Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Але паміж Варшаваю і Пецярбургам быў Багданаў. Ен лячыў і ад залішняй роспачы, і ад залішніх захапленняў. Цяпер, пасля польскіх вандровак, таксама. Лячыў працай у прыродзе.
«Багданаў, 17.09.
Што можа быць прыгажэйшым за восеньскую нядзельную раніцу на вёсцы? Неба чыстае, блакітпае, дрэвы жоўтыя, залацістыя, стаяць ціха, лісты не шавеляцца, нават не ападаюць на зямлю. Цішыня і спакой. Адчуваецца, што людзі адпачываюць, і менавіта тое, што іншыя не працуюць, кліча мяне да працы».
«Некалькі дзён запар перарабляў ваду ў “Вілейцы”».
«Пачаў “Старое гняздо”».
«Скончыў “Грэблю”».
«Ад раніцы эцюд, па абедзе другі».
Кожны дзень працуючы ў прыродзе, Фердынанд засяроджваўся ў межах то аднаго, то другога, то трэцяга пейзажнага матыву і з гэтых межаў падоўгу сябе не выпускаў, шукаючы і выяўляючы на палатне нават і самыя няўлоўныя на першы погляд крыніцы іх нрывабнасці, красы. Але вольная, можна сказаць свавольная, думка зноў ды зноў выбівалася з тых жорсткіх межаў у свет шырэйшы, як свет аднаго матыву, большы, як свет гармоніі ці каларыту, праўды лірычнай, паэтычнай. Што там, па-за канкрэтным матывам?
Працуючы з палітрай або даючы сабе адпачынак ад працы, адчуваў праўду мастацкую ў еднасці з праўдай гістарычнай. Гледачу гэта лягчэй бачыць у «Зямлі» або ў «Крэве», цяжка у чыстых эцюдных пейзажах. Але ствараючы нават і невялікі памерам пейзаж, Фердынанд адчуваў яго як лапінку роднай зямлі, якая заўсёды мела ў ім свайго, па спадчыне, гаспадара. Гэтае адчуванне мацнела асабліва ў апошні час, у вандроўках па Польшчы і дома. У Варшаве ды Кракаве яго настроі віталіся ўсімі, а тут, дома, здаралася, што і выпрабоўваліся. Выпрабаванні ішлі ад мілых спрэчак з Артурам Бласам, сваяком праз маці, немцам, выдатным музыкам з Нямеччыны, які жыў у маёнтку, вучыў Вольгу, сястру Фердынанда, прафесійна спяваць, ставіў, як кажуць спевакі, яе моцны ад прыроды голас. Па вечарах наладжваліся музычныя турніры, Вольга і Артур спявалі дуэтам, а пасля пачыналіся размовы пра музыку, якія пераходзілі ў тэмпераментныя спрэчкі не толькі пра музыку ды музыкаў, але і шырэй пра нацыянальныя культуры. Глеба для гэтакіх спрэчак была. Маці датчанка, ведала мастацтвы скандынаваў, бацька патрыёт Літвы ды Польшчы, Блас заўзяты ў сваім нацыянальным патрыятызме немец. Звычайна спрэчкі пачынаў Блас пасля спеваў, з музыкі: хто любіць Шапэна, Чайкоўскага, Рубінштэйна, Падэрэўскага, Моцарта? Спакойныя ад пачатку выказванні хутка перапыняліся яго катэгарычнымі заявамі: «Шапэн пусты, значны для адных палякаў», «Чайкоўскі толькі для Расіі...» I гэтак адмятаў усіх славян. Высока не ставіў іх літаратуру і жывапіс.
Усё гэта выпрабоўвала нацыянальныя пачуцці Фердынанда. Але ён не выглядаў дылетантам у разважаннях, спрэчках, меў свае ідэалы, крытэрыі, пазіцыі. У літаратуры любіў Міцкевіча, Дастаеўскага, Славацкага, у музыцы яго глыбока хвалявалі Шапэн, Чайкоўскі, Шуберт, Вагнер, у жывапісе высока ставіў Куінджы і Левітана, Матэйку і французскіх імпрэсіяністаў. Заўзяты нацыяналізм Бласа, як і любы іншы, калі адмаўляліся ці зневажаліся высокія ўзоры культуры, не лічачыся з гістарычнымі ды мастацкімі асаблівасцямі і традыцыямі народаў, у вачах Фердынанда былі вынікам звужанага, аднабаковага выхавання. Ён у сваёй сям’і, дзе паважаліся ўсе культуры і
мовы, быў выхаваны іначай. Яго абуралі нацыяналістычныя крайнасці, але яны і насцярожвалі, прымушалі глыбей задумацца над сваім далейшым у мастацтве шляхам паміж дзвюх вялікіх культур польскай і расійскай.
Складанасць свайго выбару Фердынанд адчуваў у гэты час і востра, і адказна. Ціхі Багданаў супакойваў, у сваёй мудрай цішыні даваў раўнавагу, але падказваў і тое, што тут не толькі ціхі кут для творчай працы, але і раздарожжа паміж захадам і ўсходам, дзе трэба рабіць непамылковы выбар.
Фердынанд працуе і думае. Кожны новы эцюд прымушае засяродзіцца на тым, куды ён, мастак, павязе яго, на захад або на ўсход? У Пецярбург да Куінджы, Пурвіта, Рылова, Рэрыха... або на захад да каго там?..
Няма часу цешыцца прыемнымі польскімі ўспамінамі. Ужо і снежань на сыходзе, яшчэ адзін год пражыты, год новы пазірае з-пад ялінкі ў вочы кожнаму. Яшчэ адна вясновая выстава збіраецца ў Акадэміі. Туды як не паедзеш, работы новыя не павязеш, калі там чакаюць Куінджы, Пурвіт... Ды і Гэлена?..
З’яўляецца ў сшытку запіс:
«Мама заўважыла на маім пісьмовым стале фотаздымак Гэлены. Тое, што пахваліла рамку, якую я падабраў для здымка, мяне вельмі ўсцешыла».
14
I вось зноў Пецярбург.
Першы на парозе Зеўс. Убачыўшы яго, Фердынанд адразу заўважае: Зеўс ужо не бог з Алімпа.
На мальберце стаялі «Старыя яблыні» паглядзеў, прамаўчаў. He спадабаліся? Папрасіў паказаць астатнія работы. Усё перагледзеў без захаплення. Тых эмоцый, якія ўзрушылі год таму, калі «Зямлю» ўбачыў, не было. Падзякаваў толькі за тое, што працаваў у вёсцы, і пайшоў. 3 выгляду як пацішэў, асунуўся. Фердынанд адчуў: іншыя не робяць і гэтага, што робіць ён у Багданаве, лягчэй за апошні год не зрабілася ні настаўніку, ні яго вучням.
Пазней, ужо прыцемкам, завіталі Дзягілеў і Бенуа. Глядзелі і яны работы. Асвятленне было кепскае прыйшлі абодва і назаўтра, яшчэ раз перагледзелі ўсё, выбралі, што спадабалася, для свае выставы.
Неспакойна зрабілася пасля тых сустрэч. He сумна, не самотна неспакойна. Сум ды самота расталі ў душы, на сэрцы за дні і тыдні, пражытыя сярод спагадлівых і ўдзячных людзей у апошніх, на захадзе, вандроўках, а неспакой застаўся і абвастрыўся. He за сябе. Трэба было знайсці кагосьці з сяброў толькі яны маглі распавесці, што тут у мастацтве робіцца. Падаўся ў Акадэмію нікога з блізкіх не знайшоў. Але ўвечары, калі сядзеў адзін з томам Дастаеўскага, чытаў пра пецярбургскія трушчобы, нечакана з’явіўся, нібы пакліканы, Пурвіт:
Мне пра цябе сказаў Дзягілеў.
Ен быў тут, з Бенуа. Выбіралі на сваю выставу работы. Ты, Вільгельм, свае ім прапануеш?
Hi я, ні ты цяпер не можам абыходзіць «Свет мастацтва». Нас з табою там увялі ў элітны круг. Ты не забыў? Там Левітан, Сяроў, Несцераў, Апалінары Васняцоў. Для нас, маладых, гэта вялікі гонар быць побач з імі.
Але Зеўс? Ен супраць не будзе?
Ён патрабуе цяпер ад нас адно: каб мы і там трымалі ўзровень сваёй школы.
Тое, пра што ішла размова, абодвух непакоіла, ды Фердынанда ад самага пачатку сустрэчы і размовы мацней, як удзел у выставах, даймала ахвота спытаць пра Гэлену. Усе гэтыя дні ён шукаў сустрэчы з ёю і ўжо ў Акадэміі пачуў, што яе няма ў Пецярбурзе. Большае мог ведаць Пурвіт.
Вільгельм заўважыў хваляванні сябра:
Ты пра Макоўскую яшчэ не чуў?
А што? усхапіўся Фердынанд.
Пурвіт задумаўся. Казаць ці не казаць? Сказаў:
Яна ўжо не Макоўская.
Гэлена? як не паверыў Фердынанд.
Гэлена Лютш. Ужо не паненка. Спадарыня Лютш.
Іх позіркі, адзін на аднаго, зрабіліся халодныя, быццам кожны быў у чымсьці вінаваты перад бліжэйшым сябрам.
Лютш? здзівіўся Фердынанд, не ўклаўшы ў гэтае слова ніякага пачуцця. He чуў. He ведаю. Чужое?
Ен немец.
Нямецкі афіцэр?
Я памятаю, як ты казаў пра вашу з ёй размову пра мастакоў і афіцэраў, каго з іх паненка хоча бачыць сваім каханым. Але не афіцэр. Ён, як я чуў, скулыітар. Яна ўсё ж выбрала мастака.
А дзе цяпер Гэлена?
Пурвіт пераглядаў работы Фердынанда, перастаўляючы іх з месца на месца, каторыя выстаўляў на большае святло, каторыя ад лішняга святла хаваў. Нічога пра іх не казаў, заўважаючы, што не пра іх думае сябра.
Ты надта любіш сваю вёску, свой маёнтак.
Гэта кепска?
Гэта добра для мастака. Гэта нават ратуе. Зрабіўшы паўзу, дадаў: Калі вайна. А што? Вайну ў вёсцы пераседзець выйсце. Асабліва мастаку. Старому. Ды і маладому.
А ты хіба вайны не адчуваеш? Што нас у яе зацягваюць? Ужо адкрыта ў друку пішуць, што мы з табою тут чужыя. Аблава пачалася. Артыкул у «Россші» не чытаў? I ў «Новом временн» тое самае.
Чытаў. Але заседжвацца ў вёсцы небяспечна. Калі ты ў вёсцы, а яна ў сталіцы. Калі абое маладыя.
Фердынанд сядзеў за столікам, глядзеў у акно. Разважанні сябра яму не спадабаліся.
Ты не адказаў на пытанне. Гэлена дзе цяпер?
Пурвіт падышоў да яго, паклаў яму на плечы рукі.
Яна ў Мюнхене. Вучыцца ў Акадэміі на скульптуры.
Вучылася тут?
Тут была вольнаю слухачкай. Цяпер там.
I там працуе скульптар?
Думаю, што так. Але... ты мне казаў, вярнуўшыся з Еўропы, што Пецярбург самы сумны ў Еўропе горад. Цяпер мне здаецца, што самыя сумныя ў гэтым сумным горадзе мы
з табою. Сёння перадапошні дзень старога года, заўтра будзе апошні дзень, а там ужо новае стагоддзе. Што, дружа, нам рабіць на гэтай вайне?
Фердынанд падняўся з крэсла, прынёс і паставіў на столік перад сябрам штоф з даволі моцным напоем Варшавы.
Звычайна стрыманы ў маладых эмоцыях Пурвіт нейкую хвіліну разіублена маўчаў, углядаючыся ў штоф, быццам абдумваючы, што туг, на мяжы двух стагоддзяў, адбываецца, але раптам усмешка змякчыла яго строгі твар, ён артыстычна раскінуў гатовыя для сяброўскіх абдымкаў рукі і заспяваў:
У сонечных фарбах, нібыта жывую, Убачыў мастак на сваім палатне У твары Гэлены Марыю Святую 3 красою пябеснай на белым чале.
Фердынанд яму адгукнуўся з кухні:
Наш Уладзіслаў Сыракомля?
Амаль што. Калі не зважаць на агрэсію Гэлены Макоўскай, якая выпхнула з радка Сыракомлі Стэлу Фарнарыну, дачку рымскага хлебапёка, найпрыгажэйшую мадэль геніяльнага Рафаэля з Урбіна.
Але ў Пецярбурзе гусары спяваюць не Сыракомлю.
Гэй, гусар!
ІІей внно нз полных чар...
Фердынанд прынёс і паставіў на столік фарфор з селядцом, абхапіў Пурвіта, і заспявалі разам піцерскую.
15
Пачатак новага года стаўся не святлейшым за канец папярэдняга. He святлейшымі былі і запісы ў дзённіку.
«Пецярбург. 01.01.1901.
Пры сустрэчы са “Светам мастацтва” заўсёды адчуваю, як я ім чужы, што ніколі не сыдземся. Пра гэта шмат размаўлялі з Пурвітам».
«Пецярбург. 10.01.
На “серадзе” Куінджы вёў размову пра сучасныя варожыя адносіны грамадскасці да мастакоў-жывапісцаў. Відавочна, ён хоча стварыць супрацьдзейную сілу, заснаваную на еднасці ўсіх маладых мастакоў. Пра выставу “Свет мастацтва” сказаў, што свае падвялі. Мяне папракнуў, што я выставіў “Старыя яблыні” і эцюд з сінімі ценямі. Увесь час нас толькі абвінавачваюць Пурвіта і мяне...»