Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
сюды, да нас, на чале кавалерыйскага атрада, і, акрамя Taro, гэта яшчэ цалкам спраўная зброя. Я з яго сёння страляў. Б’е не дужа далёка, але табе яшчэ спатрэбіцца».
Роберт Джордан схаваў тады рэвальвер у шуфляду, на ранейшае месца, але на другі дзень выцягнуў яго адтуль і паехаў разам з Чэбам у горы, да Рэд-Лоджа, туды, дзе зараз пракладзена шаша цераз перавал і пласкагор’е БірТут да Кук-Сіці, і там, наверсе, дзе павявае лёгкі ветрык і снег ляжыць усё лета, яны спыніліся каля цёмна-зялёнага возера, пра якое казалі, што яно мае глыбіню восемсот футаў, і Чэб трымаў каней, а ён палез на скалу, нахіліўся і ўбачыў у нерухомай вадзе возера свой твар і рэвальвер у сваёй руцэ, і тады ён узяў рэвальвер за дула і кінуў уніз і назіраў, як ён ідзе на дно, пускаючы бурбалкі, аж пакуль ён не зрабіўся зусім маленькі, як бірулька ад гадзінніка, у празрыстай вадзе, а потым знік зусім. Тады ён злез са скалы, ускочыў у сядло і так сціснуў шпорамі старую Бэс, што яна пачала падкідваць задам, быццам конік-гушкалка. Ён праімчаў на ёй берагам возера і, калі яна супакоілася, завярнуў дадому.
— Боб, я ведаю, чаму ты так зрабіў,— сказаў Чэб.
— А калі ведаеш, дык няма чаго пра гэта і гаварыць,— адказаў ён.
Яны болей ніколі не згадвалі пра гэта, і такі быў канец дзедавай асабістай зброі. Праўда, ад дзеда яшчэ засталася шабля. Шабля і цяпер ляжыць у яго куфры ў Місулі разам з іншымі рэчамі.
Цікава, што б сказаў дзед пра маю цяперашнюю сітуацыю, падумаў ён. Дзед быў надзвычай добры салдат, пра гэта ўсе казалі. А яшчэ казалі, што калі б дзед быў у той дзень разам з Кастэрам, то не дазволіў бы, каб Кастэр так асарамаціўся. Як ён мог не заўважыць ні дыму, ні пылу над акопамі па-над Літл-Біг-Хорнам? Хіба што ў тую раніцу стаяў туман? Аднак ніякага туману тады зусім не было.
Я б хацеў, каб замест мяне тут быў мой дзед. Зрэшты, заўтра ўвечары мы з ім пабачымся. Калі такая лухта, як замагільны свет, існуе — але ж я ўпэўнены, што яго няма, думаў ён,— я з вялікай прыемнасцю пабалакаў бы з ім. Бо шмат ёсць чаго, пра што я хацеў бы яшчэ даведацца. Цяпер я маю права пытацца, бо мне даводзіцца рабіць тое самае, што некалі рабіў ён. Лічу, што цяпер бы ён пагадзіўся пагаварыць са мной. Раней у мяне не было такога права распытваць яго. Я яго разумею: ён мяне не ведаў і таму не хацеў гаварыць пра такія рэчы. Але цяпер мы
зразумелі б адзін аднаго. Я б хацеў пагаварыць з ім і пачуць ад яго парады. Ат, на чорта мне тыя парады, я хацеў бы проста пагаварыць з ім. Шкада, што паміж такімі, як мы, такая прорва ў часе.
Потым, падумаўшы добра, ён зразумеў, што, калі ім сапраўды выпала б пабачыцца ў замагільным свеце, і ён, і дзед пачувалі б сябе вельмі няёмка ў прысутнасці бацькі. Кожны мае права зрабіць тое, што зрабіў бацька, думаў ён. Але гэта нядобры ўчынак. Я разумею яго, але ўхваліць не магу. Lache 1 — вось як гэта называецца. Але хіба ты сапраўды разумееш гэта? Так, разумею, але... Уся справа ў гэтым «але». Трэба надта захапляцца самім сабой, каб зрабіць такую рэч.
Ах, божухна, як бы я хацеў, каб дзед быў тут, падумаў ён. Каб апынуўся тут хоць бы на якую гадзінку. Можа, крыху таго, што ў мяне ёсць, ён перадаў мне праз таго другога, які так няўдала пакарыстаўся яго рэвальверам. Можа, гэта адзіная сувязь, што існуе паміж намі. Ат, к чорту ўсё гэта! Сапраўды, ліха з ім, шкада толькі, што паміж намі пралёг такі вялікі прамежак часу, бо я мог бы навучыцца ад яго ўсяму таму, чаму не навучыў мяне той, другі. А што, калі той страх, які зазнаў мой дзед і які ён пераадолеў у сабе за чатыры гады вайны, а потым, падчас сутычак з індзейцамі — хоць там, пэўна, нічога асабліва жахлівага і не было,— што, калі той страх зрабіў cobarde з яго сына, як гэта амаль заўсёды здараецца ў другім пакаленні тарэадораў? Што, калі гэта было сапраўды так? I, можа, здаровыя сокі аднавілі сваю сілу толькі таму, што прайшлі праз таго, другога?
Я ніколі не забуду, што са мной рабілася, калі я ўпершыню зразумеў, што ён cobarde. Ну, годзе, скажы гэтае самае на роднай мове. Баязлівец. Калі скажаш, адразу адчуваеш палёгку, і наогул няма чаго падшукваць іншаземнае слова для сукінага сына. Але ж, бадай, ён не быў сукін сын. Ён быў проста баязлівец, а гэта найбольшае з няшчасцяў, якія толькі могуць напаткаць чалавека. Бо калі б ён не быў баязлівец, ён не скарыўся б перад той жанчынай і не дазволіў бы ёй задзяўбці сябе. Цікава, які б я быў, калі б ён ажаніўся з іншай жанчынай? Пра гэта ты ўжо ніколі не даведаешся, падумаў ён і ўсміхнуўся. Можа, яе дэспатызм дапоўніў тое, чаго бракавала таму, другому. I табе. Ну, ну. Лягчэй. Няма чаго тут разводзіць пра здаровыя сокі і ўсялякія такія рэчы, пакуль ты не пражыў за-
1 Баязлівец (фр.).
ўтрашняга дня. Няма чаго задзіраць нос заўчасна. I наогул няма чаго задзіраць угору нос. Заўтра пабачым, якія ў цябе сокі.
Ён зноў пачаў думаць пра дзеда.
— Джорджа Кастэра нельга лічыць разумным камандзірам,— сказаў яму неяк дзед.— Ён не быў нават разумны чалавек.
Ён прыгадаў, як абурыўся, пачуўшы гэта ад дзеда: хіба ж можна казаць такое пра героя, які быў намаляваны на старажытнай анхейзербушаўскай літаграфіі, што вісела ў більярднай у Рэд-Лоджы — пра тую велічную постаць чалавека ў куртцы з аленевай скуры, з бялявымі кучарамі, з армейскім рэвальверам у руцэ, які стаіць на ўзгорку, a з усіх бакоў да яго падступаюць індзейцы племені сіу?
— Ён вызначаўся тым, што заўсёды трапляў у якоенебудзь цяжкое становішча, а потым з яго выкручваўся,— працягваў дзед.— Але на Літл-Біг-Хорне патрапіў у бяду і ўжо з яе не выкруціўся. Вось Філ Шэрыдан — гэта быў разумны чалавек, як і Джэб Сцюарт. Але найлепшы ў свеце камандзір кавалерыі быў Джон Мосбі.
Сярод дзедавых рэчаў у куфры ў Місулі ляжаў ліст генерала Філа Шэрыдана да старога «Кілька-на-Кані»— Кільпатрыка, у якім генерал пісаў, што дзед Роберта Джордана быў лепшы камандзір нерэгулярнай кавалерыі, чым Джон Мосбі.
Трэба было расказаць Гольцу пра дзеда, падумаў ён. Але Гольц, бадай, ніколі не чуў пра яго. I наўрад ці ён ведае што-небудзь нават пра Джона Мосбі.
Англічане добра ведаюць гэтыя прозвішчы, бо ў Англіі лепш вывучаюць нашу Грамадзянскую вайну, чым на кантыненце. Каркаў казаў, што, калі гэтая вайна скончыцца, я змагу, калі захачу, паехаць у Маскву, у Ленінскі інстытут. Ён казаў, што калі б я захацеў, то мог бы вучыцца ў Вайсковай акадэміі Чырвонай Арміі. Цікава, што сказаў бы дзед, пачуўшы гэта? Дзед, які ніколі ў жыцці не садзіўся за адзін стол з дэмакратам.
He, я не хачу быць салдатам, падумаў ён. Гэта я ведаю цвёрда. Таму гэта выключаецца. Я толькі хачу, каб мы выйгралі гэтую вайну. Па-мойму, сапраўдны салдат умее рабіць па-сапраўднаму толькі сваю справу і болей нічога, думаў ён. He, гэта зусім не так. А Напалеон, а Велінгтан? Ты нешта сёння зусім з’ехаў з глузду, падумаў ён.
Звычайна ён любіў пагаварыць сам з сабой у думках, так было і сёння, калі ён успамінаў пра свайго дзеда. Але потым успаміны пра бацьку выбілі яго з каляіны. Ён pa-
зумеў свайго бацьку, і дараваў яму ўсё, і спачуваў яму, але не мог пазбавіцца пачуцця сораму за яго.
Лепей зусім не думай ні пра што, сказаў ён сабе. Неўзабаве ты будзеш з Марыяй, і тады не трэба будзе думаць. Зараз, калі ўсё ўжо вырашана, лепш за ўсё не думаць наогул. Калі засяродзішся на чым-небудзь адным, спыніць думкі цяжка, і яны круцяцца, як махавое кола на халастым ходзе. Лепей проста зусім не думаць.
Але толькі дапусцім, падумаў ён. Толькі дапусцім, што нашы самалёты скінуць бомбы на ўсе гэтыя супрацьтанкавыя гарматы і разаб’юць ушчэнт іх пазіцыі, і тады нашы танкі выйдуць на адпаведную вышыню, і стары Гольц прымусіць наступаць усіх тых п’яніц, clochards валацуг, бадзяг, фанатыкаў і герояў, з якіх складаецца Чатырнаццатая брыгада, а ў другой брыгадзе Гольца ёсць цудоўныя байцы Дзюрана, я іх ведаю,— і заўтра надвячоркам мы будзем у Сеговіі.
Так. Толькі дапусцім, што ўсё будзе так, сказаў ён сабе. Я нават згодзен на Ла-Гранху, сказаў ён сабе. Але табе давядзецца ўзарваць гэты мост,— ён раптам усвядоміў гэта зусім ясна. Наступ не скасуюць. Бо гэтаксама як ты сабе толькі што ўяўляў, спадзяюцца правесці гэтую аперацыю яе арганізатары. Так, мост давядзецца знішчыць, ён ведаў гэта. I што б там ні здарылася з Андрэсам,— гэта ўжо не будзе мець ніякага значэння.
Спускаючыся ўніз упоцемках з прыемным адчуваннем, што ўсё зроблена і на працягу бліжэйшых чатырох гадзін нічога ўжо не трэба рабіць, заспакоены і падбадзёраны думкамі пра канкрэтныя рэчы, ён амаль узрадаваўся, калі ўсвядоміў канчаткова, што мост давядзецца ўзарваць.
Пачуццё няпэўнасці, што не пакідала яго з той хвіліны, як ён паслаў Андрэса да Гольца,— той няпэўнасці, якая бывае, калі пераблытаеш дні і дакладна не ведаеш, прыйдуць да цябе сёння госці ці не,— цяпер знікла. Цяпер ён ведаў напэўна, што свята не будзе адкладзена. Калі ведаеш што-небудзь напэўна, дык гэта намнога лепей, падумаў ён. Заўсёды лепей ведаць што-небудзь напэўна.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
I вось яны зноў ляжалі разам у мяшку, і была ўжо позняя гадзіна апошняй ночы. Марыя прыгарнулася да яго, і ён адчуваў сцёгнамі ўсю даўжыню яе гладкіх сцёгнаў,
1 Клашары, жабракі-бадзягі (фр.).
адчуваў яе грудзі, быццам два маленькія ўзгоркі на доўгай раўніне, дзе цячэ ручай, а за ўзгоркамі пачыналася доўгая лагчына — яе шыя, да якой ён прыпаў зараз вуснамі.
Ен ляжаў нерухома і ні пра што не думаў, а яна гладзіла яго па галаве.
— Раберта,— сказала Марыя ледзь чутна і пацалавала яго,— мне дужа сорамна. Я не хацела б засмучаць цябе, але мне вельмі балюча і штосьці нядобрае ўсярэдзіне. Баюся, што сёння табе не будзе хораша са мною.
— У жыцці заўсёды бывае вельмі балюча і штосьці нядобрае здараецца,— сказаў ён.— Нічога, зайчанятка, не бойся. Мы нічога такога не будзем рабіць, ад чаго можа быць табе балюча.
— He ў гэтым справа. Справа ў тым, што я не магу быць з табою так, як мне хочацца.
— Дарэмна ты хвалюешся. Гэта пройдзе. Калі мы ляжым вось так, побач, мы ўсё адно разам.
— Так, але мне сорамна. Пэўна, гэта таму, што са мной зрабілі тое, благое. He ад таго, што было паміж табой і мной.
— He трэба згадваць пра тое.
— Я і не хачу згадваць. Толькі мне было дужа прыкра, што сёння, акурат у гэтую самую ноч, я не магу быць з табою так, як мне хочацца, таму я і сказала, каб ты ведаў чаму.