Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Прэса, якая ў бліжэйшыя мінулыя гады старалася падтрымліваць маладыя таленты, цяпер або іх закрэслівала, або замоўчвала. Каб зразумець яе, трэба было ўбачыць тое, што яна закрэслівае ды замоўчвае.
Быў Куінджы на адкрыцці выставы. Трымаўся збоку ад акадэмічнага натоўпу, адміністратараў, нібыта замежны госць, выпадкова запрошаны. Маўклівы, прыгнечаны.
З’явіўся імператар, здзівіў адразу ўсіх, што ціха, без звычайнай вакол сябе світы падыходзіў да кожнае карціны, уважліва разглядаў. Хтосьці ім захапляўся, хтосьці губляўся: што гэта абяцае мастацтву, мастакам? Любоў, павагу, клопат? Ужо набліжаўся і да Фердынанда, ужо Фердынанд чакаў, што яму скажа, калі не скажа, дык што падумае пра мужыка, бізун у яго руцэ і пра валоў, ці спадабаюцца яны яму, ды раптам аб’явіліся каля цара вялікі князь прэзідэнт Акадэміі, яго намеснік, рэктары, шчыльным, у чорных фраках, гуртам павялі святлейшага міма валоў да наступнай экспазіцыі.
Фердынанд выйшаў з залы. Яму хацелася хутчэй дадому, ад усіх у свой кут, там адзінота. He атрымалася, бо раптам апынуўся ў абдымках Пурвіта:
Ну, дружа, твае валы краса і вышыня выставы. Яны нас усіх ратуюць.
Твар Вільгельма свяціўся шчырасцю і радасцю, нібы ўсё гэта хтосьці казаў яму самому. Ды тут адразу з-за яго спіны пачуўся голас Бровара, таксама калегі па майстэрні:
Ме-та-фі-зі-ка.
Фердынанд злёгку разгубіўся: што і каму з іх адказаць на гэтакія прывітанні? Перад апошнім узнік Разенталь, які любіў і ўмеў мірыць процілеглыя думкі:
Сам ты метафізік. Жывых валоў яшчэ не бачыў. Узяў Фердынанда пад руку. Твая карціна безумоўна лепшая. Яшчэ два-тры мазочкі на пярэднім плане, на поле, пакладзеш і на сваіх валах увесь свет можаш аб’ездзіць.
Ну так, павесялю людзей. I белых, і чорных, і жоўтых.
Усім весела зрабілася.
Як хочаш, рагатаў і Разенталь. Табе ў вёсцы ўсяго хапае. Для цела, бачу, і для душы, Можаш з яе не выязджаць. Жыві, працуй і радуйся. Але валоў, мужыка з бізуном, тваю зямлю ўвесь свет зразумее. Я пра гэта.
Увесь свет, акрамя Пецярбурга, уставіў Бровар.
Акрамя цара і Бровара, дадаў Пурвіт.
Усіх выслухаўшы, Разенталь прадоўжыў сваю думку:
Твой пэндзаль, Фердынанд, трапіў у тое месца, адкуль жыццё ўсюды пачалося: поле, мужык, валы.
Я рады гэта чуць...
Але хвіліны радасці заўжды карацейшыя за хвіліны роспачы, і тое, што хвалявала даўжэй, вылівалася з душы ў сшытак:
«Я стомлены.
Няхутка яны ацэняць нас. Мы ў іх вачах рамеснікі, якія палююць на іх кішэню ды ласку.
Прыкрае пачуццё гняце душу пасля афіцыйных прыёмаў, дзе чалавека пазбаўляюць годнасці і прыніжаюць.
Без разумення, без прызнання сваіх намаганняў цяжка трымаць раскінутыя ў палёце крылы. Абыякавасць гэта волава. Цяжка».
У гэтакім настроі Фердынанд губляе жаданне заставацца ў сталіцы і вяртаецца ў вёску.
11
Май вясна ў найчысцейшай квецені. Бялюткая, але ўжо зелянее.
У Ганны, сястры, дзень анёла. Разам з ёю Фердынанд на набажэнстве ў касцёле. Выдатна спявае хор. «Вітай, Марыя», «Багародзіца» ачышчаюць і ўзвышаюць душу.
Увесь вечар музыка і ў доме. За клавіятуру садзяцца то маці, то Ганна, то паненка Марыля.
Хатняя музыка супакойвае, але не гэтак, як тая, што ў касцёле. На іншых, паніжаных рэгістрах яна спакваля ўлівае ў стомленае гарадской нервовасцю цела выразна зямныя, ад жыцця ў прыродзе рытмы, сілы, настроі.
У вёску да Фердынанда прыходзяць лісты. He з Пецярбурга, дзе пакінуў сяброў па мастацтве, не з Менска, дзе сябры маленства, па гімназіі, а з Вільні, з Варшавы, дзе не было, здавалася, блізкіх людзей. Незнаёмыя дзеячы культуры, мастакі выказвалі захапленне карцінамі, убачанымі на выставах, здзіўляліся, што Еўропа пра яго мастацтва яшчэ не ведае, прасілі новыя работы для сваіх выстаў, прапаноўвалі наладзіць персанальныя экспазіцыі ў Варшаве, Кракаве, Вільні. Гэтакія лісты прывязвалі да еўрапейскай культуры, чаго душа якраз і шукала апошнім часам. He адгукнуцца на іх Руіпчыц не мог.
Перадапошні дзень вясны выдаўся шэры, халодны, падобны на дзень позняй восені. Бацька з сынам запрагаюць каня ў брычку і, апусціўшы на акенцах фіранкі ад ветру, выязджаюць у Вільню.
3 атрыманых лістоў Фердынанд ведаў, што ў Вільні рыхтуецца да адкрыцця жывапісная выстава польскіх мастакоў, меў і запрашэнне ўзяць у ёй удзел, і адрасы арганізатараў. 3 тыдзень прабыўшы там, дамовіўся аб удзеле ў выставе, накупляў цікавых кніжак і вярнуўся ў Багданаў. Тут, у захапленні ад свайго вясновага маёнтка, апавядаючы маці пра падарожжа, ён прызнаецца, што адчуваў сябе ў Вільні болып далёкім ад еўрапейскай культуры, як у вёсцы, у роднай прыродзе, што тут больш духоўнага святла, як у горадзе. Думка нечаканая, як нечаканым было і для яго самога тое адчуванне. Але маці, чыя душа настройвала ўсе струны ў душы сына, не здзіўляецца, яе гэта нават нібыта радуе:
У кожнага чалавека сваё духоўнае гняздо. Ёсць яно і ў цябе. Ты ў чужыя гнёзды заглядай, а сваё пільнуй.
Ен якраз чытаў Славацкага, яго «Лісты», прывезеныя з Вільні, якія той пісаў да маці з Парыжа, Фларэнцыі, Жэневы. Дзівіўся, як пісьменнік, захоплены культурай Еўропы, у той самы час не бачыў роднае сваё ніжэйшым за чужое і як сугучна з ім гучала думка маці, каб пільнавацца свайго, захапляючыся чужым. Ад дзвюх крыніц, матчынай мудрасці і лістоў Славацкага, атрымаў гэтакае натхненне да працы, што рашуча падышоў да свайго «Крэва» і не адышоў, пакуль цалкам не перапісаў, уклаўшы ў вобраз усё, што перадумаў ды пераад-
чуў з ім на мальберце не толькі ў Крэве ды Багданаве, але і ў Пецярбурзе, нават і ў размове з Гэленаю пра камяні драгунскіх казармаў за акном майстэрні.
У тыя дні і сшытак пад рукой трымаў:
«Дзённік мой! Каб ты ведаў, як найперш за ўсё я прагну быць добрым сынам сваёй Бацькаўіпчыны, для яе працаваць, араць і, калі што ўзрасце, прынесці ёй увесь плён, бо люблю яе ўсім сэрцам і толькі ёй належу целам і душою».
Праз тры тыдні Фердынанд высылае ў Вільню карціны «Крэва», «Вясновы вечар» або «Млын» і восем новых эцюдаў. Яшчэ праз дзень прыязджае туды сам і адразу трапляе на выставу, дзе работы ўжо віселі. Здзівіўся, убачыўшы каля іх шмат гледачоў. Вядомыя ў мастацкіх колах людзі ахвотна выказваліся ў час прагляду, а праз які дзень і ў прэсе піто працы Рушчыца лепшыя на выставе, сваёй арыгінальнасцю, каларытам, тэхнічным майстэрствам падоўгу трымаюць найболып глыбокіх улюбёнцаў і знаўцаў тонкага жывапісу. Расчулены ўвагаю да сваіх работ, Фердынанд спяшаецца ў родную прыроду, каб падрыхтавацца да наступнай выставы ў Варшаве.
У гэты час ён адчувае сябе мастаком як гііколі раней вольным, не скаваным умоўнасцямі, якія прыгняталі, здаралася, раней, стрымлівалі фантазію, схілялі да асцярожнасці. У гэтым стане душы і думак абуджаецца жаданне вярнуцца да «Карэты», якую пісаў і перапісваў пад рознымі назвамі, кожны раз без поспеху.
«Увечары перарабіў аблокі, увёў цёмна-сіні тон. Павілен даць сабе поўнуіо свабоду, каб у карціне выявіць нешта фантастычнае, нейкую баладу».
У запісах наступнага дня гэтае разважанне мае працяг:
«Лісце раблю цёмным, жоўта-карычневым і стылёвым. Ці гэта добра, ці кепска, не ведаю, але ўжо з год у мяне да гэтага выспявала ахвота. Спачатку баяўся рабіць матыў нерэальным і падбіраў адпаведны момант у прыродзе. Цяпер, малюючы эпічны, гераічны краявід, вярнуўся да першапачатковай задумы. Але, гэтак малюючы, гляджу на свой твор, нібы тая птушка, што разам са сваімі птушанятамі вывела і птушаня зязюлі з падкладзенага ў гняздо зязюляю яйка».
Тут усё лагічна, натуральна. I неспакой, сумненні, і гумар, што суцяшае, і бачанне матыву незвычайнага. Сыходзяцца дзве якасці тэмпераментнай натуры мастака, дзве мастацкія плыні, рэалістычная і рамантычная, рэалістычная ад даверу да прыроды і акадэмічнай школы, а рамантычная хутчэй ад маладога тэмпераменту, які шукае арыгінальнае, узвышанае. Мастак зноў, цяпер больш смела, імкнецца пераадолець перасцярогу настаўніка, які прызнаваўся, што сам пабойваецца тэм фантастычных, цяжкіх і рызыкоўных для рэаліста.
На гэты раз Рушчыц смялейшы і за настаўніка, і за сябе ранейшага. Паўплывалі першыя кантакты з захадам, з яго творчай раскаванасцю, свабодай думкі, тэмпераменту? Гэта відавочна. Ці не занадта хутка? Але не выпадкова. Усё ж мастак быў выхаваны на традыцыях болып заходніх, як усходніх, і маці датчанкай, і бацысам палякам. Ды і літаратурай не толькі рускай Пушкіным і Дастаеўскім, але і польскай не ў меншай меры, Міцкевічам, Славацкім, Сянкевічам. Культурнае поле было ўзаранае, чакала насення і жыццядайнага сонейка.
Вось і Варшава. Краявіды Рушчыца ў Таварыстве прыгожых мастацтваў, вывешаныя на цёмна-зялёным, нібы ў зацішным падлеску, фоне. Тут і аўтар. Да яго падыходзяць мастакі. Яшчэ ён мала каго ведае, але яго віншуюць як добра знаёмага, як сябра. Кагосьці захапляе свежасцю ягоны «Першы снег», хтосьці, азіраючыся, адыходзіць ад «Млына» і зноў вяртаецца, шмат хто цікавіцца, дзе аўтар вышуквае гэтакія арыгінальныя матывы, ці дапасоўвае густы прыроды да сваіх. Пачынаецца размова пра скандынаўскі жывапіс, у каларыце якога бачаць нават і «Мора пад сонцам», што дыхае поўднем.
Увага з боку гаспадароў выставы і яе наведнікаў, задоўгія размовы, часам дылетанцкія, стамляюць, але і радуюць, даюць ахвоту бліжэй знаёміцца з людзьмі, якім мастак цікавы, на кожны позірк і голас адгукнуцца, адкрыцца, і калі вядомыя ў Варшаве дзеячы культуры запрашаюць да сябе як пачэснага госця, маючы жаданне пазнаёміцца бліжэй у сваім сяброўскім або сямейным коле, ён рады гэтакай магчымасці. Пасля ў сшытку з’яўляюцца ўдзячныя запісы. Як і гэты:
«Быў на “пятніцы” ў доктара Бэні. Заўжды марыў, каб калінебудзь убачыць людзей, якія думаюць пра народ, каб хоць здалёк паглядзець на іх. I тут яны прынялі да сябе. Заўсёды буду помніць гэты дзень. Адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці».
Усхваляваны блізкай сустрэчай з доктарам, вучоным медыцыны, грамадскім дзеячам Бэні Каралем, Рушчыц вяртаецца ў Багданаў і ўжо тут на той самай хвалі роздуму выліваецца яшчэ адным шчырым прызнаннем:
«Мастак носіць у сабе стрэмку. Заўсёды яе адчувае, ніколі ад яе не пазбавіцца. Стрэмка яго мастацкае сумленне».
Першы запіс Рушчыц робіць уначы пасля сустрэчы з доктарам, калі яму, расчуленаму сяброўскай размовай, не спалася, у адну з самых апошніх начэй 1899 года, другі у Багданаве, у адзін з першых дзён 1900 года і новага стагоддзя. Абодва запісы пра адказнасць мастака перад мастацтвам і перад Радзімай гэта галоўная думка Рушчыца на мяжы двух стагоддзяў. Ведаючы, якім выдалася пражытае стагоддзе, і не ведаючы, якім будзе наступнае, ён спрабуе прадбачыць сваё далейшае жыццё тэмпераментам, інтуіцыяй і там, далей, прадчувае новыя кантакты са светам. Ужо цяпер гэтыя прадчуванні не абяцаюць працяглага ды ціхага, хоць і ў штодзённай любімай працы, жыцця ў вёсцы, падказваюць тут не заседжвацца, шукаць далейшыя шляхі. 3 якога боку? На захадзе або ўсходзе?