Пахвала дурасці  Эразм Ратэрдамскі

Пахвала дурасці

Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
26.13 МБ
12.	Я не толькі крыніца і рассаднік жыцця. Усё прыемнае ў жыцці — таксама плён маіх намаганняў. А што гэта за жыццё — без усякае асалоды? Ці можна ўвогуле назваць жыццём існаванне, пазбаўленае ўцех?
Вы запляскалі ў ладкі? А я і ведала, што ніхто з вас не будзе настолькі мудры ці, дакладней, настолькі дурны — ці не, усё-ткі лепей сказаць — настолькі разумны, каб адкрыта сказаць пра гэта. Ад прыемнага не адмаўляюцца нават стоікі. Праўда, яны цешацца ўпотай. А на людзях у той жа час ганяць адборнай лаянкай усе чалавечыя ўцехі: проста яны жадаюць адпудзіць ад прыемнага іншых, каб мець болей жыццёвых радасцяў для сябе. Але няхай гэтыя стоікі, пакляўшыся Зэўсам, адкажуць мне на пытанне: ці магчыма хоць у якой-небудзь меры жыць вясёла, прыгожа, прывабна, густоўна і бесклапотна, калі не падмяшаць да
жыцця хоць крыху асалоды, іначай кажучы, той прыправы, якая завецца дурасцю? Даволі пераканаўчым аўгарытэтам нам тут можа паслужыць знакаміты Сафокл. У яго ёсць адно цудоўнае выказванне пра мяне, бо менавіта сказаў: салодка жыць, калі не думаць ні пра што. Растлумачу, аднак, сказанае больш падрабязна.
13.	Хто не ведае, што першыя гады жыцця ў кожнага чалавека — самыя радасныя і прыемныя? Дзяйей цалуюць, абдымаюць, песцяць. Ім гатовы дапамагчы нават вораг. I ўсё дзякуючы дурасці, якой мудрая прырода, як пялюшкамі, спавівае кожнае немаўляці. Для бацькоў пацешнае малое — гэта і радасць і своеасаблівая ўзнагарода за нялёгкія клопаты выхавання. I самому дзіцяці карысць, бо дзякуючы мне яно заваёўвае любоў сваіх блізкіх.
Дзяцінства змяняецца юнацтвам. Які чароўны ўзрост! 3 якою прыхільнасцю ўсе ставяцца да маладых, з якой шчырасцю іх падтрымліваюць, як паслужліва працягваюць ім руку дапамогі. Адкуль жа гэтая прывабнасць юнацтва? Вядома — ад мяне Дзякуючы маёй дабрадзейнасці маладыя амаль нічога не ведаюць і таму амаль не бываюць хмурыя ды панурыя. I я не выдумляю. Сапраўды, ледзь толькі чалавек пачынае сталець і здабываць з жыцця і навук сур’ёзныя веды, як адразу траціць прывабнасць, жвавасць, прыгажосць і сілу. Чым далей чалавек ад мяне ўцякае, тым менш застаецца яму жыць, пакуль урэшце на небараку не навальваецца гнятучая старасць, якую не могуць цярпець не толькі іншыя, але і ён сам. Ніхто са смяротных не вытрываў бы такой немачы, калі б я не злітавалася з лядачых пакутнікаў і не прыйшла небаракам на дапамогу. На ўзор таго як у паэтаў багі імкнуцца дапамагчы якой-небудзь метамарфозай кожнаму, хто церпіць бедства, так і я дапамагаю, зноў вяртаючы да дзяцінства старых, якія ўжо адной нагой стаяць у магіле. У народзе пра такіх кажуць, што яны здзяцінслі. Калі каго цікавіць, якім чынам я ажыццяўляю такое пераўтварэнне, дык
тут у мяне няма ніякіх сакрэтаў. Я падводжу старых да крынічкі маёй Леты (тая крынічка бярэ свой пачатак на Шчаслівых выспах і бруіцца ўсцяж Апраметнай). Дзядкі п’юць з крынічкі напой забыцця, паступова змываюць свае душэўныя клопаты і маладзеюць. Тады людзі гавораць, што старыя ўжо трызняць або дзівачаць. Дык і няхай! Гэта і ёсць вяртанне ў дзяцінства. Быць дзіцём — гэта і значыць вярзці ўсякую бязглуздзіцу, казаць недарэчнасці. У дзіцячым узросце чалавек забаўны якраэ сваёй неразумнасцю. 1 наўрад ці каму будзе даспадобы хлопчык з роэумам дарослага. Наадварот, ці не кожны аблае такога малога разумніка і назаве яго выскачкам. Дарэчы, тое самае сцвярджае народная прымаўка: «Апастылеў мне хлапец скараспелай мудрасцю». А хто захацеў бы мець справу ці вадзіць дружбу са старым чалавекам, які разам з вялікім, назапашаным за сваё жыццё досведам захаваў поўную сілу духу і праніклівасць розуму? Ну, дык а вось дзякуючы мне стары робіцца прыдуркам. I мой прыдурак адразу вызваляецца ад цяжкіх турбот, якія заўжды мучаць кожнага мудраца. Затое ён можа застацца мілым сабутэльнікам і ўжо будзе зусім не адчувальны да жыццёвых нягод, якія так цяжка пераадольваюць тыя, хто маладзейшы ды здаравейшы. Сяды-тады, на ўзор дзядка, апісанага Плаўтам, наш стары яшчэ можа пастарацца прыгадаць караценькае слова: «люблю». Але ж каб ён зрабіў гэта пры поўным розуме, то аказаўся б самым няшчасным сярод людзей. Затое дзякуючы майму дабрадзейству легкадум, як правіла, адчувае сябе даволі шчаслівым. Задаволеныя ім і сябры, бо ён — прыемны ўдзелыіік у іх вясёлых размовах. 3 яго вуснаў, як некалі ў Гамэрава Нэстара, ліюцца словы, саладзейшыя за мёд, у той час як Ахіл у сваіх прамовах вывяргае злосную горыч. Згаданы паэт параўноўвае галасы дзядоў, якія гамоняць паміж сабой, седзячы на гарадскім муры, з шапайеннем ліліяў. I ў гэтым сэнсе, я лічу, стары век стаіць нават вышэй за маленства. Яно, няхай і прыемнае, але ўсё-ткі гэта ўзрост немаўляці, а значыць — пазбаўлены такой салодкай жыццёвай уцехі, як ціхамірная балбатня.
Дадамо яшчэ, што дзядкі вель.мі радыя дзецям, а дзеці, у сваю чаргу, ахвотна гуляюць з дзядкамі. Блізкападобнае ўсё багі пастаянна збліжаюць.
I праўда, старэча ад малечы адрозніваецца толькі болыпаю колькасцю маршчынаў ды імянінаў. А так, і ў аднаго і ў другога белыя валасы, бяззубы рот, малы рост. Абодвум уласціва лепятанне, гаманлівасць, бязглуздасць, няпамятлівасць, неразважнасць — карацей, усё астатняе ў іх аднолькавае.
Чым бліжэй чалавек да старасці, тым больш падобны ён да дзіцяці. Зусім здзяцінеўшы, старыя не адчуваюць ужо ні стомы ад жыцця, ні набліжэння самой смерці. Такімі яны і пакідаюць гэты свет.
14.	Цяпер няхай кожны, калі ёсць ахвота, ўзважыць ды параўнае маё дабрадзейства і розныя там метамарфозы, што ўтвараюць іншыя багі. He варта й прыгадваць, што ўчыняюць яны звычайным смяротным, калі ўгневаюцца. Сярод іх кожны можа нават свайго ўлюбёнчыка ператварыць у дрэва, птушку, саранчу, a то і змяю. Быццам згінуць і перастаць быць сабою не адно і тое ж! А я без усякіх гэтых пераўтварэнняў вяртаю чалавека ў самую памысную і лепшую пару ягонага жыцця.
Калі б смяротныя наогул не сутыкаліся з мудрасцю, а праводзілі свае дні са мной, яны ніколі не старэлі б, былі б заўсёды шчаслівыя і цешыліся б вечнаю маладосцю.
ГІаглядзіце на гэтых змрочных сугнеяў, якія шукаюць у кнігах немаведама якую мудрасць ці займаюцца нейкімі іншымі сур’ёзнымі і складанымі справамі. Многія з іх састарэлі раней, чым дараслі да сваёй маладосці. Цяжкая, напружаная праца мазгоў спакваля пустошыць іхнія душы, высмоктвае жыццёвыя сілы і сокі. А мае дурні — ці не ўсе дагледжаныя, укормленыя, гладкаскурыя — словам вылітыя акарнанскія парсюкі. Яны ніколі не адчуюць нягодаў старасці, пры ўмове, вядома, іпто не набяруцца якой-небудзь заразы ад мудрацоў, што часам здараецца. Жыццё не дазваляе чалавеку быць абсалютна шчаслівым. Але
на карысць майго дабрадзейства пераканаўча сведчыць народная прымаўка, якая сцвярджае: «Адна толькі дурасць здольная затрымаць хутка мінучую маладосць і аддаліць агідную старасць». I дзякуючы мне цяпер ходзіць таксама пагалоска, што насельнікі Брабанта всльмі адрозніваюцца ад астатніх людзей. Калі астатнія э гадамі разумнеюць, дык брабантцы наадварот — чым больш старэюць, тым больш дурнеюць. Але няма, бадай, народа, які быў бы настолькі ветлівы, як гэтыя дзівакі. I да іх амаль не прыстае маркотная старасць. Па месцы жыхарства і па ўкладзе жыцця найбольш блізкія да брабантцаў — мае галандцы. Сапраўды, чаму б не назваць іх маімі? Яны ж так старанна мяне шануюць, што нават заслужылі адпаведную мянушку. I гэгая мянушка не толькі іх не бянтэжыць, але яны яшчэ і выхваляюцца ёю.
А цяпер няхай абдураныя смяротныя выпраўляюцца да Мэдэяў, Цырцэяў, Вэнэраў, Аўрораў ды паспрабуюць знайсці там крынічку, якая нібыта верне ім маладосць. Марна ўсё гэта! Я і толькі я магу амаладзіць і сапраўды амалоджваю. У маім распараджэнні цудоўнае пітво, якім дачка Мэмнана прадоўжыла маладосць свайму дзеду Тькрону. Я — тая Вэнэра, па чыёй міласці Фаон памаладзеў так, што ў яго закахалася Сафо. Mae зёлкі, якіх не знойдзеш нідзе ў іншых месцах, мае заклінанні, мая чароўная крынічка не толькі вяртаюць страчаную некалі маладосць, але — што яшчэ мілей — захоўваюць яе назаўсёды. Калі вы згодныя, што няма нічога прыемнейшага за маладосць і агіднейшага за старасць, дык, напэўна, вы зразумееце, як многа вы мне вінаватыя. Я ж зберагаю вам такое дабро і ахоўваю вас ад такога ліха!
15.	Ды навошта гаварыць пра смяротных? Абшукайце ўсё неба! Калі вы знойдзеце хоць аднаго бога, які акажацца прыемны і добры не па маёй міласці, можаце аблаяць мяне апошнімі словамі. Чаму, напрыклад, Вакх застаецца вечна малады і чаму ў яго такія кудзеры? Ды таму што ён заўсёды п’яны ад застолляў,
таму што ўсё сваё жыццё заняты песнямі, танцамі ды гульнямі і ніколі не звязваецца з Паладай. Вакх зусім не імкнецца праслыць мудрацом. Наадварот, ён вельмі рады, калі яго ўшаноўваюць смехам і жартамі, і не крыўдуе на прымаўку, якая яго называе блазнам ці, дакладней, гарохавым пудзілам. А пудзілам яго празвалі за тое, што сяляне дзеля пацехі абмазвалі Вакхаў статуй ля ўваходу ў ягоны храм вінаградным суслам і спелымі смоквамі. А ўжо якімі жартамі з яго пацяшаецца старадаўняя камедыя! Вось, маўляў, даўбень-бог — нездарма выйшаў на свет са сцягна.
Але хто не палічыў бы за лепшае быць падобным да гэтага вечна юнага і прывабнага дурня, які ўсіх забаўляе і цешыць, а не да жахлівага і хітрамудрага Зэўса ці Пана, ад буйства якога адно разарэнне, ці Вулкана, які вечна ўквэцаны ў сажу і брудны ад сваіх кавальскіх заняткаў, ці нават Палады з яе страшнай Гаргонай, з кап’ём ды з вечна суровым позіркам.
Чаму Купідон заўсёды дзіця? Можа быць, таму, што гэты пустамеля ні аб чым сур'ёзным не думае і нічога істотнага не стварае? А чаму залатая Вэнэра квітнее заўжды прыгажосцю? Ды таму толькі, што яна мая швагерка і нездарма зіхатлівым колерам твару нагадвае майго бацьку. 3 гэтай прычыны FaMap і назваў яе Задатой Афрадытай. Апроч таго, яна заўсёды ўсміхаецца, калі верыць паэтам ды іх сапернікам разбярам.
Якое боства рымляне шануюць з большаю святасцю, чымся маці ўсіх асалодаў Флору? Ды вы прасачыце ўважліва жыццё ўсіх паважных багоў, апетых Гамэрам ды іншымі паэтамі. Яно таксама поўніцца дурасцю! Я не кажу ўжо пра ўчынкі ўсякіх іншых насельнікаў неба, але ж любоўныя прыгоды і шалы самога грамавержца Юпітэра, я спадзяюся, вам добра вядомыя. А гэтая хмурая і суровая Дыяна, якая, здаецца, ужо і забыла, што яна жанчына, і толькі й займаецца паляваннем? А закахаўшыся ж, ажно сохне па Эндыміёну! Але няхай ужо лепш багі слухаюць, як пра іх прыгоды ім распавядае Мом. Дарэчы, некалі яны сапраўды яго даволі часта слухалі, але потым угнявіліся ды скінулі