Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Але... я казаў табе і пра Фаўна, што пішу яго на дыплом, ды не вельмі бачу ў сваім асяроддзі. Гэта мой Пан, бог лесу Была думка пісаць пад сярпом месяца, а тут, ува сне, я ўбачыў яго на скале ў моры пад першаю вячэрняй зоркай.
Цудоўна. Так і пішы, як бачыш. На скале пад вечаровай зоркай.
He, мама, ты не ўсё зразумела. Як я магу яго гэтакім пісаць, калі ён сядзеў на нашай з Лізаю скале, на якой мы з ёю сустракаліся? Там былі мы, а цяпер там ён, Фаўн.
Тут маці рассмяялася:
Зараўнаваў Лізу да Фаўна?
Табе смешна?.. Я згодны гэта смешна. Але як сэрцам і душой яго пісаць мне на скале, дзе былі я і Ліза?
Дык ён жа бог, сыночак. Ёй ты патрэбны, а не Фаўн.
Цяпер, абняўшыся, яны да слёз смяяліся ўдваіх. Маці ведала, што смех у сына іншы, як у яе, ён адно ў думках з ёю згодны, але карціну, хоць і эцюд маленькі, піша душою, сэрцам, а сэрцу думка, хай і разумная, не дакажа, хто там, на той скале, бог саламяны або хлапец жывы, чакае менад, лясных каханак, або Лізу.
Свой смех яна раптам суняла. Адразу супакоіўся і ён.
А ведаеш, як ты зрабі? Пішы так Фаўна, як быццам сябе пішаш. Нібыта гэта ты на скале сядзіш, глядзіш адтуль на мора, у небе бачыш зорку, у зорцы Лізу. Тады і сэрца ўкладзеш у вобраз, у карціну, і за Лізу спакойны будзеш.
Думка маці была нечаканай. Адразу Фердынанд не знайшоў, што ёй на гэта адказаць. Спытаў:
А Фаўн усё ж хто? Бог ці не бог? Ён на каго падобны?
Табе не трэба выпісваць твар. Ён на скале, глядзіць не на цябе, а ў процілеглы бок, на мора, на зорку ў небе, адбітачак якой купаецца ў моры.
I грае на свірэлі.
Грай, кліч музыкаю да сябе каханую. Ты мне казаў, што Ліза любіць Вагнера, яго сімфоніі? I ты таксама любіш Вагнера. Цудоўна! Пішы сваю і яе любімую музыку.
Увечары, калі сцямнела і ў матчыным акне свяціла лямпа, Фердынанд гіастукаў да яе ў дзвсры. Яна сядзела на малой канапцы і колерам, ніцямі «мулінэ» вышывала кветкі свайго саду. Ён падышоў, нахіліў голаў да яе пляча і сказаў, што тут, у вёсцы, яна ягоны Куінджы, што, калі вернецца жыць у Багданаў, яму не трэба будзе лепшага дарадцы, як яна. Маці прылашчыла галаву сына, расчуленая шчырасцю, што нечакана вырвалася з яго душы, а ён захваляваўся, нібы маленькі, вызваліўся з ласкавых рук і выбег з пакоя.
Да поўначы сядзеў з раманам Заля «Памылка ксяндза Марэта», які вывудзіў у хатняй бібліятэцы, каб перад сном адарвацца ад бясконцых думак пра Фаўна і ўплывы Бёкліна, што не толькі Куінджы заўважыў у яго апошніх эскізах, але і сябры, як пры ўсёй сімпатыі да еўрапейскіх мастакоў пазбегнуць чужых уплываў. 3 палону гэтых думак быццам выбіўся, хоць, можа, усяго на нейкі час, але траліў у палон да Заля, іншага еўрапейца, да выпісанай ім гісторыі кахання, падобнага на сад у вясновай квецені. Раней думаў, што мастаку для творчасці гіатрэбна поўная адзінота, якая нс няволіць гіачуццяў і поглядаў на жыццё, дае свабоду і з ёю адчуванне рэальнай перспектывы творчага шляху. Але апошнім часам пачало хістаць гэтую ўпэўненасць. Хістаў і Заля. Чым далей чытаў, заглыбляючыся ў ягоны сад кахання, тым мацней адчуваў, як прагне кахання ўласнае сэрца. Акадэмія глўшыла гэтае жаданне, там з усімі сваімі пачуццямі ды марамі патанаў у працы на патрэбу дня. Але цяпер, ужо вольным мастаком, адчуў, што
аднаго мастацтва, каб быць напоўніцу шчаслівым, мала, што прыгажосць і мудрасць жыцця не толькі ў мастацтве.
Кнігу адклаў і адчьшіў акно.
Была ўжо глыбокая ноч. Над садам, над лесам, які на фоне святлейшага неба цямнеў далёкімі хваёвымі вяршынямі, хавалася ў хмарах, зрэдку выбліскваючы, жаўтлявая, як пазалочаная, поўня, вартуючы зямную ціхату і вусціш. Дзіўнае сугучча цішыні і музыкі стаяла ў паветры, уздымалася над садам у зорнае неба. Усё здавалася казкай, хоць і рэальнасцю было, было знаёмым і разам з тым нечым новым. Гэтае ціхаты душа заўсёды жадала як сутнасці мастацтва і жыцця ў мастацтве, шукала і разам з тым пабойвалася. Музыка ў выключна ціхай начной вусцішы хвалявала заўсёды моцна. Успомніў, як некалі яна яго ўсяго размыла, затапіла на Чорным моры ў Балаклаве. Быў сіні-сіні вечар, калі падняўся на гару, пісаў там сіні эцюд, а як зусім сцямнела, з-за бухты данеслася дзівосная мелодыя «Над морам» Шуберта. Сядзеў на камені разгублены, забыўшыся, дзе ён і што яму рабіць. Тое з душою адбывалася цяпер. Там было мора, тут лес, палеткі, але настроі хіба не тыя самыя? Іх адчуваў і ў Лёхмэ? Дык ці не там, яшчэ ў Балаклаве, у душы прачнуўся Фаўн? Эцюды мора, адтуль прывезеныя, захапілі Шышкіна, які казаў, патрабаваў, каб пісаў болей мора, што мора яго стыхія. Але не зразумеў стары лясун, што не мора было галоўным у тых эцюдах, а душа Фаўна, туга ў адзіноце, жаданне блізкай жанчыны, музыкі. Tyra Фаўна абудзіла сэрца мастака? Яшчэ тады, шукаючы ў гарах над морам цішыню амаль нябесную і адчуваючы ў ёй пакуты, зрабіў у сшытку запіс:
«Я быў шчаслівы. Мне не хапала аднае істоты, якую мог бы прытуліць да сэрца і калі не словамі, дык пачуццём аддаць ёй часціну радасці, якая поўніла мяне».
Дык хіба не гэтыя адчуванні пасля гірачнуліся ў Лёхмэ, a цяпер у Багданаве? Зноў, ужо тут, пачуў і Шуберта, і Вагнера. У душы, у сэрцы прачнуўся Фаўн.
Усё гэта ў ім адчула маці?
Ледзь дачакаўся раніцы. Як пачало світаць, калі яшчэ ўсе ў доме спалі, ён ужо быў у садзе, збіваў расу з маладой травы.
Далей за садам, у тым месцы, дзе пісаў «Вясну», выйшаў да ручая. Вясна цяпер была не тая, што на карціне, ні спегу, ні лёду зазелянела ўсё навокал. Агледзеўся падумаў: гэты куток прыроды пісаць можна ўсё жыццё ў розныя поры года, ва ўсякае надвор’е, у настроях розных і кожны напісаны пейзажык будзе мець сваю ўласную мелодыю. Калі, вядома, тут жыць і кожны дзень гэтым куточкам дыхаць.
Вярнуўшыся з лесу дадому, узбег на ганак насустрач маці дзверы адчыніла:
Што гэтак рана ўсхапіўся?
А тата ці прачнуўся?
Збіраецца ў поле. Ужо трэба бульбу абганяць.
Спачатку хай адвязе мяне ў Солы на цягнік.
Ужо едзеш? здзівілася яна. Яшчэ ж ты Фаўна не пачынаў ггісаць?
Ну, супакойся, мама. Цяпер ужо напішу і ў сталіцы. Галоўнае, што тут я зразумеў, як мне яго пісаць. З’явілася ахвота працаваць. Астатняе ўсё тэхніка.
4
Фердынанд глыбока адчуваў музыку і жыць без яе не мог. Яна абвастрала адчуванне жывапісу.
«...фарбы патухлі, і прырода, быццам пасля апошняга руху смычка, трымціць у бемолевых гуках змяркання».
Бемолевая танальнасць стрыманая, паніжаная, у ёй загадкавая, не да канца выяўленая мелодыя, найсаладзейшая тонкай душы мастака.
«Бемолевы тон світання...»
У гатых танах ён пісаў «Вясну», а цяпер адчуваў «Вячэрнюю зорку» з Фаўнам. У іх лёгка знаходзіў паразуменпе з прыродай, сваё з ёю адзінства. Усё гэта ведала маці, таму і падказала пісаць Фаўна пачуццямі да панепкі Лізы. Падказкаю захапіўся адразу, бо яна была яму арганічная. Вяртаючыся з Багданава да свайго ў Акадэміі мальберта, ён рады быў, што вобраз адчуў пластычна, у каларыце, і гэтая упэўненасць будзіла жаданне хутчэй узяць у руку палітру.
Але ў сталіцы жыццё кацілася па іншых, як у вёсцы, правілах, прадбачыць нават бліжэйшы дзень наперадзе ўдавалася далёка не заўсёды, і падысці да палатна змог толькі на сыходзе лета. Той дзень таксама адбіўся ў сшытку:
«18.08.1897.
Вечар. Вецер сціх. Сонца зайшло...
А хвалі ўсё нясуцца ды нясуцца. Разбіваецца адна, накатваецца другая. Гэта, здаецца, не толькі музыка мора. Далятаюць і незямныя гукі свірэлі Фаўна, які выйшаў з лесу на бераг і ўплятае свае трэлі ў музыку вады. Сядзіць на скале ды грае, углядаючыся ў самотна замглёную зорку-вечарніцу...
Гэта мой Пан...»
Наступны запіс:
«20.08.
Працую над Фаўнам».
Наступны:
«24.08.
Пішу толькі Фаўна. Карціна мне гіадабаецца. He ведаю, што скажа Куінджы, але працую з захапленнем...»
Яшчэ праз тры дні:
«Малюю натуршчыка для маладога трытона. Быў Куінджы. Да “Трытонаў” даў некалькі падказак. Пра “Фаўна” маўчаў. Я скіраваў размову. Тады ён сказаў, што замнога фіялетавага (пена), а мора занадта светлае. Узяў фарбы і перапісаў фалыпывыя таны. Для пены падабраў прыгажэйшы колер. Цяпер цямнейшы далягляд адразаецца ад неба. Гэта добра, але не тое, што я хацеў перадаць у карціне».
Шукаць новае нялёгка заўсёды. Яшчэ цяжэй, калі пошукі вучня не заўважае настаўнік. Фердынанд шукаў бемолевае святло, а Куінджы, геній святла, хоць і падказаў выдатны тон, ды не той, якім пакутаваў аўтар. Што ў гэтакім выпадку рабіць? Пагадзіцца з настаўнікам або шукаць далей сваё? Настаўнік, магчыма, палічыў, што вучню яшчэ не па сілах знайсці вельмі складаны тон і, ведаючы, які самалюбівы вучань, ягоны пошук нібыта не заўважыў, па сутнасці не падтрымаў, прапанаваў задаволіцца сваёй падказкаю? У Фердынанда стае рашучасці шукаць і адшукаць тую няўлоўную, здавалася,
бемолевуіо гармонію ў прыродзе і на палатне. Куінджы здзіўлены, уражаны, абяззброены: «Рабіце як бачыце і адчуваеце. Я так спяваю, а вы іначай».
Разам з настаўнікам Фердынанд шукаў і неба ў «Фаўне». Як быццам тое знайшлі, што трэба, але, застаўшыся адзін у майстэрні, у час адпаведнага, як на карціне, святла, калі вечарэла, ставіў карціну насупраць канагіы, клаўся на канапу, каб быць на адным узроўні з Фаўнам, і глядзеў на мора ды неба ў карціне, намаляваныя, бачыў усё роўна як вачыма Фаўна і ўсе настроі, музыку пейзажа адчуваў нервамі ды скураю свайго героя. Гэтак заўважаў штосьці яшчэ, чаго карціне не хапала. Падхапіўшыся, клаў новыя патрэбныя мазочкі, удакладняў танальнасць.
Бывала, што, працуючы, чуў за сцяной жаночы або жаночы і мужчынскі галасы. Тады, адарваўшыся ад карціны, ад Фаўна, блізка бачыў Лізу, быццам пісаў яе партрэт. Шкадаваў, што не адважыўся на гэта там, на моры, калі яна была з ім у лёгкай белай сукенцы, у адпаведным тону сукенкі капялюшыку з бежавай, пад колер прыгожых валасоў, стужкай, калі сядзела з кнігаю казак на каленях.
Аднойчы, думаючы пра Лізу, захацелася напісаць яе замест Фаўна. Прыйшоў Куінджы. Ледзь не прызнаўся яму ў сваім жаданні, але спахапіўся і сказаў не зусім тое:
Я бачыў Фаўна ў сне іншым.
Настаўнік насцярожыўся:
У іншым ракурсе?
Іншым увогуле. Нават не Фаўнам.
He раю вам цяпер пра гэта думаць. Вы доўга яго выношвалі, і любы інпіы атрымаецца на гэтага, што ёсць, падобпым. Усё, амаль усё, што для карціны трэба, вы знайшлі.