Пад крыжам  Віктар Карамазаў

Пад крыжам

Віктар Карамазаў

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
29.41 МБ
Няма нават казы.
Ну дык навошта каса і сена?
А ёсць касец, стары казёл. Ха!..
Мне жарт яго не спадабаўся:
Касцу, як не казёл, не конь, навошта сена?
Калі зайшлі ў хату і Копель паднёс мне табурэтку, сеў сам на лаўку ля акна і ўжо тады я сеў таксама, таго ўжо гумару, тых посмехаў я ад яго не чуў, пайшла размова іншая:
Лімень вартую. Гэтакі крыж цяпер на мне. Ніхто не ставіў пад яго, я сам адчуў, што мой.
А што тут засталося, каб вартаваць?
Двары, падмуркі, печышчы. Магілы. Калі іх не абкошваць, Лімень, святое месца, за два гады чартапалох накрые, крапіва, палын, і вываліцца бацькаўшчына з памяці. Ты вось зайшоў на двор і што падумаў? Што захацеў адразу ў мяне спытаць? Хто тут раней жыў? Скажу: тут жыў Баяр. Яго каса, яго хамут. Каня трымаў, лес траляваў. Конь кожнаму патрэбны быў у лесе. Каму за хлеб, каму за чарку, каму за дзякуй. Свой крыж у кожнага. А дзе няма крыжа, там і Хрыста няма. У Баяра былі і крыж, і Бог.
Баяра памятаў і я.
Але ён жыў у хаце пры дарозе.
У той новай хаце і памёр. А да вайны жыў у гэтай хаце. Строгімі чэпкімі вачыма Ціханавіч злавіў мой стрэчны позірк і з выглядам, як штосьці не сказаўшы да канца, замоўк, але працягваў упарта глядзець мне ў вочы. Свой позірк адвярнуць кудысьці ўбок не мог і я, маўчаў. Абодва нібы чакалі, хто першы з нас міргне, як гэта рабілі ў маленстве, каб выявіць, хто праўду кажа, хто няпраўду. Быццам адчуўшы, што надта доўга, не міргаючы, будзем маўчаць адзін перад адным, ён правілы гульні парушыў:
Кажаш, што быў на могілках?
Свежая наспа і падказала цябе шукаць. Хоць не думаў, што ты тут, блізка.
Ціханавіч падняўся з лаўкі, выставіў з халадзільніка на стол спачатку пляшку белай з наклейкаю ад каньяка армянскага, затым слоікі з дарамі роднага лесу, грыбочкамі ды mo-
чанымі брусніцамі, прьшёс відэльцы і тры шклянкі, наліў ва ўсе тры, як упэўнены, што зараз з’явіцца Антон, але чакаць яго не захацеў:
Дык памянем Марыю Канстанцінаўну. Зямелька ў нашым лесе баравая, пясочак мякенькі, жывыя кветкі, верасок.
За чаркай следам ён паднёс да рота на відэльцы грыб, але губа ад ітэыба нервова адвярнулася, і тады я спытаў пра тое, аб чым раптам падумалася:
Яна ж маскоўская? А пахавалі тут. Ці ў нас пясок мякчэйшы, як там, у Расіі?
Ён усё яшчэ трымаў грыб на відэльцы і на яго глядзеў.
Калі ўжо абое бачылі, што нас чакае, я ў яе спытаў, дзе пахаваць. Як у сталіцы чырваназорнай, куплю, сказаў, зямлю не горшую, пастаўлю помнічак і буду даглядаць, а як у Лімені, дзе вузел завязалі, там і я дажыву свой век, лягу побач. Яна спакойна, што мяне здзівіла, без слязы, нават як з ціхай радасцю, што гэтак ёй кажу, разважыла: у Маскве адзін ты жыць не зможаш, табе патрэбны лес, вязі ў Лімень.
Мяне краііула шчырасць, але не ўсё я зразумеў:
Як жа яна тут, у Лімені, апынулася, каб завязаць той вузел? Туг усё ж не Расія?
Ён вочы адарваў ад грыба на відэльцы, загледзеўся ў акно, як там штосьці сваё заўважыў.
Яна была біёлагам. Кватэра, інстытут у сталіцы, але ўсё лета, вясну і восень са шклянкамі ды мікраскопам, з усёю сваёй хіміяй у прыродзе, у лесе. А з ёю там і я. Навука гэтакая: гель-мін-та-ло-гі-я. Ёсць паразіт, гель-мінт, на мове навуковай. Калі па-нашаму, як у вёсцы, дык проста гліст. Жыве ён усюды. У кішках звера, птушкі, чалавека. Сядзіць там, як буржуй, у цяпле ды сытасці, і точыць. Яго не знішчыш, дык ён знішчыць цябе. А дзе і як яго знайсці? У дзярме, ты мне прабач. Тут Ціханавіч скрывіў губу, нібы нюхнуў тое дзярмо. Калі сказаць культурна, дык гэта экс-кры-мент. А на лаціне экс-крымен-тум. Яшчэ можна сказаць, што гумус прадукт арганікі. Тут аграхімія, яшчэ адна навука. Гумус дае глебе ўрадлівасць, а чалавеку хлеб. Во як закручана ўсё. Я паляўііічы. Хоць у звера, хоць у птушкі бяру той экс-кры-мен-тум жыўцом, мяк-
кі і цёплы. У белых пальчатках. Mae рукі да іх доўга не маглі прывыкнуць, ды і пальчатак, скажу папраўдзе, было шкода. Але Марыя прывучыла. Я быў у яе за лабаранта, закладваў пробы. Прабіркі, колбы, мензуркі усё як у аптэцы.
Пра навуку, з якой меў справу, Ціханавіч казаў з павагай, нават з прыемнасцю і гонарам, як пра свой зорны час, слоўкі на лаціне прамаўляў, як штосьці высокае, з асцярожнасцю, каб у нейкай літары не даць памылкі, хоць і відаць было, як цяжка яна яму даецца, з якой палёгкаю ён саслізнуў з яе на роднае сабе дзярмо. Сваю ўсмешку ад яго пакутлівага вымаўлення тых словак па складах я хаваў, падносячы руку да твару, у далоні, але забыў пра асцярожнасць ды і ляпнуў:
Што ж атрымалася? Калі б не той гельмінт, не тое, прабач, дзярмо, дык вы з Марыяй Канстанцінаўнай і вузел свой не завязалі б? Гельмінт вам як хросны бацька? Вас звёў?
Прымружыўшы адно вока, ён змрочна глянуў на мяне другім, задумаўся, што ж я такое сказануў, і адвярнуўся, а я адчуў, што тут размова наша можа і расклеіцца. Як склеіць зноў? Якімі словамі ўратаваць?
I раптам дзверы ў хату адчыніліся, парог пераступіў Антон. Адной рукой ён на плячы прытрымліваў рэмень эцюдніка, у другой руцэ трымаў кардонку. Стаяў і ўсміхаўся, адкрытай маладой усмешкай свяціў на ўсю хату, нібыта рады быў за нас, старых, піто мы ўжо за сталом, знайшлі варты сустрэчы занятак, і за сябе таксама, што тут з намі і ён, не спазніўся. 3 пляча эцюднік зняў, паднёс кардонку Ціханавічу:
Пазнаяце?
Той з лаўкі ўсхапіўся, адразу ўгадаўшы момант незвычайны, аберуч ухапіў кардонку, трымаў перад сабой і з твару не мяняўся. Япічэ як не даходзіла, што ў руках, што на кардонцы. I раптам захваляваўся:
Груіпка?!. Ну бачыш?.. Ты паглядзі, што ён намаляваў, звярнуўся нечакана да мяне.
Тут я таксама падхапіўся, вачыма сунуўся ў кардонку. Спачатку не тое кранула, што на кардонцы, яшчэ я там не ўсё разгледзеў, узварушыў сам Копель, яго высокі голас, радасць, якой я ад яго ўжо не чакаў. Вочы кідаліся то да мяне, то да
Лнтона, то да кардонкі зноў, а палец, дзябёлы, што жалязяка, крывы, як крук, бо ў любы момант гатовы тузануць ражок пад ложам стрэльбы, садзіў то мне ў жывот, то ў кардонку, каб разам з ім і я ў яе талопіўся.
Грушку Ананя пазнаеш?
Ну помню яго груіпку, смак на губе застаўся. Але з чато ты ўзяў, што гэтая ад таго дрэва?
Ад якога ж яшчэ? Адно было такое ў Лімені. Бэра. Ты бераг возера не пазнаеш? Крыніца пад берагам, Ананя з коньмі там не бачыў?
Чаму ж не бачыў? Там стаяў з ім не аднойчы.
Дык гэтак і кажы, што бачыў. I бачыў я. I бачу вось цяпер, нібы жывых, Ананя, Лысага, Галку. Коні на сонейку, у вадзе, галовы то да вады, то ад вады, з губ сонейка сцякае ў возера. Кабылка шустрая была, хоць і старая, усё галаву, бывала, па бок верне, страляе на Ананя круглым чорным вокам, а той вышэй на беразе, дзе цяпер дрэўца гэтае, на коней паглядае, а за шчакою грушка. Кабылка гіершая з вады на бераг выскачыць, мызай саўгень яму пад локаць: дай грушку. Дасць. А тая ўжо без зубоў, грушку памыліць пад губой і цалкам праглыне, яшчэ просіць. Э, не! Ён ёй па мызе: адвалі. Адвернецца, пайшла пакрыўджаная. Тут Лысы ўжо на беразе, галавою перад старым уверх-уніз боўтае, як загадзя дзякуе, ніводнай грушкі яшчэ не з’еўіпы. Гэтакі нораў старому па сэрцы: з другой кішэні каня частуе. А той маруда, кожную грушку смакуе доўга, шматкі з губы ляцяць пад капыты. Пасля глядзіш: на тым месцы новыя дрэўцы выраслі. Як вось і гэтае. Іншаму дрэўцу не пашанцуе, не чалавек зломіць, дык крыга ў паводку зрэжа, як нажом, ці той жа конь накрые капытом, ледзь да святла ўзыдзе каліва, а гэтай грушцы, бачыш, пашанцавала, вырасла, абсыпалася кветачкамі, хоць пад вянец вядзі красуню.
Дрэўца на кардонцы сапраўды выглядала як жывое, і Копель, загледзеўшыся на яго, забыўся на Антона, што госця трэба пасадзіць за стол, але хоць маладога, ды ўжо бывалага мастака гэта не засмуціла, людскія настроі ведаў усялякія, меў і да іх, любых, павагу, і тут адразу заўважыў, што робіцца з дупюю чалавска псрад эцюдам з грушкай, сам месца для
сябе знайшоў і ў незнаёмай хаце за сталом, нават загадкавага армянскага наліў, нібы сам гаспадар, ва ўсе тры шклянкі. Сказаў, доўга не думаючы:
Дык за Ананя і яго Хадору, хоць я іх і не бачыў. А як за іх, дык і за грушку, каб на яе ні крыгі, ні капыта.
Антон зарагатаў ад свайго экспромту, але заўважыў і тое, што кардонка ў руках у Ціханавіча замінае ўзяць шклянку выхапіў з яго рук эцюд і паставіў на высокую спінку канапы. Гэтакая ўвага ад Антона старому спадабалася:
Хай будзе так. На возеры грушку адзін я бачу, а тут цяпер яе ўбачыць кожны, хто ў хату адчыніць дзверы. Тады і Ананя яшчэ хто ўспомніць. А што? I Хадору. Нармальная была баба. Што ён глядзеў, любіў, тое і яна. Чатырох хлопцаў свету далі. Жылі аднаму крыжу маліліся, аднаму Богу. А што?..
Прыціх Антон. Я заўважыў, як ён, слухаючы Копеля, ужо на краі стала, за слоікам з грыбамі, гірытрымліваў рукою, у якой была і шклянка, блакноцік, у ім рабіў малюначак алоўкам караценькім, што нават не вытыркаўся з далані, кідаючы хуткія позіркі то на Копеля, то пад аловак. Копель, выказаўшыся, замоўк, глядзеў на грушку і вуснамі ледзьве прыкметна варушыў, хоць у рот нс ўзяў ні грыба, ні брусніц, як вёў з грушкай нячутную размову. Антону момант быў вельмі зручны, каб у блакноціку сваё рабіць, спяшаўся гэты момант скарыстаць, ды раптам рука з алоўкам як знямела. Я глянуў яму у твар: вока ў мастака пагасла, у блакнот ужо не глядзела, як прыкіпела да адной кронкі перад сабой на твары ў Копеля. Ну так. Ужо Копель не глядзеў на грушку, уставіўся вачыма ці то на слоік з грыбамі, ці то на блакнот Антона, заўважыўшы, што ён там робіць. Гэта збянтэжыла Антона: няўжо заўважыў?
А той падняўся з-за стала і выйшаў у другі, за шырмаю замест дзвярэй, пакой. He зразумеўшы яго настрояў, думак, мы з Антонам пераглянуліся, але сказаць што-небудзь адзін аднаму не паспелі гаспадар хаты зноў выйшаў да нас: у руках трымаў гармонік. Мяне гэта здзівіла. Навошта нам тут гармонік? Зусім не пад гэтакую музыку былі размовы. Ды і гарманіста як быццам не было між нас. Ніколі я не бачыў і не чуў, каб Копель быў з гармонікам. Сеў за стол з ім у руках, паставіў
сабе на калені маўчыць. Я на яго гляджу і смешна, і неяк мутарна, не ведаю, што і сказаць. Што, думаю, ты нам зараз зайграеш? Якую «Кацюшу» ці «Лявоніху»? Ну, сапраўды, што яшчэ думаць? Адвярнуўся, усміхнуўся, не ўтрымаўшыся, сам сабе, а ён, хітрун, той момант, маю тую ўсмешку як чакаў. Уважліва на мяпс паглядзеў ды кажа: