• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пахвала дурасці  Эразм Ратэрдамскі

    Пахвала дурасці

    Эразм Ратэрдамскі

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 112с.
    Мінск 2006
    26.13 МБ
    Ну а што ўяўляе сабой нябеснае жыццё, якога так прагнуць душы праведнікаў? У ім магутны і пераможны дух ужо цалкам паглыне сабой цела. I зрабіць гэта яму будэе тым лягчэй, чым больш ён спустошыць і змардуе плоць яшчэ пры жыцці. Пасля гэтага і сам дух будзе паглынуты бязмежным і ўсёмагутным вярхоўным розумам. Такім чынам чалавек ужо ўвесь і цалкам акажацца не ў сабе і зможа адчуць невыказнае шчасце, далучыўшыся да найвышэйшага і ўсёабдымнага дабра. Але абсалютна шчаслівымі душы стануць толькі тады, калі, атрымаўшы бяссмерце, зноў злучацца са сваімі целамі. А паколькі жыццё праведнікаў ёсць не чым іншым, як роздумам пра вечнае жыццё і як бы ягоным ценем, то часам ім яшчэ загадзя дазваляецца адчуць яго водар і пакаштаваць яго смак у якасці падарунка за свае высілкі. I хоць такі падарунак — усяго толькі малая кропелька з крыніцы вечнага шчасця, але і яна саладзейшая за ўсе цялесныя асалоды і ўсе магчымыя чалавечыя радасці,— настолькі вялікая перавага духоўнага над цялесным, бачнага над нябачным. Акурат гэта і абяцае прарок: «Не бачыла таго вока і не чула вуха, і не ўзыходзіла тое ў сэрца чалавека, што тым Бог падрыхтаваў, хто любіць Яго». Менавіта такою ёсць і гэтая часцінка Морыі: яна не толькі не знікае па заканчэнні зямнога жыцця, а наадварот — пры пераходзе ў іншае жыццё дасягае сваёй дасканаласці.
    I тыя нямногія, каму пашанцуе адчуць гэтае шчасце, робяцца падобнымі да вар’ятаў. Яны гавораць блытана, неяк не па-людску, вярзуць поўную бязглуздзіцу і ўвесь час крывяць незраэумелыя грымасы. To вясёлыя, то сумныя, яны то плачуць, то смяюцца, то ўздыхаюць,— адным словам, яны сапраўды не ў сабе. А калі апрытомнеюць — самі не ведаюць, дзе былі, у сваім
    целе ці не ў сваім, спалі яны ці не спалі. Яны не памятаюць, што яны чулі, што бачылі, што казалі, што рабілі. Усё, што з імі было, ім бачыцца як праз туман ці праз сон. Ведаюць яны толькі адно: у сваім трызнення яны былі на вяршыні шчасця. Таму яны шкадуюць, што прыйшлі ў сябе, і нічога на свеце так не жадаюць, як вярнуцца ў тое вар’яцтва і заставацца ў ім вечна. I гэта толькі драбнюткая кропелька з прысмакам будучага шчасця!
    68.	Але я, загаварыўшыся, хапіла ўжо цераз край. Гым не менш, нават калі я і сказала нешта, на ваш погляд, занадта дзёрзкае ці непрыстойнае, прыгадайце, што перад вамі прамаўляла Дурасць, ды прытым яшчэ і жанчына. I прыгадайце таксама грэцкую прымаўку: «Дурань — і той можа часам сказаць штось разумнае». Праўда, не ведаю, ці лічыце вы, што гэта тычыцца і жанчын. Але, як мне бачыцца, вы чакаеце ад мяне эпілога? Тады вы, напэўна, з глузду з’ехалі, калі думаеце, што я памятаю ўсё, што вам тут гаварыла,— дакладней, усю тую тарабаршчыну, якую вам тут вярзла. Некалі была прымаўка: «Ненавіджу памятлівага сабутэдьніка». А цяпер няхай яна гучыць так: «Ненавіджу памятлівага слухача». Ну, дык бывайце здаровыя, пляскайце ў ладкі, жывіце багата ды папівайце сабе дадушы, о найславуцейшыя саўдзельнікі таемстваў Дурасці.
    КАНЕЦ
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Серыя «Галерэя чалавечай думкі»
    Эразм Ратэрдамскі Дэзідэрый
    ПАХВАЛА ДУРАСЦІ
    Адказны за выпуск Змійер Колас
    Падпісана да друку 16.10.2006. Фармат 84x108 1/32Папера афсетная. Гарнітура Акадэмія. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 5,88. Ул.-выд. арк. 5,14. Наклад 1000 асобнікаў. Заказ 1301.
    Выдавец Зміцер Колас ЛН 02330/0133412 ад 14.10.04 г. 220023, Мінск, пр. Незалежнасці, 105-14.
    Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка ў друкарні ЧУП «Ходр» ГА БелТІЗ ЛП 02330/0056661 ад 29.03.04 г.
    220004, Мінск, вул. Вызвалення, 9.
    У серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшлі з друку:
    Зыгмунд Фройд Дыскамфорт ад культуры
    Імануэль Кант
    Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука
    У серыі «Галерэя чалавечай думкі» рыхтуюцца да друку:
    Рэнэ Дэкарт Развагі аб метадзе
    Нікола Макіявэлі
    Уладар
    Фрыдрых Гэгель
    Філасофія права
    Па пытаннях набыцця звяртайцеся: Тэл. 8-029-623.35.65, 8-029-765.19.37 E-mail: zkolas@yahoo.com
    У серыі «Літаратурная скарбонка» выйшлі з друку:
    Ален Роб-Грые
    Праект рэвалюцыі ў Ныо-Йорку
    Жан-Поль Сартр
    Мур
    Клаўс Ман
    Мэфіста
    Міка Валтары
    Сінухе егіпцянін
    У серыі «Літаратурная скарбонка» рыхтуюцца да друку:
    Фрыдрых Дзюрэнмат
    Юстыцыя
    Густаў Майрынк
    Белы Дамініканец
    Патрык Бэсон
    Ліст да страчанага сябра
    Густаў Майрынк
    Голэм
    Мішэль Уэльбэк
    Мажлівасць выспы
    Густаў Майрынк Ноч Вальпургіі
    Па пытаннях набыцця звяртайцеся:
    Тэл. 8-029-623.35.65, 8-029-765.19.37 E-mail: zkolas@yahoo.com
    У серыі «Бібліятэка французскай драматургіі» выйшлі з друку:
    Том 1. АньесЖаўі, П’ер Бакры «Сямейнае падабенства»; Даніэль Буланжэ «Вясельная вандроўка»;
    Франсіс Вэбэр «Вячэра з дурнем» (Французкая драматургія канца XX стагоддзя)
    Том 2. Жан-Поль Сартр «Мухі»;
    Альбэр Камю «Праведнікі»; Самюэль Бэкет «Канец гульні» (Французкія драматургі Нобелеўскія лаўрэагы)
    рыхтуюцца да друку:
    Том 3. Т’еры Манье «Блюзнер»;
    Эжэн Ёнэско «Непадкупны забойца»;
    Андрэ Русэн «Хацінка» (Французкія драматургі чальцы Французскай Акадэміі)
    Том 4. Сашй Гітры «Муж, жонка і каханак»; Жан Ануй «Баль злодзеяў»;
    Ралан Дзюбіяр «Наіўныя ластаўкі» (Французкія драматургі трох пакаленняў XX стагоддзя)
    Па пытаннях набыцця звяртайцеся:
    Тэл. 8-029-765.19.37
    E-mail: zkolas@yahoo.com