Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Думка настаўніка, аднак, не супакоіла, і Фердынанд сказаў, што ў пейзажы перад вечаровай зоркай не горш глядзелася б каханка Фаўна. Куінджы хітра гірыжмурыў адно вока, як рабіў, шукаючы схаваную загадку вучня, другім уставіўся ў яго твар.
Вы знайшлі прывабнуіо мадэль?
Ён не любіў бачыць маладых мастакоў разгубленымі, нясмелымі, але грунтоўным вопытам псіхолага карыстаўся
асцярожна, і тут, доўга не чакаючы адказу на сваё прамалінейнае пытанне, загаварыў як пра сябе:
Мора!.. На ім і я пакутаваў неаднойчы, як быў малады. Яно на ўсіх нас гэтак дзейнічае. Яго ўбачыш і адразу чуеш прывабны жаночы голас, які жыве ў кожнай марской хвалі. Тут шмат сонца, волі, чысціні. Тут абуджаецца і гіне шмат сэрцаў маладых рамантыкаў...
Назаўтра, пасля той размовы, Фердынанд не падыходзіў да свайго Фаўна. Яшчэ праз дзень яго з мальберта зняў, паставіў «Трытонаў». У «Трытонах» таксама мора, яно было напісанае, але саміх трытонаў яшчэ шукаў. Меў малюнак з натуры маладога трытона, стары быў у эскізе, пасля пакут над кампазіцыяй была і падтрымка Куінджы: «Ну цяпер вы патрапілі...» Але настаўнік пакуль што ўсё бачыў паасобку: мора, грот, трытонаў. Чакаў, што скажа пра кампазіцыю, агульны тон і каларыт. Насцярожвалі сябры размовамі нра ўплывы Бёкліна. А як у працы над фантастычным сюжэтам абысціся без вопыту швейцарца, усімі прызнанага класікам жанру? Колькі разоў пераглядаў яго работы ў Эрмітажы, разварушваючы ў сабе энергію фантазіі, але ж і рысу пільнаваў, якую нельга пераступіць, як хочаш быць арыгінальным, самастойным. Найбольшая складанасць была ў тым, што трытоны людзі і рыбы, вадзянікі з хвастамі, плаўнікамі: чаго ім, кожнаму, даць болей або меней людскога або рыбінага, каб атрымалася карціна не толькі з жыцця марскога царства, Нептуна ды Галатэі, у свіце якіх трытоны, але і чалавеку блізкаю, цікаваю? Як абысці, працуючы над ёй, «Бітву кентаўраў» або «Пана» Бёкліна?
Убачыць у карціне, якую пішаш, адразу ўсё, што ў ёй павінна быць, не ўдаецца, увесь час, калі працуеш, узнікае штосьці новае перад вачыма, у думках, адчуваннях, кожны мазочак, настроі і дэталі залежаць ад мазкоў, дэталяў і настрояў іншых, ад таго, як тыя атрымаюцца пад пэндзлем. Ледзь напісаўперапісаў адно узнікае патрэба напісаць-перапісаць другое. Пільнуе вечнае сумненне: так ці не так адчуў, убачыў і зрабіў? A то здаецца: усё не так, як трэба. Адвернешся ад палатна як ад нялюбага, чужога, за іншае ўхопішся, але пра тое думаеш.
Да «Вясны» з палітрай ужо не падыходзіў, адно ўзяўся паўтарыць яе ў меншым фармаце для Куінджы. Калі закончыў і копію, прыйшоў Пурвіт, паставіў абедзве работы гюбач і доўга разглядаў іх, як нараўноўваў адну з другой.
Ну што тут скажаш? развёў рукамі. Рушчыц сама вясна.
Фердынанд ніякавата адчуваў сябе, калі яму ў твар хвалілі яго работы, хвалы ні ад каго не чакаў, быццам не верыў у яе шчырасць, хоць увагу і павагу да сябе як да мастака цаніў заўсёды і нават патрабаваў, але цяпер перад ім быў Вільгельм Пурвіт, і, крануты яго іпчырасцю, эмоцый не стрымаў: абхапіў і расцалаваў сябра. Калі ж той пайшоў, паставіў на мальберт «Вячэрнюю зорку» і плямку святла, якую доўга шукаў, знайшоў адразу.
Увечары, вярнуўшыся з майстэрні дадому, адчуў жаданне камусьці блізкаму выліць з душы радасць. Але каму? Побач ні мамы, ні Лізы, ні Вільгельма. Сеў за стол, разгарнуў сшытак і зрабіў запіс:
«16.09.
Хачу яшчэ раз, іначай, намаляваць Фаўна. Малы эскіз зраблю ў іншым колеры».
3 падвышаным настроем пражыў і дзень наступны. Прыходзілі сябры, з яго майстэрні разносілі па Акадэміі сваё захапленне «Вясной» і «Фаўнам». Завітаў і Рэпін. Асцярожна, як нечага асцерагаючыся, прачыніў дзверы, нячутна, мяккім крокам, пераступіў парог, агледзеўся, заўважыў на мальберце «Фаўна» і падышоў, ужо не азіраючыся, бліжэй. Фердынанд стаяў воддаль каля акна, вачэй з нечаканага госця не зводзіў, а той, быццам яго не заўважаючы, стаяў, не рухаючыся, перад карцінай. Нарэшце ўсёй іюстаццю павярнуўся да гаспадара майстэрні і загаварыў:
Цудоўная работа. Я пра яе чуў. Усе хваляць. I мне яна таксама падабаецца. Нават вельмі. Віншую вас. Але вы, кажуць, тут хочаце штосьці перапісаць? Я не раю. Вы занадта да яе прыгледзеліся. Гэтак бывае з кожным мастаком. Вам трэба на нейкі час пра яе забыць. Перавёў позірк на «Вясну», якая стаяла збоку, і нечакана весела, зусім у іншым настроі, як ма-
лады, усклікнуў: Этс!.. Таксама ўсё і свежае, і чыстае! Над галавою выкінуў руку і пальцам паказаў на столь, пасля тым пальцам зноў на «Фаўна»; А што?.. Магчыма, вы... Як перадумаўшы, ніжэйшым голасам: He, усё ж не спяшайцеся. Звярнуў увагу на «Трытонаў» і вусны скрывіў, паказытаў пальцам у носе, пачмыхаў: не спадабаліся. Заўважыў вышэй эцюды: Арыгінальныя. Вярнуўся да «Вясны» і разглядаў даўжэй, як першы раз. Спытаў: Вы лічыце работу закончанай? Адразу і прадоўжыў, як без жадання чуць, што на яго пытанне адкажа аўтар: Ну так-с, так-с, так-с... вядома, што еўрапейскія мастакі далей у гэтай стадыі ўжо не працуюць.
Апошнія словы мэтра засмуцілі Фердынанда. Магчыма, што Рэпін на гэтакую рэакцыю разлічваў, бо, іх вымавіўшы, адразу развітаўся.
Застаўшыся адзін у майстэрні, Фердынанд даў волю і нервам, і самалюбству: каго папракнуў з пальцам у носе Еўропу або аўтара? Ківок зрабіў не толькі на недаробкі, якія можна знайсці ў любога мастака, але і на тое, што ў аўтара, паляка, заходігія манеры, дух? А што заходняе ў «Вясне»? Шырокі пярэдні план? А ў «Трытонах»? Уплывы Бёкліна? Для мастака Расіі гэта забароненая вольнасць? А хто дае ці не дае дазвол? Акадэмія? Рэпін? А Куінджы не мае права? Пра шырокі план ды Бёкліна казаў і ён, але не павучаў, не папракаў: «Я так спяваю, а вы іначай». Даваў дазвол на гэта вучню, спакойна, ды і з цікавасцю глядзеў на тое, што вучань сам адчувае меру ўсім на сябе ўплывам, заходнім і ўсходнім, на самастойнасць мае права.
Успомніў Зеўса, яго навуку, і супакоіўся.
5
А ўсё ж патрэбнага спакою не было.
Апошнія дні перад выставаю дыпломных работ адно звонку выглядалі бесклапотнымі, зацішнымі. Штосьці дапісваць ці перапісваць было позна, а думкі пра новыя матывы, сюжэты, вобразы не хвалявалі. Фердынанд завесіў палатном мальберт, пачысціў і працёр алеем палітру, усё лішняе прыбраў вакол
мальберта і да яго не падыходзіў. Хацелася бегчы на свежае паветра, на сонца, але за вокнамі лілі халодныя, нібы ўвосень, дажджы, калегі ў чаканні адкрыцця выставы збіраліся ў майстэрнях, і тут размовы былі адны: хто ды што чуў ад чальцоў Рады пра работы, з якімі ўжо знаёмыя. Насцярожвалі думкі супярэчлівыя, хоць заўважалася і тое, што выказванні графа Талстога або Рэпіна рабіліся абавязковымі для іншых у Радзе. Да Рушчыца падышоў выкладчык Кісялёў і пра «Вясну» сказаў тое самае, што ўжо чуў ад Рэпіна, пра надта шырокі пярэдні план і ўплыў замежных еўрапейскіх мастакоў. Калі Фердынанд паспрабаваў давесці, што дэталёвая выпіска пярэдняга плана можа змазаць адносіны паміж танамі, той, яго ці не пачуўшы, ці не зразумеўшы, нагадаў шведа Цорна, які ў партрэтах дакладна выпісваў твар і рукі, астатняе быццам не заўважаў, што гэтакая манера выпіскі нам, у Расіі, непрымальная. I ўсё гэта пра Цорна, пра яго тэхніку пісьма, Фердынанд чуў раней ад Рэпіна.
Зайшоў у майстэрню Куінджы, паведаў, што абурыла Шышкіна ў работах Багаеўскага, удала пераймаючы манеру Шышкіна штосьці даказваць: «Вы бачылі? 3 паперы выразаныя хвігуры! I чым выразаныя? Нажніцамі! Чыімі? Ну толькі не рускімі...»
Здзівіліся ўсе: Шышкін заўсёды хваліў Багаеўскага што здарылася? Быў, можа, вымушаны гэтак сказаць?
Ну, калі сказаў граф Талстой або Рэпін, то паўторыць, нікуды не дзенецца, і нават Шышкін.
Фердынанду падалося, што заўсёды шчыры з вучнямі Зеўс на гэты раз не ўсё кажа, што думае, бо ў гэтакім выпадку абысціся іроніяй, без абурэння свайго магутнага тэмпераменту, не мог. Абураўся і тут, але з лёгкай усмешкаю спагадлівага або пакрыўджанага чалавека.
Калі Рушчыц і Пурвіт выйшлі з Акадэміі на вуліцу, Фердынанд спытаў у сябра:
А Зеўс нам можа здрадзіць?
Спыніліся, дапытліва глядзелі адзін аднаму ў вочы. Думаеш, што гэтакае можа быць?
Фердынанд не вытрымаў халоднага позірку Пурвіта, аберуч схапіўся за твар, хаваючы вочы.
Прабач, Вільгельм. Я ў гэта не веру. Спытаў таму, што гэтага баюся. Калі раптам яшчэ і гэта... тады... тады ўжо смерць нашаму ўсяму мастацтву.
Тут, у Акадэміі, у апошні час, для здрады ў яго былі спрыяльныя ўмовы. Шмат хто пры ўладзе гэтага чакаў. I граф, і нават вялікі князь. Але ён нам не здрадзіў. I больш нават за тое. Абараняў, як мог, сваім усім ахвяруючы.
Падышлі да парапета набярэжнай, спыніліся, глядзелі на ваду.
Аднойчы ён успамінаў свой сон. Цябе тады з намі не было, ты быў у вёсцы. Ляжыць, яіпчэ малы, хлапчук, у сваім родным стэпе пад гарачым сонцам, на спіне, глядзіць у неба. А ў небе агромністы каршук кругамі ў яго над галавою ходзіць, зніжаецца, крывою дзюбаю ляскоча. I раптам каменем кідаецца яму на грудзі. Малы, як можа, адбіваецца, а той ужо разрывае кіпцюрамі грудзі, шукае, каб вырваць, сэрца. Зеўс прачынаецца, мокры ад поту, як ад таго змагання. I ўсё жыццё, казаў, гэты жахлівы сон пільнуе.
А з чаго бярэцца? Папраўдзе ж гэтага не было?
Ну як з чаго бярэцца? 3 жыцця, спакойна разважыў, як пра звычайнае, Пурвіт. Мо каршука таго і не было, але ж ты ведаеш, што перажыў Зеўс у маленстве, яго галоднае сіроцтва без маці ды без бацькі. Бяды там, у сваім стэпе, нахлябтаўся. 3 яе каршук і вылепіўся. А мы з табой, кожны мастак, хоць у жывапісе, хоць у скульптуры, хіба не гэтак, на палатне ці з гліны, вылепліваем фактуру, вобразы? Хіба не з усяго таго, што бачым ды перажываем у жыцці? Гэтак і сон працуе, як мастак.
Доўгіх размоў Пурвіт звычайна не любіў, яны яго стамлялі, але цяпер з’явілася ахвота выгаварыцца, і Фердынанд гэта адчуў, прапанаваў заглянуць у тракцір, да якога якраз падышлі. Пад музыку, падобную на стогн шарманкі, за куфлямі піва размова зноў вярнулася да выставы, што ад яе чакаць.
Адміністрацыя помсціць Зеўсу, але ўжо праз нас, ягоных вучняў, бо самога ўкусіць не можа, задумаўся ўголас
Вільгельм. Яна не церпіць тых, хто з ёй не згодны, у каго ёсць свая думка.
I нават тады, як з ёю не згодны геній?