Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Я стаяў, не мог кроку зрабіць ні ўперад, ні назад. А хлапчук нервова страсянуў бялявай грыўкай, узняў яшчэ раз вочы па мяне і вымавіў праз сціснутыя зубы: «Ідзі, дзядзька, адсюль».
Я пахіснуўся.
Вочы ў яго былі налітыя рашучаю, жахлівай чырванню.
За асфальтавай дарогай, не даехаўшы да таго месца, дзе трыццаць год назад жылі алені, я зноў спыніў сваю старую «Ніву». Адкінуўшыся на падгалоўнік крэсла, за шклом убачыў высокае зялёнае, праз голле хвойніка, неба падумаў: «Божа, няўжо ўсе мы, беларусы, ад нараджэння нясём, павінны несці, свой на сваю галгофу пакутны крыж? Нават і нашыя малыя дзеці?..»
Пякла агнём у вачах малога тая чырвань, што і ў вачах старога Копеля.
2016
ЗМЕСТ
Ван Гог Навела 5
Зямля Фердынанда Аповесць 15
Макі Навела 112
Бабіна лета Навела 118
Пад крыжам божым, або Развітанне з Ліменню Апавяданне 126
У афармленні вокладкі выкарыстана рэпрадукцыя з карціны Віктара Карамазава «А на Сажы ў Лімені мядовы ліпень. Год 2017» (палатао, алей).
Фотаздымак і камп’ютарная апрацоўка Сяргся Карамазава.
Літаратурна-мастацкае выданне
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Выпуск 100
Карамазаў Віктар
Пад крыжам
Кніга прозы
Адказны за выпуск Г. Вінярскі
Рэдактар Л. Пазнякова Вёрстка Л. Гарадзецкай Карэктар Л. Карамазава
Падпісана да друку 20.10.2017. Фармат 84x108 1/32.
Рызаграфія. Папера афсетная. Ум. друк. арк. 7,56.
Ул.-выд. арк. 6,37. Наклад 300 ас. Зак. 432.
ПУП «Кнігазбор».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/377 ад 27.06.2014.
Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з арыгілала-макета заказчыка ў ЗАТ «Аргбуд». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/182 ад 15.02.2016.
Вул. Берасцянская, 16, 220034, Мінск.
Віктар Карамазаў нарадзіўся ў 1934 годзе ў г. Чэрыкаве на Магілёўшчыне, у сям'і настаўнікаў. Вялікая Айчынная вайна: дарогі з Чэрыкава на ўсход, з бацькамі і без бацькоў, чужыя прытулкі ў Татарыі, Чувашыі, на Волзе пад Ульянаўскам. 3 1945 года — на радзіме, у Крычаве.
Пасля школы скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў журналістам у раённых газетах Чэрыкава і Крычава, у газетах «Магілёўская праўда», «Звязда» і «Літаратура і мастацтва», у Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм» Беларускага тэлебачання, у часопісе «Полымя», кансулыантам па прозе ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У 1963 годзе ў складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у рабоце кангрэса ЮНЕСКА ў Парыжы. Па творчых камандзіроўках праўлення Саюза пісьменнікаў СССР бываў на Мадагаскары, Сейшэльскіх астравах, у Маўрыкіі. Першая кніга прозы «Падранак» выйшла ў 1968 годзе. Яна вызначыла галоўныя напрамкі далейшых творчых пошукаў: прырода, родны лес, духоўны свет леснікоў, плытагонаў, паляўнічых. Яны і ў раманах «Пушча», «Бежанцы», «Мастак і парабкі», у кнігах «Па талым снезе», «Дзень Барыса і Глеба», «Аброчны крыж», «Дзяльба кабанчыка», «Глядзіце ў вочы лемуру», «Галуба».
У апошнія амаль трыццаць гадоў пісьменнік працуе пераважна над творамі пра беларускіх мастакоў, вядзе мастацкае даследаванне іх творчасці, выдае кнігі «Крыж на зямлі і поўня ў небе», «Зачарованая душа», «Антон», «Краса і воля», «Брама», «3 вясною ў адным вагоне», «Мастак і парабкі» — пра выдатных мастакоў Бялыніцкага-Бірулю, Жукоўскага, Бархаткова, Неўрава, Вашчанку, Бараноўскага ды іншых. Беларускія мастакі высока ацанілі працу пісьменніка і на сваім апошнім з'ездзе прынялі яго ганаровым сябрам у свой творчы саюз. Віктар Карамазаў — першы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага ў галіне літаратуры за кнігу мастацкай публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе» (1990). Лаўрэат іншых літаратурных прэмій. Ганаровы грамадзянін горада Чэрыкава.
ISBN 478-485-7140-44-3
4'7S4«S7 ІвОЧЧЗ
м