Пахвала дурасці  Эразм Ратэрдамскі

Пахвала дурасці

Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
26.13 МБ
бажыцца, што яна адданейшая за Пэнэлопу, і вельмі радуецца сваёй аблудзе, дык такога вар’ятам ніхто назваць не падумае — таму што агульнавядома, што многія мужы паводзяць сябе не іначай.
Да гэтай самай пароды вар’ятаў належаць і людзі, гатовыя дзеля палявання плюнуць на ўсё на свеце. Яны запэўніваюць, што пры гуках паляўнічага рога і яхкання выжлаў адчуваюць найвышэйшае шчасце. Мабыць, і сабачыя каўляхі пахнуць ім цынамонам! А з якой асалодай яны разбіраюць здабычу! Грыбушыць бараноў і быкоў — гэта справа простага люду. А вось абяліць тушу забітага звера дазволена толькі высакароднаму! 1 вось, скінуўшы долу шапку, укленчыўшы, узяўшы ў рукі не абыякі, а толькі адмыслова прызначаны дзеля такой справы меч, знатны муж урачыстымі і дакладнымі рухамі пачынае паслядоўна адсякаць члены ў строга вызначаным парадку, нібыта выконвае нейкі культавы рытуал. А маўклівы натоўп вакол назірае за цырымоніяй, нібы ўпершыню дзівячыся на такое відовішча, хоць усе бачылі яго ўжо сотню разоў. Калі ж каму пашчасціць яшчэ і пакаштаваць кавалачак свежаніны — той ужо лічыць, што ледзьве не далучыўся да найвышэйшай знаці. Але ў выніку такога няспыннага палявання ды паядання звяроў паляўнічыя самі ператвараюцца амаль у звяр’ё, хоць пры гэтым упэўненыя, што ўжо яны жывуць — сапраўды па-царску.
Блізка да гэтых стаяць тыя вар’яты, якіх точыць неспатольны сверб будаваць і перабудоўваць. Круглае яны перарабляюць у квадратнае, квадратнае — у круглае, і так без канца і без меры. Урэшце гэтыя гора-будаўнікі даводзяць сябе да такой галечы, што застаюцца зусім без даху над галавой і без пражытку. Ну і той бяды! Затое некалькі гадоў яны пацешыліся ўлюбёнаю справай, ні ў чым сабе не адмаўляючы!
Есць яшчэ прыдуркі, якія таксама не далёка адышлі ад папярэдніх: гэтыя пры дапамозе найноўшых, невядомых дагэтуль навук ажно прагнуць перайначыць прыроду рэчаў і ўвесь час ганяюцца за нейкай пятаю сутнасцю, шукаючы яе на зямлі і на
моры. Салодкая надзея вабіць іх так моцна, што яны не шкадуюць ні сілы, ні сродкаў, безупынку выдумляюць нейкія новыя дзівацтвь! і з радасцю тлумяць сабе галаву самападманам. Неўзабаве яны трацяць усё да такой ступені, што не маюць гарэлага шэлега, каб адрамантаваць печ. Тым не менш яны паранейшаму сняць ружовыя сны ды яшчэ па магчымасці падбухторваюць іншых на такое самае шчасце. Нават калі ў іх знікае ўсякая надзея чаго-небудзь дабіцца, яны суцяшаюць сябе такім вось дзейсным афарызмам:
«Імкнення да вялікай мэты — ужо аднаго дастаткова».
Пры гэтым яны наракаюць на хуткаплыннасць жыцця, якога, маўляў, не хапіла, каб здзейсніць іх велічныя задумы.
Я крыху сумняваюся, ці можна дапусціць да нашага кола аматараў гульні ў цыркі? Забава ж па сваёй сутнасці — поўнае глупства, смеху вартае. I некаторыя гульцы так да яе прывязаныя, што ледзь гіачуюць грукаценне касцяшак, як у іх і сэрца пачынае ўжо само грукацець і з грудзей выскокваць. Прывабленыя панадным спадзяваннем на выйгрыш, яны з усім караблём сваіх скарбаў налятаюць на касцяныя скалы — не менш страшныя за скалы Малеі — і ідуць на дно. Вынырнуўшы амаль голыя, яны гатовыя ўжо ашукаць кожнага, апроч хіба толькі былых сваіх пераможцаў, перад якімі не жадаюць страчваць годнасць. Нават стаўшы старымі дзядамі, пачапіўшы акуляры на падслепаватыя вочы, яны па-ранейшаму гуляюць у тыя самыя гульні. У таго дзеда вунь ужо скруціла хіраграю пальцы, а ён наймае сабе памагатага, каб той кідаў за яго цырку. Сапраўды, прыемны гэта занятак — гульня. Але ж часта такая забава пераходзіць у раз’юшанасць, а гэта падуладна ўжо не мне, а фурыям.
40.	Затое ўжо аматары пабалбатаць пра ўсякія неверагодныя цуды і чарадзействы — гэтыя, безумоўна, выпечаны з нашага цеста. Яны проста нястомна сыплюць байкамі пра здані, лемураў, лярваў, насельнікаў апраметнай і іншую падобную не-
чысць. I чым далей гэтыя байкі ад праўды, тым ахвотней ім вераць і тым больш яны цешаць слых. Такія небыліцы не толькі разганяюць нуду жыцця — некаторыя ад іх маюць і выгаду, асабліва святары ды вулічныя пустабрэхі. У блізкім сваяцтве з цудабаямі знаходзяцца цудаверы. Сярод гэтых кожны носіцца з якой-небудзь дурной, але ж дужа прыемнаю прымхай. Адны ўпэўненыя, што дастаткова чалавеку паглядзець на драўляную фігурку ці ікону Паліфема-Хрыстафора,— і смерць у той дзень яму ўжо не пагражае, другія — што варта ваяру перад паходам прачытаць малітву, укленчыўшы перад статуяй св. Варвары,— і ён вернецца з вайны жывы і здаровы, трэція — што, ставячы ў пэўныя дні пэўныя свечкі св. Эразму, неўзабаве можна забагацець. А са св. Георгія гэтыя цудаверы зрабілі сабе новага Іпаліта ці Геракла і ледзьве не моляцца на ягонага скакуна, якога баіаветна пакрылі гунькай з кутасікамі. Стараючыся ўбіцца ў ласку святому, яны ўлешчваюць яго незлічонымі падарункамі, а яго медным шаломам часам клянецца нават кароль. А што казаць пра злачынцаў? Сярод іх многія цешаць сябе надзеяй, што, накупляўшы так званых індульгенцыяў, яны тым самым выкупілі свае грахі,— і вось яны пачынаюць вылічваць, колькі стагоддзяў, гадоў, месяцаў, дзён і гадзін ім давядзецца правесці ў Чыстцы. I разлік гэты настолькі дакладны, бясхібны й беспамылковы, нібы яны робяць яго з дапамогай якой клепсідры ці матэматычных табліцаў. А што казаць таксама пра аматараў рознае варажбы, амулетаў і магічных замоваў, прыдуманых якім-небудзь прайдзісветам, каб пацешыцца з іншых ці злупіць грошай? 3 дапамогай такога кшталту лухты гэтыя нябогі спадзяюцца здабыць багацце, пашану, дастатак, уцехі, квітнеючае здароўе, доўгае жыццё, неўвядальную старасць, ну і ўрэшце — цёплае месцейка на небе дзе-небудзь бліжэй да Хрыста. Толькі трапіць на гэтае неба ім хацелася б як мага пазней, а спачатку яны прагнуць удосталь насыціцца асалодамі зямнога жыцця, за якія ўчапіліся мёртвай хваткаю, і па сваёй волі паслабляць яе не жадаюць. Згадаем тут яшчэ і купца, суддзю, воіна. Ахвяраваў-
шы ўсяго адзін грошык э нарабаваных багаццяў, яны ўжо думаюць, што ачысціліся ад ўсёй брыды, якую дазвалялі сабе ў жыцці,— ад клятваадступніцтва, разбэшчанасці, п’янства, звадаў, забойстваў, падману, вераломства, здрады. I цяпер кожны з іх лічыць, што ў праве распачаць кола гэтай сваёй гнюснасці нанава.
А ці можна быць дурнейшым,— ці, дакладней, шчаслівейшым,за тых дзівакоў, якія, чытаючы па сем святых псальмаў штодзень, спадзяюцца дзякуючы гэтаму дасягнуць вечнага шчасця? Кажуць, што пра магічныя вершыкі нібыта шапнуў св. Бэрнарду нейкі красамоўны дэман. Можа, яно і так, але ж той горадэман быў хутчэй легкадумны, чым кемны, бо сам даў маху і стаў ахвярай сваёй жа хітрасці. Ды ўсё гэта такое глупства, што нават мне робіцца сорамна, але вось у такую лухту аднолькава вераць і прасталюдзіны, і царкоўныя прапаведнікі.
He меншая дурасць — абавязкова мець у кожным раёне свайго адмысловага святога з асабіста яму належнымі ўшанаваннямі і выключна яму ўласцівымі здольнасцямі: адзін, напрыклад, будзе лячыць ад зубной болі, другі — умела дапамагаць парадзіхам, трэці — спрыяць вяртанню ўкрадзенага. Гэты ўратуе пры караблекрушэнні, а той будзе надзейна ахоўваць статкі. Ну, і з астатнімі тое самае і ў такім самым духу. Ды ўсіх і не пералічыш. А ёсць і святыя, здольныя ўратаваць адразу ад некалькіх нягодаў. Асабліва шмат можа святая Багародзіца, якую ў народзе шануюць нават больш за сына.
41.	Але ж ад святых людзі хочуць здзяйсненняў, якія ўрэшце так ці іначай звязаныя з дурасцю. Сярод усяго таго дзякла, якім у некаторых храмах аздобленыя ўсе сцены ажно да столі, вы не ўбачыце дароў ці ахвяраванняў за тое, што чалавек пазбавіўся ад дурноты ці стаў хоць крыху разумнейшы за даўбешку. Адзін тануў, ды раптам выплыў. Друтога працялі на вайне кап’ём, а ён выжыў. Грэці мужна і ўдала задаў драпака з поля бою, тым часам як іншыя працягвалі змагацца. Чацвёртага асудзілі на шыбеніцу, але з дапамогай нейкага святога, зладзейскага заступ-
ніка і дружбака, вяроўчына ў яго на шыі парвалася, і шыбенік цяпер зноў палягчае занадта важкія кашалі багацеяў. Пяты — злачынца,— праламаўшы сцяну ў вязніцы, уцёк на волю. Шосты захварэў на ліхаманку ды на злосць свайму лекару хутка ўзяў ды ачуняў. Сёмы выжлукціў атручанае жонкай пітво, а тое аказалася яму не ядам, а толькі, як добрыя лекі, прачысціла страўнік, што, праўда, не надта парадавала жонку, якой зелле каштавала грошай. У восьмага перакуліўся вазок, але коні, на шчасце, потым самі вярнуліся дамоў цэлыя ды здаровыя. Дзевятаму на галаву знянацку абвалілася столь, а яго і не зачапіла. Дзесяты, юрлівец, быў нечакана заспеты мужам, але блазну пашанцавала ўцячы. Аднак ніхто не дзякуе, што яму ўдалося вырвацца з абдымкаў дурасці. Невуцтва настолькі прыемная асалода, што смяротныя ніколі і ні за што не адмовяцца ад Морыі. Але нашто я буду паглыбляцца ў гэтае мора прымхаў?
Нават калі б у мяне языкоў і ратоў была сотня,
Нават каб мела прытым я сто глотак магутных жалезных, Дык і тады не назваць мне ўсіх дурасцяў розныя формы.
Усё жыццё ў хрысціян перапоўненае такой вось бязглуздзіцай, а светары ахвотна прымаюць яе і падтрымліваюць, бо добра ведаюць: яна множыць іхні прыбытак. Уявіце: што, каб раптам паявіўся мудрэц, які пачаў бы прапаведаваць: «Жыві заўжды праведна, і не загінеш. Далучы да ахвяраванай табою лепты нянавісць да зладзейства, горкія слёзы, начныя і дзённыя маленні, пасты — словам, перамяні ўвесь свой лад жыцця, і ты атрымаеш адпушчэнне грахоў. I табою будзе апекавацца вось гэты святы пры ўмове, што ты пачнеш жыць так, як ён».
Калі б сапраўды паявіўся мудрэц, які пачаў бы чытаць гэту ці падобную пропаведзь, о, колькі б ён адняў у людзей шчасця і якое душэўнае замяшанне пасеяў бы ў асяроддзі смяротных!
Да нашай зборні належаць і тыя, хто яшчэ пры жыцці вельмі клапоціцца аб урачыстасці свайго пахавання. Яны самі падрабязна ўсё размяркоўваюць і вырашаюць, колькі павінна быць паходняў, колькі пеўчых, колькі плакальшчыц, колькі вулічных
разявак, быццам нябожчыку раптам вернецца пачуццё, і ён зможа паглядзець на свае хаўтуры ці згарыць ад сораму, калі яго цела закапаюць у зямлю без пампезнага ўшанавання. Далібог, сваімі клопатамі гэтыя людзі нагадваюць хутчэй эдылаў, абраных, каб наладзіць якое-небудзь народнае гульбішча ці застолле.