Пахвала дурасці
Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
59. Ну, а што наконт намеснікаў Хрыста — вярхоўных пантыфікаў? Хіба знайшлося б на эямлі што-небудзь больш маркотнае за іх долю, калі б яны паспрабавалі жыць, як Хрыстос, прыпадобніўшыся яму ў беднасці, працы, вучэнні, узыходжанні на крыж і пагарджанні жыццём, а заадно паразважалі б над значэннем сваіх тытулаў: чаму іх называюць «папа»,— іначай кажучы, айцец,— і чаму «свяцейшы»? Хто падумаў бы тады любою цаной дамагацца папскага месца, а потым адстойваць яго мячом, атрутай ды іншым гвалтам? Колькі пантыфікі страцілі б выгодаў, калі б да іх хоць раз завітала Мудрасць? Я сказала: мудрасць? Навошта! Хапіла б і драбочку той солі, пра якую згадваў Хрыстос. I не засталося б у іх ні незлічоных іхніх багаццяў, ні пашанот, ні ўладанняў, ні перамог, ні пасадаў, ні дыспэнсацыяў, ні збораў, ні індульгенцыяў, ні коней, ні мулаў, ні целаахоўнікаў. Нават гэтым кароткім пералікам я ахапіла цэлы базар, цэлы кірмаш, цэлае мора даброт. А іх месца занялі б бяссонныя ночы, пасты, казані, малітоўныя сходы, заняткі навукамі, пакаяльнае галашэнне і тысяча іншых нудных клопатаў. Нельга таксама не ўлічваць, які лёс напаткаў бы процьму пісараў, перапісчыкаў, натарыюсаў, адвакатаў, памочнікаў, мулагонаў, конюхаў, скарбнікаў, зводнікаў — я дадала б яшчэ што-небудзь мацнейшае, ды баюся абразіць вашыя вушы. Уся гэтая зборня, што абцяжарвае (памылачка: я хацела сказаць «аздабляе») Рымскі Пасад, засталася б без куска хлеба. Але, разам з тым, было б яшчэ больш не па-людску, подла і брыдка заклікаць найвышэйшых асоб царквы, гэтых сапраўдных светачаў свету, зноў узяць у рукі суму і посах.
Уся цяжкая праца ўскладваецца цяпер на Пётру і Паўла. А тое, што зіхаціць і нясе асалоду, папы забіраюць сабе. Пры маім пасаблянні ніхто, бадай, ва ўсім чалавецтве не жыве так раскошна й бясклопатна, як яны. Самі пантыфікі лічаць, што напоўніцу выконваюць свае абавязкі перад Хрыстом, калі ў містычным, амаль тэатральным аблачэнні, пад гучанне тытулаў «найпачэснейшы», «прывялебнейшы», «найсвяцейшы» наладжваюць цырымоніі, раздаюць блаславенні, выракаюць праклёны і
такім вось чынам іграюць ролю вярхоўных біскупаў. Гварыць цуды — гэта, на іх погляд, стары і аджылы сваё занятак, які не пасуе для нашага часу. Вучыць народ — надта цяжкая праца. Тлумачыць Святое Пісанне — схаластыка. Маліцца — марная справа. Праліваць слёзы — для кабет і плюгавых мужчын. Жыць у нэндзы — паскудства. Быць пераможаным — сорамна і не варта таго, хто не дазваляе нават каралям цалаваць свой свяшчэнны ступак. Паміраць — непрыемна. Быць укрыжаваным — ганебна. Застаюцца згаданыя ўжо вышэй сродкі ды ялейныя блаславенні, пра якія гаворыць апостал Павал і на якія пантыфікі вельмі шчодрыя, а таксама інтэрдыкты, часовыя адлучэнні ад бэнэфіцыяў, паўторныя адлучэнні, анафемы, помста грэшнікам праз малюнкі з выявай іхніх пакутаў, жахлівыя маланкі, з дапамогай якіх пантыфікі адным ківам пасылаюць душы смяротных у прадонне Тартара. Асабліва моцна найсвяцейшыя ў Хрысце айцы і Хрыстовы намеснікі на зямлі пляжаць тых пад’юджаных д’яблам, якія імкнуцца абгрызці і паменшыць спадчыну св. Пётры. I хоць сам Пётра, паводле Евангелля, сказаў: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі следам за табою»,— пантыфікі, тым не менш, лічаць Пётравай спадчынай палі, гарады, мыт, падаткі і правы на ўладанне іншай маёмасцю. У сваёй палымянай любові да Хрыста яны агнём і жалезам адстойваюць гэтае дабро, праліваючы мора крыві. Папы вераць, што па-апостальску бароняць Хрыстову нявесту, гэта значыць царкву, калі да апошняга знішчаюць усіх сваіх ворагаў. Быццам ёсць у царквы больш небяспечныя ворагі, чым пантыфікі, якія сваім замоўчваннем Хрыста аддаюць яго забыццю. Яны звязваюць Хрыста сваімі карыслівымі законамі, фальсіфікуюць надуманымі тлумачэннямі і нішчаць чумным жыццём. Паколькі Хрысціянская царква на крыві эаснаваная, крывёю замацаваная і праз кроў узвялічаная, то пантыфікі і цяпер пускаюць у ход свой меч, нібыта няма ўжо Хрыста, які па-свойму бароніць вернікаў. Між тым вайна — справа настолькі жахлівая, што пасуе хіба толькі драпежным звярам;
настолькі вар’яцкая, што і паэты лічаць яе насланнём фурыяў; настолькі шкодная, што нясе з сабой пагалоўнае псаванне чалавечых нораваў; настолькі несправядлівая, што служаць ёй, звычайна, зацятыя бандыты; настолькі бязбожная, што не мае нічога агульнага з Хрыстом. Тым не менш пантыфікі, грэбуючы ўсім астатнім, безупынна толькі і робяць, што займаюцца войнамі. Часцяком сярод іх можна ўбачыць ужо зусім спарахнелых дзядоў, чыя душа палымнее ледзь не юначым запалам і якіх не спыняюць ні выдаткі, ні цяжкасці, ні небяспека, калі ім закарціць перагарнуць дагары нагамі законы, веру, мір, увесь плён чалавечай дзейнасці. I трапляюцца вучоныя падхалімы, якія гэта відавочнае вар’яцтва называюць дбаннем, пабожнасцю, мужнасцю. Яны выдумляюць розныя канцэпцыі, паводле якіх можна ўсадзіць смертаносны меч у чэрава брату, пры гэтым і адначасова захоўваючы тую вышэйшую любоў, якою хрысціянін павінен любіць свайго бліжняга, згодна з запаветам Хрыста.
60. Дагэтуль дакладна не ведаю, ці некаторыя нямецкія біскупы самі падалі ўзор такіх паводзінаў, ці запазычылі яго ў пантыфікаў, але дзейнічаюць яны нават яшчэ прасцей. Скінуўшы біскупскае ўбранне, адмовіўшыся ад блаславенняў ды ўсякіх іншых цырымоніяў, духоўныя айцы настолькі ўвайшлі ў ролю сатрапаў, што ўжо лічаць для сябе малапрыстойным і ганебным аддаць Богу адважную душу не на ратным полі, а ў якім іншым месцы. А стоўпішча звычайных святароў? Гэтыя нават нязначнае сваё адступленне ад узору святасці вышэйшых духоўнікаў успрымаюць як вялікі грэх, а таму таксама вельмі ваяўніча адстойваюць сваю дзесяціну, пускаючы ў ход мячы, дзіды, камяні ды іншыя гвалтоўныя сродкі. Прагна ўпіваючыся вачыма ў старадаўнія граматы, яны вышукваюць у іх урыўкі і месцы, якімі можна было б папалохаць просты люд і прымусіць яго аддаваць нават больш за дзесяціну ўраджаю. 1 не прыходзіць ім у галаву, што ў тых самых старадаўніх пісаннях шмат гаворыцца і пра абавязкі ду-
хоўных асобаў перад народам. Нават іх голеная макаўка — сімвал таго, што святар павінен быць свабодны ад свецкіх жаданняў і думаць толькі пра нябеснаенават і тая для іх нічога не значыць. Затое гэтыя святошы ўпэўненыя, што сумленна спраўляюць свае набажэнствы, калі няўцямна гугнявяць малітвы, якія, клянуся Гераклам, наўрад ці зможа пачуць і зразумець хоць якінебудзь бог. Бадай, яны і самі не чутоць і не разумеюць, што злятае з іх вуснаў. Але святары маюць са свецкім людам і яшчэ адну агульную рысу, бо як адны, так і другія пільна сочаць за зборам свайго жніва і добра разумеюць у адпаведных законах. А вось што тычыцца абавязкаў, дык гэтую ношу яны стараюцца ўскласці на чужыя плечы ці перадаваць яе з рук у рукі, нібыта мячык. На ўзор таго, як свецкія ўладары даручаюць кіраванне аддаленымі рэгіёнамі сваім намеснікам, а намеснікі — сваім памочнікам, так і духавенства з прычыны сваёй вялікай сціпласці пакідае выхаванне пабожнасці простаму люду. Але і просты люд спіхвае гэтую справу на так званых «царкоўнікаў», нібыта сам ён нічога агульнага з царквою не мае і абрад хрышчэння над ім не здзяйсняўся. У сваю чаргу, святары, якія мянуюцца свецкімі — быццам яны прысвяцілі сябе не Хрысту, а зямным рэчам,— перакладваюць свой цяжар на рэгулярных свяшчэннікаў. Рэгулярныя грувасцяць усё на манахаў. Манахі свабаднейшай кангрэгацыі скідаюць груз на манахаў стражэйшай кангрэгацыі, a тыя ўзвальваюць паклажу на манахаў-жабракоў, жабракі — на картэзіянцаў, а ў асяродку картэзіянцаў пабожнасць хаваецца настолькі глыбока, што яе ніколі не ўбачыш. Гэтак сама і пантыфікі, вельмі руплівыя ў справе грашовага жніва, перадаручаюць цяжкую, звышапостальскую працу біскупам, біскупы — парафіяльным святарам. парафіяльныя святары вікарыям, вікарыі — жабруючай браціі, жабруючая брація — тым, хто стрыжэ авечак.
Я не збіраюся тут удавацца ў падрабязнасці жыцця пантыфікаў, ато яшчэ нехта скажа, што я пішу сатыру, а не пахвальнае слова. I няхай ніхто не думае, што, хвалячы дрэнных уладароў, я
ўшчуваю добрых. Я заўсёды хачу паказаць толькі адно: ніякі смяротны не будзе мець ад жыцця асалоды, калі я не пасвячу яго ў свае сакрэты і не атулю сваёй ласкай.
61. Дый як іначай? Сама Рамнузія, носьбітка чалавечага шчасця, цалкам пагаджаецца са мною. Больш за тое, яна ставіцца да ўсіх мудрацоў надзвычай варожа, а дурняў, нават калі яны спяць, адорвае ўсялякімі шчадротамі. Памятаеце пра Цімафея, празванага «шчасліўчыкам»? Пра яго нават прымаўкі склалі: сам спійь, а нсвад яму рыбу ловіць, або сава Мінэрвы яму на шчасце ляціць А пра мудрацоў, наадварот, кажуць, што яны нараджаюцуа на ўшчэрбе месяйа, што конь у іх Сэеў, а золата тулузскае. Але не буду болып прымаўляйь прымаўкамі, каб часам не падумалі, што я нацягала іх у майго сябра Эраэма. Пяройдзем да справы! Фартуна пялегуе не столькі разважных, колькі адважных, якім да спадобы зухаватае «Было ні было». А мудрасць робіць людзей баязлівымі. Вы бачыце паўсюдна, што мудрацы жывуць у беднасці, галечы і сажы. Яны не ведаюць славы. Іх не любяць, іх не прымаюць. А вось да абэлтухаў грошы цякуць самі сабой. Абэлтухам давяраюць стырно дзяржавы. I жывуць яны прыпяваючы.
Калі шчасліўцамі лічацца тыя, хто здольны дагаджаць уладарам і выдэяляцца ў стракатым натоўпе маіх богападобных улюбёнцаў, дык што, скажыце, можа быць ім больш непатрэбным і згубным, чым мудрасць? Які прыбытак будзе ў купца, калі ён, пажадаўшы разбагацець, пачне кіравацца парадамі мудрасці і перастане фалыпыва клясціся ды бажыцца? Падловяць такога купца на хлусні, а ён адразу і пачырванее — калі будзе хоць крыху зважаць на ўсякія галантарэйныя выдумкі мудрацоў наконт крадзяжу і ліхвярства. Т ое самае тычыцца царкоўных пашанот і багаццяў — іх лягчэй даможацца асёл ці бык, але не мудрэц. Ну, а ўжо як узбунтуе цябе юрлівасць, дык тут заўсёды май на ўвазе, што дзяўчаты (якім у маіх развагах увогуле адведзена галоўная роля) усім целам аддаюцца якраз-такі дурням,
а мудрацоў баяцца і ўцякаюць ад іх, як ад скарпіёнаў. Нарэшце, усе, хто любіць пажыць вясёла і прыгожа, у першую чаргу выганяюць са сваёй кампаніі мудраца і ахвотней пусцяць на яго месца якую-небудзь скаціну, але не разумніка. I яшчэ. Куды б ты ні звярнуўся — паўсюль, у тым ліку ў пантыфікаў, у манархаў, у суддзяў, у чыноўнікаў, у сяброў, у непрыяцеляў, у паноў вялікіх і паноў малых,— усё робіцца за грошы. А мудрэц ставіцца да грошай з пагардай, і таму ўсе старанна яго пазбягаюць.