Пахвала дурасці  Эразм Ратэрдамскі

Пахвала дурасці

Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
26.13 МБ
21.	Словам, ніякае грамадства, ніякае супольнае жыццё не было б прыемным і трывалым, каб не было мяне. Народ не мог бы доўта цярпець свайго ўладара, гаспадар — раба, гаспадыня — служанку, настаўнік — вучня, сябар — сябра, муж — уласную жонку, арандатар — наймальніка, паплечнік — паплечніка, застольнік — застольніка, каб усе яны не жылі ва ўзаемнай аблуднасці ды ліслівасці ды каб не патуралі адзін аднаму ў пэўных слабасцях ды не частавалі адзін аднаго мёдам дурасці. Думаю, што сказанага ўжо дастаткова. Але ўсё-ткі паслухайце нешта яшчэ.
22.	Ці можа пакахаць каго-небудзь той, хто сам сябе ненавідзіць? Ці знайсці з кім-небудзь згоду той, хто сам з сабою ў разладзе? Ці падарыць уцеху той, хто самому сабе апрыкраў? Думаю, сказаць, што такое магчыма здольны хіба толькі дурань,
дурнейшы за саму Дурасць. Усякі, хто захоча ад мяне пазбавіцца, проста не здолее суіснаваць з іншымі дый самому сабе стане агідны і непрыемны. Шмат у якіх аспектах прырода — хутчэй не маці, а мачыха. Так, наіірыклад, яна пасеяла ў галовах смяротных,асабліва тых, хто разумнейшы, такую заганную звычку, як ахайваць сваё і прыўзносіць чужое. 1 ўжо толькі праз гэта гінуць і нішчацца ўсе цуды, краса і хараство жыцця. Якая нам карысць ад прыгажосці, гэтага найвышэйшага дарунка несмяротных багоў, калі яе апаганьвае скруха? Які толк з маладосці, калі яна ўся ўжо абмазаная закваскай старэчай маркоты?
Беручыся за нейкую справу, кожны адчувае патрэбу, каб і ў яго, і ў чужых вачах ягоныя дзеянні выглядалі прывабна. Прывабнасць — аснова асноў не толькі ў мастацтве, але і ва ўсякай чыннасці ўвогуле. I без Філаўтыі тут не абысціся. Яна — родная мая сястрычка і ва ўсім вельмі спрытна мне пасабляе.
3 аднаго боку, што можа быць дурнейшым за самалюбства? А з другога, якім чынам нешта можна зрабіць гожа й прывабна, калі не падабацца нават сабе самому? Пазбаўце жыццё гэтай прыправы, і адразу — запал аратара будзе сустрэты холадам, мелодыя знакамітага музыкі нікога не ўсцешыць, ігру акцёра абсвішчуць, паэта высмеюць разам з ягонымі Музамі; мастак ператворыцца ў нікчэмнасць, а лекар памрэ з голаду сярод сваіх лекаў. Нірэя ў выніку будуць успрымаць як Тэрсіта, Фаона — як Нэстара, Мінэрву — як свінню, бліскучага прамоўцу — як немаўля, гарадскога фарсуна — як шарачковага селяніна. Чалавеку неабходна перадусім любіць і хваліць самога сябе, а ўжо тады яго пахваляць іншыя. Ну і, вядома, трэба, «каб жаданні кожнага адпавядалі таму, што дадзена нам лёсам». 1 акая адпаведнасць складае значную долю чалавечага шчасця. I гэтаму зноў-такі вельмі спрыяе мая Філаўтыя. Дзякуючы ёй ніхто не саромецца свайго выгляду, розуму, паходжання, пасады, ладу жыцця, айчыны да такой ступені, каб ірландзец захацеў памяняцца з італьянцам, фракіец — з афінянінам, скіф — з насельнікам Шчаслівых выспаў. Як жа мудра паклапацілася прырода аб рэчах!
Пры ўсёй іх разнастайнасці яна ўсталявала паміж імі агульную роўнасць. А калі каго-небудзь прырода і абдзяліла сваімі дарамі, то адразу кампенсуе гэты недахоп павялічанай порцыяй самалюбства. Зрэшты, ад апошняга майго выказвання патыхае дурасцю, бо самалюбства ж і ёсць якраз найвялікшы дар. Я ўжо не кажу, што ніводная вялікая справа не была пачатая без майго ўдзелу і ніякае высокае мастацтва не ствараецца без майго натхнення.
23.	Хіба не вайна — рассаднік і прычына ўсіх подзвігаў? А разам з тым, што можа быць дурней, чым усчыняць розныя звады, у якіх абодва бакі церпяць болей нягодаў, чым набываюць выгадаў? Пра тых, каго забіваюць як, напрыклад, мегарцаў,— я не збіраюся і размовы разводз'ш,ь. Але скажыце вы мне: калі два закаваныя ў жалеза войскі стаяць адно супраць другога, калі «наваколле гудзе ад хрыплага голасу труб», ці ёсць пры гэтым якая карысць з нейкіх ссохлых ад навук мудрацоў, у чыіх жылах кволым струменьчыкам цячэ халодная кроў і якія ўжо ледзьве дыхаюць? Тут патрэбны мацакі, здаравілы, у якіх больш адвагі і меней розуму. Хіба нехта аддаў бы перавагу Дэмасфэну, які, наслухаўшыся парад Архілока, ледзь толькі згледзеў ворага, кінуў шчыт і задаў драпака? Ен быў мудры аратар, але воін — нікчэ.мны. Кажуць, праўда, што і на вайне рада і парада маюць вялікае значэнне. Яно, можа, і так, але ж ваяводу патрэбен роэум ваенны, а зусім не філасофскі. Дый увогуле вайна, так шырока ўсімі праслаўленая, вядзецца не светачамі думкі філосафамі, а дармаедамі, зводнікамі, бандытамі, забойцамі, ёлупнямі, тупіцамі, даўжнікамі ды іншымі падонкамі чалавецтва.
24.	Сведчаннем таго, наколькі філосафы няздатныя да паўсядзённага жыцця, можа служыць ужо сам Сакрат. У свой час Апалонаў аракул надаў яму тытул адзінага мудраца ў свеце. Але хіба такое рашэнне ўжо само па сабе мудрае? Надумаў аднойчы Сакрат, ужо не памятаю, з якой нагоды, выступіць
перад натоўпам, ды так адразу пад агульны рогат і змоўк. Але ж муж ён быў не такі ўжо бязглузды. Ен адхіліў нават тытул мудраца, палічыўшы яго належным хіба толькі богу. Апроч таго, ён меркаваў, што філосафы не павінны ўмешвацца ў дзяржаўныя справы. Але вось жа не параіў, каб кожны, хто хоча жыць і заставацца паміж людзей, трымаўся як мага далей ад мудрасці. А якраз праз яе, даражэнькую, небараку і абвінавацілі і прымусілі выпіць чашу з цыкутай. Дый не дзіва: разважаючы пра свае воблакі ды ідэі, стараючыся вымераць ножкі ў блыхі ды мілуючыся спевамі камара, ён быў зусім не прыстасаваны да звычайнага жыцця. А калі Сакрату пагражала ўжо смяротная небяспека, яго вучань Плятон, усевядомы адвакат, здолеў зартыкуляваць усяго толькі пару сэнтэнцый з сваёй прамовы, дый запнуўся, збіты з панталыку гоманам натоўпу. А што казаць пра Тэафраста, які не паспеў узысці на трыбуну, як адразу знямеў, нібы воўка ўбачыў? А Ісакрат? Натхняў у сваіх пісаннях воінаў перад бітвай, а перад натоўпам рота баяўся раскрыць. Марк 7 улій, бацька рымскага красамоўства, пачынаючы прамову, быў заўсёды такі прыгнечаны і збянтэжаны — ну, як той хлопчык-заіка. Зрэшты, на думку Фабія, гэтая Цыцэронава асаблівасць якраз і даказвае, наколькі ён быў спрытны і спрактыкаваны прамоўца. Але ці не лічыць ён, робячы такое сцвярджэнне, што мудрасць якраз і ёсць перашкодай у поспеху падчас аратарскіх раўтаў? На што ж тады будуць здольныя нашы філосафы там, дзе спрэчка мусіць вырашацца крывёй і жалезам, калі нават пры перапалцы на словах яны ўжо нямеюць ад страху? I яны яшчэ ўхваляюць крылатае выслоўе Плятона: «Шчаслівыя тыя дзяржавы, у якіх правяць філосафы ці філасофствуюць правіцелі!» Ды паводле сведчання гісторыкаў, найбольшы ўрон дзяржаве прыносілі якраз правіцелі, якія траплялі пад уплыў якога-небудзь філосафа ці вучонага. Дастаткова згадаць хоць бы абодвух Катонаў. Адзін падарваў спакой дзяржавы бязглуздымі даносамі ды пакараннямі, другі, надта мудра абараняючы свабоду рымскага народа, знішчыў яе
зусім. Далучыце сюды Брутаў, Касіяў, Гракхаў і нават самога Цыцэрона, які Рыму нашкодзіў не менш, чым Дэмосфен — Афінам.
А возьмем Марка Антоніна. Ну, бадай, можна пагадзіцца, што імператар ён быў добры. Але праз сваё захапленне філасофіяй давёў да таго, што суайчыннікі яго ўзненавідзелі. I нават калі дапусціць, што сам Марк Антонін чалавек быў неблагі, дык праз свайго сыночка Комада ён прычыніў дзяржаве значна больш зла, чым нарабіў дабра за ўсе гады свайго праўлення. Ну, не шанцуе чамусьці людзям, якія прысвячаюць сябе навукам, і асабліва не шанцуе ў дзецях. Я думаю, што прырода проста празорліва клапоціцца, каб зло, якім з’яўляецца мудрасць, не распаўсюджвалася далей. Вядома, напрыклад, што Цыцэронаў сын быў саііраўдны вырадак. А ў мудрага Сакрата дзеці былі падобныя хутчэй на матку, а не на бацьку, іначай кажучы, як трапна заўважыў нехта, вырасталі поўнымі дурнямі.
25.	Калі б мудрацы разумелі, як аслы ў ігры на ліры, толькі ў грамадскіх справах, дык было б яшчэ паўбяды. Але ж і ў звычайным жыцці ад іх таксама ніякай карысці. Запрасіце мудраца на банкет — ён або ўвесь час будзе панура маўчаць, або сапсуе ўсім настрой недарэчнымі пытаннямі. Паклічце яго на танцы — ён пачне скакаць, як вярблюд. Вазьміце яго на якое-небудзь ігрышча — ён і там адным сваім выглядам знішчыць усю весялосць у прысутных. I калі наш мудры Катон так і не здолее прыбраць з твару сваю насупленую важнасць, дык давядзецца яму самому выбірацца з тэатра. Варта мудрацу ўмяшаецца ў размову — і ён паводзіць сябе, як воўк з вядомай казкі. А вось калі трэба нешта купіць, ці прадаць, ці зрабіць што-небудзь, без чаго нармальнае жыццё ўвогуле немагчымае, дык тут ён не мудрэц, a доўбень, ці, дакладней, такі ўжо пень, што ад яго няма ніякай карысці ні яму самому, ні айчыне, ні сваякам: ён не абазнаны ў самых звычайных рэчах і надта далёкі ад прынятых поглядаў і агульных звычаяў. Такая недастасаванасць да рэальнасцяў жыцця
і пастаяннае іншадумства немінуча спараджае нянавісць да навакольнае рэчаіснасці, бо ўсякае чалавечае асяроддзе поўніцца дурасцю: тут усё робіцца дурнямі і сярод дурняў. А калі нехта захоча паўстаць супраць усяго сусвету, дык такому дзіваку я параю пайсці следам за Цімонам у пустэльню ды там на самоце цешыцца са сваёй мудрасці.
26.	Але вернемся да нашай ранейшае тэмы. Якая сіла прымусіла гэтых каменных, дубовых, дзікіх людзей аб’яднацца ў грамадства? Вядома, ліслівасць. У гэтым і ёсць увесь сэнс легендаў пра Арфея і Амфіёнаву ліру. Што прымірыла раз’юшаны рымскі плебс з існуючым дзяржаўным ладам? Можа, якінебудзь філасофскі трактат? Ды не! Пацешная дзіцячая показка пра жывот і астатнія часткі цела. I не меншы ўплыў мела падобная ж байка Фэмістокла пра лісіцу і вожыка. А якая мудрая прамова магла б нрынесці столькі карысці, колькі Сарторыева выдумка з ланню, ці вопыт, праведзены адным спартанцам з двума сабакамі, ці жартоўнае заданне таго ж Сарторыя, звязанае з конскім хвастом? Я ўжо не кажу пра Мінаса і Нуму. Кожны з іх правіў дурным натоўпам з дапамогаю спрытна прыдуманых баек. Вось якога кшталту бязглуздзіцай можна падбухторыць на любыя ўчынкі такога магутнага звера, якім ёсць народ.
27.	Дый ці была ўвогуле хоць адна дзяржава, якая кіравалася б Плятонаўскімі ці Арыстотэлеўскімі законамі або вучэннем Сакрата? Што прымусіла Дэцыяў добраахвотна пайсці служыць багам падземнага царства? I што пацягнула Курцыя кінуцца ў бездань? Вядома, прага да славы! А мудрацы ж гэтую салодкагалосую Сірэну клянуць на чым свет стаіць! Ці ёсць большая дурасць, кажуць яны, чым удыгаць перад народам, купляць падарункамі яго прыхільнасць, дамагацца воплескаў у натоўпу дурняў, цешыцца пахвальнымі воклічамі, жадаць, каб у час трыумфальных шэсцяў цябе цягалі на насілках на радасць плебсу як нейкага ідала, які будзе пазней стаяць у бронзе на плошчы? А гучныя