўнае gueule de conspirateur А яшчэ таму, што ён карыстаецца хітрамудрым трукам: ён заўсёды робіць выгляд, нібы толькі што з’явіўся аднекуль, дзе да яго ставяцца з вялікай пашанай і даверам. Праўда,— Каркаў усміхнуўся,— каб гэты трук не страчваў сваёй сілы, яму даводзіцца ўвесь час пераязджаць з месца на месца. Ведаеце, іспанцы — дзіўны народ,— працягваў Каркаў.— Тутэйшы ўрад мае вельмі многа грошай. Шмат золата. Сябрам яны не даюць нічога. Вы — сябар. Цудоўна. Таму вы зробіце ўсё задарма, і вам няма патрэбы плаціць. Але людзям, што прадстаўляюць уплывовую фірму ці краіну, якая не ставіцца да іх па-сяброўску і якую трэба схіліць на свой бок,— такім людзям яны даюць самай шчодрай рукой. Гэта вельмі цікавы факт, калі да яго ўважлівей прыгледзецца.
— Мне гэта не падабаецца. Апроч усяго, гэтыя грошы належаць іспанскім рабочым.
— Зусім і не трэба, каб гэта вам падабалася. Адно трэба, каб вы зразумелі,— сказаў Каркаў.— Пры кожнай нашай сустрэчы я даю вам невялікі ўрок, і так спакваля вы набудзеце ўсе патрэбныя веды. Гэта надта цікава для выкладчыка, калі ён сам вучыцца.
— Наўрад ці я буду цяпер працаваць выкладчыкам, калі вярнуся на радзіму. Мяне, мабыць, звольняць як чырвонага.
Аблічча змоўніка (фр.).
— Ну што ж, тады прыязджайце да нас, у Савецкі Caros, і будзеце працягваць там сваю адукацыю. Гэта, бадай, было б для вас найлепшым выйсцем.
— Але мая спецыяльнасць — іспанская мова.
— Ёсць шмат краін, дзе гавораць па-іспанску,— сказаў Каркаў.— I не ў кожнай давядзецца сустрэць такія цяжкасці, як у Іспаніі. Акрамя таго, не забывайце, што вы ўжо амаль пяць месяцаў не выкладаеце. За дзевяць месяцаў можна забыць сваю прафесію. Ці шмат вы чыталі па праблемах дыялектыкі?
— Я прачытаў «Падручнік марксізму», які выйшаў пад рэдакцыяй Эміля Бернса. Болей нічога.
— Калі вы яго дачыталі да канца, гэта не так ужо мала. Там тысячы паўтары старонак, і на кожную трэба патраціць гадзіну. Але ёсць яшчэ іншыя кнігі, якія вам трэба прачытаць.
— Зараз на гэта я не маю часу.
— Я ведаю,— сказаў Каркаў.— Я маю на ўвазе, калі ў вас будзе магчымасць. Ёсць кнігі, прачытаўшы якія вы зразумееце шмат з таго, што адбываецца тут. А тое, што адбываецца тут зараз, ляжа ў аснову кнігі — вельмі патрэбнай кнігі, якая растлумачыць шмат чаго, што трэба ведаць. Магчыма, гэтую кнігу напішу я. Спадзяюся, што мне ўдасца напісаць яе.
— He ведаю, хто б мог напісаць яе лепей за вас.
— He трэба мяне цешыць,— сказаў Каркаў.— Я журналіст. Але, як і ва ўсіх журналістаў, у мяне ёсць мара напісаць сапраўдны літаратурны твор. Зараз я збіраю матэрыял для нарыса пра Кальва Сатэла. Гэта быў зацяты фашыст, сапраўдны іспанскі фашыст. Франка і яго кампанія — зусім не тое. Я вывучаю прамовы Сатэла і ўсе яго артыкулы. Ён быў вельмі разумны чалавек, і вельмі разумна тое, што яго забілі.
— А я лічыў, што вы супраць палітычных забойстваў.
— Мы супраць індывідуальнага тэрору,— усміхнуўся Каркаў.— Безумоўна, мы супраць дзейнасці злачынных тэрарыстычных і контррэвалюцыйных арганізацый. Нянавісць і агіду выклікае ў нас двурушніцтва такіх людзей, як Зіноўеў, Каменеў, Рыкаў ды іх паплечнікі. Мы адносімся з пагардай і нянавісцю да гэтых людзей.— Ён зноў усміхнуўся.— Але ўсё-такі можна лічыць, што метад палітычных забойстваў распаўсюджаны даволі шырока.
— Вы хочаце сказаць...
— Я нічога не хачу сказаць. Але, вядома, мы караем смерцю і знішчаем нелюдзяў, вырадкаў чалавецтва. Іх мы ліквідуем. Але не забіваем. Разумееце розніцу?
— Разумею,— сказаў Роберт Джордан.
— I калі я часам жартую — а вы ведаеце, як небяспечна жартаваць нават жартам,— ну дык вось, калі я часам жартую, гэта яшчэ не азначае, што іспанскаму народу не давядзецца калі-небудзь пашкадаваць, што ён не расстраляў некаторых генералаў, якія і зараз трымаюць уладу. Проста мне не падабаецца, калі людзей расстрэльваюць.
— А я цяпер стаўлюся да гэтага спакойна,— сказаў Роберт Джордан.— Я таксама не люблю гэтага, але стаўлюся да гэтага спакойна.
— Ведаю,— сказаў Каркаў.— Мне пра гэта казалі.
— Хіба гэта так важна?— сказаў Роберт Джордан.— Я хацеў проста быць шчырым.
— На жаль,— сказаў Каркаў,— гэта адна з умоў, якая дазваляе лічыць надзейным чалавека, якому пры іншых абставінах давялося б чакаць значна болей часу, каб трапіць да гэтай катэгорыі.
— А хіба мне абавязкова трэба быць надзейным?
— Ваша работа такая, што вы павінны быць абсалютна надзейным. Мне трэба неяк знайсці магчымасць і пагаварыць з вамі, каб пабачыць, што робіцца ў вашых мазгах. Шкада, што мы ніколі не размаўляем сур’ёзна.
— Я свае мазгі закансерваваў да канчатковай перамогі ў гэтай вайне,— сказаў Роберт Джордан.
— У такім разе я баюся, што вам давядзецца абыходзіцца без іх яшчэ доўгі час. Але памятайце, што мы павінны зрэдку варушыць мазгамі.
— Я чытаю «Мунда абрэра»,— сказаў на гэта Роберт Джордан, а Каркаў адказаў:
— Добра. Цудоўна. Я разумею жарты. Але ў «Мунда абрэра» сустракаюцца і даволі разумныя артыкулы. Самыя разумныя з усіх, што напісаны пра гэту вайну.
— Так,— сказаў Роберт Джордан.— Згодзен. Але ж нельга ўбачыць поўную карціну вайны, чытаючы толькі партыйны орган.
— Усё адно вы не пабачыце гэтай карціны,— сказаў Каркаў,— нават калі будзеце чытаць дваццаць газет, а калі і ўбачыце, мне не зусім ясна, што гэта вам дасць. Я амаль увесь час бачу гэтую карціну і толькі тым і займаюся, што намагаюся забыць пра яе.
— Вы лічыце, што справы настолькі кепскія?
— Зараз ужо лепей, як было раней. Паступова мы пазбаўляемся найгоршага. Але заганнага яшчэ зашмат. Зараз мы ствараем магутную армію, і некаторыя элементы, тыя, што ідуць за Мадэста, за Кампенсіна, Лістэрам і Дзюранам,— цалкам надзейныя. Болей чым надзейныя — цудоўныя. Вы самі гэта пабачыце. Ёсць яшчэ і асобныя брыгады, але іх роля змянілася. Аднак армія, што складаецца з добрых і благіх элементаў, не можа перамагчы ў вайне. Усе байцы арміі павінны дасягнуць пэўнага ўзроўню палітычнага развіцця, усе павінны ведаць, за што змагаюцца і якое гэта мае значэнне. Усе павінны верыць у барацьбу, якая іх чакае наперадзе, і ўсе павінны падпарадкоўвацца дысцыпліне. Мы ствараем магутную рэгулярную армію, не маючы на тое часу, каб умацаваць дысцыпліну, неабходную для таго, каб яна як след паводзіла сябе пад агнём праціўніка. Мы называем такую армію народнай, але ёй бракуе галоўных пераваг сапраўды народнай арміі, і адначасова ёй бракуе жалезнай дысцыпліны, без якой не можа існаваць рэгулярная армія. Вы пабачыце гэта самі. Усё гэта надта небяспечна.
— У вас сёння не вельмі добры настрой.
— Так,— сказаў Каркаў.— Я толькі што з Валенсіі, дзе сустрэўся з многімі людзьмі. 3 Валенсіі ніхто не вяртаецца ў добрым настроі. Калі вы ў Мадрыдзе, на душы ў вас ясна і спакойна, і здаецца, што вайна можа скончыцца толькі нашай перамогаю. Валенсія — зусім іншая рэч. Там яшчэ верхаводзяць баязліўцы, што ўцяклі з Мадрыда. Яны ўтульна ўладкаваліся ў адміністрацыйна-бюракратычнай млосці. А на тых, што засталіся ў Мадрыдзе, яны глядзяць з пагардай. Зараз на думцы ў іх адно: як-небудзь аслабіць ваенны камісарыят. А Барселона! Пабачылі б вы, што робіцца ў Барселоне?!
— А што?
— Самая звычайная аперэта. Спачатку там быў рай для ўсялякіх псіхаў і рэвалюцыянераў-рамантыкаў. Цяпер гэта рай для аперэтачных герояў. Такіх, што любяць выхваляцца мундзірамі, фарсіць у чырвона-чорных хустках. Тых, што любяць усё, звязанае з вайной, і не любяць толькі ваяваць! Ад Валенсіі з душы верне, а ад Барселоны смех бярэ.
— А што вы думаеце пра путч ПОУМ?
— Ат, гэта ўжо зусім несур’ёзна. Бязглуздая задума ўсялякіх псіхаў і вар’ятаў, а па сутнасці проста дзяцінства. Было там некалькі сумленных людзей, якіх збілі з панта-
лыку. Была адна разумная галава і трохі фашысцкіх грошай. Надта мала. Бедны ПОУМ. Дурні яны ўсё-такі.
— А многа людзей загінула падчас гэтага путчу?
— Меней, чым потым расстралялі ці яшчэ расстрэльваюць. Гэта ўсё таксама несур’ёзна, як і сама назва. Назвалі б ужо СВІНКА ці ГРЫП. Хаця не. ГРЫП куды небяспечней. Ён можа мець сур’ёзныя ўскладненні. Прынамсі, вы ведаеце, яны збіраліся забіць мяне, Вальтэра, Мадэста і Прыета. Адчуваеце, якая блытаніна ў іх галовах? Мы ж усе зусім розныя людзі. Бедны ПОУМ. Яны так нікога і не забілі. Hi на фронце, ні ў тыле. Хіба толькі некалькіх чалавек у Барселоне.
— А вы там былі?
— Так. Я паслаў адтуль тэлеграму з апісаннем гэтай гнюснай арганізацыі трацкісцкіх забойцаў і іх подлых фашысцкіх махінацый, але, між намі кажучы, усё гэта несур’ёзна, увесь гэты ПОУМ. Адзінаю значнай фігурай сярод іх быў Нін. Мы былі захапілі яго, але ён выслізнуў з нашых рук.
— Дзе ён цяпер?
— У Парыжы. Мы гаворым, што ён у Парыжы. Наогул ён быў неблагі хлапец, але ў палітыцы дапускаў недаравальныя памылкі.
— Але ці праўда, што яны былі звязаны з фашыстамі?
— А хто з імі не звязаны?
— Мы не звязаны.
— Хто ведае. Спадзяюся, што не. Вы ж часта бываеце ў іх тыле.— Ён усміхнуўся.— А вось брат аднаго з сакратароў рэспубліканскага пасольства ў Парыжы на тым тыдні ездзіў у Сен-Жан-дэ-Люс і сустракаўся там з людзьмі з Бургаса.