Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Неўзабаве пасля Варшавы адзін з першых запісаў у сшытку даволі нечаканы:
«Багданаў, 19.01.1900.
Пакую скрыні з карцінамі для Пецярбурга».
Нечаканасць гэтага кроку ў тым, што Фердынанд яшчэ добра памятаў сваё апошняе наведанне Пецярбурга, апошнюю там вясновую выставу, якую дружна, нібы ў змове супраць маладых мастакоў, што выставілі свае работы, вучняў Куінджы, знішчалі ўсе, хто не ленаваўся гэта рабіць, уся сталічная прэса, у тым ліку і яго карціны, яго «Зямлю», з якою горыччу адтуль вярнуўся, нібыта назаўсёды збег, каб больш туды не ездзіць, і як зусім іначай пасля тае выставы, з якою цеплынёй
яго работы, у тым ліку і туіо самую «Зямлю», віталі ў Вільні ды Варшаве. Здавалася, што пасля гэтага дарогу ў Пецярбург можна забыць, не адчуваючы ў тым вялікай страты, што цяпер усе дарогі ў мастацтве павядуць на захад.
Што ж зноў паклікала ў паўночную расійскую сталіцу? Чарговая, ужо блізкая, вясновая выстава? На фоне нядаўніх у Вільні ды Варшаве яна магла шмат піто сказаць і падказаць разгубленай душы: куды далей ісці і з кім, на захад ці на ўсход? Або паклікала настальгія па маладых, у акадэмічных майстэрнях, гадах, па сябрах, настаўніках? Сумленне перад Зеўсам?
А можа, і Гэлена?..
12
Зразумець Фердынанда на тым прамежжы паміж усходам і захадам цяжэй тым болып, што ён пэўна і сам ці ведаў, як зразумець сябе самога. Магчыма, тут пасобіць сшытак, з якім і толькі з ім у тыя дні вядзе шчырую размову мастак. Вось
«Пецярбург, 25.01.1900.
Вельмі сумна. Сумна і самотна. Нават думак не магу сабраць, адчуваю сябе стомленым не толькі фізічна, але і маральна. Людзі і горад нязменныя, будзённыя. Чалавек ходзіць нікому не блізкі, нікому не патрэбны.
Расставіў творы, і гэта крыху супакоіла».
Жахлівае адчуванне: чалавек нікому не блізкі, нікому не патрэбны. I хто ён, той няшчасны? Ды сам мастак, сам Рушчыц. I сам, і ў сабе бачыць ініпага, як у іншым бачыць сябе. Іншы гэта можа не адчуць як сваю вялікую бяду, нікому не патрэбным можа пражыць усё жыццё, з гэтым звыкнуўшыся, але мастак з яго амбіцыямі, з я го адказнасцю за ўсіх і за сваю радзіму адчувае гэта балюча, як трагедыю і асабістую, і ўсяго народа.
Яму як жыць, змірыўшыся з гэтай бядою?
У мастака выйсце нібыта ёсць мастацтва. Яно ў самой яго прыродзе не трагедыя. «Расставіў творы, і гэта крыху супакоіла». Але супакоіла толькі крыху? Супакоіла не ўратавала. Тут, у царскай сталіцы, нават любімае мастацтва не ратуе Рушчыца. Бо ён тут не патрэбны.
Ці, можа, гэтае адчуванне выпадковае? Што сшытак кажа далей?
«26.01.
Быў на “серадзе”. Вялікай шчырасці з боку калегаў не бачу. Калі лічым, што наша “Я” кагосьці вельмі цікавіць і камусьці патрэбнае дык памыляемся».
«27.01.
Цэлы дзень прачакаў Куінджы ў майстэрні... Увайшоў. Доўга глядзеў на “Вечаровы спакой”: “Цёмна. Уражанне робіць добрае”. Запытаўся, адкуль матыў. Пасля “Святочны дзень”: “Ага! Моцна. У сінім той самы недахоп, які быў у “Зямлі”. Я паказаў “Баладу”. Пазнаў знаёмы матыў. "... ас дэкадэнтам назавуць”.
Размаўлялі пра тое, як кожны наш крок, кожная новая праца крытыкуюцца, колькі нядобразычлівасці і зайздрасці нават сярод маладых...»
«14.02. 12-я ночы.
Сталася. Выходзім з Камітэта акадэмічнай выставы. Забіраем свае карціны. Тут, у маім пакоі, удзесяцёх падпісалі паперу да старшыні: Багатыроў, Вальтэр, Зарубін, Пурвіт, Рэрых, Разенталь, Рушчыц, Рылоў, Стаброўскі, Хімона. Абразы Камітэта і мяне ў прыватнасці не спыняюцца...
...зваліўся з сэрца камень».
На гэтым стасункі з акадэмічнай выставай, якая колькі год была ўдалым стварэннем і галоўнай экспазіцыяй вучняў Куінджы, для Рушчыца фактычна закрываюцца і разам з ёю пачынае закрывацца Пецярбург. Бо што, акрамя жывапісу, тут можа радаваць душу і сэрца мастака? Яшчэ тут ёсць Гэлена Макоўская?
Так. Яна тут. 3 ёю Фердынанд цяпер бачыцца амаль кожны дзень. Часцей мімаходзь, на хвілінку, некуды спяпіаючыся. Але і гэтага хапае, каб пасля паўдня толькі яе і бачыць перад вачыма, толькі яе чуць.
Бягуць дні.
«Я ў сваёй майстэрні. У гэты час хтосьці, праходзячы міма, стукае ў акно. Уваходзіць Гэлена Макоўская. Запрашае на рэпетыцыю балю ў Таўрычаскім палацы. А восьмай я там...
Доўга сядзім у зімовым скверы, пераходзячы ў размове з тэмы на тэму, але нашы вочы кажуць пра штосьці іншае... Ах, гэтая дзіўная жанчына...»
«Разам на выставе... Яна ў зеленаватай сукенцы з карычневым аксамітам...»
Тое, што Фердынанд заўважае ў Гэлене, што на ёй, кожнае адценне характару і вобразу, грэе сэрца.
«Яна ў мяне ў майстэрні. Змярканне. Ліхтары праз акно асвятляюць яе прыгожую галаву, густыя валасы, яна нагадвае мне адну з маладых мужчынскіх галоў Ван Дэйка. Нашы адносіны дзіўныя: больш, чым сяброўскія, менш, чым у закаханых. Прагну напіцца, а вады не знаходжу, нібы прыкладаю да вуснаў халодны прадмет і ад гэтага лягчэе. Незвычайныя дзве гадзіны, поўныя прыгажосці шарай часіны».
«Я... у майстэрні Гэлены. Яна малюе мяне. Просіць, каб апавядаў ёй пра Багданаў і сваіх».
Наступны дзень збліжае далей:
«А палове сёмай я на абедзе ў Гэлены. Акрамя яе, брат і яшчэ некалькі асобаў. Размова пра маю “Баладу”, пра Шапэна...»
За сямейным сталом яму кажуць у вочы: «Вы для нас каштоўны набытак...»
Ці не падказвае ўсё гэта тое, што Гэлена, адчуўшы, як увайшла ў яго сэрца, ужо не супраць увайсці і ў яго дом, у яго сям’ю? Ён гэта адчувае? Здаецца, што не адчуць не можа усяго хапае: інтэлекту, інтуіцыі, тэмпераменту, сардэчнай згоды. Есць гэтаму і сведка дзённік. У ім наступны дзень:
«А чацвёртай іду да яе. Яна кажа, што рада мяне бачыць. Разам выходзім праз мост на Пятроўскі востраў. А дзявятай мы ў Малым тэатры. Колькі элегантнасці і якія лініі ў гэтай прыгожай маладой жанчыне!
Доўга стаім на адным з малых масточкаў Фантанкі. Бачу яе пры святле ліхтара на фоне вады, у якой адбіваюцца зоры».
Казка. I ў вачах у Фердынанда, і ў яго расчуленым сэрцы. Што далей чакае мастака, які валодае выдатным талентам не толькі чытаць казкі жыцця самой прыроды, але і ствараць свае казкі? Стварэнне ўласнае, ужо не казачнае, далей:
«Ашмяны...»
Усяго праз тыдзень пасля абеду ў Гэлены.
«Што сказала б мая прыгожая і дарагая, калі б убачыла мяне ў малым нумарочку жыдоўскага заезду, абклеенага блакітнымі шпалерамі ў чырвоныя кветачкі? He, тут ёй не месца.
Яшчэ ўчора мы былі разам, а сёння як далёка, далёка... Які кантраст! Яіпчэ ўчора сядзелі з табой пад габеленамі, пад высокім купалам, і нам здавалася, што гэтыя двое людзей далі б добры матыў для скульптуры, а сёння я ў мядзведжым футры, у глыбокіх гамашах, буславым крокам шпацырую па балоце малога мястэчка, саджуся абедаць у “клубным” рэстаране са штучнымі пальмамі на сталах!
Калі б мы былі разам, яшчэ б мацней адчулі, як шмат нас яднае і як шмат нас адрознівае ад іншых».
Ратунак ад заезду ў Ашмянах Багданаў:
«Прыгожы вечар. Любоў сваіх, цяпло бацькоўскага гнязда...
Праз акно майстэрні малюю эцюд і ён, здаецца, моцны. Ва ўсялякім разе, малюю з запалам».
Гэтак было заўсёды: вярнуўшыся ў Багданаў, Фердынанд браў у рукі палітру, назіраў за святлом, каляровымі адценнямі, настроямі, маляваў, адразу пачынаў жыць роднай прыродай, любімай працай і забываў на ўсё, што заставалася за межамі прыроды, свайго маёнтка: пра хмары над Пецярбургам і яшчэ больш шэрыя, цяжкія для душы і сэрца хмары ў Пецярбурзе, пра тыя, што вакол мастацтва і ў мастацтве, тузаніну, зайздрасць, зласлівасць, няволю, хлусню.
А на Гэлену тут, у прыродзе, у працы, забываў таксама?..
«...бяру ў рукі дзённік, каб быць з табой, Гэлена. Раскладаю перад сабою твае здымкі і ўглядаюся ў іх... Паказваў нават аднаму чалавеку Маме. Казаў ёй пра цябе, бо ў гэтым была абавязковая патрэба. He мог змірыцца з тым, што ніхто з майго кола не ведае пра цябе і нашае сяброўства. Зрабіў гэта, каб хоць адна асоба ведала, што тут ёсць скарбы».
Гэлену ўспамінаў. Бывала, што і зусім нечакана.
«Вялікдзень. Бачу цябе, Гэлена, бо Мама сёння апранутая ў твае колеры цёмна-карычневы са святлейшым. Сказаў пра гэта Маме».
Па ёй, Гэлене, сэрца тузала, але, як верыць дзённіку, і забывала, аддаючыся працы ў прыродзе. Ды і не толькі ў прыродзе. У часы выездаў з Багданава на захад, які ўсё мацней прываблівае Рушчыца.
Пасля Вялікадня, паназіраўшы за хуткаплынным снегам, папрацаваўшы над новымі эцюдамі, ён вязе іх у Вільню. Адтуль, амаль адразу, у Варшаву і Кракаў. Далей Берлін і Капенгаген. Падарожжа амаль на ўсё лета.
13
У Варшаве Рушчыца цікавіла выстава жывапісу. He толькі таму, што ўпершыню паказваў тут свае работы. Цікавіла, яшчэ і тое, які ў Полыпчы жывапіс, якія мастакі, што і як пішуць.
Тым, што ўбачыў, не захапіўся. Быў нават расчараваны, здзіўлены.
3 выставы адразу паехаў у Кракаў па афіцыйным запрашэнні на свята, якім Польшча адзначала пяцьсот гадоў Ягелонскага ўніверсітэта.
Праграма свята была вялікая, цікавая. Госця з «усходніх крэсаў» усюды віталі як выдатнага нацыянальнага мастака з вялікай пашанай, увагай. Яго ўвесь час акружалі мастакі, акадэмічная ды ўніверсітэцкая прафесура, пісьменнікі, мастацтвазнаўцы. Запрашалі ў тэатры, на народныя кірмашы, у сем’і. 3 новымі сябрамі па мастацтве кожны дзень снедаў, абедаў, вячэраў у доўгіх шчырых размовах, знаёміўся з кабетамі, паненкамі. Усе з прыемнасцю заўважалі і віталі, хвалілі яго карціны, абвяшчалі тосты за яго жывапісны талент, вазілі ў горы, паказвалі Карпаты, Татры. Пабываў і ў хаце-музеі Матэйкі, убачыў выдатныя калекцыі яго малюнкаў, эскізаў, карціны. Кожны дзень бываў у майстэрнях мастакоў. Шукаў усюды лепшыя мастацкія работы, якія б кранулі, усхвалявалі.
Ужо вярнуўшыся ў Багданаў, баючыся зманіць і самому сабе, Фердынанд выкажацца:
«У жывапісе волатаў мы не маем (не лічачы геніяльнага Матэйкі, бо разглядаю толькі чысты жывапіс)».
«Мы» ён кажа як паляк, за ўсю Полыпчу.
Так, зрабіўшы тую вандроўку, яму будзе пра што падумаць і задумацца. Яна, асабліва па Полыпчы, удалася багатай на ўражанні не толькі ад убачанага вокам, звонку, але і ад шчырых, шмат з кім, размоў, ад узаемнага, як паміж сваімі людзьмі, даверу, які адкрываў гістарычныя і сучасныя, праблемпа-перспектыўныя і бліжэйшыя побытавыя глыбіні краіны, народа, грамадскае і прыватнае духоўнае жыццё. Рушчыцу бачыліся нацыянальная культура, экспрэсіўнае і свядомае жыццё паляка, крыніцы яго патрыятызму і аптымізму. Усё гэта прываблівала, натхняла на духоўную супольнасць, творчыя кантакты, на сяброўства з цікавымі людзьмі, мацавала спадзяванні на свой творчы лёс ва ўмовах, калі губляліся сувязі з Пецярбургам.