Пахвала дурасці  Эразм Ратэрдамскі

Пахвала дурасці

Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
26.13 МБ
47.	Я не прагну дароў і ахвяраў, не гневаюся і не патрабую кампенсацыяў, калі ў цырымоніі ўзнікаюць хібы. Я не чыню вэрхалу на небе і на зямлі, калі іншых багоў ласкава запрашаюць пацешыцца духмяным водарам паднашэнняў, а мяне пакідаюць дома. Але ж некаторыя багі настолькі прыдзірлівыя, што іх спакайней і бяспечней наогул не заўважаць, чым славіць і ўшаноўваць. Гак і сярод людзей некаторыя бываюць настолькі паганыя і злапомныя, што лепш абысці іх за вярсту, чым вадзіць з імі дружбу.
«Але ж ніхто,— скажуць мне,— не прыносіць ахвяраў Дурасці, ніхто не ставіць ёй храмы». Ды я і сама казала ўжо гэта.
I мяне здзіўляе такая няўдзячнасць. Тым не менш, па сваёй паблажлівасці, я гляджу на ўсё гэта праз пальцы. Дый, урэшце, не хачу я, каб мяне ўшаноўвалі такім чынам. Нашто мне здаліся тыя ладан, мука, парсюк ці казлянятка, калі смяротныя паўсюдна спраўляюць мае рытуалы, цалкам ухваленыя тэолагамі? Хіба што пазайздросціць Дыяне, якую частуюць напоем з чалавечай крыві? Увогуле, я лічу, што кожны, хто не расстаецца са мною ў сэрцы, у думках, ва ў сваім жыцці, аддае мне тым самым сапраўдную боскую пашану. Такое пакланенне святым не часта сустрэнеш нават у хрысціян. Як шмат людзей, ушаноўваючы святую Багародзіцу, ставяць ёй свечкі нават сярод белага дня, калі ў тым няма ніякай патрэбы! Але як мала знойдзецца ахвотнікаў наследаваць ёй у цнатлівасці жыцця, у сціпласці і любові да ўсяго нябеснага. А ў гэтым і ёсць сапраўднае пакланенне, якое так даспадобы насельнікам неба.
Дык навошта мне храмы? Я не памылюся, сказаўшы, што ўся зямная куля служыць мне найцудоўнейшым храмам. Пакуль будуць людзі, датуль будуць і ўдзельнікі маіх таёмстваў. Але я не такая дурная, каб дамагацца сабе абразоў ды каменных ідалаў. Яны нярэдка маглі б толькі шкодзіць ушанаванню маёй асобы, бо замест бога ёлупні і абэлтухі ўрэшце пачынаюць ушаноўваць яго іконы. Гое самае адбываецца, калі вікарый выцясняе кюрэ, намеснікам якога ён павінен служыць у прыходзе.
Я думаю, што мне пастаўлена столькі статуёў, колькі ёсць на свеце людзей, бо ўсе яны — воленс-ноленс — ёсць жывое маё ўвасабленне. I няма ў мяне ніякай прычыны зайздросціць іншым багам, якім у пэўныя дні пакланяюцца ў тым ці іншым куточку зямлі: Фэба, напрыклад, ушаноўваюць на Радосе, Вэнэру — на Кіпры, Юнону — у Аргосе, Мінэрву — у Афінах, Юпітэра — на Алімпе, Няптуна — у 1 арэнце, Прыапа — у Лампсаку. Мне па ўсім свеце і безупынна прыносяць куды лепшыя ахвяры.
48.	Калі нехта з вас лічыць, што ў маіх словах больш нахабства, чым праўды, дык няхай паназірае крыху за жыццём смя-
ротных. Яму стане адразу ясна, чым мне абавязаныя і як мяне цэняць людзі — і высокага, і нізкага стану. He буду разбіраць жыццё кожнага з гэтых станаў — гэта заняло б шмат часу. Скажу толькі пра тых, хто стаіць вышэй, а ўжо зразумець, што ўяўляюць сабой астатнія, вам і самім будзе лёгка. Дый які сэнс прыгадваць тут простанароддзе, якое, і так ясна, цалкам належыць мне? Мала таго, што ў гэтых людзей хоць адбаўляй дурноты на любы густ, дык яны яшчэ кожны дзень выдумляюць усё новыя і новыя яе віды. Каб пасмяяцца з дурняў, не хопіць і тысячы Дэмакрытаў. Я ўжо не кажу, што на тую тысячу Дэмакрытаў спатрэбіўся б яшчэ Дэмакрыт.
Цяжка нават уявіць сабе, колькі смеху, колькі забавы, колькі пацехі прыносяць людзі насельнікам неба. Час ад раніцы да поўдня, пакуль цвярозыя, багі звычайна прысвячаюць выслухоўванню розных чалавечых зарокаў і спрэчак. А калі папаўдні глынуць нектару, у іх ужо знікае ахвота займацца сур’ёзнымі справамі, і яны, сеўшы на самай верхатуры неба, нахіляюцца адтуль ды глядзяць, што робяць на зямлі людзі. Божа мой несмяротны, які гэта тэатр, калі розныя дурні пачынаюць сваю валтузню! Сядытады і я паседжваю сярод багоў паэтычнага саслоўя.
Вось адзін мужык сохне па маладзіцы, і чым менш яна яго любіць, тым больш ён у яе закаханы. А другі бярэ шлюб не з жонкай, а з яе пасагам. Адзін сам гандлюе сваёй нявестай, a другі пільнуе за сваёй неадступна, бы раўнівы Аргус. А той у горы і смутку вярзе такую бязглуздзіцу і ўчыняе столькі дурноты -ну, выліты артыст, якога нанялі за грошы граць драматычную сцэну! Адзін плача над магілай мачыхі. Другі пхае ў глотку ўсё, што здабудзе, не думаючы, што праз пэўны час яго можа напаткаць голад. А ёсць такія, каму няма большай асалоды, чым лайдачыць і спаць. I такія, хто клапоціцца толькі пра чужое, a пра сваё не дбае зусім. Гэты залез у новыя даўгі, каб аддаць старыя. А той, пазычыўшы грошай, курчыць з сябе багацея, хоць сам на мяжы разарэння. Ці той яшчэ — сам жыве ў нястачы і беднасці, затое лічыць за шчасце, што такім чынам зробіць свайго
нашчадка багатым. Адзін у пошуках невялікага і няпэўнага скарбу носіцца па ўсіх марах і акіянах, падстаўляючы сябе вятрам і хвалям, і рызыкуе жыццём, якое не купіш ні за якія грошы. А другому дзеля багатай здабычы больш да спадобы ісці на вайну, чым цешыцца спакоем і бяспечнасцю ў сваім доме. Адны, лісліўцы, аж са скуры вылузваюцца, каб убіцца ў давер адзінокім, але грашавітым дзядулькам і такім спосабам завалодаць іхнім багаццем. А друтія, блазны, прагнучы разбагацець, набіваюцца ў каханкі заможным бабулькам. Калі ж такі каханак аказваецца падмануты намечанай ім ахвярай — гэта найлепшая пацеха для багоў, якія сузіраюць гэтае відовішча зверху.
Але самая дурная і самая паскудная — парода купцоў. Яны зай.маюцца надзвычай бруднымі справамі і ўжываюць надзвычай нячыстыя сродкі. Яны пастаянна хлусяць, крывадушнічаюць, абкрадваюць, махлююць, падманваюць. I ўсюды лезуць першыя, бо іх пальцы акальцаваныя золатам. А ўжо побач святая падхалімная брація пяе гандлярам славу, называючы іх найшаноўнейшымі людзьмі і спадзеючыся, што нейкая частачка прысвоеных тымі багаццяў дастанецца і ёй. Месцамі сноўдаюць піфагарэйцы, якім усё бачыцца настолькі абагуленым, што любую рэч, якая дрэнна ляжыць, яны цягнуць да сябе на котлішча. Цягнуць са спакойным сумленнем, нібы гэта іх спадчына. Есць уяўныя багацеі, дакладней, багацеі толькі ў сваіх уласных марах. Яны сняць прыемныя сны, якіх ім удосталь хапае для шчасця. Іншы радуецца, што яго на людэях прымаюць за багацея, хоць дома ён галадуе. Адзін імкнецца хутчэй прамантачыць сваё дабро, а другі праўдай і няпраўдай стараецца павялічыць сваю маёмасць. Той дамагаецца ганаровай пасады, а гэты ляжыць на печы і радуецца жыццю. Многія занятыя бясконцымі судовымі звадамі і наўзахапкі рвуцца ўзбагаціць суддзю-валаводчыка і яго хаўрусніка-адваката. Вунь якісь мудрагель хоча прапанаваць сваё ноўніцтва, а яшчэ якісь разумнік выношвае нешта грандыёзнае. Сёй-той, пакінуўшы дома жонку й дзяцей, выпраўляецца ў Ерусалім, Рым ці Сант’яга, дзе ў яго няма аніякіх справаў.
Словам, калі, на ўзор Мэніпа, эірнуць на гэтую безупынную чалавечую мітусню з Месяца, можна падумаць, што там, унізе, нейкая процьма камароў ці мух, якія сварацца між сабой, ваююць, інтрыгуюць, рабуюць, ашукваюць, распуснічаюць, нараджаюцца, гінуць, паміраюць. Нялёгка нават паверыць, колькі заварух і трагедыяў чыняць і церпяць гэтыя казюркі за вельмі кароткае сваё жыццё. А калі раптам выбухне якая страшная вайна ці пякельная пошасць — яны гінуць цэлымі тысячамі.
49.	Але я сама была б найдурнейшая і вартая шматлікіх насмешак Дэмакрыта, калі б захацела пералічыць тут усе глупствы і трызненні простанароддзя. Займуся лепш тымі, хто сярод смяротных лічыцца за мудрацоў і дамагаецца сабе, так бы мовіць, залатой галінкі. Сярод гэтых першае месца займаюць граматыкі — парода людзей, якая была б самай бядачай, самай гаротнай ды яшчэ самай ненавіснай багам, калі б я не закрасіла горыч іх нікчэмнага рамяства слодыччу дурмянай прыправы. Граматыкаў праклялі не пяццю праклёнамі, як сказана ў эпіграме, а шасцюстамі. Галодныя, каравыя, яны ўсё жыццё працуюць ў сваіх вучэльнях — я сказала «вучэльнях»? — не, у думарнях, ці, дакладней, галаваломнях, або катоўнях. У атачэнні гурмаў дзятвы граматыкі хутка старэюць ад празмернай працы, глухнуць у дзіцячым гаме, чэзнуць і знемагаюць у смуродзе і тхлані. Разам з тым, дзякуючы маёй дабрачыннасці, яны лічаць сябе сярод смяротных бадай што найпершымі. Ім вельмі падабаецца палохаць баязлівыя купкі дзяцей грозным абліччам ды суровым голасам, хвастаць гаротных вучняў дубцом, лазінай, бізуном. Кожны з іх лютуе на свой разбэшчаны манер — зусім як той кумскі асёл. Гразь ім здаецца чысцінёй, смурод яны ўспрымаюць як водар маярану, а беспрасветнае рабства здаецца ім панаваннем, якое яны не памяняюць нават на тыранію Фаларыда ці імперыю Дыянісія.
Найболей шчасна граматыкі пачуваюць сябе ад якогас.ь новага перла сваёй вучонасці. 3 вялікай пыхай разносяць яны ўсякага там Палемона або Даната, хоць самі забіваюць галовы
дзяцей адною бязглуздзіцай. He ведаю, праз якія такія чары гэтым настаўнікам удаецца зрабіць так, каб маткі-дурніцы і бацькіабэлтухі ўспрымалі іх так, як яны думаюць пра сябе самі. Дадайце сюды радасць, што апаноўвае граматыкаў, калі ў якой-небудзь спарахнелай грамаце яны знаходзяць імя радзіцелькі Анхіза, альбо нейкае малавядомае слоўца накшталт «валапас», «сугней», «чмут», альбо выкапаюць пракаветны абломак каменя, аздоблены амаль не чытэльнымі літарамі. О, Юпітэр! Колькі тады ўзрушэння, колькі ўздыму, колькі пахвал! Можна падумаць, што гэтыя людзі пакарылі Афрыку ці захапілі Вавілон. Выступаючы таксама са сваімі прэснымі халоднымі вершамі і знаходзячы паклоннікаў, некаторыя граматыкі вераць, што ў іхнія сэрцы перасялілася душа самога Вергілія. Надта пацешным з’яўляецца ўзаемапахваленне, узаемалюбаванне, аслінае ўзаемапачухванне. Але вось нехта зрабіў ляпсус на адно слоўца, і гэты ляпсус заўважыў самы зіркасты граматык. О, Геракл, якія тады пачынаюцца трагедыі, якія баталіі, якія праклёны, якія мацюкі! Хай мяне граматыкі знялюбяць, калі хлушу.
Я знаю аднаго эрудыта — грэканіста, лацініста, матэматыка, філосафа, медыка, карацей, йара навук усіх, якому стукнуў шосты дзесятак. Закінуўшы астатняе, чалавек ужо дваццаць гадоў карпее і мардуецца над граматыкай і гатовы лічыць сябе шчасліўцам, абы толькі пашанцавала яму пражыць да таго часу, пакуль ён вызначыць дакладна, як адрозніць кожную з васьмі часцін мовы. Ніхто з грэканістаў, ніхто з лаціністаў зрабіць гэта належным чынам пакуль не здолеў. He іначай, як выбухне вайна, калі нехта злучнік пераблытае з прыслоўем. 1 ўсё таму, што граматык налічваецца столькі, колькі граматыкаў, а, напэўна, і больш. Мой Лльдус выдаў больш як пятнаццаць граматык. Сам ён не абмінае ніводнага граматычнага тэксту, у тым ліку і самага бяздарнага, самага нікчэмнага. Кожны опус пераверне, ператрасе. Поўны нядобразычлівасці, ён старанна чытае граматычную лухту, бо заўсёды баіцца, што нейкі гра.матык перахопіць яго славу і загубіць яго шматтадовую працу. Хочаце, называйце такія ўчынкі