• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад крыжам  Віктар Карамазаў

    Пад крыжам

    Віктар Карамазаў

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 144с.
    Мінск 2017
    29.41 МБ
    ды і казалі Рэпін, Куінджы, Шышкін, калегі па майстэрні, калі ўглядаліся ў арыгінальную натуру і тэхніку яго жывапісных работ?
    Дарога з Варшавы вяла далей на захад, і там, за межамі радзімы, па-новаму адкрываўся сам мастак у даволі шчырых разважаннях.
    «Парыж, 07.07.
    Як добра, што вандрую не ў кампаніі. Тут я сам-насам з тым, што бачу. Няма шырмы, якая звычайна хавае ад вачэй столькі патрэбных рэчаў і выклікае прыкрасць».
    Парыж і далей:
    «Была ўжо палова шостай. Выстава Клода Мапэ зачынялася, і я наведваў яе ў апошнія паўгадзіны. Шчаслівая маічымасць. Узіраючыся ў расплаўленыя фарбы дзіўна перададзенага мастаком паветра, я адчуў шмат таго, чаго раней не ведаў. Няхай гэта будзе маім апошнім уражаннем ад мастацтва ў Парыжы».
    Рушчыц высока цэніць усё індывідуальнае, арыгінальнае, новае. I ў мастацтве, і ў іншых праявах жыцця, у характары і паводзінах чалавека. Ён шчаслівы, калі штосьці патрэбнае, выдатнае выяўляе сам, і гэтую магчымасць ахоўвае як найвышэйшую каштоўнасць.
    «Базель...
    Якое шчасце, што я паехаў праз Базель дзеля... Бёкліна мог бы зрабіць і яшчэ даўжэйшае падарожжа. Гэта для мяне».
    I зноў, і тут адчуваецца яго задаволенасць, што вандруе адзін, самастойна, што ні ад каго нс залсжны ў выбары дарог, бо не ўбачыў бы ў гэтым падарожжы Бскліна, яго работ, калі б быў не адзін, а з тымі, каму Бёклін усяго толькі непажаданы ўплыў Захаду на непарочнасць расійскага мастацтва.
    Нечакана падарожніка знаходзіць ліст з Багданава. Рады яму, ён адразу адпісвае дадому:
    «Бачу, што лета ў нас падвяло гаспадароў. Прыгожа паказвала на ўраджай, але холад і дажджы вельмі нашкодзілі. Дай Божа, каб атрымалася ўдала закончыць сенаванне і жніво. Сумна мне, што калі Тата мае столькі клопатаў у гаспадарцы, я тут атрымліваю шмат прыемнасцяў...»
    Там, за мяжой, у Рушчыца абвастраецца жаданне вярнуцца дадому. Аказваецца, што душа яго не падарожніца. Бацькам і самому сабе ён прызнаецца: «Бачым і захапляемся прыгажосцю іншых краін... Аднак любім толькі сваю. Адчуваем, што яна нам, а мы ёй належым...»
    I зноў ён у Багданаве.
    Верасень. Надвор’е цудоўнае для працы ў полі і за мальбертам. Яшчэ ні восеньскіх дажджоў ды халадоў, ні ветру. Самая пара капаць бульбу, і ўсе гаспадары ў полі. Там ад раніцы і бацька з работігікамі, з коньмі. Там сёстры Ганна і Вольга. Туды, на сваё поле, праз малады бярэзнік, прашыты сонечнымі прамянямі, ідуць і Фердынанд з матуляй. У празрыстым паветры насустрач лятуць, зіхацяць на сонейку, на твар садзяцца, ліпнуць казытлівыя павуцінкі, з бяроз пад ногі аблятае рана пажоўклае лісцейка, паветра з палёў даносіць салодкі водар пасохлага бульбоўніку, гаркава пахне ад вогнішчаў на бульбяных палетках. Фердынанд з замілаваннем пазірае на маці, ідучы побач, усміхаецца. Яшчэ зусім нядаўна, учора-пазаўчора, то ў Францыі, то ў Італіі, то ў Швейцарыі, углядаючыся ў шэдэўры прыроды, жывапісу, архітэктуры, думаў, якое шчасце выпала яму іх бачыць і як не хапае гэтакага хараства ў родным краі, а тут, як адчуваў цяпер, красы не меней, яна тут проста іншая, бо з іншымі людзьмі, з народам ініпым у гармоніі, у адзінстве. Са сваёй красою звыкліся, таму і мала заўважаем, цэнім. Мастак патрэбны, каб вочы на сваю красу людзям адкрыць.
    Фердынанду рупіць сказаць гэта маці, а яна, ідучы, зноў пазірае на яго, пытаецца:
    Табе там сумна не было сярод чужых людзей?
    Няўжо адчула тое, што падумаў? Колькі разоў па прыездзе гэта заўважаў у ёй, здзіўляўся кожны раз.
    Мне, мама, сумна не бывае там, дзе чысціня, культура, дабрыня, краса. Як мала гэтага, тады сумую. Тады ратуюся ў думках пра цябе, пра тату, пра наш дом, наш сад. Нібыта на пытанне адказаў, але хацелася сказаць і болыпае. Краса, я думаю, чужой нікому не бывае. Яна, як ёсць, слугуе не аднаму камусьці, не аднаму нават таму, хто яе стварыў, не аднаму на-
    роду, хоць ён і гаспадар яе, як Бог стварыў не аднаму і Богу, яна слугуе ўсім, каму патрэбная. Калі я глядзеў на палотны Клода Манэ, захапляўся яго жывым паветрам, адчуваў тое паветра як сваё, багданаўскае, вось гэтае, у гэтым бярэзніку.
    Але там, кажуць, іншае святло?
    Сонейка Бог даў адно на ўсіх. Святло і там бывае рознае. Там вочы весялейшыя ў людзей. Мы тут бачым зашмат шэрага. Баімся чыстых колераў.
    Баіцца і Куінджы? раптам спытала маці.
    Яе пытанне здзівіла Фердынанда:
    He, мама. Архіп Іванавіч само святло.
    Таму яго баіцца шэрань?
    Фердынанд спыніўся. Спынілася і маці. Ен ёй глядзеў у вочы, яна яму глядзела ў вочы, усё роўна як паміж іх працягваўся нячутны, але цікавы абаім дыялог.
    Ён, мама, грэк, святло ў яго ў крыві.
    3 бярэзніку выйшлі на мала ўкатаную мурожную дарогу паўз гарбатае, прыбранае ўжо поле. Перад тым полем Фердынанд зноў спыніўся, здзіўлены, не мог поле пазнаць.
    He тут, сказала маці. Сёлета наша бульба далей, за гэтай выспай, а тут мы жыта сеялі. Жнеям пашанцавала, была пагода. Скапаем бульбу, тады ўжо і там, і тут пераарэм. Каб толькі да дажджоў управіцца. Зямля на гэтай выспе суглінак, у дождж цяжка араць. Раней тут на валах аралі.
    Маці, задумаўшыся, ішла далей, а Фердынанд стаяў, глядзеў на поле. Сухое ржышча свяцілася пад сонцам, іскрылася, нібыта россып залатога зерня.
    Маці спынілася. Чакала сына.
    Шэрая хмара схавала сонца, і поле адразу пагасла, зрабілася таксама шэрым і яшчэ болып гарбатым.
    Увечары, вярнуўшыся з бульбы, Фердынанд падняўся на другі паверх у сваю новую майстэрню да мальберта, паставіў на яго падрамнік з чыстым палатном, адышоў і сеў насупраць у крэсла. Глядзеў на палатно. Яшчэ там не было ніводнага дотыку пэндзля, не гулялі ні вугаль, ні аловак, але вочы захоплена блішчэлі, як бачылі штосьці новае, выдатнае. Усхапіўся з крэсла, падышоў да мальберта, узяў вугаль і дакрануўся ім
    да палатна. Руку адразу апусціў, пакінуўшы на палатне адну ўсяго кропку вугалем. Зноў адышоў да крэсла, але не сеў, стаяў глядзеў на палатно. Другі раз падышоў больш асцярожна і вугалем правёў адну ўсяго лінію ад левага ніжэйшага кута направа скрозь да краю, то падымаючы вышэй, то апускаючы ніжэй, выпісваючы дугу і ў нейкіх месцах спрамляючы яе. Па той дузе паставіў рыскі адну, другую, трэцюю, рашуча адышоў да крэсла і апусціўся ў яго адразу. Глядзеў на палатно, пакуль на ім была відаць гарбатая, злева направа, лінія.
    У вокнах за лесам садзілася сонца, залаціла яго зялёны грэбень і далёкі збег неба, а ў майстэрні ўжо сцямнела, размытай па краях светлай плямай стаяла на мальберце палатно, і не было відаць той, ад вугаля, крывой, злева направа, лініі. Толькі цяпер Фердынанд адчуў усім целам, як стаміўся. Заплюшчыў вочы.
    Ноччу сасніў поле, сваё ці не сваё, адразу пазнаць не мог, хоць адчуваў быццам сваё. Імжыў ціхі дождж, і яно, узаранае, ляжала аж чорнае, але блішчэла, як ад святла пад месяцам. На краі поля, каля мяжы, пад парасонам стаяла маці, на тым нібыта месцы за дробным бярэзнікам, дзе ўдваіх надоечы стаялі. Чуваць быў злосны мужыцкі голас і ціхі, спачувалыіы, мамін: «Навошта ён гэтак на бедную жывелу?» Фердынанд глядзеў у той бок, куды глядзела маці, адкуль голас чуўся, нікога там не бачыў. I раптам над рысаю, за якой поле знікала і пачыналася неба, заўважыў нейкі рух, штосьці жывое. Дзве галавы рагатыя, адна з адной як звязаныя, з зямлі ўзнімаліся, буйнелі. Пад імі, ужо буйнымі, заўважыў ногі жывёлы ў калматай рудой поўсці, пераступалі, як на адным месцы мясілі гліну, і крыху вышэй, за імі, два тулавы, спіны гарбатыя. Быкі? Марудна набліжаліся яны, і набліжаўся тым самым малым крокам да іх нібы прывязаны, за імі следам, мужык у доўгай кашулі, махаў над галавой і над быкамі бізуном.
    Прачнуўшыся, Фердынанд ляжаў у ложку і думаў, з чаго сон узяўся. Успомніў, як маці казала пра валоў, якімі ў Багданаве аралі поле, калі яна за бацьку выйшла, сюды прыехала. Адтуль і сон з валамі, з мужыком, аратым на гарбатым полі? Яны ад веку разам, паміж сабой як звязаныя адною доляй.
    Дык што гэта? Ці не карціна новая? Пачатая ў сне?
    Увесь дзень прастояў ля мальберта. А што зрабіў? Ад раніцы шмат чаго ў вачах і думках здавалася цікавым, новым. Малюнак карціны, быў упэўнены, адчуў, быццам намаляваў у сне нават у дэталях, усё было, каб выбудаваць вобразы: поле, валы, араты ніякай лішніцы. Сцёр учорашні на палатне вугаль, паклаў усе гарызанталі, всртыкалі, знайшоў адразу дынамічны контур: не выдумляў, з натуры перанёс, каб поле, аснова будучай карціны, было сваім, у душы будзіла радасць. Ад палатна адышоў, даў волю сумненням і нішто не зганіў. Паспрабаваў намаляваць валоў, але адчуў, што месца іх у агулыіай камгіазіцыі павінна вызпачыць святло пачаў шукаць тон і фактуру зямлі і неба. Ды тут ужо тое, што здавалася ледзьве не вырашаным, аказалася далёка не простым. Як быццам знайшоў прапорцыі зямлі і неба, зямлі, хоць і было тут поле роднае, не даў вялікае прасторы, даў небу ўладу, глыбіню, якое і раней не крыўдзіў у сваіх работах, усё зямное ім вымяраючы і вызначаючы, клаў колер плямамі, між іх шукаў танальныя адносіны, і раптам пра валоў, пра мужыка падумаў спахапіўся: карціна не чысты пейзаж, не краявід, на якіх рука набітая тут што галоўнае? Хіба не мужык? А як глядзецца будзе ён, калі валоў паставіць буйным планам, калі валы на гледача карціны пойдуць? Мужык за імі, за сахой ці плугам у дальняй перспектыве? Адтуль што зможа ён сказаць людзям, якія будуць глядзець карціну? Дык дзе валоў паставіць, каб мужыка не заганялі ў кут? Каб і яны глядзеліся, і ён?
    Шукаў ім сваё месца і не знаходзіў. Даймаць пачалі сумненні: а ці патрэбны тут мужык і ці патрэбныя валы? А як без іх? Тады навошта поле?
    Успомніў, што напісаць багданаўскае поле марыў і летась, і пазалетась, але не гэтае. To жыта наліўное захапляла, то лапушыстыя бульбяныя шнуры, то грэчка ў час квітнення, палі ў аздобе васількоў па межах, у іх прасторы дубы ды ліпы векавыя глядзеліся з не меншай веліччу, як хвоі ў Шышкіна па жыце, і лён з цыкорыем таксама казка. Але ўсё тое бачыў у колеры, як краявіды. Там лірыка, тут эпас. Звычайна заў-
    важаў красу ў прыродзе, а тут усё пад гарбом мазольным: валы, мужык і нават зямля, поле. Здзіўляўся сам, як гэтак атрымалася, што ён, заўсёды ўражаны красой прыроды, у каларыце знаходзячы натхненне для работы, не пазбягаючы і казачных матываў, адчуў і ўбачыў у прыродзе натуру як не сваю, не ў сваіх настроях, праўду сярмяжную, нават тыповую ў сваёй сярмязе не толькі для вала ці мужыка, але і краю роднага.