Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Яна ўжо стаяла каля ганка.
Вы да мяне? Гэта маё акно.
Я ведаю, прамовіла яна ў ражок пушыстага, з жоўтай лісы, каўняра, хаваючы за ім і слоўка, нясмела вымаўленае, і хваляванне. Але настрой з усмешкай разам блукаў, не хаваючыся, па ўсім твары, крынічыў у вачах. Я ішла міма і ў акне заўважыла мальберт. Мне захацелася на ім убачыць вашу новую работу. Вы мне прабачце гэтакае нахабства.
На жаль, убачылі усяго толькі мастака, які п’е каву?
He на жаль. Добры мастак усё робіць прыгожа. Мастак п’е каву таксама карціна.
А што бачылі акрамя гэтай карціны?
Два дні таму вашы эцюды на выставе. Спадабаліся.
I як вы маглі падумаць, што я іх аўтар?
Яе рука нервова сарвалася ўніз з каўняра. Фердынанд усім нутром успыхнуў, нібыта полымя на ветры, ад цеплыні, якою абдала яе прывабная, цяпер ужо на ўвесь твар, усмешка.
А вы не памятаеце, з кім танцавалі мазурку ў Таўрьгчаскім палацы на польскім балі?
3 паненкаю Гэленай Макоўскай.
I ўжо не пазнаяце? За адзін год забылі.
Я вас пазнаў, Гэлена. He адразу, бо снег замружыў, вас ад мяне хаваў. Ваш мілы твар як не пазнаць? Але адразу не мог паверыць.
Праз колькі хвілін яны ўжо сядзелі за круглым малым столікам, на якім ляжала палітра, стаялі ваза з пэндзлямі і вазачка з багданаўскім, з брусніц і яблыкаў, варэннем. Пілі з варэннем каву, паглядалі на эцюд на мальберце і гаварылі пра ўсё, што ўсплывала ў молада-свавольных думках. Даўжэй, як на эцюд, глядзелі адно другому ў вочы.
Ваша мама варыць цудоўнае варэнне.
Адкуль вы ведаеце, што яго варыла мая мама?
Яно празрыстае, як раса, і вельмі смачнае. Гэтакае можа зварыць толькі мама.
Дзякуй за гэтыя словы. У мяне цудоўная мама.
I вы яе любіце. Я не пытаюся. Я гэта бачу.
Вельмі люблю.
Яе вочы затрымаліся ў цёплым позірку на яго твары, і яму падалося, пгго яна ўглядаецца не толькі ў ягоны твар, але глыбей, у душу, робіць гэта з удзячнасцю, быццам размова не пра яго, ёй незнаёмуіо, маці, а пра яе родную. Хацелася сказаць штосьці яшчэ, ёй прыемнае, шчырае, і ён прызнаўся:
Я часта ўспамінаю той баль, тую мазурку. I вашу сукенку, гармонію вашых любімых колераў.
Нават? весела здзівілася яна. Якіх маіх любімых?
Карычневых цёмных, карычневых светлых, ружовых, залацістых. Цёплых. У гэтым тоне і вашы шыкоўныя валасы. Калі гляджу на вас, калі вас успамінаю, мне бачыцца адзін з самых абаяльных партрэтаў Ван Дэйка.
Эрцгерцагіні Ізабэлы? Ну што ж... учора зноў быў польскі баль. На жаль, не для нас.
Фердынанд насцярожыўся: магчыма, ведала, што ён быў там? Што адказаць на гэта? Што быў? Навошта? А прамаўчаць няшчырым быць у адказ на яе шчырасць? О не, не мог.
Я быў, Гэлена, там.
Яна вялікімі вачыма ўставілася на яго здзівілася? Чаму? He зразумеў адразу. Таму, што ён там быў? Ці што сказаў пра гэта лёгка, не падумаўшы, як непрыемна ёй гэта пачуць? Ну так, ад непрыемнасці і падкалола:
Скакалі з іншымі паненкамі?
Зноў выбару, што адказаць, не бачыў:
Паненкам тым мастак быў нецікавы. Цяпер іх прывабліваюць афіцэрскія шэўроны.
Яна паставіла кубак на стол, каб кава з яго не выплюхнулася ад нястрымнага, нібы ў блазна, смеху, але размову пра паненак падтрымала:
Яны не вінаватыя, што першая каханка ў мастака мастацтва. Кожная паненка марыць адзінай быць у пана.
Яна, хітруння, нагадала яму размову пасля леташняга балю, калі ён вёз яе дадому ў экіпажы, як ён казаў тады празмерна, мабыць, шчыра, што сваё сэрца сапраўдны мастак аддае мастацтву, што жанчына ў яго можа быць толькі другой каханай, што развесціся мастак можа з кабетаю, але ніколі з мастацтвам. Тады ў іх, як ехалі, седзячы побач у чароўным поцемку экіпажа пры кволым святле ад газавага ліхтара, пачалося штосьці накшталт гульні: паміж знаёмых мастакоў шукалі, у каго былі сямейныя разводы, знаходзілі, нават нямала, сярод маладзейшых, але не знайшлі ніводнага, каб разышоўся з мастацтвам. Цяпер, падтрымаўшы паненак, што выбіраюць афіцэраў, а не мастакоў, яна ўзяла лыжачку варэння, апусціла ў кубак, пабоўтала ў ім лыжачкаю, глыточак адпіла з кубка і, нахіліўшыся над ім, углядаючыся ў яго, задумалася. Ён у гэтую хвіліну твар яе не бачыў, бачыў адно прыгожы чысты лоб ды валасы густыя, цёплыя, колеру кавы з малаком, прычоску зграбную, ля вуха завітушкі падумаў: што зараз, як маўчыць, у гэтай галоўцы, мадэлі хоць і для Ван Дэйка, якая таямпіца? Каму даступная? Усё ж мастаку ці афіцэру?
А ёй як надакучыла таемнасць прыўзняла галаву, яму ў вочы паглядзела:
Я сапраўды хачу ўбачыць вашы новыя работы.
Вы бачылі іх на выставе ў Дзягілева.
Там хіба ўсё, што прывезлі?
Іншыя ўжо ў Акадэміі. Наша выстава будзе не горшая. А гэты, на мальберце, эцюд?
Над ім яшчэ працую, Прывёз, каб не глуміць тут вольны час. Заўважыўшы, як углядаецца яна ў эцюд, як намагаецца знайсці ў ім штосьці, падказку даў: Тут Крэва. Сэрца старажытнай Літвы. Мая радзіма. Быў замак вялікага князя. Цяпер, бачыце, руіны.
Літва вялікага Адама?
Ён скалануўся. Ад нечаканасці або ад радасці?
Так. Літва вялікага Міцкевіча.
У камянях шукаеце красу або загадку?
Памяць. Былую веліч. I трагедыю. Тыя настроі.
Яна паставіла кубак на стол, вачэй не зводзіла з эцюда. Задумаўся і ён: як гэтак адбылося, што пасля таго балю яны за год ні разу гэтак блізка не сышліся? Яна вучылася таксама ў Акадэміі, на скулыггуры, яе мастацкія майстэрні былі іншыя, ляпіла бажкоў антычных, але ж зрэдчас і бачыліся, віталіся на акадэмічных лесвіцах, на калідорах, у спешцы паміж званкамі на заняткі і з заняткаў, на перабежках ад аўдыторыі да аўдыторыі, з майстэрні ў майстэрню. Цяпер нібыта першы раз бачыў яе далонь з доўгімі танклявымі пальцамі і хваляваўся, як і тады ў экіпажы. Паклаў на яе сваю далонь. Яна ласкава, нібы тое чакаючы, усміхнулася. Ён з-за стала падняўся, не выпускаючы са свае рукі яе руку. Устала з-за стала яна таксама. Сказала:
Калі не ведаеш гісторыю краіны, то цяжка зразумець каменне, якое застаецца ад яе. Як яго тады адчуць і выявіць? He ведаю. Я не мастачка.
Вы скулытгар, сказаў ён. Вашы рукі трымаюць камень, аддаюць яму сваё цяпло і тым робяць яго жывым. А ў маіх руках фарба. Я пішу лес, поле, дрэвы, кветкі, іх адчуваю жывымі, як яны дыхаюць, усё вакол сябе мяняюць і мяняюцца самі. Камень маіх рук не чуе. Як мне ў ім адчуць жывую кроў стагоддзяў?
Яна падвяла яго да акна. Снег сыпаў ужо не гэтак густа, як раней. Яны стаялі побач, глядзелі на снег, на горад.
Вайсковыя казармы за каналам бачыце? спытала яна. Іх будавалі яшчэ пры Пятры Першым. Манеж паміж казармаў, каменная сцяна без вокнаў. Над ёю вартавая вежа. Усё з аднаго каменю, з карэльскага ружовага кварцыту. Я міма іх хаджу ў Акадэмію і з Акадэміі дадому, часта гляджу на той, у сценах, камень і дзіўлюся, як ён мяняе свае адценні. To шэрыя, як дажджавыя хмары, святлейшыя або цямнейшыя, то блакітныя, зіхаткія, быццам па іх бяжыць чысты ручай, то ажно слепяць сонечным святлом з адценнямі сіены, кінавары, вохры. Бывае, што бяжыш, спяшаешся, а вокам на той камень кінеш і запынішся, стаіш, глядзіш і думаеш: ці не жыве ў вежы мастак, які, як горад спіць, аблётвае з палітраю на крылах Серафіма сцены, перамалёўвае. A то як хто змывае ўсе колеры, можа, і той мастак, тады сцены аднолькава ружовыя, як натуралыіы кварцыт карэльскі. Цёплы, ахвота рукі на ім пагрэць. Распальвае жаданне з’ездзіць у Карэлію, пагрэцца на тым каменні.
Гэлена адышла ад акна, а Фердынанд стаяў, глядзеў на тыя сцены, як першы раз іх бачыў.
Калі там гэтакая казка, чаму б не з’ездзіць? Адсюль, здаецца, блізка?
Край дзікі. Поўнач. Каб ехаць не адной?
Так, так. Туды вам трэба ехаць з надзейным мастаком.
Яна паспяшалася спыніць яго празрыстую параду:
Глядзіце і чакайце. Снег за акном цішэе. Як спыніцца, іншым святлом заззяе камень, тады тое ўбачыце, што ў камені шукаеце.
Ужо ён бачыў, што снег сыпле радзейшы, што срэбра гасне, яснеюць за каналам манеж, вежа, казармы, волкі туман па сценах сплывае ўніз. He вытрымаў:
Я штосьці заўважаю.
Выразнейшымі бачыліся камяні ў сценах. Яны хоць хмурыліся, але яснелі, мяняліся ў колерах, настроях.
Вы чуеце мяне, Гэлена?
Яна не адгукалася.
Ён азірнуўся і, не заўважыўшы ў майстэрні, выйшаў у прыхожую. Яе не было і там. Вярнуўся да мальберта. На палітры
заўважыў паперу, якой не бачыў раней. Хацеў узяць трымалі, прыклееную, фарбы. 3 палітрай да вачэй паднёс і прачытаў на той паперцы: «Глядзіце ў акно. Спяшаюся ў Акадэмію. Прабачце».
Падышоў да акна. Яна перабягала вуліцу і азіралася. Заўважыўшы яго ў акне, памахала яму чырвонай рукавічкай.
10
Акадэмічная выстава адкрылася ў адзін з першых дзён сакавіка. Акрамя «Зямлі» Рушчыц выставіў новы «Млын», зімоваю натурай і настроямі не падобны на той, што ў Савы Мамантава, і эцюд. Гэта была яго першая выстава, калі за свае работы не хваляваўся, хоць і ведаў, што кожная з іх не ўсім па густу, па думках, па настроях. Цяпер, як ніколі раней, адчуваў, што ён ужо не вучань, што мае свой погляд на мастацтва, на жыццё ў ім, на кожнуіо сваю работу, што адчуванне карціны, свая думка аб ёй найпершая, да праўды, ісціны бліжэйшая за чужую, бо глыбей, у большых пакутах, у большай шчырасці выкалыханая душою мастака. Да чужой думкі трэба прыслухоўвацца, але найбольш аддана верыць трэба сабе, сваёй душы. Куінджы падабалася «Зямля», а Дзягілеву «Млын», a міма прайшлі маладзейшыя мастакі, калегі, нават не запышліся. Падышлі знаёмыя палякі, хвалілі работы за тэхніку, каларыт, паэзію, але канкрэтнага нічога не сказалі усё ўвогуле. Каму з іх верыць? Яшчэ ў мінулым годзе ад гэтакай рэакцыі мог разгубіцца, але цяпер быў задаволены, што шмат не гаварылі, не вельмі захапляліся, гледзячы ў вочы аўтару, не казалі яму, што ён вялікі майстар, геній, пераплюнуў Куінджы або Левітана, аб чым з ціхай прыкрасцю ўжо неаднойчы чуў. Хлусня псавала жывапіс. I тая, на карцінах, і тая, што вакол іх кіпела. Цяпер тут, на выставе, яму найперш хацелася ўбачыць, як пішуць іншыя мастакі, сябры, што яны, у сталіцы жывучы, знаходзяць для сваіх пейзажаў, хто як мяняецца або ламаецца, хто што шукае ў мастацтве. А ўжо свае працы паказваў хутчэй як візітоўку, што давала дазвол на ўваход сюды, на гэтую мастацкую дэманстрацыю, не толькі да экспазіцый,
але і да натоўпу аматараў і знаўцаў жывапісу, да мастакоўскага бамонду, іх поглядаў, настрояў.