• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    — Мне болей падабаецца на фронце,— сказаў Роберт Джордан.— Чым бліжэй да фронту, тым людзі лепшыя.
    — А ў фашысцкім тыле вам не падабаецца?
    — Вельмі падабаецца. У нас там ёсць цудоўныя людзі.
    — Так, а фашысты, прынамсі, маюць цудоўных людзей у нашым тыле. Мы іх вылоўліваем і расстрэльваем, а яны тое самае робяць з нашымі. Калі вы на іх тэрыторыі, думайце пра тое, колькі людзей яны засылаюць да нас.
    — Я пра гэта думаю.
    — Ну, добра,— сказаў Каркаў.— Сёння вам, мабыць, яшчэ трэба шмат пра што падумаць, а таму дапівайце сваё піва, што засталося ў вашым келіху, і ідзіце па сваіх справах, а я пайду наверх, мне трэба наведаць кагосьці. Ка-
    госьці з верхніх нумароў. Заходзьце да мяне яшчэ як-небудзь.
    Так, думаў цяпер Роберт Джордан. У «Гейлардзе» можна шмат чаму навучыцца. Каркаў чытаў яго першую і адзіную пакуль што выдадзеную кнігу. Кніга не мела поспеху. У ёй было толькі дзвесце старонак, і Роберт Джордан не бьіў упэўнены, ці прачыталі яе хоць бы дзве тысячы чалавек. Ён уклаў у яе ўсё, што даведаўся пра Іспанію за дзесяць гадоў падарожжаў па ёй пехам, у вагонах трэцяга класа, у аўтобусах, на грузавіках, вярхом на конях і мулах. Ён ведаў краіну Баскаў, Навару, Арагон, Галісію, абедзве Кастыліі і Эстрэмадуру ўздоўж і ўпоперак. Але Бораў, Форд ды іншыя напісалі ўжо столькі добрых кніг, што ён амаль нічога не здолеў дадаць да іх. Аднак Каркаў сказаў, што кніга добрая.
    — Інакш я б з вамі не важдаўся,— сказаў ён аднойчы.— Я лічу, што вы пішаце абсалютна праўдзіва, а гэта сустракаецца зараз не часта. Таму мне і хочацца, каб вы зразумелі некаторыя рэчы.
    Добра. Хай усё гэта скончыцца, і тады ён напіша новую кнігу. Але толькі пра тое, што ведае. Праўдзіва, і пра тое, што ведае. Давядзецца толькі падвучыцца пісьменніцкаму майстэрству, каб напісаць гэтую кнігу як мае быць. Усё, пра што ён даведаўся падчас гэтай вайны, было далёка не так проста.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ
    — Што ты робіш?— спытала яго Марыя. Яна стаяла побач з ім.
    Ён павярнуў галаву і ўсміхнуўся ёй.
    — Нічога,— адказаў ён.— Сяджу сабе, думаю.
    — Пра што? Пра мост?
    — He. 3 мостам усё вырашана. Пра цябе, пра гатэль у Мадрыдзе, у якім жывуць мае знаёмыя рускія, і пра кнігу, якую я калі-небудзь напішу.
    — У Мадрыдзе шмат рускіх?
    — He. Вельмі мала.
    — А ў фашысцкіх газетах пішуць, што іх там сотні тысяч.
    — Гэта хлусня. Іх вельмі мала.
    — Табе падабаюцца рускія? Той, што быў тут перад табой, таксама быў рускі.
    — А табе ён падабаўся?
    — Так. Я была тады хворая, але ён здаваўся мне вельмі прыгожым і вельмі смелым.
    — I скажа ж такое — прыгожы!— сказала Пілар.— Hoc пляскаты, як далонь, а скулы такія шырокія, як авечы зад.
    — Ён быў мой сябар і таварыш,— сказаў Роберт Джордан Марыі.— Я надта яго любіў.
    — Любіць ты любіў,— сказала Пілар.— А потым усё ж такі прыстрэліў яго.
    Калі яна сказала гэта, тыя, што сядзелі за сталом, узнялі вочы ад карт, і Пабла таксама паглядзеў на Роберта Джордана. Усе маўчалі, потым цыган Рафаэль спытаў:
    — Гэта праўда, Раберта?
    — Так,— пацвердзіў Роберт Джордан. Яму было непрыемна, што Пілар загаварыла пра гэта. Лепш было б не расказваць пра гэта ў Эль Сорда.— Па яго просьбе. Ён быў цяжка паранены.
    — Que cosa mas rara! 1 — сказаў цыган.— Калі ён быў з намі, то ўвесь час турбаваўся пра гэта. I ўжо не памятаю, колькі разоў я сам абяцаў яму зрабіць гэта. Як дзіўна,— паўтарыў ён і пахітаў галавой.
    — Бо ён сам быў нейкі дзіўны,— сказаў Прымітыва.— He такі, як усе.
    — Слухай,— сказаў адзін з братоў, Андрэс.— Вось ты сам прафесар і ўсё такое. Ці верыш ты, нібыта чалавек можа наперад ведаць, што з ім станецца?
    — He, у гэта я не веру,— адказаў Роберт Джордан. Пабла з цікаўнасцю паглядзеў на яго, а Пілар назірала за ім без ніякага выразу ў вачах.— У гэтага рускага таварыша нервы былі не ў парадку, бо ён шмат часу правёў на фронце. Ён браў удзел у баях пад Ірунам, а там, самі ведаеце, было цяжка. Дужа цяжка. Потым ваяваў на поўначы. А калі былі арганізаваны першыя групы для аперацый у варожым тыле, ён знаходзіўся тут, у Эстрамадуры і Андалузіі. Думаю, ён проста надта стаміўся, нервы не вытрымалі, і яму блюзнілася немаведама што.
    — О, я ўпэўнены, што ён пабачыў шмат страшных рэчаў,— сказаў Фернанда.
    — Гэтаксама як мы ўсе,— сказаў Андрэс.— Але паслухай, Ingles, як ты думаеш, ці можа чалавек ведаць наперад, што з ім будзе?
    1 Як дзіўна! (ісп.)
    — He,— сказаў Роберт Джордан.— Гэта ўсё невуцтва і забабоны.
    — Ну, расказвай далей,— сказала Пілар.— Паслухаем, што думае прафесар.— Яна прамовіла гэта такім тонам, нібыта звярталася да не па гадах разумнага дзіцяці.
    — Я думаю, што благія прадчуванні выклікаюцца страхам,— сказаў Роберт Джордан.— Калі бачыш нешта нядобрае...
    — Вось як сённяшнія самалёты,— сказаў Прымітыва.
    — Ці такога госця, як ты,— ціха сказаў Пабла, і Роберт Джордан зірнуў на яго праз стол, і зразумеў, што гэта не выклік, а проста ўголас выказаная думка, і працягваў далей:
    — Калі бачыш нешта нядобрае, то ад страху пачынаеш думаць пра смерць, і табе здаецца, што благая прыкмета сапраўды штосьці прадказвае. Я ўпэўнены, што ўся справа толькі ў гэтым. Я не веру ні варажбіткам, ні вешчунам, ані ў якія звышнатуральныя з’явы.
    — Але той, з дзіўным прозвішчам, ён ведаў загадзя свой лёс,— сказаў цыган.— I акурат тое, чаго ён баяўся, напаткала яго.
    — Нічога ён не ведаў,— мовіў Роберт Джордан.— Ён баяўся, што так здарыцца, і гэта турбавала яго. Ніхто не пераканае мяне, нібыта ён ведаў штосьці наперад.
    — Нават я?— спытала Пілар і, узяўшы жменю попелу з вогнішча, здзьмухнула яе з далоні.— Нават я не змагу цябе пераканаць?
    — He. Нават ты з тваім цыганскім вядзьмарствам.
    — Гэта таму, што ты сапраўды зусім глухі,— сказала Пілар, абярнуўшыся да яго, і ў няроўным мігаценні свечкі рысы яе шырокага твару паказаліся асабліва рэзкімі і грубымі.— Я не скажу, што ты дурны. Ты проста глухі. А глухі не чуе музыкі. I радыё ён таксама не чуе. А чаго ён не чуе, яму вельмі лёгка сказаць, нібыта гэтага не існуе. Que va, Ingles. Я ўбачыла смерць на твары гэтага хлопца з дзіўным прозвішчам так выразна, быццам яна была выпалена гарачым жалезам.
    — Нічога ты не бачыла,— запярэчыў Роберт Джордан.— Гэта быў страх і благія прадчуванні. Страх з’явіўся ў яго пасля ўсяго, што яму давялося зазнаць. А благія прадчуванні катавалі яго, бо ён выдумваў сабе розныя жахі.
    — Que va,— сказала Пілар.— Я ўбачыла смерць так выразна, нібыта яна сядзела ў яго на плячы. I гэта яшчэ не ўсё — ад яго смярдзела смерцю.
    — Смярдзела смерцю!— перадражніў яе Роберт Джордан.— Можа, не смерцю, а страхам? Страх мае свой смурод.
    — De la muerte — паўтарыла Пілар.— Слухай. Бланкет, найлепшы з усіх peon de brega 2, працаваў з Гранера, і ён расказваў мне, што ў дзень смерці Манола Гранера яны перад карыдай зайшлі ў царкву, і там ад Манолы так моцна смярдзела смерцю, што Бланкета ледзьве не званітавала. А ён жа быў з Манола ў гатэлі, і ён бачыў, як той мыўся ў ванне і апранаўся перад карыдай. I ў машыне па дарозе да арэны яны сядзелі побач, і ніякага смуроду не было. У царкве яго ніхто гэтаксама не адчуваў, акрамя Хуана Луіса дэ ла Poca. I калі яны ўсе чацвёра выстраіліся перад выхадам на арэну, Марсіял і Чыкуэла таксама нічога не адчулі. Але Бланкет расказваў мне, што Хуан Луіс быў спалатнелы, як смерць, і Бланкет спытаўся ў яго: «Ты таксама?»—«Проста дыхаць немагчыма,— адказаў яму Хуан Луіс.— I гэта тхне ад твайго матадора».—«Pues nada,— сказаў Бланкет.— Нічога не зробіш. Будзем спадзявацца, што мы памыляемся».—«А ад іншых?»— спытаў Хуан Луіс у Бланкета. «Не,— адказаў Бланкет.— Але ад гэтага смярдзіць горш, чым ад Хасэ з Талаверы». I ў той самы дзень бык Пакапена з ранча Верагуа прыціснуў Манола Гранера да бар’ера перад другім Tendido3 на Plaza de Toros4 у Мадрыдзе. Я была там з Фініта і ўсё бачыла. Бык раскроіў яму чэрап рогам, і галава Манола захрасла пад estribo 3 — пад бар’ерам, куды закінуў яго бык.
    — А ты сама што-небудзь учула?— спытаў Фернанда.
    — He,— адказала Пілар.— Бо я была надта далёка. Мы сядзелі ў трэцім tendido, у сёмым радзе. Але адтуль, збоку, мне ўсё было відаць. У той самы вечар Бланкет, а ён працаваў раней з Хаселіта, які таксама загінуў, расказаў пра гэта Фініта, калі яны сядзелі ў «Фарносе», і Фініта спытаў у Хуана Луіса дэ ла Роса, ці так усё было на самой справе, але Хуан нічога яму не адказаў, толькі кіўнуў галавой, маўляў, усё гэта чыстая праўда. Я на свае вочы бачыла, як яно здарылася. А ты, Ingles, пэўна, такі ж глухі да гэтых рэчаў, як былі глухімі ў той дзень Чыкуэла і Марсіял
    1 Смерцю (ісп.).
    2 Дапаможны тарэра, які прыслугоўвае матадору (ісп.).
    3 Сектар (ісп.).
    4 Пласа дэ Торас (ісп.) — арэна ў Мадрыдзе, дзе праходзілі баі быкоў.
    5 Край, рабро, спод (ісп.).
    Лаланда, і ўсе пікадоры, і ўсе banderilleros1, і ўсё gente Хуана Луіса і Манола Гранера. Але сам Хуан Луіс і Бланкет не былі глухімі. I я таксама не глухая да гэтых рэчаў.
    — Чаму ты кажаш «глухая», калі тут уся справа ў нюху?— спытаў Фернанда.
    — А так цябе ператак!— вылаялася Пілар.— Вось каму трэба быць прафесарам, а не табе, Ingles. Я магла б расказаць табе і пра шмат што іншае, Ingles, і ты, Ingles, ніколі не бяры пад сумненне тое, чаго ты не можаш проста ўбачыць ці пачуць. Ты ж не чуеш таго, што чуе сабака. I ўчуць тое, што адчувае нюхам сабака, ты таксама не здольны. Але якая доля можа напаткаць чалавека,— гэта табе ўжо трохі вядома.
    Марыя паклала руку на плячо Роберту Джордану, і ён раптам падумаў: час ужо канчаць з гэтай пустой балбатнёй, трэба выкарыстаць час, якога засталося так мала, з большай карысцю. Але зараз пакуль яшчэ рана. Давядзецца неяк змарнаваць рэшту вечара. I ён спытаў у Пабла:
    — А ты верыш у вядзьмарства?
    — Ды як табе сказаць,— мовіў Пабла.— Я, бадай, думаю гэтаксама, як і ты. Са мною ніколі не здаралася нічога звышнатуральнага. А што такое страх — я ведаю. Надта добра ведаю. Аднак я веру, што Пілар умее варажыць па руцэ. Можа, яна і сапраўды адчувае гэты пах, калі толькі не хлусіць.
    — Que va, навошта мне хлусіць!— сказала Пілар.— Хіба я выдумала гэта? Той Бланкет быў вельмі сур’ёзны чалавек і да таго ж надта набожны. Ён быў не цыган, а валенсійскі мешчанін. Ты ніколі не бачыў яго?