Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Дадому ехаў з думкамі яшчэ і пра любімы, за садам у падлеску, ручай.
Неяк сярод зімы, застаўшыся адзін у акадэмічнай майстэрні, сядзеў каля акна, глядзеў на халодную, пад лёдам ды пад снегам, Няву, на высокія крыжы Петрапаўлаўкі, сабора, сумуючы па вёсцы, па бацьках, і пад настрой злёгку настальгічны, па памяці ды ўяўленні зрабіў празрысты, як мара пра далёкае сваё, вясновы, хоць за акном зіма ляжала, эскіз з ручаём, сонечна-зіхоткім паміж лясных пагоркаў. Прыйшлі сябры, Рылоў і Пурвіт, заўважылі эскіз і захапіліся яго святлом, адценнямі, тонам.
Настойвалі, каб паказаў ручай настаўніку. Аж разгубіўся ад нечаканых захапленняў.
Дома, шукаючы супакаення, узяўся чытаць «Чысцец» Запольскай. Была ўжо ноч глыбокая, а ён, пакуль не дачытаў раман, не клаўся ў ложак. 3 ім мацнелі адчуванні і думка, што ўсё ў жыцці, нават і сэнс яго, ад чысціні ў прыродзе і ў душах у людзей.
На другі дзень у майстэрню завітаў Куінджы. Фердынанд якраз працаваў над эскізам з Фаўнам, лясным міфалагічным богам. Фаўн сядзеў на скале, а пад скалой кіпела мора. Настаўнік узяў пэндзаль, паклаў колькі мазочкаў, даў парады, як пісаць ваду ў шторм, і раптам загледзеўся на эскіз з вясновым ручаём.
А там у вас штосьці новае? спытаў. Вы дзе гэта знайшлі?
У сваёй вёсцы.
Куінджы гіачаў распытваць пра вёску, якая ў ёй нрырода, якія людзі, бацькамі пацікавіўся: якой культуры, веры, мовы. Усё, што Фердынанд казаў, слухаў, здавалася, з увагай, а ўражанняў ад матыву размова не прыглушыла выбухнуў:
Ах, які свежы тон! Так, гэта вясна.
Фердынанд паспяшаўся нібыта ў чымсьці апраўдацца:
Пісаў па памяці.
Настаўнік вочы прыжмурыў, бровы звёў, спыніў:
Тым больш выдатна, што захавалі ў памяці вясновую натуру, тон. Калі карціну пішаце, хавайце ад вачэй наіурныя эцюды, пішыце тое, што засталося ў памяці, першае ўражанне. У ім, найпершым, самая краса і праўда. Гэтак і памяць вобразную будзеце развіваць. Падумаўшы, дадаў: Тут мне бачыцца ваш будучы дыплом. Я бласлаўляю вас.
Цяпер, жывучы ў Багданаве, Фердынанд кожны дзень у розны час, пры розным асвятленні, нават як сонца хавалася ў хмарах, хадзіў да ручая, бачыў яго не толькі ў натуры, але і ў сваім, на палатне, фармаце, нават у раме будучай карціны, памеры якой таксама падказаў настаўнік. У той раме, якой яшчэ не было, як не было карціны, бачыў вільготнае паветра, высокую засмужаную лінію далягляду, як мякка яна яднала зямлю і неба, адчуванні людской і нейкай таямнічай, напэўна Божай, радасці.
У Багданаве пражыў тыдзень, а яшчэ праз тыдзень, ужо ў Пецярбурзе, занатаваў у сшытку:
«22.04.1897.
Вуглём пачаў “Вясну”».
Колькі дзён мінула прызнаўся ў тым самым сшытку:
«Закончыў ваду ручая. He ведаю, ці добра атрымалася, ці лепей, як у зімовым эскізе, але задаволены. Былі хвіліны, калі глядзеў на зробленае і адчуваў сябе шчаслівым».
Як радасцю дзяліўся са сшыткам, які заўсёды быў сумоўнікам, бліжэйшым сябрам, хоць разам з тым і хваляваўся: ці атрымалася ўсё, што ад яго чакаў настаўнік?
Што ратавала ад сумненняў? Крэда: маўчы і назірай? У ім слоў усяго два, але і ў двух прастора: шукай мазок. Новы
паклаў і не пазбавіўся сумненняў? Знайдзі і пакладзі другі. He той ізноў? Шукай, кладзі наступны. Усё на палітры ёсць, усе колеры, адценні. Ніяк знайсці не ўдаецца сябры падкажуць. У кожнага свой талент і свой густ каму з іх верыць? Рылову, Рэрыху, Пурвіту, Багаеўскаму? Ці Століцы, які і сам, заўважыўшы твае пакуты, наб’ецца ў дарадцы? Ці Урублеўскаму, паляку, гэтым таксама блізкаму па мове, нібы кроўнаму? Шмат думак не бяда: ёсць выбар.
А быў яшчэ блізкі дарадца Эрмітаж. Там класіка, любімыя аўтарытэты: Ван Дэйк, Веласкес, Рубенс, Мурыльё ніхто з іх не хаваўся ад пытанняў маладога мастака. Яны жылі, тварылі ў іншым свеце, у іх іншымі былі натура, школа? Але аснова ўсяго прырода, у ёй караніліся ўсе школы і эстэтыкі. Шукай тое карэнне і знойдзеш сваю крону. А ці заўсёды? 3 карцінай класіка не паспрачаешся жывога не хапала голасу.
Вось і зусім трывожны запіс:
«Не ведаю, што мне рабіць з “Вясной”. Хачу пачуць чужую думку, але каму работу паказаць? Колькі дзён працаваў у захатіленні што сталася сёння? To вада здаецца занадта сіняй, то дрэвы нейкія пасохлыя, прамыя, карціна выдае стракатай. Часам адвернешся, каб вочы яе не бачылі, але ж у думках яна адна».
Ад гэтакіх настрояў шукаў ратунак яшчэ і ў кнігах сабе па думках, па душы. Цяпер блізка ляжаў Сянкевіч пра Заля. Адклаў палітру, паглыбіўся ў свет пісьменніка: «Сумненні вораг спакою чалавека, але разам з тым і фільтр, які не прапускае мутнага асадку. Дрэнна, калі іх зашмат, і дрэнна, калі замала». Перачытаў яшчэ раз на сэрцы палягчэла. Але не ад таго, што новае адкрыў, усё адчуваў і сам, пра гэта неаднойчы думаў, думкі здымалі страх, цяпер свае і не свае ядналіся і пераконвалі, што гэта так. Перачытаўшы, зноў узяўся за палітру, а ўжо сябры з’явіліся, прынеслі навіну: на калідоры Зеўс.
Ледзьве пачуў пра гэта, як Куінджы ў дзвярах любімы грэк: наросхрыст паліто, у шавялюры, прашытай срэбрам, але яшчэ добра чарнявай, гуляе вольны вецер, вочы блішчаць, усміхаюцца. Усе вучні да яго падбеглі, хто паліто дапамагае
зняць, хто ўжо каля стала рыхтуе пачастунак. А Фердынанд стаіць у сваім кутку каля мальберта, як да падлогі прыкіпеў.
У паляка гонар золата? Але ён і ў грэка не гіясок. Спакойным, нібы ў Бога, рухам рукі Куінджы адхіліў вучняў, хто ля яго бліжэйшы, рушыў да Рушчыца.
Захваляваўся Фердынанд успомніў Госпада: «Даруй, не ганарысты я, ну проста іншы, не гэтакі, як сябра Пурвіт, смелы, таму, толькі таму, не кінуўся настаўніку насустрач, але люблю яго не менш...»
Куінджы падышоў, спыніўся перад палатном:
Дзе ваша крэсла? Стаміўся я.
Рупічыц паднёс свой табурэцік.
Настаўнік сеў, глядзеў на краявід, маўчаў, ні словам, ні тварам не выдаючы эмоцый, думак.
Я помню ваш эскіз гэтай вясны, зімой напісаны. Тады падумаў, што адчуванне вясны ў вас настальгічнае, яго вам цяжка перапесці з эскіза ў карціну, лёгка зацерці цікавы тон, згубіць з ім і дыханне. Але вось бачу, што не зацерлі, не згубілі. Бо сэрца не згубіла. Падняўся з табурэта. Гэтак працуйце і далей. Трымайце ўзяты тон. Ён у вас свой.
Япы стаялі побач, глядзелі на работу. Рука настаўніка знайшла запясце вучня, моцна сціснула.
Бывае, што гэтакае сэрца, як у вас, заўважыць прыгожы жаночы твар і адразу адчуе ў ім свой ідэал, захопіцца. А потым, праз нейкі час, супакоіцца і ўбачыць, як цьмее золата. Нам, мастакам, заўсёды трэба памятаць, што золата ў мастацтве гэта гармонія жаданага і рэальнага. Яна, гармонія, прынцэса з норавам, ёю авалодаць ой як нялёгка. Але ў ёй праўда мастацтва. Настаўнік зняў руку з запясця Фердынанда, зрабіў два крсжі да суседняга мальберта, каля якога стаяў Пурвіт, але спыніўся, зноў павярнуўся да Фердынанда, наблізіўся і ўжо нібыта аднаму яму прамовіў: Я гэтакі і сам, як вы. Жахлівае бывае самалюбства, ну проста д’яблава, і спалучаецца яно з жахліваю, але ад Бога, сціпласцю. Дабрэйшымі, як прабачэння просячы, вачыма ўсміхнуўся і паўтарыў яшчэ раз: Я сам... Я гэты вузел ведаю.
Калі настаўнік разглядаў эцюды Пурвіта, Фердынанд падышоў да акна. Там, за шыбаю, стаяла шэрая, нібыта ў гнілой сажалцы, як мёртвая, вада Нявы, за ёю, на тым беразе, грувасцілася халодная, быццам татаршчына з усходу, сцяна Петрапаўлаўкі, у вільгаці паветра растваралася пазалота саборных цыбулін, шпіляў і крыжоў. Усё гэта бачылася як штосьці нерэальнае, міраж, рэальнымі ў галаве гучалі адно словы настаўніка ды свае пытанні: навошта ён усё гэта тут пры ўсіх казаў, навошта яшчэ і на сябе спаслаўся? Казаў, нібы ў слова кожнае ўкладаў штосьці большае за слова. А што болыпае? Тое, што вучань сам павінен зразумець?
Фердынанд нервова адвярнуўся і ад акна, і ад мальберта, ад свае карціны. Нікога не заўважаючы, выйшаў за дзверы.
Праз колькі хвілін ён ужо стаяў на набярэжнай, паклаўшы далоні на парапет. Граніт, халодны, нібы лёд, агнём паліў у рукі. Грудзьмі лёг на яго і ўбачыў пад сабою цёмную, аж чорную, бліскучую, як фарба незасохлая, ваду. Яна санліва калыхалася пад гранітным, яшчэ пятроўскім, блокам, злізвала з яго нарослы за вякі гніласна-ржавы мох, гайдала клочча на дробных хвалях, блішчэла па-рознаму зялёнымі, ультрамарынавымі, вохрыстымі плямамі, паміж якіх хаваўся загадкавы і разам з тым трагічны змрок бяздоння. Углядаючыся праз парапет у тую зменлівую палітру, нібы адтуль, з той глыбіні пачуў знаёмы голас пра самалюбства. А пра чыё цяпер пытання не было: усіх Рушчыцаў, дзядоў і прадзедаў, шляхетнага іх роду пад гербам «Ліса». Навошта Куінджы распытваў пра вёску, пра бацькоў, якой яны крыві ды мовы? Хіба праз гэта не чытаў вучня? Ну так, усе Рушчыцы такія былі і будуць, бо спадчына з глыбіняў роду, ад Польшчы і Літвы, ад гордае і годнае да іх любові. А ці не годнасць і ратавала сотні год Літву ды Полыпчу? I што тут нечаканага? Паляк ён, Фердынанд, як дзед і бацька, па крыві. Але ён і ліцвін, Літва радзіма. Настаўнік гэта разумеў, бо сам хоць і ў Расіі, а па крыві ён грэк, радзімаю хахол з-пад Марыупаля, са стэпу ўкраінскага: вунь як усё пераплялося. Ёсць гэтакая сіла і ўлада лёс, ад лёсу не ўцячэш, бо лёс ад Бога. I годнасць лёс. I самалюбства лёс. Дзе годнасць там і самалюбства. У халуёў іх не бывае.
Аж галава нібыта пакаўзнулася і паплыла, змяшаліся ў вачах усе колеры вады і на вадзе малюнкі, усе думкі выйшлі з берагоў.
Граніт у руках быў па-ранейшаму халодны, апякаў агнём. Фердынанд адпіхнуўся ад яго, але адной рукою за яго трымаўся. Спытаў у сябе: навопіта збег з майстэрпі? Настаўнік што не так сказаў? Hi ў чым не памыліўся. He папракнуў і не пакрыўдзіў. А што пра самалюбства, сціпласць, дык іх і на сябе прымераў, як на дваіх расклаў, зраўняўся з вучнем і тым наблізіў да сябе. Якая шчодрасць, шчырасць.
Мацней, як у майстэрні, захваляваўся Фердынанд, быццам не Куінджы яго, а ён настаўніка пакрыўдзіў. Ад парапета адышоў, агледзеўся і заспяшаўся назад у майстэрню: яшчэ ён мог быць там.
Але ў майстэрні не было нікога. На стале стаяў цёплы заварачпік, у цукроўніцы ляжалі драбочкі цукру, у прыгожай вазе кітайскага фарфору, якую, пакідаючы Акадэмію, падарыў Шышкін сваім вучням, ляжала пячэнне, вакол парожнія кубкі. Адзін з іх стаяў асобна: з налітай і не кранутай гарбатай.