Пахвала дурасці  Эразм Ратэрдамскі

Пахвала дурасці

Эразм Ратэрдамскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 112с.
Мінск 2006
26.13 МБ
He ведаю, ад каго тэолагі засвоілі, што прамову трэба пачынаць млявым, апалым голасам. 1 аму прамоўца пачынае гаварыць так, што не чуе сябе самога. Дый ці варта ўвогуле пачынаць прамову, якую ўсё адно ніхто не разумее? Але тэолагі ўсвядомілі таксама, што слухачоў можна ўзбуджаць, павышаючы голас. Таму ў пэўны момант, калі красамоўца, здаецца, ужо было зусім эмоўк, ён раптам пачынае раўці, як ашалелы, прычым без дай прычыны. Далібог, нават узнікае думка, што чалавеку сапраўды была б на карысць чамярыца: нічога ж не вымагае
такога вар’яцкага енку! А яшчэ тэолагі чулі, што ў сваім развіцці прамова павінна ўсё больш захапляць прысутных сваёй палымянасцю. Таму, даволі спакойна прамовіўшы першыя сказы, яны нечакана дадаюць надрыву ў голасе, нават калі гаворка ідзе пра якую-небудзь дробязь, і супакойваюцца зноў толькі тады, калі ім ужо займае дух. Вывучылі яны і выказванні старадаўніх рытараў пра смех, а таму і самі стараюцца аздобіць прамову досціпамі. Але досціпы тыя — о Афрадыта каханая! 1 ыя досціпы такія нягеглыя, што, здаецца, слухаеш асла, што спявае пад ліру. Часам, праўда, яны спрабуюць і ўшчыкнуць каго-небудзь. Але тое шчыканне больш казыча, чым раніць: яны ніколі так не ліслівяць, як тады, калі робяць выгляд, што гаворайь адкрыта і шчыра.
Высілкі гэтых аратараў сведчаць, што майстэрству яны вучыліся ў базарных крыкуноў, дый ад тых далёка яшчэ адстаюць. А ўвогуле розніца паміж аднымі і другімі невялікая. Ніхто не ўсумніцца, што навучанне красамоўству было ўзаемным. I ўсё ж — не без майго, зразумела, патурання — знаходзяцца людзі, гатовыя слухаць маіх прамоўцаў і думаць, што перад імі Дэмасфены і Цыцэроны. Асабліва сярод слухачоў іх цэняць гандляры і кабеты, і вядома, што іхнім вушам нашы ялейныя прапаведнікі хочуць дагадзіць найбольш, бо гандляры, калі іх гладзіць па шэрсці, гатовы ахвяраваць дабразычліўцам невялікую жменьку з няправедна імі нажытага, а кабеты — дык тыя прыхільна ставяцца да багаслоўскай браціі з многіх прычынаў і ў першую чаргу таму, што могуць выплакаць на грудзі манахаў крыўду на сваіх мужоў. Цяпер вы бачыце, наколькі многім мне абавязанае манаства. Пры дапамозе розных цырымоніяў ды ўсякай смеху вартай лухты манахі чыняць у асяроддзі смяротных сапраўдную тыранію. Затое сябе лічаць за святых 1 Іаўлаў ды Антоніяў.
55.	Але я ахвотна пакідаю гэтых няўдзячных скамарохаў, якія так старанна замоўчваюць маю дабрачыннасць і так падступна прыкідваюцца пабожнымі. Нашмат з большай прыем-
насцю мне будзе гаварыць пра каралёў ды прыдворную знаць, бо ўжо яны — як і належыць высакародным асобам — песцяць і шануюць мяне адкрыта і шчыра. Каб яны мелі хоць на палову унцыі клёку, іх жыццё выглядала б куды больш сумным і непрывабным! Хіба хто-небудзь дамагаўся б улады, не грэбуючы пры гэтым клятваадступніцтвам ці забойствам, калі б спярша падумаў, які цяжар узвальвае на свае плечы кожны, хто хоча быць уладаром? Узяўшы стырно дзяржавы ў рукі, чалавек павінен ужо клапаціцца пра дзяржаўныя справы, а не пра свае. Ен павінен думаць толькі пра выгоды гаспадарства і ні на мезены палец не адступаць ад законаў, якіх ён сам і стваральнік і выканаўца. Дзяржаўны муж абавязаны сачыць за добрасумленнасцю чыноўнікаў і суддзяў. На яго заўсёды скіраваныя позіркі людзей, а ён, як ратавальная зорка, чыстая і беззаганная, можа несці чалавечаму роду дабро ці, як ліхая камета, прычыняць зло і пагібель. Благія ўчынкі астатніх не распаўсюджваюцца на ўсіх, дый розгалас пра іх разыходзіцца не далёка. Становішча ва ўладара зусім іншае. Калі ён нават нязначна дазваляе сабе адхіліцца ад справядлівасці, гэтая загана, як павальная чума, адразу пашыраецца сярод яго падданых. А багацце і магутнасць манархаў нашмат памнажаюць спакусу трошкі збочыць з правільнай пуцявіны, апынуцца ў цянётах забаваў, распусты, падхалімства, раскошы. I трэба прыкладаць вялікія намаганні і мець выключную пільнасць, каб ва ўмовах, спрыяльных для граху, не адступіцца ад свайго абавязку. Я ўжо не кажу пра ўсялякія там інтрыгі, варажне.чу, страх, небяспеку. А наперадзе чакае і адзіны сапраўдны цар, перад якім прыйдзецца такі адказваць пазней за ўсё да найменшай дробязі! I чым большую ўладу мае ўладар, тым больш строгую ён будзе несці адказнасць. Калі б манарх пра ўсё гэта і многае іншае паспрабаваў падумаць (пры ўмове, што ён увогуле ўмее думаць), то, як мне бачыцца, ён не змог бы ні салодка паспаць, ні са смакам паесці. А пры маім пасаблянні манархі перакладваюць усе клопаты на багоў, а самі дбаюць адно пра
сваю раскошу. Каб унікнуць турботаў, яны нікога да сябе, дарагіх, не падпускаюць, апроч хіба што ўгоднікаў, якія прызвычаены казаць толькі прыемнае. Уладары ўпэўнены, што належным чынам выконваюць свае абавязкі, калі бавяцца паляваннем, гадуюць прыгожых скакуноў, з карысцю для сябе прадаюць чыны і пасады ды выдумляюць усё новыя і новыя спосабы рабавання маёмасці грамадзян, каб павялічыць сваю казну, дзеля чаго яны знаходзяць першую-лепшую прычыну, абы яна хоць неяк надала нават самаму несправядліваму адценне справядлівасці. Ну, а каб прывабіць людскія душы, часам можна сказаць і трошкі прыязных словаў сваім падданым.
Цяпер уявіце сабе чалавека (а такія сяды-тады сустракаюцца), які не ведае законаў, амаль варожа ставіцца да грамадскага спакою і шчасця, прагне выгодаў, апантана любіць уцехі і асалоды, варагуе з навукай, ненавідзіць свабоду і праўду, не думае пра бяспеку дзяржавы, а ўсё вымярае сваёй пажадлівасцю і карысцю. Пачапіце на такога чалавека залаты ланцуг як сімвалічнае ўвасабленне дабрачыннасці; ускладзіце яму на чало карону з самацветамі як напамін, што яе ўладальнік у сваёй чыннасці павінен быць вышэй за астатніх; дайце чалавеку скіпетр як адметны знак справядлівасці і сумленнасці; апраніце яго ў пурпур, што сімвалізуе палымяную любоў да гаспадарства. I няхай цяпер гэты ўладар супаставіць свае атрыбуты з рэаліямі свайго жыцця. На мой пагляд, яму будзе сорамна за сваё ўбранне і боязна, бо раптам які жаргаўнік ператворыць усю гэтую ўрачыстасць у пасмешышча.
56.	А што казаць пра вяльможаў, якіх называюць прыдворнымі? Няма нічога болей халуйскага, болей рабскага і болей гнюснага, чым яны. А вось жа хочуць выглядаць ва ўсіх справах першымі. У адным толькі яны праяўляюць вялікую сціпласць, задавальняючыся толькі знешнімі аздобамі золатам, перламі, пурпурам ды іншымі адзнакамі чыннасці й мудрасці, а самыя чыннасць і мудрасць пакідаючы іншым. Прыдворныя вяльмо-
жы шчаслівыя ўжо тым, што могуць звяртацца да караля, называючы яго сваім уладаром, вітаць яго парай-тройкай завучаных фраз, перасыпаных напышлівымі тытуламі, кшталту «Ваша светласць», «Ваша высокасць», «Ваша вялікасць». Яны задаволеныя ўжо тым, што спрытна ўмеюць зганяць з твару чырвань сораму і лісліва ўвіхацца перад уладаром. Абое гэтыя ўмельствы вельмі пасуюць знатным прыдворным. Калі прыглядзішся да іх ладу жыцця, то прыходзіш да высновы, што яны вылітыя фэакі, рыхтык жаніхі Пэнэлопы. Астатняе вы прачытаеце ў паэме, a астатняе вам лепш за мяне скажа рэха. Спяць яны да паўдня, а як хто абудзіцца — каля яго, яшчэ соннага, ужо стаіць наняты святар і пачынае хапатліва адпраўляць набажэнства. Следам адразу ідзе снеданне, а як толькі паснедалі — пара ўжо і абедаць. Па абедзе — гульні ў цыркі, шахматы, спрэчкі-заклады, камедыянты, скамарохі, палюбоўніцы, любошчы і тупыя досціпы. Потым яшчэ разок-друті перакусваюць. А тут ужо і вячэра. Пасля вячэры п’юць. П’юць, клянуся Юпітэрам, у некалькі заходаў. Такім вось манерам без усякай жыццёвай нудоты праходзяць гадзіны, дні, месяцы, гады і стагоддзі. Я і сама часам баўлюся ў гэтым асяродку. Цікава назіраць за некаторымі хвастатымі німфамі: кожнай з іх мроіцца, што яна тым бліжэй да багіняў, чым даўжэйшы за ёю цягнецца хвост. А вунь вяльможа — як арудуе локцямі, адштурхваючы іншых, каб усе ўбачылі яго побач з Юпітэрам! I кожны з іх тым больш падабаецца самому сабе, чым цяжэйшы вісіць у яго на карку ланцуг. 1 рэба ж, акрамя багацця, паказаць яшчэ і сілу!
57.	У раскошы з каралямі даўно ўжо і ўпарта сапернічаюць (і нават іх перасягаюць) пантыфікі, кардыналы і біскупы. Ha­nada, ніхто з гэтых асоб і не ўзгадвае, што іх ільняное, беласнежнае аблачэнне азначае бездакорнае ва ўсіх адносінах жыццё; што двухрогая мітра, абедзве макушы якой звязаныя ў адзін вузел, сведчыць пра дасканалае веданне Старога і Новага запаветаў; што рукі ў пальчатках сімвалізуюць чыстае, незаплямле-
нае ніякаю зямной пошасцю здзяйсненне таемстваў; што пастырскі посах — сімвал самага пільнага клопату пра паству; што крыж — гэта ўвасабленне перамогі над усімі людскімі заганамі. Каб хто-небудзь з іх задумаўся над сэнсам пералічаных і мноства іншых падобных рэчаў, хіба гэта не змусіла б яго да жыцця, поўнага скрухі і турботаў?
Але ж яны жывуць пакуль прыпяваючы і пасвяць толькі саміх сябе. А клопат пра паству даручаюць або Хрысту, або так званым манахам ды сваім намеснікам. I ніхто з іх не ўспомніць, што само слова «біскуп» азначае працу, клопат і апекаванне. Толькі ў сваёй празе да грошай яны наводзяць сябе як сапраўдныя біскупы — пі/іьнуюць на ўсе вочы.
58.	А калі б кардыналы падумалі, што, заступіўшы на месца апосталаў, абавязаныя і жыць паводле апостальскага запавету? Калі б яны прыгадалі, што яны — не ўладальнікі, а ўсяго толькі распарадчыкі духоўных каштоўнасцяў і неўзабаве павінны будуць несці за ўсё строгі адказ? Калі б яны хоць крыху задумайся над тым, які сэнс укладзены ў кожную дэталь іхняга ўбрання? Што азначае белы колер паддзёўкі? Ці ж не выключную бездакорнасць асабістага жыцця? А што азначае пурпур? Ці не палымяную любоў да Бога? Што сімвалізуе мантыя з шырокімі хвалістымі складкамі, якая цалкам ахутвае спіну мула яго правялебнасці, а магла б акрыць і вярблюда? He іначай, як шырока распасцёртую міласэрнасць да кожнага, якая выяўляецца ў гатоўнасці навучаць людзей, заахвочваць іх, падтрымліваць, угаворваць, садзейнічаць спыненню вайны, супраціўляцца вераломным манархам і не шкадаваць уласнай крыві, а не толькі багацця, дзеля ратавання паствы. Дый навошта багацце тым, хто заступіў на месца бедных апосталаў? Дык вось, кажу я вам, калі б кардыналы пра ўсё гэта падумалі, яны не трымаліся б за сваё кардынальскае месца, а з ахвотай яго пакінулі б. Або, у іншым выпадку, вымушаныя былі б весці жыццё, поўнае цяжкай працы і клопату,— такое, якім жылі першыя апосталы.