• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    2 Рэкетэ — член ваеннай арганізацыі манархістаў (ісп.).
    3 Ідзі! (ісп.)
    Цыган. Ну якая з яго карысць? Hi палітычнай свядомасці, ні дысцыпліны, ані ў чым на яго нельга паспадзявацца. Але ён патрэбны мне на заўтра. Заўтра я знайду для яго справу. Неяк дзіўна наогул бачыць цыгана на вайне. Такіх трэба было б вызваляць ад вайсковай службы, зважаючы на іх маральныя перакананні. Як звальняюць фізічна ці псіхічна не прыдатных для вайсковай службы. Бо ад іх усё адно няма ніякай карысці. Але на гэтай вайне з самага пачатку не зважалі на маральныя перакананні. He звальнялі нікога. Вайна стрыгла ўсіх пад адзін грабянец. А цяпер яна дабралася і да гэтых валацуг. Цяпер яны панюхаюць, чым яна пахне.
    Агусцін і Прымітыва прынеслі галлё, і Роберт Джордан дбайна замаскіраваў кулямёт, каб з самалёта яго нельга было заўважыць, а з боку лесу ўсё выглядала зусім натуральна. Ён паказаў ім зручнаё месца для назіральнага паста: праваруч на высокай скале, адкуль відаць было ўсё наўкол, і леваруч над скалістым схілам — адзіным падыходам з таго боку.
    — Але калі ты ўбачыш каго-небудзь адтуль, не страляй,— сказаў Роберт Джордан.— Кінь сюды маленькі каменьчык і дай знак вінтоўкаю вось так.— Ён узняў вінтоўку над галавой, быццам абараняўся ад чагосьці.— Колькі іх — пакажаш вось так.— Ён некалькі разоў падняў і апусціў вінтоўку.— Калі яны будуць пешыя, трымай вінтоўку дулам уніз. Вось так. Але не страляй адтуль, пакуль не пачуеш, што страляе наш кулямёт. Цэліць з такой вышыні трэба ў калені. Калі я двойчы свісну, спускайся, хаваючыся за скаламі, сюды, да maquina.
    Прымітыва падняў вінтоўку.
    — Я зразумеў,— сказаў ён.— Гэта вельмі проста.
    — Значыць, спачатку ты кідаеш каменьчык, каб звярнуць увагу, потым паказваеш, адкуль яны ідуць і колькі іх. Але глядзі, каб цябе не заўважылі.
    — Добра,— сказаў Прымітыва.— А гранаты таксама нельга кідаць?
    — Пакуль не пачне страляць кулямёт — не. Можа, кавалерысты мінуць нас, шукаючы свайго таварыша, і да нас не завітаюць. Можа, яны пойдуць па Паблавых слядах. Калі можна пазбегнуць бою, трэба яго пазбягаць. Трэба з усіх сіл імкнуцца пазбегнуць яго. Ну, ідзі.
    — Me voy ,— сказаў Прымітыва і пачаў караскацца на высокую скалу.
    Я пайшоў (ісп.).
    — Цяпер ты, Агусцін,— сказаў Роберт Джордан.— Што ты ўмееш рабіць з кулямётам?
    Агусцін прысеў на кукішкі — высокі, чарнявы, аброслы шчэццю, з запалымі вачыма, тонкімі губамі і вялікімі навярэджанымі рукамі.
    — Pues зараджаць я ўмею. Наводзіць. Страляць. Болып нічога не ўмею.
    — Памятай, страляць трэба, толькі падпусціўшы іх на пяцьдзесят метраў і толькі тады, калі ты будзеш упэўнены, што яны ідуць да пячоры,— сказаў Роберт Джордан.
    — Добра. А колькі гэта — пяцьдзесят метраў?
    — Вунь як да той скалы. Калі з імі будзе афіцэр, страляй спярша ў яго. Потым перанасі агонь на рэшту. Ствол вядзі павольна. Досыць ледзь павярнуць, але ўвесь час трэба яго прытрымліваць. Кулямёт трымай моцна, каб не падскокваў, і цэлься ўважліва і, калі можаш, не рабі за раз больш як шэсць стрэлаў, бо, калі доўга страляеш, ствол задзіраецца ўгору. Кожны раз цэлься ў аднаго, потым перанось агонь на другога. Коннікам цэлься ў жывот.
    — Добра.
    — Хто-небудзь павінен трымаць трыножак, каб кулямёт не падскокваў. Вось так. Ён і дыскі будзе набіваць.
    — А ты дзе будзеш?
    — Там, злева. Трохі вышэй, каб усё бачыць. Я буду прыкрываць цябе злева з сваёй маленькай maquina. Вунь там. Калі яны сунуцца сюды, іх можна будзе ўсіх перабіць. Але не страляй, пакуль яны не падыдуць досыць блізка.
    — А добра было б усіх іх перабіць. Усіх разам.
    — He, лепей ужо хай яны зусім не прыходзяць.
    — Калі б не твой мост, мы маглі б іх тут усіх перабіць, а потым пайсці адгэтуль.
    — Гэта нічога не дало б. Ніякай карысці. Мост — гэта частка плана, разлічанага на тое, каб выйграць вайну. А гэта што? Нязначны выпадак. Нічога не варты.
    — Que va, нічога. 3 кожным забітым фашыстам робіцца на аднаго фашыста меней.
    — Так. Але аперацыя з мостам можа дапамагчы нам здабыць Сеговію. Сталіцу правінцыі. Ты толькі падумай. Дагэтуль нам яшчэ не даводзілася ніводнага такога горада здабыць.
    — Ты сапраўды верыш, што мы можам здабыць Сеговію?
    1 Ну (ісп.).
    — А няўжо ж не. Гэта цалкам магчыма, калі мы знішчым мост як мае быць.
    — Я хацеў бы і гэтых усіх перабіць, і мост знішчыць.
    — У цябе неблагі апетыт,— сказаў Роберт Джордан.
    Увесь гэты час ён сачыў за варонамі. I раптам заўважыў, што адна з іх нібыта прыглядваецца да нечага. Варона каркнула і зляцела з галінкі. Але другая засталася на дрэве. Роберт Джордан азірнуўся на Прымітыва, які ўладкаваўся высока на скале. Прымітыва ўважліва аглядаў мясцовасць, але ніякіх знакаў не падаваў. Роберт Джордан нахіліўся, адцягнуў замок ручнога кулямёта, пераканаўся, што патрон — у патронніку, і вярнуў замок на месца. Варона ўсё яшчэ сядзела на сваёй галінцы. Другая зрабіла шырокі круг над заснежанай палянай і зноў села. Ад сонца і цёплага ветрыку снег ападаў з абцяжараных галін.
    — Заўтра ў цябе будзе магчымасць перабіць многіх,— сказаў Роберт Джордан.— Трэба знішчыць пост на тартаку.
    — Я гатовы,— сказаў Агусцін.— Estoy listo.
    — I другі пост, у будцы дарожнага майстра, за мостам.
    — Mary гэты, магу і той,— сказаў Агусцін.— I абодва магу.
    — Абодва нельга. Іх трэба знішчыць адначасова,— сказаў Роберт Джордан.
    — Ну, тады любы, які скажаш,— сказаў Агусцін.— Мне даўно карціць зрабіць што-небудзь у гэтай вайне. Пабла згнаіў тут нас сваім гультайствам.
    Вярнуўся Ансельма з сякерай.
    — Табе яшчэ патрэбна галлё?— спытаў ён.— Мне здаецца, што тут і так ужо нічога не відаць.
    — He галлё,— сказаў Роберт Джордан,— а два маленькія дрэўцы, якія можна было б тут укапаць, каб усё выглядала натуральна. Бо тут замала дрэў наўкол, і гэтыя галінкі выглядаюць штучна.
    — Зараз прынясу.
    — Падсякай ніжэй, каб пянькоў не было відно.
    Роберт Джордан пачуў стук сякеры ў лесе ззаду. Ён паглядзеў угору, на Прымітыва, а потым уніз, на сосны за палянай. Адна варона ўсё яшчэ сядзела на месцы. I тут ён пачуў у небе высокі мерны рокат самалёта, які набліжаўся. Ён паглядзеў угору і ўбачыў маленькі срэбны крыжык у сонечных промнях: самалёт, здавалася, нерухома вісеў высока ў небе.
    — Заўважыць нас з такой вышыні немагчыма,— сказаў ён Агусціну.— Але лепш усё-такі легчы. Сёння гэта ўжо другі разведвальны самалёт.
    — А пра ўчарашні ты забыў?— спытаў Агусцін.
    — Сёння здаецца, што гэта быў кашмарны сон,— сказаў Роберт Джордан.
    — Яны, пэўна, з Сеговіі. Кашмарны сон чакае там, каб зрабіцца яваю.
    Самалёт ужо знік за гарамі, але гудзенне рухавікоў яшчэ далятала сюды.
    Калі Роберт Джордан апусціў вочы, ён убачыў, што варона зляцела. Яна паляцела, не каркаючы, проста паміж дрэвамі.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ
    — Кладзіся,— шапнуў Роберт Джордан Агусціну, потым павярнуў галаву і даў знак «кладзіся, кладзіся!» Ансельма, што паказаўся з-за скалы, несучы на плячах маленькую сасонку, нібыта калядны дзед з ялінкаю. Ён убачыў, як стары кінуў дрэўца за вялікі камень і сам знік паміж скаламі, і цяпер ужо перад Робертам Джорданам не было нічога, апроч паляны і лесу. Ён нічога не бачыў і нічога не чуў, акрамя біцця свайго сэрца, а потым пачуў, як, падскокваючы, скаціўся з гары каменьчык. Роберт Джордан павярнуў галаву направа і, узняўшы вочы, убачыў, як Прымітыва чатыры разы падняў і апусціў вінтоўку. А потым глядзеў толькі наперад — на белую паляну з шырокай стужкаю слядоў, якія пакінулі конскія капыты, і на лес удалечыні.
    — Кавалерыя,— ціха сказаў ён Агусціну.
    Агусцін азірнуўся, і яго смуглявыя запалыя шчокі расплыліся ва ўсмешцы. Роберт Джордан заўважыў, што той спацеў. Ён працягнуў руку і паклаў яе на плячо Агусціну. Ён не паспеў зняць руку, як з лесу выехалі чацвёра коннікаў, і адчуў, як напружыліся пад яго далоняй мускулы на спіне Агусціна.
    Адзін коннік ехаў спераду, а трое іншых крыху адсталі ад яго. Першы ўвесь час прыглядаўся да снегу. Рэшта ехала паміж дрэвамі ўразброд. Усе чацвёра трымаліся насцярожана. Роберт Джордан ляжаў на снезе, абапёршыся на шырока расстаўленыя локці, і сачыў за імі па-над прыцэлам ручнога кулямёта, адчуваючы ўдары свайго сэрца.
    Пярэдні даехаў па следзе да таго месца, дзе Пабла зрабіў круг, і спыніўся. Рэшта пад’ехала да яго і таксама спынілася.
    Роберт Джордан цяпер выразна бачыў іх над варанёным сталёвым ствалом кулямёта. Ён бачыў твары, бачыў шаблі, што віселі каля паясоў, цёмныя ад поту бакі коней, конусападобныя плашчы колеру хакі і такога самага колеру берэты, збітыя па-наварску набакір. Пярэдні завярнуў свайго каня да расколіны ў скале, дзе быў пастаўлены кулямёт, і Роберт Джордан убачыў яго малады твар, агрубелы ад ветру і сонца, блізка пасаджаныя вочы, нос з гарбінкай і высунутае наперад трохвугольнае падбароддзе.
    Седзячы на кані — конь, узняўшы пысу, быў павернуты грудзьмі да Роберта Джордана, і з футарала, прытарочанага да правага боку сядла, тырчаў прыклад аўтамата,— пярэдні паказаў пальцам на расколіну, дзе стаяў кулямёт.
    Роберт Джордан яшчэ глыбей уціснуў локці ў зямлю, не адводзячы вачэй ад прыцэла і ад чатырох коннікаў, што стаялі, збіўшыся ў купе на снезе. Трое з іх сціскалі ў руках аўтаматы. У двух яны ляжалі ўпоперак сёдлаў. Трэці трымаў свой старчма, паставіўшы прыклад на правае калена.
    Рэдка даводзіцца бачыць праціўніка на такой кароткай адлегласці, думаў Роберт Джордан. Вось як зараз. Звычайна людзі здаюцца зусім маленькімі, і каб пацэліць у каго-небудзь з іх, трэба прыкласці вялікія намаганні, альбо яны бягуць, залягаюць і зноў бягуць, а ты паліваеш кулямі схіл гары, ці перакрываеш агнём якуюсь вуліцу, альбо проста паліш па вокнах, а часам бачыш здалёк, як яны ўдалечыні рухаюцца па дарозе. Толькі падчас нападу на цягнік бачыш іх так выразна, як зараз. Толькі тады яны такія, як зараз, і чатырох кулямётаў досыць, каб прымусіць іх уцякаць. Калі глядзіш на іх па-над ствалом з такой адлегласці, яны здаюцца ўдвая большымі.
    Ты,— думаў ён, гледзячы на кончык мушкі, што была цяпер нерухомая ў проразі прыцэла, скіраваная ў сярэдзіну грудзей камандзіра патруля, крыху правей ад чырвонай эмблемы, якая ярка вылучалася ў промнях ранішняга сонца на фоне зеленаватага плашча. Акурат ты,— думаў ён, цяпер ужо па-іспанску, прыціснуўшы палец да засцерагальніка, каб не раздаўся дачасна шпаркі строкат кулямётнай чаргі. Ты,— падумаў ён,— вось ты будзеш забіты ў росквіце маладых гадоў. Эх ты,— думаў ён,— эх ты, эх ты. Але лепей хай гэтага не будзе. Хай гэтага не будзе.