Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Прачнуўся ці ад грымотаў за акном, ці ад шалёнага святла, якое праз шкло аконнае кідалася на столь, на сцены. Быццам анучы па пакоі лёталі, ганяў іх вецер. Жалеза грымнула. Гук той пазнаў: гаражныя вароты? He спалася суседу, інваліду? Святло плыло па сценах, столі. Машына развярнулася святло пагасла. Зрабілася зноў ціха, цёмна.
Ну так, была ўжо ноч. А колькі часу?
Антон заварушыўся на канапе. Наважыўся падняцца, шукаць мабільнік, але ляжаў. Адчуў, што мулка галаве. Сунуў руку пад вуха, а там замест падушкі сумка з кнігамі. Толькі цяпер адчуў і чаравікі на нагах, і джынсы ціснулі ў крэсле. Намацаў на сцяне сабачку уключыў святло.
На провадзе пад столлю ў чорным цокалі вісела адна на дзвесце свечак электралямпачка без абажура ці плафона, святлом сеяла яркім, але на палатне амаль у самым цэнтры з’явілася, як цень, аранжавая пляма. Ад ліхтара над гаражом суседа? Тут і сусед дастаў: з канапы ўміг зваліўся, падскочыў да акна, зашморгнуў штору, вярнуўся, але ўжо не лёг, сядзеў, рукамі абхапіўшы галаву, глядзеў на палатно. Цяпер на ім той плямы не было, аднак ён яе бачыў, быццам яна адбілася ў вачах, адбітак застаўся і сляпіў. Ці вочы пякла ўжо пляма іншая?
Пачаў гартаць альбом, шукаць сланечнікі Ван Гога. Знайшоў, але калі прыгледзеўся, там быў аўтапартрэт, нібы сланечнік жоўты, з белым ручніком праз галаву, з чырвоным фонам. Студэнта ўспомніў, яго ледзь не разгубленасць у вачах, настроем падобных на вочы самотнага Ван Гога.
Адклаў альбом і ўстаў з канапы. Адкінуў з акна штору. Ліхтар над гаражом свяціў, але за дрэвам, за галлём, за трапяткімі ценямі ад лісця. Глядзеў далей, у мроістую цемень ночы, і нечакана там убачыў палатно, якое за спінай стаяла на мальберце. У шкле яго адбітак? I штосьці ўжо было на ім: фігуры, плямы каляровыя, кантрасныя зусім не тое, што бачыў на палатне ўчора, пазаўчора, сёння ўранні. He Сож, не дуб з буслянкай ды бусламі. Наогул не пейзаж. Ван Гога ў сваёй майстэрні бачыў. Ды і якога!..
Хацелася аж крыкнуць: «Эўрыка!..»
He крыкнуў, бо не грэк. Уначы хапіла ціхай радасці.
Асцярожна, як баючыся кагосьці пабудзіць, падышоў да мальберта. Ля правае рукі стаяў нізкі рабочы столік, на ім ляжалі тубы з фарбамі, палітра, стаяў збанок, з яго тырчэлі пэндзлі. Глядзеў на тубы, вачыма выбіраў як на палітру не сваю галандца. Узяў кадмій жоўты, англійскую чырвоную, ультрамарын і вокісу хрому, умбру, само сабой бялілы. Хоць ведаў, як не любіў мастак хаваць у бялілах колер, як ён любіў
пігмент насычаны, адкрыты. Узяў пэндзаль, флейц. 3 палітрай адышоў ад палатна, вачмі акінуў усю яго прастору, у ёй адчуў фігуры, плямы, лініі усё, на чым трымалася кожная карціна, зноў падышоў бліжэй. Задумаўся. Паклаў мазочак і за ім другі, адзін на левым краі, другі на правым, правёў пад імі рысу, другую вертыкаль. На столік з фарбамі разгорнуты альбом паставіў. Глядзеў то на партрэт у альбоме, то на палатно.
Цяпер на палатне ён бачыў момант з жыцця Ван Гога, калі аўтапартрэт з адрэзаным у экстазе вухам быў ужо напісаны і сам мастак, знявечаны, знясілены, у жахлівым фізічным і маральным стане на ложак абваліўся, ляжаў з той кропляю жыццёвай сілы, каб толькі ў апошні раз, як адчуваў, убачыць свой шэдэўр.
Міпула ноч.
Яшчэ ў ранішняй смузе нявысака, паміж дамкоў прыватных блукала сонца, будзіла мінчукоў за вокнамі шматпавярховікаў, не заглядаючы на першыя паверхі, з пад’ездаў яшчэ не выляталі пад кусты з поўнымі посікамі сабакі і каты, а ўжо Антон стаяў з кубачкам кавы ля акна, чакаў, калі нябеснае свяціла заўважыць і яго акно. Святло начное было падманлівае, яно варагавала са святлом Ван Гога, з ягоным цёплым золатам сланечнікаў, з усімі вохрамі, адценнямі, таму адразу, ледзь выпусціў палітру з рук, накінуў на карціну шэрае, з рулона, палатно і выключыў святло ад лямпаў. У тым святле ён не хацеў, ды і баяўся бачыць сваю работу, чакаў вышэйшага і творцу, і суддзю святло нябеснае, ад Бога.
Праз тыдзень, яшчэ і раз, і два з палітрай пастаяўіпы ля свайго Ван Гога, калі адмёў апошнія сумненні, што роіліся ў галаве, адчуў, нарэшце, што мазок апошні ўжо на палатне, адвёз карціну ў акадэмію, тым супакоены, што ад душы папрацаваў і нават сплаціў пазыку, якуіо меў перад студэнтам, карціна ў мастацтве цанілася вышэй за слова.
Яшчэ праз колькі дзён адкрылася выстава. Туды, нібы на свята, з’явіўся і Антон. Прайшоў па першай зале, па другой. Студэнты ў асноўным выстаўлялі школу: эцюды, нацюрморты, пастаноўкі. Было і шмат пейзажаў. Цікавіла Антона аўтарскае вока. Звычайна яно было смялейшым у студэнтаў
першага, другога курса, што радавала, але і засмучала: куды пазней дзявалася згасала ў акадэмічных схемах, догмах? Спыніўся каля чырвонага, па каларыту свежага пейзажа. Хто аўтар? Заўважыў знаёмага студэнта. Той на яго глядзеў з-за пляча сябра, як у класе паглядаў з-за вазы з кветкамі.
Ваша работа? спытаў у яго Антон.
I ўгадаў:
Мая.
Мне падабаецца.
Студэнт глядзеў на свой пейзаж, як любаваўся ім, і раптам насцярожыўся, апёк імклівым позіркам:
А чым?..
У гэты момант усе вакол прыціхлі, галовы павярнулі да ўваходу ў залу. Там аб’явіўся выстаўкам: дацэнты і прафесары, прарэктары. Ішлі ад экспазіцыі да экспазіцыі, спыняліся, выказваліся, у паперках пазначалі шарыкамі думкі, найперш галоўнага між іх. Чалец камісіі, прафесар, падышоў да Антона і ціха, ледзьве не шэптам, вымавіў:
Я, калега, шкадую, што тут няма вашай работы. Яна мне падабаецца, але... яе прызналі недастаткова аптымістычнай. Прыклаў да вуснаў палец, агледзеўся, каб хтосьці, акрамя Антона, не пачуў, і, на яго ўжо не звяртаючы ўвагі, падаўся за сваім гужам.
Антон усміхнуўся. Успомніў, як гадоў пяць назад гэты дзівак шапнуў, як тут, на вуха, што і казёл яму ў дыпломнай працы спадабаўся, казла не ён зарэзаў.
Настрою стары не сапсаваў. Антон ужо някепска ведаў людскі ды і нялюдскі свет у мастацтве, на ўсё глядзеў спакойна, як на натуру жывую, зменлівую, якую кожны дзень пісаў. Бачыў, як яна мяняецца ў залежнасці ад накірунку і моцы ветру, ад змены святла і пораў года, ад настрояў дня і ночы. Са спагадлівай усмешкай прайшоў па залах, ужо тым прафесару ўдзячны, што не спатрэбілася шукаць свайго Ван Гога. Але, калі з апошняй залы выйшаў, адчуў, як пуста і халодна на душы.
Спусціўся лесвіцай у вестыбюль, спыніўся. Каля акна стаялі хлопцы і дзяўчаты. Заўважыў сярод іх і аўтара чырвонага пейзажа: дапытлівыя вочы касілі ў яго бок.
Выйшаў на ганак.
У скверы, у зацені ад дрэваў, нечакана падышоў той самы студэнт, спытаў без усялякіх ваганняў і прабачэнняў:
А як убачыць вашу карціну?
Адразу Антон яго не зразумеў:
Якую карціну?
Ды тую, што тут не ііаказалі.
Адкуль вы пра яе ведаеце?
. Ячуў...
Ён не пытаўся, можна або не можна карціну ўбачыць, вочы яго глядзелі ў душу Антона, патрабавалі, быццам ужо не аўтар карціны быў яе гаспадаром, не акадэмія, не выстаўкам, a ён, студэнт.
Ну-у... Антон завагаўся, але адчуў, што выбару, як на пытанне адказаць, у яго няма. Вы тут заўтра будзеце?
Буду ўвесь дзень. Заняткі.
Тады вы мне пасобіце карціну вынесці ў машыну. Яе трэба адвезці ў майстэрню. Я вас знайду.
Антон выйшаў на вуліцу, спыніўся ля палаткі, узяў два куфлі піва і сеў за столік. Адзін куфаль паставіў на супрацьлеглым баку століка, як для кагосьці, хто мог ці меўся падысці, з другім у руках глядзеў на вуліцу і там не бачыў анікога. Піўко асвяжала, настройвала на думкі нечаканыя. Ён быў ужо рады, што на выставе няма яго Ван Гога, бо тут таксама не зразумелі б знявечанага генія, з ім разам не зразумелі б аўтара, навошта і каму пісаў. Цяпер карціну бачаць не душой, а вокам, не як твор пакутаў душэўных, а як рэч, якую выгадна або нявыгадна купіць, прадаць, павесіць на сцяну кватэры, каб пра яе пачуць: о’кэй! прыкольна! файна! крута! Тут акадэмія, не рынак, але адкуль сюды прыходзяць вучыцца і вучыць, як не адтуль, дзе ўсё можна прадаць і ўсё можна купіць.
Антон піў піва па глытку, смакуючы, без спешкі, глядзеў перад сабой на вуліцу і бачыў там свайго студэнта, яго глы-
бокія дапытлівыя вочы. Усміхаўся, задаволены, піто ёсць гэты студэнт.
Сваю карціну ён не пісаў для ўсіх, для ўсяго народа, як яшчэ нядаўна казалі і патрабавалі ад мастака. Пісаць для ўсіх хлусня. Усім яна навошта? Яму хапала адной жывой душы, якая чакала сустрэчы з яго Ван Гогам.
2015
ЗЯМЛЯ ФЕРДЫНАНДА
Аповесць
1
Нідзе, толькі тут і нідзе больш, толькі ў Багданаве, у роднай вёсцы, у маёнтку яшчэ з Мамай, з Татам абаіх усё жыццё, з маленства, пісаў і называў з вялікіх літар, Фердынанд мог прызнацца:
«Хаджу, гляджу, і так мне тут добра. Забываюся на ўсё, хачу быць дзіцем і цешыцца з таго, што Бог дае мне.
Рыхтую пакоі наверсе ў Муры».
Мурам у сям’і Рушчыцаў называлі старую, ад дзядоў, скарбоўню са склепам, якую ў новым часе перабудавалі пад жыллё, надаўіпы ёй выгляд мураванага, на два паверхі, асабняка. Маючы задуму жыць і працаваць у вёсцы на прыродзе, Фердынанд за год да заканчэння Акадэміі мастацтваў пачаў абсталёўваць у Муры наверсе, дзе вокны ва ўсе бакі і шмат святла, сваю творчую майстэрню.
Жаданне вярнуцца з царскай сталіцы ў Багданаў з’явілася не з аднае любові да роднага гнязда. Свой шлях у мастацтве ён вызначыў даволі пэўна: «Чакаю, калі можна будзе маляваць з натуры, але і тады буду трымацца абавязковай адзіноты. Творчасць для мяне з’яўляецца справай надта індывідуальнай, каб ёю цешыцца ў горадзе, у людскім натоўпе».
Тасео et observe! (маўчы і назірай!) яго творчае крэда. Яно, як думаў Рушчыц, патрабавала ад мастака жыць у прыродзе, а прырода, якую любіў і ведаў, была ў Багданаве.
Тут яму заўсёды было добра. Але асабліва моцная туга па вёсцы гнала сюды з надыходам вясны. Япічэ і снег, ужо шэры, залізаны адлігамі, ляжаў у падлесках ды калдобінах, і маразы наведваліся па начах, яшчэ і сонейка свяціла, не грэючы, a сэрца ўжо шчымела, спакою не давала ў сталіцы.
Гэтай вясною Фердынанд прыехаў у Багданаў перад самым Вялікаднем. 3 цягніка сышоў, як заўсёды, у Солах і адтуль сорак з гакам вёрстаў калаціўся ў брычцы па няроўнай, з гузамі лёду, дарозе. Як ехаў, суцяшала думка, што адпачне, прыехаўшы, у сваім утульным, мамаю дагледжаным пакойчыку ў старым з лістоўніцы доме, а ўбачыўшы, як прыбралася да свята вёска, як землякам ужо не сядзелася па хатах, вясну на вуліцы віталі, і ён не затрымаўся ў доме. Якраз выдаўся Вялікі чацвер. 3 бацькам наведаў касцельную захрыстыю, там захапіўся кантрасным святлом на ялінках і на зялёнай драпіроўцы, як весела яно гуляла ад запаленых свечак, рабіў замалёўкі.