Пахвала дурасці  Эразм Ратэрдамскі

Пахвала дурасці

Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
26.13 МБ
А вось ад мяне вы пачуеце прамову загадзя не абдуманую і не адшліфаваную, а значыць, самую што ні на ёсць праўдзівую.
4.	Толькі не падумайце, што я хачу выставіць напаказ такім чынам усе свае таленты, як імкнуцца зрабіць большасць прамоўцаў. А вы ж ведаеце — яны могуць выступаць і з прамоваю, тэкст якой складалі аж трыццаць гадоў. А іншы раз чытаюць нават чужое, хоць самі клянуцца, што напісалі або прадыктавалі тую прамову ўсяго за тры дні — так проста, дзеля забавы. Мне ж заўсёды прыемна гаварыць тое, што раптам ўзбрыдзе ў галаву.
I хай ніхто не чакае, што я на ўзор тых гора-прамоўцаў пачну даваць тут сабе нейкае канкрэтнае азначэнне, а тым больш акрэсліваць розныя свае значэнні. Хіба можна ўвапхнуць у абмежаваныя рамкі боскую сутнасць, чыё панаванне сягае настолькі далёка? I хіба можна рассекчы на кавалкі тую суцэльнасць, якой аднадушна пакланяецца ўсё жывое? Дый навошта падаваць у дэфініцыях мой цень ці мой вобраз, калі вось я сама тут, і вы бачыце мяне сваімі вачыма? Вось я, Дурасць, шчодрая дарыльніца даброт, якую лаціняне завуць Стультыцыя, а грэкі — Морыя.
5.	Дый ці так ужо трэба ўвогуле нешта казаць? Хіба маё аблічча, ці, як кажуць, чало, не сведчаць яскрава аб маёй сутнасці? Калі б нехта і паспрабаваў сцвярджаць, што я Мінерва або Сафія, дык дастаткова было б проста зірнуць на мяне, каб адразу абвергнуць гэтае сцверджанне. Дзеля гэтага мне і рот разяўляць не трэба, хоць, вядома, язык — даволі праўдзівае люстэрка розуму. На мне няма фальшывага глянцу, і я не стараюся выявіць на ілбе тое, чаго ў мяне няма ў сэрцы. 3 якога боку ні вазьмі, а я заўжды падобная сама да сябе, Мяне не могуць схаваць нават тыя, хто са скуры вылузваецца, каб атрымаць пэўны тытул і напусціць на сябе мудры выгляд, хоць самі пры гэтым — усяго толькі малпы ў пурпуровых строях ды аслы.
апранутыя ў львіную йікуру. Колькі б гэтыя мудрагелі не прыкідваліся, а іх вушкі тырчком будуць заўжды выдаваць Мідаса. Няўдзячныя, клянуся Гераклам, і тыя людзі, якія са мною адной пароды, але пры народзе саромеюцца майго імя і абзываюць ім іншых, быццам нейкай непрыстойнай мянушкаю. Насамрэч жа яны самі — набітыя дурні. А вось таксама хочуць выглядаць мудрацамі, Фалесамі. Ды хіба не лепш будзе назваць іх дурнамудрымі?
6.	Як вы ўжо заўважылі, мне хочацца быць падобнаю да сучасных рытараў, якім вельмі карціць, каб усе лічылі іх двух’языкімі, нібы тых п’явак, і дзеля гэтага яны ўшпільваюць у сваю прамову, хоць і не зусім да месца, усякія грэцкія слоўцы, якія павінны сведчыць пра іх найвялікшае красамоўства. А калі ім бракуе і замежных латак, дык яны вышукваюць у якіх-небудзь струхлелых пісьмёнах чатыры-пяць старадаўніх выслоўяў і з іх дапамогаю пускаюць пыл чытачу ў вочы. Хто іх разумее, той фанабэрыцца сваёю вучонасцю, а хто недасведчаны, дык той тым больш дзівіцца розуму аўтара, чым менш яго разумее. Людзі нашай пароды адчуваюць надзвычай вялікае захапленне ад усяго замежнага, і будучы пры гэтым высокае пра сябе думкі, яны заўсёды смяюцца, плешчуць у ладкі і на асліны манер махаюйь вушамі, каб паказаць іншым, нібы яны нешта кемяць.
Гак-так, сапраўды так. Але вярнуся да нашай галоўнай тэмы.
7.	1 акім чынам, здаецца, мы ўжо вырашылі, як вас называць, о мужы... не, чакайце, усё-ткі які тут лепш дадаць эпітэт? Ну, вядома: мужы найдурнейшыя! Дый якім яшчэ больш пачэсным прозвішчам багіня Дурасць можа назваць саўдзельнікаў сваіх таемстваў? Але паколькі не ўсе ведаюць мой радавод, то я з дапамогаю Музаў паспрабую вам тут пра яго паведаміць.
Мяне нарадзіў не Хаос, не Орк, не Сатурн, не Япэт і не якінебудзь іншы з такіх самых лядашчых, спарахнелых багоў. Мо
насуперак жаданню Гесіёда, Гамэра і нават Югйтэра маім продкам быў сам Плутас, бацька людзей і багоў. Як раней, так і цяпер дастаткова аднаго ягонага ківа, каб усё — і духоўнае і свецкае — змяшалася і перакулілася дагары нагамі. Па яго жаданні вырашаецца лёс войнаў, замірэнняў, імперый, урадаў, судоў, соймаў, шлюбаў, пагадненняў, саюзаў, законаў, мастацтваў, забаў і сур’ёзных справаў (мне ўжо і дыханне пераняло ад такога пералічэння) — карацей, ад Плутаса залежыць усё грамадскае і прыватнае, і менавіта ён вызначае ўчынкі ўсіх смяротных. Без яго дапамогі ўсёй гэтай гурмы паэтычных багоў — а я скажу нават болып: і саміх вярхоўных багоў — не існавала б зусім, ці яны гібелі б у сваіх котлііцчах самым мізэрным чынам. На каго Плутас разгневаецца, таго не выручыць і сама Палада. 1 наадварот, да каго ён паставіцца прыхільна, той можа скруціць фігу хоць Юпітэру з усімі яго бліскавіцамі. Вось які ў мяне бацька.
Ен мяне спарадзіў не з галавы, як Юпітэр сваю хмурую і чапурыстую Паладу, а вывеў на свет ад Нэатэты, найпрыгажэйшай і найвесялейшай сярод усіх німфаў. Я нарадзілася не як той каваль, чый бацька марнеў у путах панылага цілюбу. Я — салодкі плод вольнай любоўнай поеязі, як называў гэта наш мілы сэрцу Гамэр. Мой бацька — каб толькі вы не ўпалі ў аблуду — зусім не той паўсляпы і ледзь жывы Плутас, якім яго выставіў Арыстафан. У свой час мой продак быў здаровы і палкі юнак, ахмялелы не толькі ад сваёй маладосці, але і ад нектару, якім удосталь любіў насцябацца на застоллях багоў.
8.	Калі вас цікавіць месца майго нараджэння — а сёння ж лічыцца, што знатнасць залежыць ад таго, дзе прагучаў твой першы дзіцячы віск,— дык ведайце, што я выйшла на свет не на плывучым востраве Дэлас, не сярод бурнага мора і не ў йёмнай пячоры, а на Шчаслівых выспах, дзе не аруць і не сеюць, бо ўсё там расце само. На тых выспах няма ні працы, ні старасці, ні хваробаў. На палях не відаць ні асфадэляў, ні мальвы, ні марской цыбулі, ні лубіну, ні бабоў, ані іншага падобнага ііуста-
зелля. 1 вае нюх і зрок там цешаць молія, панацэя, няпента, маяран, бяссмертнікі, лотасы, ружы, фіялкі, гіяцынты — словам, гэта сапраўдныя сады Адоніса. Народжаная сярод гэтага хараства, я ўступіла ў жыццё не з плачам, а з дабрадушнай усмешкай, падарыўіііы яе сваёй маці. Далібог, я зусім не зайздрошчу наймагутнейшаму Краніду, чыёй карміцелькаю была каза. Мяне ўзгадавалі сваімі грудзьмі дзве чароўныя німфы: Мэтэ, дачка Вакха, і Агіедыя, дачка Пана. Вы іх абедзвюх бачыце ў натоўпе маіх паплечніц і спадарожніц. Калі жадаеце, я, клянуся Гераклам, назаву зараз імёны і ўсіх астатніх, але толькі па-грэцку.
9.	Гэтую вось, з ганарліва ўзнятымі бровамі, клічуць Філаўтыяй, а тую, што ўсміхаецца аднымі вачыма ды плешча ў ладкі,— Калакіяй. Імя той вунь, што клюкае носам і амаль засынае,— Aetna. А той, што сядзіць побач з ёю, абапершыся на локці і склаўшы рукі,— Місапонія. Яшчэ адна — там, уся напамаджаная, увенчаная ружамі,— гэта Гэдопэ. А тая, што шнырыць паўсюль сваімі неспакойнымі вочкамі,— гэта Анойя. Ну, а гэтая, з ільснянаю скурай і дзябёлым, укормленым целам,— безумоўна, завецца Трыфэ.
Як вы бачыце, да дзяўчат прымазаліся яшчэ два багі. Аднаго завуць Комас, а другога — Нэгрэтас Гіпнас. 3 падтрымкай такіх верных памочнікаў я падпарадкоўваю сабе ўвесь чалавечы род. Мне падуладныя нават і самі ўладары.
10.	Ну вось, цяпер вы маеце звесткі пра маё паходжанне, выхаванне, а таксама ведаеце маіх спадарожнікаў. А каб ніхто не думаў, што я неабгрунтавана прыўласціла сабе тытул багіні, навастрыце вушы ды слухайце, якія вялікія шчадроты маюць ад мяне ўсе — і багі, і людзі. Слухайце, як незвычайна шырока распасціраецца мая боская сіла.
Нехта вельмі ўдала сказаў, што быць богам — значыць дапамагаць смяротным. I зусім справядліва ў Сойм багоў дапушчаныя былі толькі тыя, хто прыахвоціў людзей да віна, хлеба і роз-
ных іншых карысных рэчаў. Але хіба гэта не дае законнай падставы назваць мяне альфай і адвесці мне першае месца ў спісе багоў? Бо я ж усіх шчодра абдорваю ўсім, што маю.
11.	Што можа быць мілейшым ці даражэйшым за само жыццё? I каму ўрэшце вы абавязаныя, што яно ў вас узнікла? I олькі мне. Бо ні кап’ё Палады, дачкі ўсёмагутнага бай,ькі, ні шчыт хмарагона Зэўса не здольныя тварыць і прымнажаць людскі род. Сам бацька багоў і цар людзей, чыйго найменшага ківа даволі, каб скалануўся ад страху Алімп, вымушаны адкладаць сваю трохрогую маланку і скідаць аблічча тытана, якім ён, пры жаданні, наводзіць жах на ўсё нябеснае жыхарства, каб, падобна камедыянту, пачапіць якую дурацкую маску, калі яму закарціць пазаймацца сваёй звыклаю справай — рабіць дзяйей.
Стоікі лічаць сябе ці не багамі. Але дайце мне любога — гіатройнага, чатырохкротнага або хоць бы нават і тысячакротнага — стоіка, і вы ўбачыце, што калі пры такіх абставінах яму й не давядзецца разлучыцца са сваёй барадой — гэтым сімвалам мудрасці (дарэчы, агульным з казламі),— дык ужо прынамсі пануры свой выгляд на больш лагодны ён змяніць будзе вымушаны. Далібог, яму прыйдзецца разгладзіць свае зморшчыны на ілбе, адмовіцца ад сваёй жалезнай маралі ды пачаць малоць салодзенькую лухту. Адным словам, калі ў яго ўзнікне ахвота зрабіцца бацькам, гэты мудрэц павінен будзе звярнуцца да мяне і толькі да мяне. Ды зрэшты, чаму б не сказаць вам усё цалкам шчыра, як у мяне гэта зазвычай заведзена? Вось вы адкажыце мне, ці ж нараджаюць багоў і людзей галавою, тварам, грудзьмі, рукой, вухам ці якім-небудзь іншым органам, які лічыцца добрапрыстойным? He, працяг роду чалавечага забяспечваецца зусім іншаю часткай цела, прычым такой смешнай, такой дурною, што ўжо адна згадка пра яе выклікае вясёлую ўхмылку. Тым не менш менавіта з гэтай свяшчэннай крынічкі чэрпае жыццё ўсё паднябеснае, а не з якой-небудзь там Піфагоравай чацвярціны.
Больш таго, скажыце, які мужчына даў бы сябе закілзаць цуглямі шлюбу, калі б на ўзор мудрацоў папярэдне ўзважыў усе нягоды жанатага чалавека? Якая жанчына кінулася б у абдымкі мужчыне, калі б прыгадала пра небяспеку і пакуты ў час родаў ды паразважала аб цяжкасцях выхавання дзяцей? Але ж калі сваім жыццём вы абавязаныя шлюбу, а шлюбам — маёй памагатай Анойі, дык, спадзяюся, кожны з вас разумее, як шмат ён мне вінаваты. Апроч таго, наўрад жанчына, аднойчы спазнаўшы, што такое народзіны, захацела б іх паўтарыць, каб ёй не дапамагала боская сіла маёй спадарожніцы Леты.
Насуперак Лукрэцыю, сама Вэнэра не падумае адмаўляць, што без майго боскага пасрэдніцтва нават яе ўлада аказалася б нямоглай і безвыніковай. Т акім чынам, менавіта дзякуючы маёй п’янлівай і забаўнай гульні на свет паяўляюцца і панурыя філосафы, на чыё месца цяпер заступілі так званыя манахі, і пурпураносныя каралі, і прывялебныя ксяндзы, і тройчы прасвятыя пантыфікі. Дзякуючы маім гульням узнікла і ўся гэтая процьма паэтычных багоў, прычым у такой колькасці, што нават Алімп пры ўсіх сваіх немалых прасторах ад іх трашчыць.