Пахвала дурасці
Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
разам з Атаю з нябёс на зямлю за тое, што сваёй надакучліваю разважнасцю тыя псавалі ім асалоду жыцця. 1 дагэтуль ніхто са смяротных не выказвае выгнанніку ніякай гасціннасці, а перадусім уваход яму забаронены ў палацы манархаў. А вось мая любачка Калакія там у вялікай пашане, хоць яна з Момам такая самая парачка, як воўк з авечкай. Што да багоў, дык яны цяпер, турнуўшы выскаляку з Алімпа, дурэюць свабадней і прывольней. Па словах Гамэра, без цэнзара яны блазнуюць з лёгкім сэрцам.
А якіх толькі жартаў ні сыпле гэты фігавы сучок-Прыап? Якіх конікаў ні выкідвае зладзеяваты ашуканец Меркурый? А Вулкан? Як ён любіць павыдурвай,ца на застоллях багоў: то прачыкільгае перад выпівакамі на сваіх крывых нагах, то ляпне што-небудзь салёнае, то падпусціць якую шпільку. А тут і стары валацуга Сілен скача кордака, побач з ім — Паліфем выдыгае трэтанэллу; а яшчэ далей — німфы шпараць сваю басаножку. Казланогія сатыры паказваюць Атэланскія фарсы, Пан пацяшае прысутных пахабнымі якімі-небудзь прыпеўкамі. I ўсе слухаюць спевака ахвотней, чым саміх Музаў, асабліва калі нажлукцяцца ўдосталь нектару. А што казань пра тыя свавольствы, што ўчыняюць п’яныя багі пасля балявання? Тут столькі ды ўжо такой дурноты, што і я часам не магу стрымацца ад смеху. Але наследуем лепш Гарпакрату і памаўчым. He варта, каб які-небудзь віжуючы бог падслухаў нашу размову: за падобныя словы нават Мом не пазбег пакарання.
16. Але пара ўжо нам, на ўзор Гамэра, вярнуцца з нябёсаў назад на зямлю, дзе ўсякая радасць і шчасце ёсць не што іншае, як плён майго дабрадзейства. Вы бачыце, што мудрая маціпрырода дбайна паклапацілася, каб усё было прыпраўлена Дурасцю. Па выэначэнні стоікаў, быць мудрым — значыць кіравацца розумам, і, наадварот, быць дурным — значыць падпарадкоўвацца парыванню пачуццяў. Але каб жыццё людзей не было дарэшты сумнае і панылае, Юпітэр абдарыў чалавека больш пачуццёвасцю, чым розумам. Дзве гэтыя ўласцівасці суадносяц-
ца ў чалавеку прыкладна як гран і унцыя. Апроч таго, розум ён загнаў у цесны закутак галавы, а ўсё астатняе цела аддаў ва ўладу неўтаймоўным пачуццям. Але розуму, у дадатак да ўсяго, супрацьстаяць яшчэ два магутныя тыраны — гнеў і пажаднасць. Гнеў размясціўся ў грудзях, дзе пад яго тыраніяй аказалася сама крыніца жыцця — чалавечае сэрца. А пажаднасць распаўсюдзіла сваю імперскую ўладу на іншыя часткі цела — аж да кушмака. Пра магутнасць розуму, які змагаецца супраць дзвюх гэтых сілаў прыроды, сведчыць паўсядзённае жыццё людзей. Яму, небараку, толькі і застаецца, што да хрыпаты крычаць аб законах, чэсці ды гонары. А тыраны тым часам накідваюць свайму цару пятлю ды мардуюць яго, пакуль той, дарэшты знясілены, не замоўкне і не скарыцца.
17. Кожны мужчына прыходзіць на свет, каб верхаводзіць, і з гэтай прычыны яму, апроч унцыі розуму, трэба мець нешта яшчэ. I вось каб адарыць мужчыну сапраўды па-мужчынску, Юпітэр, натуральна, прыйшоў па параду да мяне. I ён атрымаў параду, вартую самой Дурасці. Я сказала, што мужчыне патрэбна жанчына. I хоць жанчына — жывёліна неразумная, але ж дужа вабная і пацешная, і галоўнае — у супольным жыцці здольная прыхарашыць і аздобіць панылыя думкі мужчынскага розуму. Зрэшты, эдаецца мне, Плятон так і не пазбыўся сумнення, рашаючы, да якога класу жывёлін трэба адносіць жанчыну — да разумных ці неразумных. Сваёю няпэўнасцю філосаф хацеў падкрэсліць неймаверную дурасць істот азначанага полу. Сапраўды, колькі жанчына не будзе старацца выглядаць мудрэйшай, a праз гэта выставіць сябе толькі ўдвая болывай дурніцай, нібы той бык, якога, насуперак розуму, вядуць на рысталішча — бо ўсякая прыродная загана адно павялічваецца пры спробе схаваць яе пад маскаю дабрадзейнасці. Слушна кажа грэцкая прымаўка: «Малпа заўжды застанецца малпай, нават калі апранецца ў пурпур». Так і жанчына заўсёды застанецца жанчынай, а кажучы іначай — дурніцай, у якім бы ўбранні яна ні выступала.
I ўсё-ткі я не лічу, што жанчыны настолькі тупагаловыя, каб злаваць на мяне за гэтыя словы. Па-першае, я ж і сама жанчына, і імя маё — Дурасць. А калі паразважаць як след, дык акажацца, што дзякуючы мне жанчыны якраз і шчаслівейшыя за мужчын. Узяць хоць бы, што тычыцца прыгажосці. Сваё знешняе хараство жанчыны ставяць выіпэй за ўсё іншае, і правільна робяць, бо яно дазваляе ім тыраніць нават саміх тыранаў. А мужчыны? Адкуль у іх такі дзікі, жахлівы выгляд? Адкуль такая валахатая скура, даўжэзная барада і ўсе іншыя прыкметы заўчаснай старасці? Безумоўна, ад заганнай мудрасці. А вось пухлыя шчочкі, танюткі галасок, далікатная скура жанчын імітуюць як бьі вечную маладосць. А чаго яшчэ так прагнуць у гэтым жыцці жанчыны, калі не падабацца як мага больш мужчынам? Ці ж не гэтай мэце служаць усе іхнія строі, і масці, і ванны, і прычоскі, і мазі, і духмянасці, і іхняе ўмельства дзе што трэба выпнуць, дэе што трэба прыгладзіць, дзе што трэба падмаляваць? Чым яшчэ яны вабяць мужчын, як не сваёю дураслівасцю? I чаго толькі ні дазваляюць ім мужчыны, каб атрымаць жаданую асалоду! Гак што жаночая дурасць — гэта найвышэйшая мужчынская ўцеха. Гэтую ісціну, бадай, не будзе аспрэчваць ніхто, асабліва калі прыгадае, на якія бязглуздыя словы і недарэчныя ўчынкі здольны мужчына, абы толькі схіліць жанчыну саступіць ягонай пажадлівасці.
Ну, цяпер, спадзяюся, вы ведаеце, з якой крынічкі пачынаецца першая і найвялікшая асалода жыцця.
18. Зрэшты, ёсць мужчыны, пераважна старога веку, якія любяць не так жанчын, як віно. Самая большая ўцеха ў іх — выпіўка. Праўда, і вясёлай бяседы без жанчын не бывае. Але няхай пра гэта маракуюць іншыя. А нам тут павінна быць ясна адно: калі застолле не прыправіць Дурасцю, яно не будзе прыемным. Дзе ў кампаніі не знаходзіцца такога, хто сваёй напускной ці сапраўднай дурасцю пасмяшыў бы іншых, там знарок за грошы наймаюць якога добрага блазна ці запрашаюць вясёлага
блюдаліза, каб той сваімі пацешнымі, ці, проста кажучы, дурнымі досціпамі разганяў маўклівасць і сум вакол выпівакаў. Калі ўжо набіваць лантух безліччу розных ласункаў, слодычаў ды прысмакаў, дык трэба даць магчымасць, каб вочы, вушы і дух таксама маглі пачаставацца жартамі, досціпамі ды кепікамі. А ўсе гэтыя марцыпаны магу прыгатаваць толькі я. Узяць хоць бы такія застольныя гульні, як абранне караля банкета выцягваннем жэрабя, забаўкі з гульнёвымі бабкамі, тосты, піццё навыперадкі, спевы з міртавай галінкай у руцэ, скокі, пантаміму. Дык вось — зусім ніякія не сем грэцкіх мудрацоў, а я выдумала ўсе гэтыя забавы на шчасце роду чалавечаму. I галоўная ўласцівасць гэтых забаў у тым, што чым больш у іх дурасці, тым больш яны дапамагаюць жыць людзям. Сумнае жыццё нават і жыццём назваць нельга. А жыццё будзе немінуча сумнае, калі з яго не гнаць ягоную швагерку нуду ўсякімі такога кшталту ўцехамі.
19. Але, мусіць, прыхільнікі любові і дружбы ад падобных забаў адмовяцца. Яны скажуць, што дружбу трэба ставіць вышэй за ўсё, бо дружба патрэбная чалавеку прынамсі гэтак сама, як паветра, агонь і вада, а выгоды дружбы настолькі вялікія, што страціць сябра — амаль тое самае, што страціць сонца. Сапраўдная дружба вызначаецца высакароднасцю. Таму філосафы (хоць невядома, якое яны маюць да гэтага дачыненне) без ваганняў называюць яе адной з найвышэйшых дабрадзейнасцяў. Ну а цяпер я вам дакажу, што менавіта я з’яўляюся і кармой і носам карабля, які нясе вам гэты скарб. I дакажу гэта не якімі-небудзь кракадзілітамі, сарытамі, кератынамі ці яшчэ якога такога адроддзя хітрамудрасцямі дыялектыкаў, а з дапамогаю цалкам рэальных рэчаў, накшталт, як той казаў, мажнацелай Мінэрвы.
Пачнем з таго, што ў дачыненнях з сябрамі чалавек, як слягіак, не заўважае іхніх заганаў, патурае іх слабасцям і нават часам з замілаваннем хваліць іх проста ганебныя ўчынкі. Ну, ці ж гэта не дурасць? Калі закаханы цалуе радзімку сваёй сяброўкі, другі — зачароўваецца бародаўкай сваёй Агны, а бацька гаворыць пра
касавурага сына, што ў яго шальмаватыя вочкі,— гэта таксама чысцейшая дурасць. Дурасць трохкроць і чатырохкроць! Але акурат яна і яна адна лучыць разам сяброў і ахоўвае дружбу. Вядома, гаворка тут вядзецца пра звычайных смяротных. Ніхто з іх не нараджаецца без недахопаў, і лепшым лічыцца ўжо той, у каго гэтых недахопаў менш. А вось з мудрацамі-філосафамі справа іншая. У гэтых богападобных або зусім няма дружбы, або, калі часам здараецца, дык нейкая хмурная, непрыглядная і ў дачыненнях з вельмі нямногімі, бо ўсе ж астатнія ў сваёй пераважнай болыпасці — дурні, прычым кожны дурэе на свой манер, а сысціся, як яно ўжо заведзена, можна толькі з тым, хто да цябе падобны.
Калі ж у асяродку гэтых строгіх мужоў і ўзнікае зычлівасць, то яна не бывае трывалай і доўгай, што само сабой зразумела пры іх непамернай уедлівасці і праніклівасці. Гэтыя з’едліўцы заўважаюць у сваіх сяброў найменшыя хібы, якія здольны ўгледзець толькі арол ці Эпідаўрскі змей. А вось сваіх заганаў яны не адчуваюць і не бачаць, хоць за плячыма іх вісіць поўны хатуль. Так ужо ад прыроды зроблена чалавечая галава — у кожнай свае заскокі і вады. А дадамо сюды яшчэ роэніцу ў досведзе і жыццёвых інтарэсах, а таксама аблуды, памылкі, выпадковыя акалічнасці, і стане ясна, што нават адну гадзіну дружба між гэтымі Аргусамі можа пратрываць толькі пры ўмове, што ім дапаможа багіня, якую грэкі называюць Эўфінія, а па-нашаму — глупства ці легкадумнасць.
Ды што казаць! Сам Купідон, зачынальнік усіх чалавечых любошчаў,— хіба ён не сляпы, калі яму брыдкае здаецца прыгожым? Тое самае бывае і з вамі — кожны хваліць тое, што мае: дзядуля не нацешыцца на сваю бабулю, а хлапчына — на сваю дзяўчыну. I гэта здараецца на кожным кроку, хоць і выклікае заўсёдныя насмешкі ды кпіны. Але менавіта смешнае лучыць разам людзей і робіць іх супольнае жыццё прыемным.
20 Сказанае мною пра дружбу ў яшчэ большай меры тычыцца шлюбу. Па сутнасці, шлюб ёсць непадзельная повязь
двух чалавек на ўсё іх жыццё. Але ж божа ты мой несмяротны, колькі было б разводаў, ато і горшых нягодаў, каб мужы і жонкі не падтрымлівалі ды не падмацоўвалі сваё сумеснае жыццё ў хаце з дапамогай ліслівасці, жартаў, легкадумнасці, аблудаў, прытворства ды іншых спадарожнікаў з маёй світы! Дый ці шмат бралося 6 тых шлюбаў, каб жаніх разважліва пацікавіўся, якімі гульнямі забаўлялася яшчэ задоўга да свайго вяселля гэтая далікатная і сарамлівая з выгляду паненка? 1 як нядоўга трывалі б ужо ўзятыя шлюбы, калі б шматлікія свавольствы жанок не заставаліся тайнай дзякуючы бесклапотнасці або бязглуздасці мужоў! А ўсё гэта — заслуга Дурасці. Гэта яна робіць так, што жонка паранейшаму падабаецца мужу, а муж падабаецца жонцы, што ў хаце пануе спакой і не рвуцца сямейныя повязі. Бывае, што з мужа смяюцца, абзываюць яго то варонай, то цяцерай, то даюць яму іншыя зняважлівыя мянушкі, калі ён, раганосец, пацалункамі асушвае слёзы сваёй пралюбадзейкі. Ды лепей ужо лічыцца дурным, чым безупынна мардаваць сябе рэўнасцю і ўсякую дробязь ператвараць у трагедыю.