• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    — Наламі мне сасновых галін,— сказаў Роберт Джордан Прымітыва,— толькі хутчэй. Тут не зусім зручнае месца для кулямёта,— сказаў ён Агусціну.
    — Чаму?
    — Пастаў яго вось туды,— Роберт Джордан паказаў пальцам.— А чаму — я растлумачу потым. Вось так. Давай дапамагу табе. Вось тут,— сказаў ён, прысеўшы на кукішкі.
    Ён абвёў поглядам доўгую вузкую расколіну, адзначаючы ў памяці вышыню скал з аднаго і з другога боку.
    — Трэба высунуць яго трошкі наперад,— сказаў ён,— далей, вось сюды. Добра. Так. Ну, пакуль і так будзе добра, а там пабачым. Так. Пакладзі сюды некалькі камянёў. Вось, вазьмі вунь той. Цяпер другі, з таго боку. Пакінь месца, каб можна было паварочваць ствол. Гэты камень трэба адсунуць крыху далей. Ансельма, пайдзі да пячоры па сякеру. Хутчэй. Няўжо вы ніколі не рабілі сапраўднага агнявога пункта для кулямёта?— запытаўся ён у Ансельма.
    — Мы заўсёды ставілі яго там.
    — I Кашкін вам ніколі не казаў, што кулямёт трэба ставіць тут?
    — He. Кулямёт нам прынеслі, калі Кашкіна ўжо тут не было.
    — А той, хто прынёс, не ведаў хіба, як з ім абыходзіцца?
    — Прынеслі насільшчыкі. Яны не ведалі.
    — Ну, хто ж так робіць!— сказаў Роберт Джордан.— Выходзіць, вам яго далі без ніякіх інструкцый?
    — Ну так, проста як падарунак. Адзін далі нам, а другі — Эль Сорда. Прынеслі іх чацвёра чалавек. Ансельма быў у іх за павадыра.
    — Пашанцавала, што іх не схапілі,— учацвярых пераходзяць лінію фронту!
    — I я так падумаў,— сказаў Агусцін.— Мне тады нават здалося, што, пэўна, той, хто іх пасылаў, проста разлічваў на тое, што яны пападуцца. Але Ансельма ўдалося правесці іх.
    — А ты ўмееш страляць з кулямёта?
    — Так. Навучыўся. Я ўмею. I Пабла ўмее. I Прымітыва. I Фернанда таксама. Мы ўсе вучыліся разбіраць і збіраць кулямёт на стале ў пячоры. Аднаго разу як разабралі, дык потым два дні не маглі сабраць. 3 таго часу ўжо болей не разбіралі.
    — Але ён страляе?
    — А няўжо ж не. Але мы не дазваляем цыгану і астатнім забаўляцца з ім.
    — Ну, а цяпер глядзі. Там, дзе ён у вас стаяў, з яго не было ніякай карысці,— сказаў Роберт Джордан.— Глядзі. Гэтыя скалы не толькі не бароняць вас з флангаў, а наадварот — даюць прыкрыццё тым, хто на вас нападае. Такая зброя вымагае роўнага поля абстрэлу. Апроч таго, яно яшчэ павінна быць дастаткова шырокім. Зразумеў? Паглядзі цяпер. Уся гэтая мясцовасць прастрэльваецца.
    — Бачу,— сказаў Агусцін.— Справа ў тым, што нам ніколі не даводзілася яшчэ абараняцца — хіба што тады, калі фашысты напалі на наш горад. А калі мы ўзрывалі цягнік, maquina была ў салдат.
    — Будзем вучыцца ўсе разам,— сказаў Роберт Джордан.— Трэба толькі прытрымлівацца пэўных правілаў. А дзе ж цыган, яго ж пост тут?
    — He ведаю.
    — Куды ж ён знік?
    — He ведаю.
    Пабла праехаў цяснінай, павярнуў і зрабіў круг гіа роўнай паляне, што зрабілася полем абстрэлу для кулямёта. Потым Роберт Джордан убачыў, што Пабла спускаецца схілам па слядах, якія пакінуў конь, калі падымаўся ўгору. Нарэшце ён павярнуў налева і знік паміж дрэвамі.
    Спадзяюся, ён не натрапіць на кавалерыйскі раз’езд, падумаў Роберт Джордан. Бо тады ён выведзе іх якраз на нас.
    Прымітыва прынёс сасновыя галіны, і Роберт Джордан пачаў утыкаць іх у пакрытую снегам незамерзлую зямлю вакол кулямёта, каб яны закрылі яго з абодвух бакоў.
    — Прынясі яшчэ,— сказаў ён.— Трэба замаскіраваць і тых, хто будзе страляць з кулямёта. Выйшла не надта добра, але пакуль што хай будзе так, як ёсць, а калі Ансельма прынясе сякеру, мы яшчэ паправім. Яшчэ вось што,— сказаў ён.— Калі пачуеш самалёт, кладзіся адразу там, дзе стаіш, так, каб на цябе падаў цень ад скалы. Я застаюся тут, каля кулямёта.
    Сонца паднялося ўжо высока, павяваў лёгкі ветрык, і сярод скал, на сонцы, было цёпла і прыемна. Чатыры Ka­ni, думаў Роберт Джордан. Дзве жанчыны, я, Ансельма, Прымітыва, Фернанда, Агусцін, потым гэты, як яго, забыўся, завуць. Гэта ўжо васьмёра. Без уліку цыгана. А з ім ужо дзевяць чалавек. А яшчэ Пабла. У гэтага ёсць ужо конь, яго можна не браць у разлік. Андрэс, вось як яго за-
    вуць, таго старэйшага брата. Потым яшчэ другі брат, Эладзіо. Разам дзесяць чалавек. Выходзіць, меней чым паўканя на кожнага. Трое, скажам, застаюцца тут і будуць прыкрываць адыход, а чацвёра могуць ад’ехаць. 3 Пабла — пяцёра. Застаюцца яшчэ двое, з Эладзіо нават трое. Дзе ж гэта ён, зрэшты, падзеўся?
    Толькі богу вядома, чым скончыцца сённяшні дзень для Эль Сорда, калі яго высачаць па слядах на снезе. I трэба ж было, каб снег так неспадзявана перастаў. Але калі ён хутка растане, дык усё, можа, неяк уладкуецца. Толькі не для Эль Сорда. Яму, баюся, ужо нічога не дапаможа: надта позна.
    Калі толькі сённяшні дзень пройдзе спакойна і нам не давядзецца ўступіць у бой, мы б заўтра далі ім рады — нават тымі сіламі, якія ў нас ёсць. Я ведаю, што ўправімся. Можа, не дужа добра. He так добра, як трэба было б, не так, як хацелася б усё зрабіць, але калі возьмемся за справу ўсе разам, мы ўправімся. Абы толькі нам не давялося прымаць бой сёння. Бо калі давядзецца — дык кепскія нашы справы.
    А тым часам трэба сядзець тут, бо лепшага месца, пэўна, не знойдзеш. Калі мы куды-небудзь пойдзем зараз, мы толькі пакінем лішнія сляды. Месца тут, зрэшты, неблагое, і ў крайнім выпадку адгэтуль ёсць тры шляхі, па якіх можна адысці. А як настане ноч, дык упоцемках можна з якога хочаш месца ў гэтых гарах дабрацца да моста, каб уранку знішчыць яго. He ведаю, чаму мяне ўсё гэта так турбавала раней. Нічога цяжкага тут няма. Толькі б самалёты своечасова прыляцелі. Толькі гэта. Заўтра на дарозе будзе добрая заваруха...
    Ну, а сённяшні дзень будзе альбо дужа ціхі, альбо дужа бурны. Дзякуй богу, што мы вывелі адгэтуль кавалерыйскага каня. Нават калі цяпер патруль натрапіць на яго след, салдаты наўрад ці дапетраць, куды гэты след вядзе. Вырашаць, пэўна, што коннік павярнуў назад, і пойдуць па следзе Пабла. Цікава, куды падалася гэтая свіння. Мабыць, заблытвае сляды, як стары лось, што вяртаецца з узлесся ў гушчар, пройдзе крыху ўгору, а потым, калі снег растане, зробіць круг і вернецца сюды. Як толькі Пабла пабачыў таго каня, яго быццам падмянілі. Магчыма, ён і ўцячэ адгэтуль на тым кані. Ну, добра, хай сам пра сябе дбае. Для яго гэта звычайная справа. А ў мяне да яго асаблівага даверу няма.
    Мабыць, лепей усё-такі выкарыстаць гэтыя скалы і добра замаскіраваць кулямёт, чым рабіць тут сапраўдны аг-
    нявы пункт. Бо пачнеш капаць — і знянацку нападзе кавалерыя ці наляцяць самалёты. Тут і з такой пазіцыі можна пратрымацца столькі, колькі трэба, а я ўсё адно не змагу тут доўга заставацца. Я павінен выбірацца адгэтуль і ісці да моста, разам з Ансельма. А хто застанецца тут, каб прыкрываць наш адыход да моста, калі распачнецца бой?
    I тут, аглядваючы мясцовасць, што ляжала перад ім, ён убачыў цыгана, які выходзіў леваруч з-за скалы. Ён ішоў вольнай, хуткай хадой, высока ўскідваючы ногі, карабін быў у яго за плячыма, яго смуглявы твар расплыўся ва ўсмешцы, а ў руках ён нёс двух забітых вялікіх зайцоў. Ён трымаў іх за ногі, і галовы іх матляліся на хаду.
    — Ноіа, Раберта!— весела крыкнуў ён.
    Роберт Джордан прыклаў палец да вуснаў, і цыган спалохана змоўк на паўслове. Хаваючыся паміж скал, ён праслізнуў да таго месца, дзе Роберт Джордан сядзеў на кукішках каля замаскіраванага галінамі кулямёта. Ён таксама прысеў на кукішкі і паклаў зайцоў на снег. Роберт Джордан зірнуў на яго.
    — Ты, hijo de la gran puta! 1 — сказаў ён ціха.— Дзе цябе насіла, туды цябе ператуды?
    — Я ішоў за імі па следзе,— сказаў цыган.— Вось так і застрэліў абаіх. Яны спраўлялі вяселле на снезе.
    — А твой пост?
    — Я ж зусім ненадоўга адлучыўся,— прашаптаў цыган.— А што? Хіба нешта здарылася?
    — Тут недзе паблізу кавалерыйскі патруль.
    — Redios!2 — сказаў цыган.— Ты сам іх бачыў?
    — Адзін з іх застаўся ў лагеры,— сказаў Роберт Джордан.— Прыехаў да нас паснедаць.
    — Мне здалося, нібыта я чуў стрэл,— сказаў цыган.— Так яго і ператак! Як жа ён прайшоў? Тут?
    — Тут. Цераз твой пост.
    — Ay, mi madre! 3 — сказаў цыган.— Бедная мая галовачка!
    — Калі б ты не быў цыганом, я б цябе расстраляў.
    — He, Раберта. He кажы так. Мне дужа шкада. Гэта ўсё праз гэтых праклятых зайцоў. На світанку я пачуў, як самец топчацца на снезе. Ты нават не ўяўляеш, што яны там выраблялі. Я адразу кінуўся ў гэтую валтузню, але яны ўцяклі. Ну, тады я пайшоў па следзе і там, высока ў гарах,
    1 Сын шлюхі! (ісп.)
    1 Божухна ты мой! (ісп.)
    3 Ай, мамачка ты мая! (ісп.)
    дагнаў і забіў іх. Вось памацай, якія яны сытыя, і гэта ў такую пару. Уяўляеш, што нам Пілар згатуе з іх! Мне дужа шкада, Раберта, не меней, чым табе. А таго кавалерыста забілі?
    — Так.
    — Хто, ты?
    — Я.
    — Que tio!1 — сказаў цыган, відаць па ўсім, улашчваючы яго.— Які ты малайчына!
    — Пайшоў ты, ведаеш куды!— сказаў Роберт Джордан і міжволі ўсміхнуўся.— Занясі сваіх зайцоў у лагер, а нам прынясі што-небудзь паснедаць.
    Ён працягнуў руку і памацаў зайцоў, што ляжалі на снезе,— вялікія, цяжкія, пушыстыя, з доўгімі нагамі і вушамі, з расплюшчанымі цёмнымі вачыма.
    — I сапраўды сытыя,— сказаў ён.
    — Сытыя!— сказаў цыган.— Ды ў кожнага з іх бочачка сала на рэбрах. Такіх зайцоў я нават у сне не бачыў.
    — Ну, ідзі ўжо,— мовіў Роберт Джордан.— Хутчэй вяртайся са сняданкам і прынясі мне дакументы таго requete 2. Пілар дасць іх табе.
    — Ты не злуеш на мяне, Раберта?
    — He злуеш! Я абураюся. Як ты мог пакінуць пост! А што, калі б у лагер з’явіўся цэлы кавалерыйскі раз’езд?
    — Redios,— сказаў цыган.— Які ты разумны.
    — Паслухай. Каб ты болей ніколі не смеў пакідаць свой пост. Ніколі. Такія словы, як расстрэл, я на вецер не кідаю.	*
    — Зразумела, болей не буду. I потым яшчэ ведаеш што? Такога выпадку, як з гэтымі двума зайцамі, ужо ніколі болей не будзе. Такое здараецца толькі раз у жыцці.
    — Anda! 3 — сказаў Роберт Джордан.— I хутчэй вяртайся.
    Цыган падхапіў зайцоў і знік паміж скаламі, а Роберт Джордан абвёў зноў поглядам адкрытую паляну і схіл гары за ёй. Дзве вароны зрабілі круг у небе, а потым селі на сасну. Да іх далучылася трэцяя, і Роберт Джордан падумаў: вось яны, мае вартавыя. Пакуль яны будуць сядзець спакойна — гэта сведчыць, што ніхто не набліжаецца да дрэў.
    1 Які малайчына! (icnj