Пад крыжам  Віктар Карамазаў

Пад крыжам

Віктар Карамазаў

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
29.41 МБ
У светлым бярэзніку нясмела, нібы толькі што прачнуўшыся, заспявалі салаўі. Мы сядзелі ў машыне ды слухалі, не кажучы ні слова, быццам усё тое, што хацелася сказаць ці пачуць, чулася ў птушыных галасах. Замаўкала адна пявуння, як пачынала вырабляць каленцы другая, замаўкала тая другая заводзілася ранейшая або абедзве разам, адна адной не саступаючы, нібы ў нас пытаючыся: ну і каторая спявае лепш? Калі замоўклі абедзве, быццам па знаку нябачнага ляснога капельмайстара, тады прачнулася зязюля: ку-ку, ку-ку, ку-ку...
А каму яна прарочыць, калі тут ніхто ўжо не жыве? спытаў Антон. Нам, можа, з вамі?
Я без настрою на размову газануў.
Далей пачаўся стары сасновы бор. Дарога праз яго ляжала нібы пад шнур, крокаў праз трыста заварочвала налева, і там, на паваротцы, затармазіўшы зноў, я выйшаў з машыны. Выйшаў і Антон. Ён апынуўся тут першы раз, а мне быў гэты лес даўно сваім і ў думках, і ў сэрцы, хоць я таксама аглядаў-
ся, нібыта новы чалавек, не ўсё пазнаючы. Дзе агароджа і ў ёй варотцы? Дзе стагадовыя ды з ладным гакам да той сотні елкі, што ўсягды, калі я прыязджаў, вялі мяне на горку? Да рэвалюцыі стаяў на горцы дом пана Васілеўскага, усё ў блізкім наваколлі было тут Васілеўшчынай, лясы і вёскі, палеткі, паша, луг заліўны па левым беразе Сажа, паміж азерцаў, заўсёды багатых рыбай, старарэчышча. У тым, за панам, часе я тут не жыў, але жыў ці бываў тут мой дзед Лнісім, дом якога стаяў на процілеглым беразе ракі, ён добра ведаў пана, яго сям’ю і чэлядзь, абшываючы, як першы ў гэтым краі рымар, панскіх коней, ведаў тут усе лясныя ды прырэчныя куточкі як паляўнічы і рыбак. Дзяўчынкаю бывала тут і мама, шмат чаго бачыла ды чула, а яшчэ болей ведала ад бацькі. Ад іх і я шмат чуў ды ведаў. Калі пан усё кінуў-рынуў, збег за мяжу ад рэвалюцыі, у яго доме адкрылі школу-камуну. Праз чатыры гады і мама ў камуне навастрылася вучыцца, ды ў тое лета, у той нават дзень, калі старэйшы брат прывёў яе сюды, сарваўся з ланцуга бык школьны, на рогі ўскіпуў дырэктара камуны. Яго ў Лімені пахавалі, а школу зачынілі. Дом да вайны, пусты, стаяў, але пасля вайны не засталося ад яго ані цагліны, ані бярвенца: што не змяла вайна, тое па вёсках размялі мужыкі. На панскай горцы пабудавалі школу леснікоў з пчалінай пасекаю, з лазняй. А як і тое знікла, які змёў вецер, ці мне пытацца? У восемдзесят шостым, у красавіку, калі тут пасадзілі чарнобыльскія хмары з радыяцыйным стронцыем ды цэзіем, прыехаў я сюды, а ўжо ні школы леснікоў, ні пчол, ні лазні, ні вальеры з аленямі, ні хаткі егерскай, ні канторы лясніцтва. Усюды чорны вугаль ды шэры прысак. Хто ўсё спаліў, навошта? Каб нейкі злыдзень ці маланка, дык нешта засталося б, а то ушчэнт. Магільнік у бары застаўся, пры дарозе, якраз дзе мы цяпер спыніліся.
Малая была вёска, малы тут і магільнічак. Зайшлі ў варотцы. Я затрымаўся каля першае, без помнічка, магілкі, гадаючы, чыя яна магла быць: чалядніка якога панскага ці пазнейшага ліменца? Антон прайшоў далей пачуў яго адтуль:
Нейкі Анані? А побач з ім Хадора.
Ды не, кажу, Анані Якаўлевіч быў не нейкі. Жыў у добрай хаце каля возера. У лясніцтве коней даглядаў, а ў
сваім двары буслоў, жылі над хатаю, на дубе, гняздо бярог. Любіў усё жывое.
Буслы яму дзяцей нрыносілі?
А як жа? За клопаты аддзячылі аж чатырма сынамі.
Мне пра Ананя, яго коней, кабылу Галку, Лысага, яе чырвонага, з белаю зоркай у лбе, рахманага сынка было што ўспомніць, але Антон ужо стаяў ля іншага помніка:
Тут нават кандыдат навук? Марыя...
А што ў гэтым дзіўнага? I доктар у навуках тут ляжыць, прафесар, акадэмік. Сялянскім хлапчуком прыйшоў у камуну, пасля прасіў, каб, як памрэ, тут закапалі, побач з Лепяшынскім, дырэктарам камуны, сваім настаўнікам. А я быў ужо яго студэнтам.
Гутараў Іван...
Вясёлы быў чалавек. Кожную сваю лекцыю пачынаў і заканчваў анекдотам. Студэнты іх запісвалі ў сшыткі.
Чытаў літаратуру?
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Што, пра што? Спытаеш не адкажу, не памятаю. I не літаратура, і не літаратуразнаўства, адно ўваходзіны туды, курс лекцый, як там, у літаратуры, сябе паводзіць. Экзамен здаў як пропуск атрымаў. Літаратура нашая пад кантролем ідэалогіі.
Курс лекцый у анекдотах?
I сам прафесар з гэтага смяяўся.
Быў рэаліст?
Мужыцкі сын, зямны.
А Марыя? Яе таксама ведалі?
Тут я задумаўся. Магілка новая: хтосьці жывы мог блізка быць? А раптам?
Зноў селі ў машыну, вярнуліся ў вёску. Паціху едучы, я ўглядаўся ў дарогу, у кожны след на ёй, вакол яе, каб хоць які заўважыць знак жыцця, і зноў затармазіў, калі праз лабавое шкло мне ў вочы кінуўся не свой, ад іншае мапіыпы адбітак колаў на пяску. Адбітак той звярнуў з дарогі звярнуў туды і я. Кволы мурог яго схаваў, але далей вышэйшая трава ляжала двума блішчастымі на сонейку шнурамі, і тыя срэбныя шнуры нас вывелі да шчыльнага, з дошчын у нахлёст, вы-
сакаватага плота. За іілотам блішчэлі верхнімі шыбкамі два акны старой хаціны, чарнеў дах шыферны, горбіліся папікуматаныя вятрамі толевыя стрэхі павеці, хлява. 3 машыпы мы з Антонам выйшлі на выбіты, як гаспадарчы двор, задворак, a дзе якая ў глухім плоце брамка ці варотцы? I раптам стары. Стаіць насупраць, і не відаць яго адразу, бо шэранню сваёю, усёй шэрай вопраткаю зліўся з шэрым плотам. Нібыта з неба скінуўшыся без стуку-груку, углядаецца ў нас з-пад рукі, ад сонца стрэчнага далонь прыставіўшы да лба, як здагадацца хоча, хто мы такія. Ужо і мы з той самай думкаю ўглядаемся: што за лясун у зоне? I тут ён першы, як малады, бадзёра ўскінуў рукі над чарнявай галавой:
Каго я бачу?..
Тады ўжо і я пазнаў яго па глухаватым, нібы ў мядзведзя, голасе:
Няўжо ты гэта, Ціханавіч?..
Мы абняліся.
Там, каля свежае магілкі, думка нясмелая ў галаве маёй зацеплілася, што за Марыя, кандыдат навук, ці не другая жонка Івана Копеля, пра што ў яго жыцці, як першая памерла, я ад сяброў нашых агульных чуў. Гэтакая думка смелаю не бывае хоць пра якога чалавека, у любых варунках, жывы ён ці памерлы, адразу яшчэ і так падумалася: калі яна ляжыць тут, дык блізка можа быць і ён, жывы? Аднак што ў Лімені, адкуль Чарнобыль усіх павымятаў, падумаць я не мог і тое цяпер сказаў, што свежы курганок прывёў да плота. 3 абдымкаў адзін аднаго адпусціўшы, зноў абняліся. Як жа сустрэчы не зарадавацца, нават бяду ўспомніўпіы? Колькі гадоў жылі тут маладымі, паасобна і разам тапталі цалік лясны, балотны, лугавы, ваўкоў ды кабаноў высочвалі на лёжках, падымалі, ён егерам бывалым, з маленства паляўнічым, усё і ўсіх у лесе звяроў і птушак чытаючы нібы па кігізе, а я лясным навукам і ў яго, акром таго, што ў іншых лесуноў, вучыўся, у старонкі сваіх рукапісаў вылоўліваў слоўкі з ягоных вуснаў, з яго няпісанай чытанкі, ды і не толькі слоўкі, праз іх і ў іх красу і стогны, душу прыроды. Ен быў цікавы мне, а я, напэўна, нечым быў яму цікавы. Іначай быць і не магло, калі ўжо лес
нас звёў. Якая кніга без прыроды? Хіба з ім мог я размінуцца? Як і сам ён са мною?
Цяпер ён углядаўся мне ў твар, са звычкай паляўнічага прыжмурваючы вока і цэлячыся другім, нібыта ловячы на мушку звера.
Я ў яго спытаў:
Ну а твой воўк твае гады адчуў?
Ён годна, як малады, усміхнуўся.
Яшчэ жыць ціха яму я не даю, ствалы мае не заржавелі. Хоць воўк і распладзіўся, нахабны стаў, гаспадаром у лесе хоча быць. Звяліся паляўнічыя, што ў нас былі раней. Яшчэ і рысь з’явілася, драпега. А кабаны зону пакінулі, пайшлі ад нас. Што радуе? Мядзведзіца прыбілася з малым мядзведзікам. Лес сёння джунглі, няма гаспадара здзічэў. Яна гэтакі любіць. Ужо два разы прыводзіла мне ў двор сваё малое.
Слухаў я Ціханавіча і дзівіўся: твар гладкі, ані маршчынкі, грыва на галаве чарнявая, як трыццаць год назад, з чаго б гэтакая ласка ад прыроды? Ці ён мала пажыў ды перажыў? Я ведаў, на колькі год быў за мяне старэйшы, неяк ля вогнішча ў зімовым лесе мераліся пройдзенымі вёрстамі, цяпер прыкінуў тую розніцу да свае мерачкі без трох ужо дзевяноста. Колькі адных ваўкоў угаманіў сам, каб палічыць узяўся, заблытаўся б. Цяпер мяне, праўда, цікавіла яго жыццё не так лясное, як тое, у якое ён, перажыўшы жонку, у гады, можна сказаць, ужо старыя, з лясной глушэчы вырваўся ў Маскву, ды не ў адведкі да кагосьці блізкага, не камерсантам або турыстам, якіх, любога узросту, не злічыць, а на жыццё астатняе, якое яшчэ адшчодрыць нябесны ўладыка. Гэта ж падобна на тое, калі б дзік або воўк пакінуў лес, пусціўся жыць у тую сталіцу. Быў, помню, выпадак, калі ў нас у Мінску апынуўся лось, нібыта заблудзіў пасля якой звярынай у лесе п’янкі, ад зачмурэння згубіўшы нюхаўку ці нават галаву, але ж дабром тая вандроўка не закончылася не вытрымаў рагач двубою з чырвоным трамваем. Іван жа Ціханавіч прыжыўся ў чырваназорнай, як чуткі сведчылі, не горш, чымся ў лесе, тут кінуўшы дамок драўляны, там апынуўся ў гарадской кватэры з балконам, ваннай, цёплым туалетам, з нямала маладзейшай за свае
гады вучонаю кабетай, знайшоў і працу цёіілую ў навуковым інстытуце. Якая ж сіла туды занесла, там прыгалубіла? Тут, у лесе, хадзілі чуткі, што увесь пераварот душы і цела яму дала жанчына. Дык, можа, гэтая Марыя? Але калі так, то чаму яна, маскоўская ды надта вучоная, апынулася ў нашым радыяцыйным лесе, з якога нават і звер бяжыць, хоць бы той самы дзік? Пытанне? Ды не адно гэтае. Чаму і ён, у той цеплыні прыжыўшыся, сюды, у зону, вярнуўся?
Вострым вокам паляўнічага Копель як нрачытаў усе мае думкі ў мяне на твары, бо нібы ў адказ на іх паклаў мне на плячо руку, прапанаваў:
Пайшлі ў хату. Пра ўсё там пагаворым.
Я агледзеўся:
А дзе ж Антон?
Ён супакоіў:
Знойдзецца. Калі машына тут, то тут і мы. Помню, як ты з ім у вальеры жыў, баяўся падпускаць да аленяў. А яны да егера гэтак не ішлі, як да малога. Сваё дзіця ў ім чулі.
Тады я з сынам быў, з Сяргеем.
А гэта ўжо другі, малодшы?
Сын у мяпе адзін. Антон мне сябра. Мастак.
Я бачыў, як ён з машыны ўзяў драўляны чамаданчык, калі мы гаманілі. Падумаў: што за чамаданчык?
Эцюднік. Там фарбы, пэндзлі.
Ну... цікава.
Мы, першым гаспадар і следам я, прайшлі ў варотцы, якія ў плоце ўсё ж былі, на дворышча, застаўленае-закіданае ўсялякім лясным ды прыхатнім ламаччам. Ціханавіч вёў і праз кожныя два-тры крокі спыняўся, звяртаў маю ўвагу то на трактарок, свой транспарт, то на ўкленчаны, на трох падбітых колах, вазок, у якім і на маёй памяці ляснічы ездзіў ды і мяне, бывала, туды-сюды падвозіў, то на лесапасадачную машыну, цяпер іржаўку, у свой час удала прыдуманую, зробленую ім, каб не жаночымі рукамі над цяжкі меч высаджваць на расцяробах хвойкі. Спыніліся каля веранды. На ёй у два бакі ад ганка віселі колы ад вазкоў, каса, хамут. Спытаў, навошта гэта ўсё цяпер, хоць і каса навошта, каму патрэбная, калі тут ні каровы, ні каня. Ціханавіч усміхнуўся на маю цвярозасць: