Пахвала дурасці
Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
трызненнем; хочаце, называйце іх дурасцю. Гэта не мае значэння. Галоўнае, каб вы ведалі: маё дабрадзейства ашчасліўлівае нават найнікчэмнейшую жывёлінку настолькі, што яна не памяняецца сваім лёсам нават з персідскімі царамі.
50. Менш абавязаныя мне паэты, хоць паводле свайго занятку яны ўсё-ткі належаць да майго хаўрусу. Яны, як гаворыцца ў той прымаўцы, свабоднае кодла. Іх намаганні скіраваныя ўвогуле на тое, каб смешнымі байкамі ды іншай лухтой цешыць вушы дурняў. Самае дзіўнае, што паэты абяцаюць несмяротнасць і боскае жыццё не толькі сабе, але і тым, каго згадваюць у сваіх вершах. 3 гэтым саслоўем водзяць дружбу пераважна Філаўтыя і Калакія. Ніхто са смяротных не ўшаноўвае мяне з такой шчырасцю і з такім пастаянствам, як паэты.
Далей аб рытарах. Яны таксама належаць да нашай суполкі, хоць нямала словаблудзяць і водзяць шашні з філосафамі. Пра гэта сведчыць многае. Апроч іншай бязглуздзіцы, яны старанна і шмат пішуць пра ўмельства жартаваць. Нездарма ж адзін з іх — не так ужо важна, хто,— разважаючы аб красамоўстве ў сваім лісце да Гэрэнія, азначыў дурасць як від жарту. А ў Квінтыліяна, найкрасамоўнейшага сярод рытараў, раздзельчык пра смех атрымаўся большы за «Іліяду». Шмат чаго прыпісваецца дурасці. У прыватнасці, з дапамогаю зманлівага смеху можна дасягнуць злагады, якой не дамагчыся ніякімі аргументамі. Дый майстэрства смяшыць прысутных рознымі жартамі таксама належыць Дурасці.
3 таго ж цеста зробленыя і кнігавыдаўцы, якія прагнуць друкарствам здабыць сабе вечную славу. Яны ўсе павінны быць удзячны мне, асабліва грамацеі, што пэцкаюць паперу адной несусвеціцай. А вось эрудыты, якія пішуць вучоныя опусы і чакаюць ухвалы ад нешматлікіх знаўцаў, у тым ліку такіх суддзяў, як Персій і Лелій, бачацца мне хутчэй няшчаснымі, чым шчаслівымі. Гэта ж сапраўдная пакута: бедалагі няспынна нешта дадаюць, мяняюць, адымаюць, перастаўляюць, правяць, паказваюць
іншым і гадоў праз дзевяць друкуюць, усё яшчэ незадаволеныя. I за тое, што яны карпелі над сваім пісаннем начамі, за тое, што не спалі (а сон жа самае прыемнае на свеце), за тое, што самаахвярна гібелі і марнелі, яны атрымліваюць мізэрную ўзнагароду — пахвалу, выказаную, апроч таго, вельмі нямногімі. Дадайце сюды падарванае здароўе, страчаную прыгажосць, блізарукасць або нават слепату, беднасць, нянавісць, устрыманне ад уцех жыцця, раннюю старасць, заўчасную смерць і да таго падобнае. Але ж сам эрудыт лічыць, што гэтыя пакуты будуць недарэмныя, калі яго пахваліць адзін-другі такі самы падслепаваты дзівак. А мой пісака-дурань стакроць шчаслівейшы. Гэтаму не трэба карпець ночы за працай. Усё, што ўзбрыдзе ў галаву, усё, што акажацца на кончыку пяра ці прысніцца ў сне, ён адразу занатуе, нічым не ахвяруючы, апроч хіба што паперы. Чалавек добра ведае: чым болыцую ён напіша бязглуздзіцу, тым большая частка людзей ці, дакладней, дурняў і невукаў, гэтую бязглуздзіцу ўхваляць. I што з таго, калі якія-небудзь тры эрудыты прачытаюць і асудзяць тую лухту? Што могуць зрабіць галасы нямногіх разумнікаў у агромністым крыклівым натоўпе?
Але яшчэ кемлівейшыя тыя, хто чужое выдае за сваё і крадзе нечую славу, здабытую вялікаю працай. Славакрады разлічваюць, што прынамсі да пары, пакуль выявіцца іх махлярства, яны будуць мець папулярнасць. Варта паглядзець на самазадаволенае аблічча плагіятараў, калі нехта іх хваліць і, паказваючы пальцам, кажа: вунь той — проста унікум; або калі ў кнігарнях выстаўлены на продаж іхнія кнігі, дзе на кожнай старонцы можна прачытаць іх прозвішча разам з парай імёнаў, пісаных замежнаю мовай, якія гучаць, як чарадзейныя заклінанні. Але, далібог, гэта ўсяго толькі імёны, прытым мала каму вядомыя, калі прыняць пад увагу агромністасць гэтага свету. А ўжо якой мізэрнай жменьцы людзей яны прыйдуцца даспадобы (бо трэба ўлічыць, што нават у невукаў бываюць розныя густы)! Зрэшты, і імёны тыя альбо выдуманыя, альбо ўзятыя з антычных тэкстаў. Вось адзін фанабэрыста называе сябе Тэлемахам, другі —
Сфэнэлам ці Лаэртам, трэці — Палікратам, чацвёрты — Фрасімахам. На такой самай падставе можна было б называцца Хамелеонам ці Гарбузом ці на ўзор іншых філосафаў абазначаць сваю асобу ў кнізе літарамі альфа, бэта і гэтак далей. Але пацешней за ўсё выглядаюць поўныя ўзаемнай пахвалы пасланні, вершыкі, панегірыкі, у якіх дурні хваляць дурняў, невукі — невукаў. Адзін дзякуючы другому зрабіўся Алкеем, друті дзякуючы першаму — Калі.махам. Гэты, такім самым манерам, узнёсся вышэй за Марка 1 улія, а той стаў большым мудрацом за Платона. Некаторыя зацята шукаюць сабе сапернікаў, каб у спаборніцтве з імі здабыць сабе яшчэ большую славу.
«Так спанталычаны люд разрываюць канцэпцыяў іклы», пакуль ваяры нарэшце не палічаць, што дабіліся поспеху, і не разыдуцца кожны з трыумфальным выглядам пераможцы. Мудрацы смяюцца з іх, як з непрыкаяных. Дый хто будзе аспрэчваць іхнюю дурасць? Але акурат праз маю дабрачыннасць гэтыя дурні жывуць сабе прыпяваючы і сваёй славаю не памяняюцца нават са Сцыпіёнамі. Дарэчы, многія вучоныя мужы, якія так пасмейваюцца ды пацяшаюцца з чужой дурноты, самі не ў меншым даўгу перада мною. I яны не могуць не прызнаць гэтага, калі не хочуць аказацца самымі няўдэячнымі са смяротных.
51. Сярод вучоных на першае месца прэтэндуюць юрысты. Ніхто іншы з такім задавальненнем не варочае Сізіфаў камень, як правазнаўцы. Яны з аднаго дыху назавуць вам паўтысячы з гакам законаў. I не так ужо важна, ці маюць гэтыя нормы дачыненне да справы. Законнікі грувасцяць глосы на глосы, судовыя тлумачэнні на судовыя тлумачэнні, у выніку чаго іхняя праца выглядае вельмі складанай. А што нялёгка даецца, тое, маўляў, і высока цэніцца.
Сюды трэба аднесці таксама дыялектыкаў і сафістаў. Гэтае кодла сваім пустазвонствам перазвоніць любую Дадонскую медзь. Кожны з іх перабалабоніць два дзесяткі самых балабо-
ністых баб. Зрэшты, каб дыялектыкі і сафісты заставаліся толькі гаваркія, дык былі 6 нашмат шчаслівейшыя. Але ж яны яшчэ і сварлівыя, прытым настолькі, што ледзьве не з пенай на вуснах сварацца праз усякую дробязь, нярэдка забываючы ў сваіх звадах пра ісціну. Аднак Фііаўтыя ашчаслівіла задзіраў, узброіўшы трыма сілагіз.мамі, і цяпер сілагісты гатовыя змагацца з першым-лепшым супернікам. Галоўнае, каб знайшлася зачэпка. Нават калі ім супрацьпаставіць самога Стэнтора — і тады гэтыя нахабы выйдуць пераможцамі.
52. 3 гэтымі суседзяць філосафы, якіх шануюць за бараду і шырокі плашч. Філосафы лічаць знаўцамі толькі сябе, а ўсе астатнія — не больш як здані, што сноўдаюць у мораку няведання. Як салодка трызняць барадатыя знаўцы, узводзячы безліч сусветаў, вызначаючы памеры сонца, месяца, зорак, а таксама арбіт, прытым з такою дакладнасцю, быццам вымяралі іх уласнаю пядзяю ці ніткаю. Без вагання назавуць яны і прычыны маланак, вятроў, зацьменняў і іншых непазнавальных з’яваў. Можна падумаць, што філосафы служаць у маці-прыроды сакратарамі і толькі-толькі вярнуліся з сойму багоў. Прырода напоўніцу пацяшаецца з гэтых асобін, бо ў галаве ў іх няма нічога пэўнага і дакладнага. Яскравым сведчаннем такога бязладдзя — іх сумбурныя звады, звязаныя з абмеркаваннем той ці іншае рэчы. He маючы па сутнасці ніякіх ведаў, філосафы сцвярджаюць, што ім вядома ўсё, хоць напраўду не здольныя спазнаць нават саміх сябе. Ды што там саміх сябе — можа з прычыны, што многія з іх падслепаватыя, а можа і таму, што іх думкі лунаюць недзе далёка, яны нават яміны ці валуна перад сабою не ўгледзяць. Філосафы даводзяць, што затое іх вачам адкрытыя ідэі, універсаліі, голыя формы, першапачатковыя матэрыі, усякіярозныя нештасці ды нейкасці. Пры гэтым згаданыя існасці настолькі тонкія, што заўважыць іх, па-мойму, не здолеў бы сам Лінкей. 3 пагардаю пазіраючы на цёмны люд, усяведы месцяць адно на адно трохкутнікі, акружнасці, квадраты ды іншыя
матэматычныя фігуры і атрымліваюць штосьці накшталт лабірынта. Потым ставяць, быццам шэрагі ваяроў на ратным полі, радкі літараў і, паўтарыўшы свае штукі некалькі разоў, туманяць глузды недасведчаным людзям. Есць сярод іх і вешчуны, што па зорках прадказваюць будучае і абяцаюць цуды, да якіх і ведзьмакам далёка. I шанцуе ж гэтым прадракальнікам! Яны знаходзяць людзей, якія ўсяму гэтаму вераць.
53. А багасловаў, мусіць, лепш было б абысці маўчаннем, не чапаць гэтага камарынага імшарыйіча ды не датыкацца да гэтай ядавітай расліны. Надта ўжо пыхлівая і зласлівая гэта парода! Чаго добрага яшчэ накінуцца на мяне, узброіўшыся сотнямі сваіх канклюзіяў, ды пачнуць патрабаваць, каб я адмовілася ад маіх перакананняў, а калі я не адмоўлюся — адразу назавуць ерэтычкай. Яны ж любяць страшыць гэтымі перунамі кожнага, хто ім не даспадобы. Вось і маё дабрадзейства яны прызнаюць зусім без ахвоты, хоць абавязаныя мне многім. Ашчасліўленыя Філаўтыяй, яны ўжо лічаць сябе аж на сёмым небе, а на астатніх смяротных пазіраюць з пагардаю, як на нейкае быдла, што поўзае ў гразі, і нават крыху ім спачуваюць. Абставіўшыся цэлым зараснікам магістральных дэфініцыяў, караларыяў, экспліцытных ды імпліцытных прэпазіцыяў, багасловы нарабілі сабе ў ім столькі сховаў, што іх не засіліш і Вулканавым сіллем — яны спрытна выслізнуць адусюль і з дапамогаю сваіх тонкіх адрозненняў ды размежаванняў, новывыдумленых тэрмінаў ды хітрамудрых слоўцаў рассякуць любыя вузлы лягчэй нават, чым Тэнэдоскай сякерай. Яны ператлумачаць на свой капыл самыя глыбокія тааямніцы: адкажуць, паводле якога прынцыпу быў створаны і ўпарадкаваяы сусвет; якімі шляхамі на патомства спадае пошасць першароднага граху; якім спосабам, у якой меры і за які час быў запачткаваны Хрыстос ва ўлонні Дзевы; якім чынам у эўхарыстыі транссубстанцыяцыя адбываецца без акцыдэнцыі.
Праўда, да такіх таямніц сцяжынкі ўжо працярэбленыя. Але
ёсць праблемы, якія, на думку тэолагаў, сапраўды вартыя вялікіх, асвечаных (як кажуць) мужоў! I багасловы адразу абуджаюцца, як толькі на абмеркаванне выносяцца такія пытанні, як: ці мелася пэўнае і канкрэтнае імгненне, у якое адбылося бязгрэшнае зачацце; ці мае Хрыстос больш як адну спадчынную лінію, ці магчыма дапусціць меркаванне, што Бог-айцец узненавідзеў сына; ці мог бы Усявышні ўвасобіцца ў Хрысце ў выглядзе жанчыны, чорта, асла, каменя, гарбуза; ці мог бы такі гарбуз чытаць казані, тварыць разнастайныя цуды, а потым быць укрыжаваны; калі б святы Пётра адслужыў абедню ў момант, калі цела Хрыста вісела яшчэ на крыжы, што ён тады асвяціў бы, і ці можна сказаць, што Хрыстос у той час быў яшчэ чалавекам; ці будзе дазволена ecui і піць пасля ўваскрэсення (яны, відаць, ужо загадзя клапоцяцца пра пітво і закусь на тым свеце)?