Пад крыжам  Віктар Карамазаў

Пад крыжам

Віктар Карамазаў

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
29.41 МБ
часу. Юзік на голас не націскаў, недзе ледзь чутна прамаўляў, недзе спыняў чытанне, рабіў паўзы, каб адчуць тыя далёкія падзеі ў цішыні цяперашняга Крэва і мець магчымасць пра тое ўсё падумаць. Калі прачытаў, як у замку па загаду Ягайлы задушаны быў Кейстут, рукі ў Фердынанда апусціліся і працаваць далей не мог. Тады замоўк і Юзік.
Неба на даляглядзе было яшчэ не цьмянае, свяцілася кволым блакітам, чысцінёй, хоць сонейка ўжо схавалася, парэшткі замка таялі ў вечаровай шэрані.
Юзік спытаў:
Табе, Фэрдзя, святла ўжо мала?
Так. Мала. Але... як там наш конь? Торба пад мызай, пэўна, пустая. Замёрз, нас чакаючы?.. Ідзі, накінь на яго кажух, хай пагрэецца, пакуль я тут збяруся.
Была ўжо ноч глыбокая, калі вярнуліся ў Багданаў.
Толькі на трэці дзень па прыездзе з Крэва, адсвяткаваўшы сустрэчу Новага года і ў Солы да цягніка на Менск адвёзшы Язэпа, Фердынанд выставіў работу, напісаную ў Крэве, на мальберт. Яшчэ яе нікому не паказваў. Дома, у сям’і, усе прызвычаіліся да таго, каб яго новыя работы глядзець тады, як сам пакажа, а ён не любіў паказваць іх сырымі, незакончанымі, у якіх сам сумняваўся. Гэтую пакуль што бачыў адзін Юзік, яшчэ ў замку на дзядзінцы, калі яна пісалася і калі мастак хаваў палітру з пэндзлямі ў скрыню, пасля нават размовы пра яе не вялі, бо сябра разумеў, што не закончаная, яшчэ над ёю працаваць ды працаваць. Размова ішла пра Крэва ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, бо замчышча, яго парэшткі, праца на дзядзінцы распалілі пачуцці і думкі пра сваю дзяржаву, і Фердынанду было цікава чуць, што скажа пра яе гісторыю і лёс разумны сябра літаратар, педагог, юрыст.
Размова пачалася з пытання:
Я, Фэрдзя, на дзядзінцы цябе не зразумеў. Ты, бачыў, захапіўся працай, фарбы кідаў на палатно, мяне не заўважаючы, не чуючы, што я чытаў пра Крэва, але чаму раптам спыніўся пэндзаль твой? Табе і сапраўды святла ўжо было мала або спыніла штосьці іншае? Можа, маё чытанне надакучыла? Дык ты б сказаў?
О не, мой сябра! Тое, што ты чытаў і як чытаў, мяне якраз распальвала. Ты гэта здорава прыдумаў, што ўзяў у Крэва кнігу. Пасобіў мне настроіцца. Але...
Дык што але?.. Што адбылося?.. Святло...
Пры тым святле яшчэ мог працаваць.
А не святло, дык што?
Пакуль у Крэве быў вялікі князь Альгерд, я адчуваў у працы ўздым, як Крэва і ўся Літва. А далей двубой Ягайлы з Кейстутам, кроў Кейстута усё абвалілася. I там, тады, і тут, ува мне. I веліч Крэва, і мая душа. Бо я душой пішу. Іначай не магу.
Пытанняў болып у Язэпа не было.
На другі дзень пасля ад’езду сябра ў дзверы да Фердынанда, які сядзеў перад сваёй новай работай адзін у майстэрні, пастукаў бацька. Зайшоў нясмела, як баючыся, каб сыну не пашкодзіць у працы. Фердынанд хоць быў не ў лепшым настроі, але павесялеў, яго ўбачыўшы, узяў пад руку, падвёў да канапы, якая стаяла насупраць мальберта, пасадзіў, сам побач сеў.
Чаму без мамы? спытаў.
He ўгаварыў. Спрабаваў, але не змог. Ты маму ведаеш, яе характар, чакае запрашэння, а я не вытрымаў, прыйшоў, каб паглядзець, што з Крэва ты прывёз.
Ну вось, глядзі, перад табою...
Глядзелі абодва моўчкі, нібыта кожны не асмельваўся выказацца першым. Бацька ўсё часцей адрываў позірк ад карціны і паглядаў на сына, як вымагаў ад яго слова. Фердынанд гэта заўважыў:
Я рады, тата, што ты прыйшоў. Маму Крэва ўсё ж не гэтак грэе і хвалюе, як цябе. Яна ў нас заморская, дачка дацкага шкіпера, уладальніка вялікага карабля Марка Андрэаса Мунха, хоць ёй ужо і Польшча, і Літва свае. Але табе, тутэйшаму, ліцвіну, Крэва, як і Літва, радзіма па крыві. Хто быў твой бацька і мой дзед? Адвакат. Абараняў ліцвінаў і Літву. А гэтая зямля, цяпер наша, як да яго трапіла? Выкупіў у спадароў Чаховічаў. А хто яны былі? Іх род гербавая шляхта Літвы.
Тамаш Чаховіч о-го! з непрыхаваным гонарам, як за сваё, святое, усклікнуў бацька. Апошні маршалак
Ашмянскага павета, абраны на пасад усёй павятовай шляхтай. Паставіў ён скарбоўню гэтую, дзе мы з табой зараз сядзім, табе, можна сказаць, майстэрню падарыў, калі цябе яшчэ далёка не было, як прадчуваў, што будзеш. I наш вялікі сад ён пасадзіў, з бабровым гадавальнікам і сажалкамі. Га?!.
А да маршалка чыя зямля была тут?
Фердынанд адчуў, што бацька, не надта гаваркі звычайна, цяпер на слова разахвоціўся, як штосьці даказаць хацеў, і гэтую яго ахвоту з не меншаю сваёй ахвотаю падтрымліваў пытаннямі, хоць сам на іх адказы ведаў.
Ну як чыя была зямля? Належала князям Гальшанскім. Пра іх хто нс чуў, не ведаў? Апошняя гальшанская княжна Алёна як выйшла за Паўла Сапегу, тады і гэтая зямля, яе спадчына, адышла да славутага роду, з якога быў і сам Леў Сапега, канцлер Літвы. ТІ^піер тут твой надзел.
Княскі?!.
А што нам прыбядняцца? Тут, на Ашмяншчыне, і Крэва сэрца Літвы. Есць, дзякуй Богу, што табе пісаць.
Ці не тут толькі ўспомніў бацька, чаго прыйшоў, замоўк знянацку, пацішэў, пачаў зноў углядацца ў карціну на мальберце. Вочы то прыжмурваў, праз шчыліны ў іх глядзеў, нібы карціна была далёка і ён на ёй лавіў нейкі мазочак дробны, то пальцамі праводзіў па вачах, глядзеў з-пад далані вялікімі вачыма, нібы карціна блізка, на ёй адпачывалі вочы.
Ёсць што пісаць. Ты праўду кажаш. Але яшчэ ёсць вечная загадка, як пісаць. Ужо Фердынанд глядзеў не на карціну, а бацьку ў твар, на ім лавіў і думкі, і пачуцці. Злавіць не ўдавалася, як не было іх у бацькі. Або іх выдаць не жадаў? Дапамагчы? А як? Адкрыцца да канца самому, каб следам ён адкрыўся? Я ехаў, тата, у Крэва з вялікімі надзеямі на добрую карціну, але ні з чым вярнуўся. Што прывёз?
Бацька ўсё той жа з твару быў.
Як што прывёз? А гэта? кіўнуў на палатно.
Разбітыя муры ды снег? Я марыў Крэва напісаць.
Марыў убачыць тое, што было паўтысячы гадоў назад?
Замка таго, што быў, няма, не будзе, але той дух і велічы, і ганьбы, які ўзвышаў і абрынаў Літву наш край, хоць
у нечым, хай у іншых формах, павінен жыць? Я ў гэта веру. Калі гэта зусім знікае, не застаецца нават следу, навошта мне тады ўсё астатняе?
Але навошта роспач? Калі ты тое, што шукаеш, не знайшоў, гэта яшчэ не азначае, хпто яго няма. Знойдзе хтосьці іншы. Бацька прыклаў далонь да светлай шыкоўпай барады, ёй адпаведна шыкоўных светлых вусоў, разгладзіў, завастрыў пальцамі канцы, якія, як казала мама, грозна тырчэлі ўбакі, быццам яіпчэ служыў у чыне капітана, голаў узняў вышэй, зноў на карціну скіраваў упэўнены пагляд, і Фердынанд, які цяпер сачыў за бацькам, ягонымі эмоцыямі, адчуў яго спакойны-годны дух, напэўна яшчэ той, вайсковы.
Ты праўду кажаш. He я, дык хтосьці іншы. Я ў Крэве краявід пісаў з парэшткамі ад замка. А Крэва не для пейзажыста. Яно чакае іншую палітру. Матэйка тут патрэбны.
Калі выйшлі з майстэрні, па лесвіцы спусціліся з другога паверха, спыніліся на ганку, бацька вярнуўся да незакончанай размовы:
Ты кажаш, што Крэву патрэбны Матэйка? О-го, Матэйка! Ён мог бы Крэва выявіць у асобах гістарычных. Але твой сіні ў апошніх промнях сонца снег... Ты гэтак снег паклаў, што камяні з яго тырчаць жывыя. Глядзіш на іх аж горача. I разам з тым... мароз па скуры.
А табе, тата, не здаецца, што пейзаж яшчэ не дапісаны? Што нечага ў ім не хапае?
Пра гэта спытай у маці. Мне ўсяго хапае.
Бацька пайшоў прыбегла, пра «Крэва» ад яго пачуўшы, маці. Hi слова не сказаўшы, ні пра што не спытаўшы, спынілася перад мальбертам, глядзела на пейзаж, маўчала, рукі сашчапіўшы на грудзях. Маўчаў, ля акна стоячы, і Фердынанд, баючыся выпадковым словам яе збіць з першага ўражання, якое шанаваў заўсёды. Яна прамовіла няўпэўнена:
He ведаю, што тут сказаць...
Засумнявалася? Ён паспяшаўся са сваім сумненнем:
Табе не здаецца, што работа яшчэ не закончаная?
Бацька, як я ішла сюды, прасіў сказаць, каб ты карцінку гэтую ўжо не чапаў, што ўсё тут ёсць.
Я гэта ад яго ўжо чуў. А як, скажы, табе здаецца? Табе чаго туг не хапае?
А што я? Жанчына. Тон адчуваю, колер, каларыт. А тут не толькі сіні снег, чырвоны ды шэры камень. Тут, сын, Літва, твая радзіма. Каб гэта выявіць, хоць і ў пейзажы, пімат трэба ведаць, чаго табе і Акадэмія не дасць.
Так, мама, не дасць. Асабліва Акадэмія цара-імператара.
Дык ты паслухай бацьку. Ён пра Літву ўсё чытаў, што мог знайсці ў Вільні, у Менску, у Польшчы, у Расіі. У Бярэсці, як там вучыўся на кадэта, быў у яго настаўнік, які шмат ведаў пра Літву.
Праз дзень-другі Фердынанд пачаў збірацца ў Пецярбург на дзве выставы, акадэмічную вясновую і «Свету мастацтва», першую з якіх курыраваў Куінджы, другую Дзягілеў: абодва чакалі яго з новымі работамі. А што мог паказаць? 3 карціп «Зямлю» і «Лістападаўскі світанак», з эцюдаў «Восень», «Вечар», «Веснавое». Да эцюдаў быў далучыў і «Крэва», але, падумаўшы, адставіў. Як везці, калі сумненні точаць, дазволу не даюць? Пагадзіцца з маці ды бацькам? Але ці можа бацька, ніколі не трымаўшы ў руцэ пэндзля, акрамя малярскага, глыбей убачыць і адчуць работу жывапісную за аўтара, які пяць год вучыўся гэтаму ў Акадэміі?
У апошні перад ад’ездам дзень сеў перад «Крэвам», задумаўся. Калі пісаў з натуры, каменне замчышча глядзелася магільнікам і стварыць з яго мастацкі твор, як тады думалася, мог толькі колер. Гэтак і працаваў, шукаючы цікавы каларыт, ва ўсім астатнім, нават у кампазіцыі, даверыўшыся натуры ды інтуіцыі, як і звычайна рабіў натурныя эцюды. Але дзень пачынаўся мглісты, святло за вокнамі і ў майстэрні было мяккім, снег на дзядзінцы і за ім, прысыпаўшы руіны, змякчаў кантрасты, і гэта ўзвышала на першым плане два самыя буйныя злепкі камянёў, падобныя на падмуркі кугніх вежаў: адзін з усходу, другі з захаду. Каменны друз між іх глядзеўся патрушчанай ахвярай, і тут ужо не каларыт найперш кідаўся ў вочы, а кампазіцыя матыву, кантраст двух планаў, у якіх прачытваліся і мастацкі вобраз, і гістарычны змест.
Літва ў выглядзе парэшткаў Крэва, упляжаных у снезе, паміж вялікіх дзвюх дзяржаў у чырвона-шэрым каларыце, усё роўна як аблітых крывёй і попелам свае ахвяры?..
Усхваляваны, ажно знясілены нечакана моцным адчуваннем, Фердынанд адкінуўся плячыма на спінку крэсла, заплюшчыў вочы, з палёгкаю і шэптам уздыхнуў:
Ух, тата!.. Як шмат ты бачыш у маім матыве.
9
«Пецярбург. 06.01.1899.
Распакоўваю карціны.
	»
Ужо на другі дзень па прыездзе ў венцаносную сталіцу Рушчыца наведаў Куінджы. Нібыта прыляцеў на крылах: расхрыстана-гарачы, неспакойны. Калі селі адзін супраць другога, глядзелі, задаволена ўсміхаючыся, адзін аднаму ў вочы, настаўнік прызнаўся: