Пад крыжам  Віктар Карамазаў

Пад крыжам

Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
29.41 МБ
Віктар Карамазаў
ПАД КРЫЖАМ
КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА
КНІГАРНЯ ШСЬМЕННІКА
ВЫПУСК 100
Віктар Карамазаў
ш нры юпм
Кніга прозы
Мінск, «Кнігазбор», 2017
УДК 821.161.1-3
ББК 84(4Бен)-44
K21
Бібліятэка Саюза беларускіх пгсьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 100. Заснаваная ў 2009 годзе.
Карамазаў, В.
K21 Пад крыжам : кніга прозы / Віктар Карамазаў. Мінск:Кнігазбор, 2017. 144 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 100).
ISBN 978-985-7180-49-3.
Кніга «Пад Крыжам» гэта аповесць пра вялікага беларускага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца «Зямля Фердынанда», навелы пра выдатных сучасных пейзажыстаў Марыю ды Міколу Ісаёнкаў, Антона Вырву і развітальнае апавяданне са зніклай у чарнобыльскай бядзе вёскай Лімень на Магілёўшчыне, якая па-ранейшаму жыве ў памяці і сэрцы пісьменніка.
УДК 821.161.1-3
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-7180-49-3	© Карамазаў В„ 2017
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2017
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2017
BAH ГОГ
Навела
Антон выйшаў з галоўнага будынка акадэміі, калі ўжо мала хто затрымліваўся ў аўдыторыях, майстэрнях: адгаманіў акадэмічны дзень.
Але дзень выдаўся на пачатку лета, яшчэ свяціла сонца, ажно сляпіла пасля таго, што ў будынку, змроку. He абмінуўшы палатку, узяў куфаль піва, сеў за столік, прагнаў трыма глыткамі смагу і супакоена, з жаданым адчуваннем хоць маленькай волі, трымаючы халаднаваты куфаль у далонях, глядзеў на вуліцу, на людства, якое некуды спяшалася, яго не заўважаючы. У юнаку, які прайшоў міма акна, пазнаў свайго студэнта і ўспомніў яго нечаканае, крыху і з хітрыной, пытанне: што ёсць мастацтва? Было гэта ў класе, студэнт рабіў малюнак кветак у вазе і на настаўніка, як падалося, не зважаў, глядзеў на кветкі, на паперу пад аловак. Антон сядзеў насупраць за сталом, гартаў альбом Ван Гога і маўчаў, бо мог жа чалавек падумаць уголас? Калі ж праз нейкую хвіліну звярнуў увагу на яго яшчэ раз, той глядзеў яму ў вочы, і ўжо змаўчаць не мог, перапытаў:
Што ёсць мастацтва? Ну... дарога гэтакая ў нас з вамі.
А да чаго, куды вядзе наша дарога?
Размова выглядала не ў час і не да месца: студэнты ў класе працавалі над эцюдам. Спрабуючы яе спыніць, як адмахнуўся:
Прадоўжым пра мастацтва апасля. Працуйце.
Але яшчэ праз нейкую хвіліну студэнт зноў адарваўся ад свайго малюнка і ад кветак у вазе:
Ван Гог сказаў, што мастак павінен ахвяраваць сваёю скурай.
Сказаў гэта Міле, а Ван Гог паўтарыў.
Ну так, Міле, за ім Ван Гог у лісце да сябрука Рапарда. Але каму патрэбна мая скура, калі я ўвесь час пішу пейзажы, кветкі, усялякія там ню?..
Сказаўшы «ню», студэнт вочы апусціў, схіліўся над малюнкам, пачаў зноў працаваць, і Антон падумаў, што пытання ў студэнта да яго няма, яму проста няма ахвоты пісаць адны і тыя ж пастаноўкі то з кветкамі, то з посудам, даваў настаўніку сігнал пра свой настрой. А ці залежыць гэта ад настаўніка? У яго праграма. Такі самы галернік, як студэнт.
Дапіўшы піва, Антон прайшоў да плошчы, падземкай перасек праспект, зайшоў у парк і апынуўся на алеі, якая вяла ў бок Сляпянкі, дзе ў доме, што стаяў уздоўж ручая, была яго майстэранька з адным акном у заценены таполямі, яшчэ і з гаражамі, двор. Цяпер, у канцы дня, пажылыя ды і старыя людзі выгульвалі сабак і дзетак, сябе выгульвалі таксама. Антону пасля гармідарнага ў вучэльні дня хацелася быць аднаму, сам-насам са сваімі думкамі, не заўважаючы ні дзетак, ні сабак, ні іх павадыроў, і ён звярнуў на сцежку, ціхую, бязлюдную, зацярушаную леташнім, з высокіх хвояў, шыгаллем, ігліцай. Заўважыўшы перад сабою лавачку, спыніўся і прысеў, паставіў побач сумку з кнігамі, што на плячы насіў, з яе дастаў альбом Ван Гога, але, у яго не глянуўшы, адкінуўся на спінку лаўкі, заплюшчыў стомленыя вочы. He думаў ні пра што. I ўсё ж сядзець без думак доўга не мог. У акадэміі ладзілася мастацкая выстава работ студэнтаў і выкладчыкаў, і ён, малады выкладчык жывапісу, учорашні студэнт, не мог не выставіць сваю работу. Новую. Але якую? Гэтай вясною неаднойчы, як выпадалі вольныя дні, ездзіў у Крычаў да бацькоў, у родны дом, і там, на Сажы, з палітрай працаваў ад ранку да змяркання, пакуль свяціла сонца, пагодзілася ці непагодзілася. Прывёз эцюды, па іх збіраўся напісаць карціну. Знайшоў кампазіцыю, прадумаў каларыт, ужо стаяў падрамнік з пагрунтаваным палатном на ўсю тарцовую сцяну майстэрні, два на тры метры, чакаў таго дня і моманту, калі душа ў згодзе з думкай пакліча да палітры. Уранку падалося, што сёння быў якраз той дзень, ад працы ў вучэльні вольны, ды нечаканы званок адтуль усё
зблытаў: калега захварэў замена трэба. He адмовіш сам хіба не хварэеш? Яшчэ, праўда, і сёння было не позна стаць да мальберта: святла хапала.
Расплюшчыў вочы, падхапіўся з лаўкі і раптам заўважыў перад сабой палянку залацістую, цёплым дажджом абмытую, на ветрыку ды сонейку падсохлую і разам з тым яшчэ вільготную, у расінках па маладой травіцы зіхацелі. Стаяў адразу за палянкай і светлы малады бярэзнік у расяным бляску. За імі, палянкай і бярэзнікам, узвышаліся старыя хвоі, нібы ахова маладой красы. Антон любіў чысты пейзаж, дзе чалавека і на дых няма, бо вырас у прыродзе на Сажы, блізка ад заліўнога лугу, лесу, таму і зараз усё, што ўбачыў, дыхнула ў грудзі з прыемнасцю пачуў родным паветрам. Бывала, што пейзажык па душы хоць дзе ўбачыць адчуе блізка Сож, сваё ўсё з маленства. Здаралася, што піша на Браслаўшчыне ці на Палессі, а назву дасць пейзажу: «На Сажы». I без маны: душа пісала, з Сажа напоеная, сябе злівала ў той пейзажык. А як пісаў партрэты мамы, бацькі, сястры і брата, бабулі? Іх адчуваў заўсёды ў сваёй прыродзе, хоць на партрэтах ані травіны ці лісціны. Усё гэта душа падказвала, хоць і натура, перад якой стаяў з палітрай, уладу мела.
За каранёвае сваё ўхапіўся адразу і тады, калі заканчваў акадэмію, шукаў тэму і вобраз для дыпломнай працы. Дуб Васіля Вашчылы яшчэ ў маленстве, калі хадзіў у школу, спыняў на паўдарозе, на мосце праз ручай у глыбозным рове зпад дуба бег пад мост. Стаяў, захоплены, глядзеў, пра школу забываючы, на той ручай, на роў, на дуб магутны, ад бабулі ведаючы, што гэта Вашчылаў дуб, гадоў яму не меней як паўтысячы, што тут, пад дубам і вакол яго, збіраў Вашчыла мужыкоў з сякерамі ды косамі. Каму ж гэта пісаць, як не яму, Антону Вырву? Тое паўстанне мужыкоў супраць падману гандляроў, прыгнёту панскага, за сваю праўду, волю тут закіпела, у Крычаве. Вашчыла быў тутэйшы, і ён, мастак, тутэйшы, з маленства і ахрышчаны вашчылкам, увесь іх, Вырваў, род карэнныя вашчылы. Ды і прырода зямля Вашчылы і яго, Антона: глыбозныя равы і кручы з крэйды, гліны шаленства белых і чырвоных колераў, па ўсіх равах праз гарадок бягуць
у Сож ручаі, а Сож о-го! з якенным норавам! Гэтакі край радзімцаў, Радзіма-князя, галоўны вал перад татаршчынай з усходу, і гэтакі мастак радзімец. Сплялося шмат чаго ў адзін вузел сам Бог наканаваў. Але не ўсё ад Бога. З’явіўся чын казённы і сказаў: «Ты што бунтуеш, хлопча? Тут, у акадэміі, яшчэ твайго Вашчылы не хапае. На бунт завеш?» Студэнт нявольнік, як той мужык у пана. Вашчылу войска не хапіла, каб мужыкам, радзімцам, волю даць, хоць і разбіў на левым беразе Сажа пад Царкавішчам войска гетмана, а тут студэнт з палітрай.
Павёз тады на Сож ён сваю крыўду і там з жывой натуры пісаў старых ды маладых вашчылак з козамі. Матыў даўно ўзяў на вока і прыстрэліў, з маленства ўпадабаў. Раней на беразе Сажа ў кожным двары амаль былі каровы, бо паша заліўная за Сажом чаму і не трымаць? Звычайна прыбягаў сюды, калі за гарадком садзілася свяціла, ад кручы клаўся на ваду даўжэзны цень, а над вадой япічэ гулялі сонечныя промні. У той вечаровы час з зарэчнай пашы вярталіся каровы. Яны плылі праз Сож як войска, тырчэлі, нібыта баявыя пікі, рогі над галовамі, а промні сонца лавілі іх, вастрылі вечаровай чырванню. Часы, аднак, мяняліся і ўсё вакол мянялі, лугі калгасу аддалі пад косы і ўжо кароў прыватных на іх не пускалі. Войска рагуляў зрэдзілася і сышло на нішто. Тады з’явілася войска казінае. Амаль усе козы белыя, адной пароды, рогі высокія, бароды доўгія. Спажыва ім таксама за Сажом, па лазняках, а плаваць або ўброд ісці, як каровы, дзе неглыбока, козы не маглі, іх перавозілі на лодках-пласкадонках. Быў і пастух, у пастуха казёл замест сабакі. Казёл Вась-Вась прыгожы, мудры, свой статак апякаў спраўней за пастуха і за сабаку, у блуд ці ў патраву чужога лугу не пускаў. Дык хіба мог мастак не напісаць яго?
Казёл прыгожы атрымаўся побач з пастухом, у цэнтры на карціне, усё і ўсіх вакол сябе яднаў. Але ўбачыў яго той самы чын: «Казла убраць! На абарону дыпломаў прыехаць можа і... на неба пальцам паказаў. Што ён падумае, казла ўбачыўшы? Што сам... казёл?» I вымушаны быў Антон
замест прыгожага казла намаляваць свайго калматага, у рап’і, дварнягу.
Нішто сабе, вясёлы ўспамінчык. Але як токам працяло раптам Антона. Усхапіўся з лаўкі, альбом кінуў у сумку, пашыбаваў у сваю Сляпянку.
Яшчэ свяціла сонца, а палатно, бялюткае ўранні, калі ішоў на працу, пры тым святле, цяпер глядзелася пажоўклым, нібыта крытае празрыстай светлай вохрай. Падалей адышоў, як дазваляў пакойчык, на падваконне сеў, глядзеў, і той увесь пейзаж, у кампазіцыі, якую, здавалася, знайшоў, якой быў раніцаю задаволены Сож, высокі бераг, дубы над кручаю і далей у лузе, на першым плане стары дуб з буслянкаю, з бусламі ў светлым небе, цяпер на палатне не бачыў. Пачаў пераглядаць эцюды, глядзеў і ставіў на падлогу да сцяны, сеў на канапу, яшчэ раз углядаўся ў кожны паасобку і ва ўсе разам, у агульнай панараме. He ўсе яны паміж сабой былі ў згодзе. Аж зазлаваў, на што ці на каго не ведаў. Пейзажык на кардонцы, які трымаў у руцэ, шпурнуў у кут ды паваліўся на канапу.
Ляжаў без усялякіх думак і глядзеў у столь. Яна была ўжо шэрая. Заплюіпчыў вочы.
Плямы святла плылі, падобныя на хмары ў небе. Зялёныя, ружовыя, блакітныя, жаўтлявыя. Плылі спачатку блізка, ледзь не садзіліся на вочы, а потым адплывалі, з іх нейкія мянялі колер, нібыта вопратку, блакітныя ператвараліся ў сінія, ружовыя рабіліся чырвонымі, цямнелі шэрыя, ярчэлі жоўтыя. Хацелася расплюшчыць вочы, спыніць увесь той парад, ды векі ацяжэлі, не падымаліся. Усё плыло ў невідаль. I сам плыў, як у вечнасць, лёгкі, нібыта воблака, сябе не чуючы.