Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Але ж раней ты гэтага мне не казаў?
He адчуваў, як цяпер, востра. He задумваўся. Гэтыя думкі і адчуванні ўва мне пасеяла і абвастрыла чужая прырода, Італія і Францыя. Я глыбей пачаў разумець жывапісную тэхніку імпрэсіяністаў. Яны пішуць на палатне ўсё рухаецца, грае, дыхае. Стабільную натуру напаўняюць уласнымі эмоцыямі, сваім тэмпераментам і гэта не псуе рэальнае натуры, гэта яе ажыўляе, робіць цікавай. Іх метад дае мастаку магчымасць як мацней выявіць сваю індывідуальнасць. Імпрэсіяністаў шмат, але як Клода Манэ не зблытаеш з Эдуардам Манэ, гэтак і кожнага з іх не зблытаеш ні з адным іншым імпрэсіяністам.
Вось бачыш... А ты перажываў, што там, на поўдні, мала працаваў, не напісаў нейкай карціны? А можа тое, што ўбачыў,
перажыў і перадумаў, што мне тут кажаш, шмат даражэй і не адной, хоць і выдатнай, карціны вартае?
Фердынанд уважліва глядзеў у твар маці. I раптам яго вочы змылі з сябе нечаканай слязою задумлівасць, заблішчэлі, нібы на сонейку.
Ты, мама, усё ведаеш. Чаму мне Бог не даў гэтакі талент?
Ён асцярожна ўзяў у рукі яе голаў і прыгарнуў пяшчотна да сваіх грудзей.
8
Зіма сапраўдная, са снегам ды марозам, прыйшла толькі ў апошнія дні года. За першым снегам лёг другі і трэці, мароз узяў іх пад сваю ахову.
Са зменаю надвор’я шмат што змянілася і ў жыцці ў Фердынанда. Закончыўшы «Восеньскі ручай», з якім папакутаваў, зноў ды зноў перарабляючы, напісаў і паказаў маці «Лістапад» з арыгінальным зеленаватым небам, на якім з-за хмараў выглядае малады месяц. Ад пераменлівага надвор’я і гэтую карціну не адзін раз перамалёўваў, колькі дзён ды начэй палюючы на тое ў небе свяціла, якое хацелася ўбачыць і злавіць. Пачынаў працаваць як над версіяй будучай «Балады», але мяняў і кампазіцыю, і назву «Лістападаўскі вечар», «Алея», «Карэта», і калі закончыў, дык сам не мог сказаць, што за жанр атрымаўся. Супакоіўся, падумаўшы: навошта тут яшчэ і нейкі жанр? У маці заўвагі былі, але не катэгарычныя, рабіла асцярожна, нібы сама ў іх сумнявалася. Як звычайна, у сваім, ад мяккага характару, ад дабрыні, стылі. А ён, яе далікатнасць ведаючы, яе пяшчотай выхаваны, у кожным намёку бачыў большае, як той намёк, дзе сумнявалася яна там іншы мазок шукаў, пасля казаў, удзячны, як заўсёды: «Тут, у Багданаве, ты, мама, мой Куінджы». I былі радыя абое.
Багатая на снег зіма зноў прывяла да млына. Глядзеў на яго і дзівіўся: які ён не падобны на той, што быў ужо ў Савы Мамантава. I там таксама зімовы, але непадобныя зімы рабілі розным адзін і той жа млын. Там было свята лёду і вады, тут снегу. Паклаў малюнак, вярнуўся ў майстэрню, выбраў
падрамнік, большы за той, што пад тым млынам, з паперы малюнак перанёс на палатно, выклаў фарбы на палітру і задумаўся: як пісаць? He любіў паўтараць аднойчы ўжо адпрацаваны матыў, пісаць натуру новую, па свежых уражаннях было цікавей. Але снег нечаканы падахвочваў. Пачаў рабіць і адразу забыў, як пісаў раней. Натура хай і старая стары млын, але глядзелася як новая ў новым снезе і новыя стварала адчуваіші ў мастака.
Праз тыдзень «Млын узімку на заходзе сонца» быў напісаны, і Фердынанду адразу, як гэта здараецца, калі сэрцам прыкіпіш да новай рэчы, яшчэ ад працы не астыўшы, хацелася пачуць чыёсьці слова пра яе. Паказаць маці, бацьку, сёстрам? А дзе яны? Тут падвярнуўся наглядчык дома Юліян ухапіўся за яго:
Ты млын наш пазнаеш?
Той вочы вылупіў:
Ну як не пазнаць? О-го!
А падабаецца табе ён тут, на палатне?
Вада пад барабанам як жывая. I пена падабаецца.
Ну, малайчына, Юліян. Ты можаш быць мне за настаўніка.
Той жарту не зразумеў:
А што? Mary. He цяжка.
Увечары Фердынанд паказаў новы млын маці і бацьку. Як у змове з Юліянам, хвалілі і яны ваду і пену. Калі сказаў, што гэта самае хваліў і Юліян, што той нават настаўнікам яму згадзіўся быць, усім у доме было весела.
Сямейная размова пра новую карціну абудзіла ўспамін падзей далёкіх у Багданаве, калі млын яшчэ будаваўся і ў лесе за млынам, за ручаём ды і ў млыне багданаўцы хаваліся ад царскіх салдатаў. Гэта быў час польска-беларускага паўстання, шэсцьдзясят трэці год. Тады бацькаву сястру Лёню арыштавалі і выслалі ў Сібір толькі за тое, што знайшлі ў яе малюнкі польскіх арлоў. Катавалі фурмана Рушчыцаў, дапытваліся пра гаспадароў. Багданаўскага старасту са звязанымі нагамі вазілі па вёсках, палохалі яго пакутамі людзей, якія ні ў якую палітыку не совалі і носа, нічога іншага, акром свае
зямлі ды працы, не ведалі і не жадалі ведаць. Хто на каго быў злосны, той рабіў даносы, па тых даносах, часцей ілжывых, і забіралі, высылалі.
Міналі апошнія дні года, усе ў маёнтку жылі пераднавагоднімі клопатамі. Сёстры Ганна і Вольга, іх дзеці і садоўнік ставілі і ўпрыгожвалі ялінку. 3 Вільні на свята прыехаў сябра Фердынанда з маленства і па гімназіі ў Менску Язэп Вяжынскі, літаратар і педагог. Рыхтуючы ўсім падарункі, у доме не забылі і пра яго. Сюрпрыз быў незвычайны: па-мастацку зробленая панарама месца з тагачасным домам Рушчыцаў у Менску, дзе сябры раслі, вучыліся. Панарама складалася з малюнкаў, якія мяняліся. Над імі радкі з паэмы любімага тут усімі Адама Міцкевіча:
Дзяцінства край! Ён прад вачыма ўстане Святы і чысты, як першае каханне...
У клопатах пра свята Фердынанд думае пра падарожжа ў Крэва. Яго жаданне цяпер горача падтрымлівае Язэп, і ў самы пярэдадзень Новага года сябры выпраўляюцца да легендарных муроў.
Дзень выдаўся змрачнаваты, імгліста-шэры, але паступова хмары ў небе радзелі, час ад часу рассоўваліся, паміж іх зноў ды зноў выблісквала сонца, асвятляючы абапал дарогі дзе роўнядзь палеткаў, дзе засеяныя заснежаным лесам пагоркі ды лагчыны, і дарога не здавалася сумнай. Радавала вока і сэрца каляровая палітра ўжо даволі багатага снегу то зеленаватага, то шэра-фіялетавага, то ружовага, залацістага, нябесна-блакітнага. Пагоркі рабіліся ўсё вышэйшыя, і раптам разбегліся ад дарогі, адкрыўшы вачам падарожнікаў наперадзе замкавыя руіны і тры царквы. Крэва! Які кантраст старавечных муроў і маладога снегу! Спакой і веліч!
Пад паху схапіўшы фотаапарат, Фердынанд спяшаецца да замчышча. Фатаграфуе звонку, шыбуе бліжэй да руін, спыняецца, зноў шчоўкае затворам апарата, бяжыць далей. Між камянёў, парэшткаў магутных сцен, праходзіць на дзядзінец і ўжо адтуль фатаграфуе кутнюю вежу былога замка. Дзень
дагарае, сонца нізкае, але, прарваўпіыся нраз хмары, палае, нібы гарачы вугаль на ветры, запальвае чырвонае вогнішча на вежы, на яе белым, цяпер ружовым, снезе і шэрых, з трывожнаю ружоваю палівай, камянях. Нізкае сонца хвалюе таксама: дзень дагарае? Зрабіўшы яшчз колькі здымкаў на дзядзінцы, Фердынанд абыходзіць руіны з усіх бакоў, вяртаецца на дзядзінец і фотаапарат мяняе на палітру з пэндзлямі. Сюды, зрабіўшы свой абыход мураваных парэшткаў, прыходзіць і сябра. Пакуль Фердынанд малюе краявід з руінамі былога замка ў святле снегу і апошніх промняў сонца, Юзік стаіць побач з ім і з кнігі Томаша Янкоўскага «Ашмянскі павет» чытае ўголас гісторыю Крэўскага замка, пра падзеі, якія ў ім адбываліся. Фердынанд звычайна мог засяродзіцца і працаваць толькі адзін, не любіў, калі ў час працы з палітрай быў блізка да яго хтосьці яшчэ, але тут, сярод магутных камянёў, у якіх жылі веліч і трагедыя былога замка, самой Літвы, урачысты, быццам у артыста, голас сябра гучаў як на адным дыханні з зацятаю маўклівасцю муроў, з дыханнем мастака. Быццам не ўслухоўваўся ў тое, што чытаў сябра, у словы, якія вымаўляў, увесь, душой і думкамі засяроджаны на камянях, на снезе, на святле, якія перад сабою бачыў, на постацях князёў, іх тварах, на колерах у святле стагоддзяў, якія ўяўляў у глыбах муроў, але і тое адчуваў, як голас сябра даваў жыццё ўсяму, нават і камяням, што перад сабою бачыў, уліваў у іх жывую кроў і сілу. Пісаў каменне, разваліны даўным-даўно пабуранага замка, а бачыў яго гаспадароў, найперш Альгерда, якому Гедымін, вялікі князь Літвы, аддаў гэтыя землі з замкам, ад Крэва усю ўсходнюю Літву. Як Гедымін памёр, Альгерд, яго любімы сын, стаў на чале Вялікага Княства Літоўскага, але было ў бацькі сем сыноў, усе князі, мелі свае ўдзелы, з іх кожны марыў стаць вялікім князем у Вялікім княстве, усе ў замку бывалі колькі перакіпела тут спадзяванняў, крыўды, зайздрасці, жаданняў абылгаць, увесці ў зман, адпомсціць: чаго толькі не бачылі, не чулі сцены каменне гэтае! Альгерд і Кейстут браты: які двубой за бацькаву карону! Адзін Вялікі і другі Вялікі, адзін прызнаны праваслаўным усходам, другі паганскаю Жамойцю, захадам. Адзін у Вільні, другі ў Троках, але і тут
абодва, у Крэве, двубой яшчэ не да крыві, то бой то мір, а далей? Кейстут і Ягайла, Альгерда сын князь малады, але вялікі па спадчыне ад бацькі: тут ужо двубой крывавы. Кейстут забіў Вайдылу, спадручнага Ягайлы, Ягайла Кейстута: кроў за кроў? Далёкі час век чатырнаццаты кроў тую, княскуіо і не княскую, хаваў за сценамі каменнымі ад усіх вачэй, ды камяні не людзі, жывуць і сотні год, і тысячы, усё бачылі і чулі, кроў бачылі, іх памяць за людскую мацнейшая, сляпымі і нямымі здаюцца адно людскому розуму ды воку, але маўчаць аб тым, пгго бачылі, доўга не могуць.
Фердынанд адхіснуўся з палітрай у руцэ ад палатна, вачэй не адарваўшы ад кутняй вежы з шэрага, месцамі чорнага, нібы смалой аблітага, камення. Пісаў яе на палатне, трымаючыся колераў натуры, камянёў. Аж разгубіўся, заўважыўшы на чорным, нібы вугаль, халодным камені чырвоны трапяткі, усё роўна як ад вогнішча, адбітак. Нібы апёкся, але працягваў углядацца ў камень з чырвоным бокам. Здзівіла чырвань. Яна глядзелася як праз паперу сінюю, танклявую, празрыстую. На чорным камені? Сіні, праз чырвань, тон даваў адчуванне бясконцай глыбіні начнога неба, і чырвань усё роўна як адтуль сачылася. Былі ў той глыбіні не толькі святло ды колеры, мігценні іх адценняў, было яшчэ і тое, чаго тут, блізка, не бачыў: далёкі таемны сэнс.
У загадкавым святле Фердынанду адчувалася штосьці галоўнае для Крэва-замка, Крэва-часу, Крэва-дзяржавы.
Рыхтуіочыся да гэтай працы, ён уяўляў яе ў кантрастах і гармоніі чырвонага і белага, цяпла і холаду, міру і змагання, жыцця і смерці, меў спадзяванні на смелы і арыгінальны каларыт, на свой у гэтым талент. Але тут, на дзядзінцы з палітраю ў руцэ, адчуў, што талент каларыста ўсіх гарантый не дае, што тэхнікі натурнага пісьма тут яму мала. А што трэба яшчэ? Магчыма, гэта адчуваў сябра, калі сюды, у Крэва, браў кнігу, каб з яе чытаць уголас гісторыю і замка, і роду Гедыміпа ў асобах Альгерда, Кейстута, Ягайлы, Вітаўта. Яго задуму ён там, у Багданаве, не вельмі зразумеў, а тут заўважыў, што кніга зусім не шкодзіла, нават стварала спрыяльнае для працы адчуванне далёкага, рэальнага ці не зусім рэальнага, але іншага