• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    Коннік быў ужо амаль супраць яго. Ён ехаў на вялікім сівым кані, і на ім быў суконны плашч, падобны на понча, берэт колеру хакі і высокія чорныя боты. 3 футарала, прытарочанага да правага боку сядла, тырчаў прыклад і прадаўгаваты магазін аўтамата. Твар у конніка быў малады, рэзка акрэслены. Праз нейкае імгненне ён убачыў Роберта Джордана.
    Рука конніка сягнула да футарала, і, калі ён нізка прыгнуўся ў сядле, каб выхапіць аўтамат з футарала, Роберт Джордан заўважыў чырвоную эмблему на левым баку зеленаватага плашча.
    Прыцэліўшыся яму ў сярэдзіну грудзей, акурат пад тую эмблему, Роберт Джордан націснуў курок.
    Стрэл грымнуў у цішы заснежанага лесу.
    Конь таргануўся, быццам прышпораны, а малады чалавек, усё яшчэ трымаючыся за футарал аўтамата, ссунуўся з сядла, і правая нага яго зачапілася за стрэмя. Конь паімчаў між дрэвамі і павалок яго па снезе тварам уніз, а Роберт Джордан падняўся з пісталетам у руцэ.
    Вялікі сівы конь імчаў галопам між соснамі. На снезе заставаліся шырокая разора там, дзе конь валачыў конніка, а ўздоўж яе, з аднаго боку, доўгі чырвоны след. 3 пячоры выбеглі людзі, Роберт Джордан нахіліўся, выняў з мяшка штаны і пачаў іх нацягваць на сябе.
    — Апраніся,— сказаў ён Марыі.
    Ён пачуў рокат самалёта, што ляцеў высока ў небе. Між дрэвамі ён бачыў сівога каня, які спыніўся, і конніка, што ўсё яшчэ вісеў тварам уніз — адна нага яго зачапілася за стрэмя.
    — Ідзі злаві каня!— гукнуў ён Прымітыва, які бег да яго. Потым:— Хто быў на верхнім пасту?
    — Рафаэль,— адказала Пілар з пячоры. Яна стаяла каля ўвахода, валасы яе, яшчэ непрыбраныя, звісалі дзвюма космамі на спіну.
    — Недзе тут паблізу кавалерыйскі раз’езд,— сказаў Роберт Джордан.— Дзе гэты ваш пракляты кулямёт? Цягніце яго сюды.
    Ён пачуў, як Пілар гукнула з пячоры Агусціна. Потым яна ўвайшла ў пячору, і адтуль выбеглі двое: адзін з іх нёс на плячы ручны кулямёт з трыножкам, а другі — торбу з дыскамі.
    — Ідзі разам з імі туды, угору,— сказаў Роберт Джордан Ансельма.— Ляжаш каля кулямёта і будзеш трымаць трыножак.
    Усе трое пабеглі па сцежцы, што вяла ўгору між дрэвамі.
    Сонца яшчэ не выйшла з-за гор. Роберт Джордан, выпрастаўшыся, зашпільваў штаны і зацягваў пояс, пісталет усё яшчэ звісаў з яго запясця на шнуры. Ён схаваў яго ў кабуру на поясе, распусціў пятлю і надзеў яе сабе на шыю.
    Калі-небудзь цябе задушаць гэтай штукаю, падумаў ён. Ну, што ж, пісталет сваю справу зрабіў. Ён выцягнуў яго з кабуры, выняў магазін, уставіў у яго патрон і загнаў магазін у рукаятку пісталета.
    Ён паглядзеў скрозь дрэвы туды, дзе Прымітыва, трымаючы каня за аброць, вызваліў нагу кавалерыста з стрэ-
    мені. Забіты ляжаў ніцма на снезе, і Роберт Джордан бачыў, як Прымітыва абшукваў яго кішэні.
    — Ану ідзі сюды!— крыкнуў ён.— Вядзі каня.
    Прысеўшы на зямлю, каб абуць сандалі на вераўчанай падэшве, Роберт Джордан пачуў, як Марыя, апранаючыся, варушыцца ў мяшку. Цяпер у яго жыцці ўжо не было месца для яе.
    Той кавалерыст і не спадзяваўся на гэтую сустрэчу, думаў Роберт Джордан. Ён не ехаў па конскіх слядах і не толькі не быў напагатове, а нават не думаў пра тое, што патрэбна асцярожнасць. Ён нават не заўважыў слядоў, што вядуць да верхняга паста. Пэўна, ён з нейкага кавалерыйскага патруля, іх тут шмат, у гэтых гарах. Але калі ў раз’ездзе яго хопяцца і прыйдуць сюды па яго слядах? Калі толькі снег на той час не растане, падумаў ён. I калі толькі з самім патрулём нічога не здарыцца.
    — Ты лепей ідзі ўніз,— сказаў ён Пабла.
    Цяпер усе павыходзілі з пячоры і стаялі з карабінамі ў руках і гранатамі за поясам. Пілар працягнула Роберту Джордану скураную сумку з гранатамі, ён узяў тры і паклаў у кішэню. Потым прайшоў пад гунькаю ў пячору, адшукаў свае рукзакі, адкрыў той, у якім быў аўтамат, выняў ствол і прыклад, насадзіў ложу, з’яднаў іх, уставіў магазін, яшчэ тры паклаў у кішэню, замкнуў рукзак і пайшоў да выхаду. Абедзве кішэні поўныя скабянога тавару, падумаў ён. Хоць бы не трэснулі па швах. Ён выйшаў з пячоры і сказаў Пабла:
    — Я пайду наверх. Агусцін умее страляць з кулямёта?
    — Умее,— адказаў Пабла. Ён не зводзіў вачэй з Прымітыва, які вёў каня.— Mira que caballo,— сказаў ён.— Вы толькі гляньце, які конь!
    Вялікі сівы конь быў увесь мокры ад поту, яго калацілі дробныя дрыжыкі, і Роберт Джордан паляпаў яго па шыі.
    — Я адвяду яго да нашых коней,— сказаў Пабла.
    — He,— сказаў Роберт Джордан.— Яго сляды вядуць сюды. Трэба, каб яны вывелі назад.
    — Слушна,— пагадзіўся Пабла.— Я ад’еду на ім адгэтуль і схаваю дзе-небудзь, а калі снег растане, прывяду назад. У цябе галава сёння добра варыць, Ingles.
    — Пашлі каго-небудзь уніз,— сказаў Роберт Джордан.— А нам трэба пайсці ўгору.
    — Навошта?— спытаў Пабла.— Туды конна не праедзеш. Затое мы можам выбрацца адгэтуль: апроч гэтай я ведаю яшчэ дзве дарогі. А зараз лепей не пакідаць ніякіх
    слядоў на выпадак, калі прыляцяць самалёты. Дай мне be­ta з віном, Пілар.
    — Зноў нажлукцішся да непрытомнасці,— сказала Пілар.— На, вазьмі лепей вось гэта.
    Пабла працягнуў рукі і паклаў у кішэню дзве гранаты.
    — Que va, нажлукцішся!— сказаў Пабла.— Тут справа сур’ёзная. Усё адно дай мне bota. На адной вадзе такія справы не робяцца.
    Ён падняў рукі, узяў повад, ускочыў у сядло, ашчэрыўся і пагладзіў распаленага каня. Роберт Джордан бачыў, як ён далікатна сціснуў бакі каня нагамі.
    — Que caballo mas bonito — сказаў Пабла і зноў пагладзіў сівога — Que caballo mas hermoso2. Hy, паехалі. Чым хутчэй я цябе адгэтуль выведу, тым лепей.
    Ён нахіліўся і выцягнуў з футарала лёгкі аўтамат з халодным кожухам, дакладней, пісталет-кулямёт дзевяціміліметровага калібру, і агледзеў яго з усіх бакоў.
    — Бачыце, як яны ўзброены,— сказаў ён.— Вось гэта сапраўды сучасная кавалерыя.
    — Сучасная кавалерыя ляжыць вунь там, носам у зямлю,— сказаў Роберт Джордан.— Vamonos! Ты, Андрэс, асядлай коней і трымай іх напагатове. Калі пачуеш страляніну, выведзеш іх вунь да таго ляска за прасекай. Вазьмі з сабой зброю, а коней хай трымаюць жанчыны. Фернанда, табе даручаю свае рукзакі, іх трэба таксама захапіць з сабой. I галоўнае, памятайце, што іх трэба несці вельмі асцярожна. Ты таксама пільнуй рукзакі,— сказаў ён Пілар.— Абавязкова прасачы, каб іх захапілі разам з конямі. Vamonos,— сказаў ён.— Пойдзем.
    — Мы з Марыяй падрыхтуем усё да адыходу,— сказала Пілар.— Ты толькі зірні на яго,— звярнулася яна да Роберта Джордана, паказаўшы на Пабла, што важна, быццам сапраўдны пастух, сядзеў на сівым. Конь узбуджана раздзімаў ноздры, а Пабла ўстаўляў у аўтамат новы магазін.— Глянь, што зрабіў з яго гэты конь.
    — Мне б зараз яшчэ двух такіх коней!— горача сказаў Роберт Джордан.
    — Небяспека — вось твой конь.
    — Ну, тады дайце мне мула,— усміхнуўся Роберт Джордан.— Абшукай яго,— сказаў ён Пілар, паказваючы галавою на забітага, што ляжаў ніцма на снезе.— Вазьмі
    1 Які прыгожы конь (ісп.).
    2 Які цудоўны конь (ісп.).
    ўсё — лісты, паперы і пакладзі у рукзак, у кішэню. Усё забяры, зразумела?
    — Так.
    — Vamonos,— сказаў ён.
    Пабла рушыў першым, а абодва мужчыны падаліся следам, адзін за адным, каб не пакідаць на снезе лішніх слядоў. Роберт Джордан нёс свой аўтамат дулам уніз. Добра было б, каб да яго падышлі патроны ад аўтамата забітага, падумаў ён. Але ж яны не падыдуць. Гэта нямецкі аўтамат. Такі самы быў у бедалагі Кашкіна.
    Сонца выходзіла з-за гор. Веяў цёплы ветрык, і снег раставаў. Быў прыгожы вясняны ранак.
    Роберт Джордан азірнуўся і ўбачыў, што Марыя стаіць побач з Пілар. Раптам яна кінулася сцежкаю ўгору. Ён прапусціў наперад Прымітыва, каб пагаварыць з ёю.
    — Слухай,— сказала яна.— Можна, я пайду з табой?
    — He. Дапамажы Пілар.
    Яна ішла за ім, трымаючы яго за локаць.
    — Я пайду з табою.
    — He.
    Яна ўсё адно ішла следам за ім.
    — Я буду трымаць трыножак кулямёта, як ты наказваў Ансельма.
    — He будзеш ты трымаць ніякага трыножка.
    Яна зноў нагнала яго і сунула руку яму ў кішэню.
    — He,— сказаў ён.— Ты лепей паклапаціся пра сваю шлюбную сарочку.
    — Пацалуй мяне,— сказала яна,— калі ўжо ты ідзеш.
    — Сораму ў цябе няма,— сказаў ён.
    — Няма,— пагадзілася яна.— Зусім.
    — Вяртайся,— сказаў ён.— У нас будзе шмат работы. Калі яны прыйдуць сюды па слядах, нам давядзецца адстрэльвацца.
    — Слухай,— сказала яна.— Ты бачыў, што ў яго было на грудзях?
    — Няўжо ж не. Вядома, бачыў.
    — To было сэрца Ісусава.
    — Так. Яго наварцы носяць.
    — I ты цэліў у яго?
    — He. Ніжэй. Ну, вяртайся ўжо.
    — Слухай,— сказала яна.— Я ўсё бачыла.
    — Нічога ты не бачыла. Проста чалавек. I гэты чалавек упаў з каня. Vete. Вяртайся.
    — Скажы, што ты кахаеш мяне.
    — He. Зараз не.
    — Зараз ты мяне не кахаеш?
    — Dejamos Вяртайся. Нельга ж рабіць усё разам — і кахаць, і займацца гэтай справай.
    — Я хачу трымаць трыножак кулямёта, і, калі ён будзе страляць, я буду цябе кахаць,— усё разам.
    — Ты звар’яцела. Вяртайся хутчэй.
    — He, я не звар’яцела,— сказала яна.— Я кахаю цябе.
    — Тады вяртайся.
    — Добра. Я пайду. А калі ты мяне не кахаеш, то я кахаю цябе за нас абаіх.
    Ён глянуў на яе і ўсміхнуўся, увесь час думаючы пра сваё.
    — Калі пачуеце страляніну,— сказаў ён,— звядзіце прэч коней. Дапаможаш Пілар несці мае рукзакі. А можа, наогул нічога не будзе. Я спадзяюся, што ўсё абыдзецца.
    — Я іду,— сказала яна.— Паглядзі, які конь у Пабла.
    Сівы конь ішоў сцежкаю ўгору.
    — Добры конь. Ну, ідзі ўжо.
    — ІДУ-
    Яе рука, сціснутая ў кулак у яго кішэні, ударыла яго ў сцягно. Ён глянуў на дзяўчыну і ўбачыў, што яна плача. Яна выцягнула руку з кішэні, моцна абняла Роберта Джордана за шыю і пацалавала.
    — Іду,— сказала яна.— Me voy. Іду.
    Ён азірнуўся і ўбачыў, што яна стаіць на месцы і першыя ранішнія промні сонца асвятляюць яе смуглявы твар і кароткае залаціста-рыжае валоссе. Яна ўзняла кулак, потым абярнулася і, панурыўшыся, пайшла па сцежцы ўніз.
    Прымітыва азірнуўся і паглядзеў на яе.
    — Прыгожая была б дзяўчына, калі б не стрыжаная,— сказаў ён.
    — Так,— сказаў Роберт Джордан. Ён думаў у гэтае імгненне пра нешта іншае.
    — А якая яна ў ложку?— спытаў Прымітыва.
    — Прыкусі язык.
    — Чаго ўжо тут крыўдзіцца, калі...
    — Хопіць,— сказаў Роберт Джордан.
    Ён аглядаў мясцовасць, выбіраючы зручную пазіцыю.
    1 Кінь пустое (ісп.).
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ