Пахвала дурасці  Эразм Ратэрдамскі

Пахвала дурасці

Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
26.13 МБ
Найбольш далёкімі ад шчасця сярод смяротных аказваюцца, такім чынам, тыя, хто прагне мудрасці. I няма нічога дзіўнага, што яны аказваюцца дурнямі ўдвая: яны ж забываюць пра наканаваную ім чалавечую долю і мрояць узбіцца да салодкага жыцця несмяротных багоў, ведучы, як тыя гіганты, вайну з прыродай пры дапамозе машын, вынайдзеных іх навукамі. А затое якімі шчасліўцамі бачацца тыя, хто па дурасці і разумнасці амаль не адрозніваецца ад скаціны і не думае ні пра што высокае і недаступнае чалавеку.
Я паспрабую пацвердзіць гэта не ўсякімі там энтымемамі стоікаў, а самымі простымі і грубымі фактамі. Клянуся несмяротнымі багамі: нікому не жывецца так добра, як людзям, якіх у народзе называюць дурнямі, ёлупнямі, асталопамі, абэлтухамі (як прыемна гэтыя прозвішчы лашчаць мой слых!). Можа быць, на ваш розум, тое, што я зараз скажу — абсурдна і пазбаўлена сэнсу. А тым не менш мае словы — жывая праўда! Перадусім адзначу, што названага роду людзі пазбаўлены страху смерці. А страх смерці, клянуся Юпітэрам,— зло незвычайнае! Апроч таго, дурняў ніколі не грызе сумленне, яны не баяцца страшных казачных ценяў, не жахаюцца лемураў і зданяў, не палохаюцца магчымых няшчасцяў і не цешаць сябе надзеяй на будучае багацце. Адным словам, іх не раздзірае тысяча клопатаў, якімі поўніцца нашае жыццё. Дурні не маюць сораму, боязі, амбіцыі, пачуцця любові. Каб ім яшчэ крыху дурасці і каб яны зусім ужо аскацінелі, дык нават грахі іхнія, на думку тэолагаў, грахамі ўжо нельга было б назваць.
Ну, а цяпер, найдурнейшы разумнік, узваж усе клопаты, якія ўдзень і ўначы табе крояць душу, збяры ў адно ўсё, што непакоіць цябе ў жыцці,— і ты зразумееш, ад якой безлічы бедаў я ратую сваіх абэлтухаў. А яшчэ ўлічы, што дурні не толькі самі бесперастанку радуюцца, забаўляюцца, пяюць ды смяюцца, але ж і нясуць уцеху, пацеху, забавы ды смех іншым людзям. Усявышнія багі, відаць, спецыяльна паклапаціліся, каб дурні сваёю няўрымслівай весялосцю разбаўлялі паныласць чалавечага жыцця. Менавіта з гэтай прычыны, хоць увогуле людзі ставяцца адно да аднаго па-рознаму, а дурненькіх на галаву — любяць, ледзь не як сваякоў ці блізкіх. Запрашаюць іх у госці, частуюць, балуюць, песцяць, дапамагаюць ім у бядзе. Дурню дазволена казаць і рабіць усё, што ён хоча, і ніхто не адважыцца чыніць яму крыўды. Нават дзікія звяры, кіруючыся, відаць, нейкім сваім прыродным інстынктам, такіх не чапаюць. Дурні яўна знаходзяцца пад апекай багоў (у першую чаргу, ясная рэч,пад маёю). Таму іх усе шануюць і паважаюць.
36.	Дурні — заўсёдныя любімцы вялікіх цароў. Некаторыя ўладары нават трапезнічаюць і прагульваюцца толькі ў атачэнні дурняў. А бывае, уладар не можа вытрываць без іх і гадзіны. Пустагаловых цары слухаюць ахвотней, чым панурых філосафаў, якіх і кормяць пры двары збольшага дзеля гонару. На маю думку, у гэтым няма ніякай загадкі ці дзіва. Мудрацы, як правіла, нясуць з сабой адзін толькі сум, а часам, заганарыўшыся сваёю вучонасцю, адважваюцца нават апаганіць далікатныя вушы горкаю праўдай! Іншая справа — дурні, ад іх заўжды чуваць толькі жарцікі, кепікі, досціпы, смех,— словам, тое, што і хоча кожны ўладар. Нельга не ўлічваць і тую немалаважную акалічнасць, што дурні могуць быць цалкам шчырыя і праўдзівыя. А што варта ўхвалы больш за праўдзівасць?
Плятон, у сваіх дыялогах цытуе такія Алківіядавы словы: «Праўду пачуць можна толькі ад п’янага ці ад малога». Па сутнасці, аднак, гэтая пахвала прызначаецца мне, бо, згодна з Эўрыпідам, «дурань і кажа дурное». Што ў дурня на сэрцы, тое напісана і на ілбе і зрываецца з языка. А мудрэц, як зазначае Эўрыпід,— гэта істота аб двух языках. Адзін язык у мудраца гаворыць праўду, а друг — тое, што адпавядае абставінам і часу. Гэты разумнік можа і чорнае ператварыць у белае, яго вусны могуць то астудзіць, як халодны лёд, то апарыць, як гарачы кіпень, ён можа на словах казаць адно, а ў думках хаваць зусім іншае. 1 аму нават пры ўсёй сваёй раскошы манархі бачацца мне самымі няшчаснымі сярод смяротных, бо не маюць нікога, ад каго можна было б пачуць праўду, і замест сяброў вымушаныя слухаць лісліўцаў. Сёй-той можа мне запярэчыць: «Манархі самі страшацца праўды. Таму яны і пазбягаюць мудрацоў, баючыся, каб сярод іх не знайшоўся вальнадумец, які прывык каэаць рэчы болыв праўдзівыя, чым прыемныя». Яно, па сутнасці, так. Царам ненавісная праўда. Але з маімі кепамі й блазнамі якраз і цікава, што ад іх з прыемнасцю слухаюць не толькі праўду, але і сапраўдныя папрокі. Каб такое нрагучала з вуснаў мудраца, ён мог бы паплаціцца і галавою. А з вуснаў прыдурка тое самае
выказванне гучыць міла і выклікае адно захапленне. Праўда — рэч сама па сабе забаўная і прывабная, калі, вядома, у ёй няма ніякае крыўды. Але ўменне казаць праўду, нікога не абражаючы, багі далі адным толькі дурням.
Вось і жанчынам часцей падабаюцца мужыкі гэтай пароды, бо па сваёй натуры яны больш схільныя да забаў і пацехі. I да чаго б не дайшло ў стасунках жанчын з гэтымі дурнямі (а парой даходзіць і да вельмі сур’ёзнага), усё гэта суправаджаецца жартамі ды вясёлай гульнёю. Далібог, слабы пол незвычайна здатны на выдумку, асабліва калі трэба прыкрыць свае шашні.
37.	Але вернемся зноў да шчаслівасці дурняў. Пражыўшы бесклапотнае і прыемнае жыццё, якое не атручваў страх ці прадчуванне смерці, яны напрасткі трапляюць на прасторы Елісейскіх палёў, каб і там пацяшаць душы праведнікаў, якія нудзяцца ад бяздзейнасці і гультайства.
А цяпер давайце параўнаем з лёсам любога прыдурка лёс мудраца. Уявіце сабе чалавека, які ўсё дзяцінства і маладосць патраціў на вывучэнне навук, які змарнаваў лепшую частку жыцця на бяссонныя ночы, штодзённыя намаганні і цяжкую працу, a тады, так і не атрымаўшы ад жыцця хоць якой-небудзь асалоды, ва ўсім і заўсёды ашчадны, бедны, сумны, пануры, сам з сабою суровы і строгі, а іншым — непрыемны і ненавісны; бледны, худы, хворы, падслепаваты, заўчасна пастарэлы і палыселы, без пары адыходзіць ён на той свет. Дый ці так важна, калі ён адыходзіць? Чалавек, фактычна, так зусім і не жыў! Вось вам характэрны вобраз мудраца.
38.	Але мне зноў ужо квакаюць у вушы стаічныя жабы: «Нічога горшага за вар’яцтва няма! А беспрасветная дурасць — гэта амаль вар яцтва, дый не амаль, а якраз самае сапраўднае вар’яцтва і ёсць! Бо што такое вар’яцтва, калі не блуканне і блытаніна ў думках?» Але яны самі тут усё блытаюць ад пачатку
і да канца. Паспрабуем з дапамогаю добразычлівых Муз абвергнуць гэты іх сілагізм.
Калісьці Сакрат у Плятона, рассекшы на дзве часткі Вэнэру, атрымаў з яе дзвюх Вэнэр, а з аднаго распалавіненага Купідона зрабіў два Купідоны. Так і гэтым дыялектыкам з усёю іх хітрасцю і дасціпнасцю трэба адрозніваць адно вар’яцтва ад другога, калі толькі яны самі ўжо не эвіхнуліся. Бо не ўсякае вар’яцтва згубнае. Іначай не сказаў 6ы Гарацый: «Мо ачмурыла мяне так любае сэрцу вар’яцтва?» Дый Плятон не лічыў бы трызненне паэтаў, прарокаў ды закаханых найвышэйшымі дабротамі жыцця. I прадракальніца не назвала б Энэеў мужны ўчынак шаленствам.
Есць два віды вар’яцтва. Адно насылаюць з апраметнай жахлівыя мсцівіцы. Яны ўкладаюць у грудзі смяротным ядавітае гадаўё, напаўняюць іх сэрцы то ваяўнічым свербам, то неспатольнаю прагай золата, то ганебнай і забароннай любоўю, то штурхаюць іх да бацьказабойства, кровазмяшэння, святатацтва ці якога-небудзь яшчэ такога паскудства. Або могуць ганяцца за злачыннай ці пакаяльнай душой і цкаваць яе фурыямі ды жудаснымі паходнямі.
Другі від вар’яцтва істотна адрозніваецца ад першага, бо даруецца мною і ўяўляе сабой рэч вельмі прывабную. 1 акое вар’яцтва сыходзіць на чалавека тады, калі своеасаблівая хіба розуму вызваляе яго душу ад пакутлівых клопатаў і поўніць яе чароўнымі салодкімі пачуццямі. Такую хібу марыў мець і Цыцэрон, які пісаў у сваім лісце Атыку, што вельмі хацеў бы не заўважаць той безлічы няшчасцяў, якія вакол здараюцца. А ці такім ужо шаленцам быў той дзівак-аргівянін, усё шаленства якога заключалася ў тым, што ён цэлымі днямі сядзеў адзін у тэатры, смеючыся, радуючыся ды пляскаючы ў ладкі, быццам перад ім паказваюць цудоўную трагедыю? У астатнім жыцці ён паводзіў сябе абсалютна разумна і натуральна:
«Жыў, працаваў, як усе. Быў жаданым у коле сяброўскім.
Жонку сваю шанаваў, дараваць мог рабу ліхадзейства I за бутэлькай віна не бязуліў і клёпкі не траціў».
А калі спагадлівыя родзічы рознымі зёлкамі вылечылі яго ад хваробы, ён, прыйшоўшы ў сябе, так заявіў сваім дабрадзеям:
«... не паратунак прынеслі вы мне, а пагібель, Звёўшы дашчэнту пачуццяў маіх асалоду і сілай Розум пазбавіўшы мой настолькі прыемных аблудаў».
I ён меў рацыю. Памыліліся лекары: лепш бы ім самім было палячыцца. A то знайшлі хваробу! Выганяць лекамі такое прыемнае і салодкае шаленства!
Але мы пакуль не вызначылі, ці можна называць вар’яцтвам любую хібу розуму ці хібу пачуццяў. Калі, скажам, падслепаваты глядзіць на мула, а яму здаецца, што гэта асёл, або калі нейкі тып хваліць бяздарны верш, узносячы яго аж да нябёсаў, дык гэта яшчэ не вар’яцтва. А калі чалавек памыляецца не толькі ў пачуццях, але і ў думках, і прычым не выпадкам, а пастаянна, і калі гэта яўна пярэчыць таму, як тое самае ўспрымаюць іншыя, вось тады ўжо гавораць, што ён з’ехаў з глузду. Гэта справядліва, калі нехта будзе ўспрымаць крык асла як сімфонію ці калі бядняк самага нізкага паходжання раптам пачне лічыць сябе Крозам, царом лідыйскім. Часцяком такое шаленства спалучаецца з весялосцю, дорачы ўцеху і самому вар’яту, і тым, хто глядзіць на яго збоку, застаючыся пры поўным розуме. I такі від вар’яцтва, дарэчы, распаўсюджаны значна шырэй, чым прынята думаць. Куды ні зірні, адзін шаленец пацяшаецца з другога, і абодвум весела, прычым большы вар ят, як правіла, нашмат мацней высмейвае меншага.
39.	На маё меркаванне, іначай кажучы — на меркаванне Дурасці, шчаслівейшы той, хто болей шалее. Абы ў яго быў той від вар’яцтва, якое ўласціва мне. I такіх вар’ятаў развялося ўжо столькі, што я не ведаю нават, ці знойдзецца хоць адзін чалавек, які быў бы заўсёды разважны і ніколі б не дзівачыў. Але дзівацтвы бываюць розныя. Напрыклад, калі муж глядзіць на гарбуз і лічыць яго за жонку, дык такога прыдурка, вядома, усе назавуць вар’ятам — таму што гэта рэдкі выпадак. А калі другі дзеліць уласную жонку з многімі іншымі, ды пры гэтым яшчэ клянецца-