Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Табе лёгка смяяцца. А мне? Я таго чалавека з гэтаю штукай мог і застрэліць. Мог. Як ён зайшоў сюды, парог пераступіў, з меха дастаў гэты гармонік, мне падае, кажа: табе прынёс. Рукі за драбавік ледзь не схапіліся. Адно, што ўтрымала, галава.
А што за чалавек? спытаў я.
Каб жа яго я ведаў. Тады не ведаў і цяпер не ведаю.
He разумею. ІІІто за ён, адкуль?
Табе дзіўна. А мне? Я тут, дзе і цяпер, каля акна сядзеў. Мне падалося, што па душу маю з’явіўся д’ябал. Я гіахаваў Марыю, мінуў усяго нейкі месяц, можа два, а тут і ён са сваім мехам у хату. Гармонік на стол паставіў, мех на гілячо і за парог. Пакуль я іуды-сюды на хаце, узяў драбавік, заклаў у рулю карцеч, у двор выскачыў, а ўжо яго няма. Я за варотцы ў лес, туды-сюды, няма і там нідзе. А гэта была восень, канец дня, сцямнела дзе д’ябла знойдзеш? Вярнуўся ў хату, узяў карабок з запалкамі. У грубцы дровы сухія. Сеў ля агню і думаю: спалю. Але яшчэ і так падумалася: можа, чалавек не мне гэты гармонік нёс, можа з дарогі ў лесе збіўся, не ў тую зайшоў хату, якую шукаў, можа хворы, што-небудзь з галавою? Яшчэ раптам і вернецца гіа гармонік? Укінуў яго ў свой мех, вынес з хаты на всранду, засунуў пад тапчан, абы вочы не бачылі. А тут ужо і зіма. Ночы доўгія, думкі бясконцыя. Япічэ і ваўкі. Пад вокны прыйдуць і выюць. На печы сагрэюся, ляжу, а як, іх чуючы, заснеш? I з печы на мароз вылазіць няма ахвоты. Але дастануць: з ружжом за дзверы выйдзеш, у цемень стрэліш ціха. Толькі на печ залезеш зноў дастаюць душу. Тады я пра гармонік успомніў. 3 ім ноччу за варотцы выйду і пачынаю цягаць туды-сюды мяхі на ўсе басы і галасы. Што думаеш? На печ залезу і засну. А засну не чую. Пачаў я гэтак ратавацца. А што далей? У хаце ён ды я з’явілася ахвота з ім паразумецца.
Тут Копель заўсміхаўся, як весялейіпае ўспомніў. Я гэта заўважыў, пачаў выпытваць:
Ну і як? Атрымалася?
Бачыш?.. Тут рукі. Справа новая адна адну не разумеюць. Адной шукаеш галасы, другая, што ёй рабіць, не ведае, пачнеш той варушыць гэтая губляецца. Спачатку. А потым...
Потым?.. Што потым?
Бачыш?.. Гармонік зайграе, як слова ёсць, верш, а верш тады прачнецца, калі сэрца баліць і думка доўгая. Зімою, як адзін у хаце, што рабіць? Сядзіш на печы, пляцеш у галаве думку, а думка, калі ные душа, сэрца, на верш, бывае, змахвае. Які там верш? Вершу патрэбная рыфма, а ў мяне яе няма.
Ёсць белы верш, падказаў Антон, які ўжо пад рукою зноў на краі стала трымаў блакноцік.
Белы?.. Ну, не ведаю, задумаўся Ціханавіч. Можа і белы... Зімою гэтай... Узяў я драбавік, дай, думаю прайдуся на Корцель, там ёсць нара ваўчыная, старая, у ёй, як я заўважыў па слядах, па экс... экскры-мен-туму, ліса жыве. Якая зіма? Ужо было прадвесне, а снегу лесам не прайсці. Выбіўся на луг, там краем лесу дарога на Манастырок. Спыніўся, гляджу налева, гляджу направа, адкуль і куды след ад машын бяжыць па свежаку, па замеці. Бачу двух сабак. Адзін руды, як карэльская лайка, калматы, другі чорны, таксама калматы, але буйнейшы. Першы бяжыць па адной, ад колаў, каляіне, другі, чорны, па другой, усё забягае наперад рудому ды мызай у мызу, нібы жартуе ці хоча ўкусіць. Бягуць у мой бок, мяне не бачаць. I ўсё бліжэй. Я здагадаўся, што гэта не сабакі, адкуль тут быць добрым сабакам, лайкам, калі ўжо ні вёсак, ні паляўнічых, што чорны ліс і рыжая ліса. Ну, думаю, яе чапаць не буду, а кавалера ўнучцы на каўнер вазьму. I тут, якраз насупраць дуба, за якім я стаю, ліса, мяне пачуўшы, спынілася, а кавалер вакол яе кругамі топча снег, абнюхвае. Я драбавік хачу ўзяць да пляча і не магу, у руках сілы няма. Што такое? Мабыць, ад злосці вылаяўся. Яна, пібы той заяц, дае скідку і пайшла, а ён за ёю. Ну хоць ты плач. Ісці? А ногі не ідуць. Да дуба прыхінуўся і не разумею, што са мною. Ужо сцямнела, калі дахаты прывалокся. На печ залез і, не распрануты, заснуў. I ўжо ружжа ад таго дня не браў у рукі.
Тут я спытаў у Ціханавіча:
А ты ж казаў, што ствалы яшчэ не заржавелі? Даўно іх не глядзеў? Мо заржавелі ўжо?
Ен чмыхнуў, як муху прагнаў з носа.
Сказаць усё можна. Сказаць не зрабіць. Гэтай вясной сядзеў каля акна на сонейку, слухаў, як са страхі вада цурком бяжыць, і захацелася мне ў лес прайсці, зірнуць, ці ёсць яшчэ які зімовы след, хоць нават і стары. Гляджу на драбавік, які перада мною на цвіку ў сцяне, а рукі ўжо знайшлі гармонік, які на лаўцы пад драбавіком. Сеў я па тую лаўку, гармонік на калепях, а ў вачах тая рыжуха, лісанька. Ну і...
Іван Ціханавіч зноў паглядзеў на Антонаву грушку, задумаўся, а рукі, нібы начуўшы яго думкі, пачалі накратваць пальцамі гузічкі галасоў, пупырышкі басоў. Гармонікам парыпаў, сціх, ужо без гармоніка адным голасам загаварыў, як заспяваў:
Лісанька мая светлавокая, а лугі ў нас даўно ня кошаныя...
Замоўк, з усмешкаю паглядзеў на мяне, на Антона, ужо без той усмешкі, адразу нават схмурнеўшы, загледзеўся на эцюд з грушкаю і расцягнуў чырвоныя, у кветках, мяхі гармоніка, зайграў і заспяваў:
Лісанька мая светлавокая, а лугі ў нас даўно не кошаныя... быллём-хмызам ваўчыным зарослыя, лісанька светлавокая.
Тут Ціханавіч вусны сцяў, але не перацяў голас гармоніку, прайграў яшчэ раз тое, што адыграў, тую як бы страфу, ужо без сваіх слоў, разам на галасах ды басах, як запраўскі музыка, адбіваючы такт нервовым торганнем галавы і заплюшчыўшы вочы, а потым зноў заспяваў пад гармонік:
Лісанька мая, хвост пушысценькі, а бары нашы ўсе пасечаныя, ні аленя ў лесе, ні козачкі, лісанька, хвост пушысценькі.
Прайграў страфу, як раней, і заспяваў далей:
Лісанька мая, маё золатка,
А палі ў нас не араныя і не сеяныя, на іх жыта даўно не калосіцца, лісанька... золатца...
Усё ці не ўсё, што хацеў, праспяваў Ціханавіч, можа і не ўсё, не даспяваў, бо голас знянацку сарваўся і за ім адразу замоўк гармонік. Стары неяк спалохана паглядзеў на Антона чырвонымі, нібы ў хворага труса, вачыма, потым на мяне. Пад вокам бліснула і пакацілася па іпчацэ ружовая буйная кропля. Ён накрыў яе шырокай далонню, з ёю разам накрыў і вока, глуха нрамовіў:
Ну... прабачайце.
Падняўся з лаўкі і з гармонікам, аберуч абхапіўіпы яго на грудзях, выйшаў у суседні пакой.
Антон сунуў блакнот у кішэню лёгкай куртачкі, якая была на ім, і неяк пакутліва ўрозвалкі ўстаў з-за стала. Глядзеў на мяне, пытаўся моўчкі, што рабіць. А я і сам не ведаў. Ён за мяне хутчэй прыдумаў:
Пайшлі на перакур.
Які нам быў патрэбны перакур? Hi ён не смаліў, ні я. Выйшлі на двор, прайшлі да варотцаў, за імі падышлі да машыны, а там зноў тыя ці не тыя, якіх ужо чулі, салаўі. Бярозкі іншыя, а спевы тыя самыя. Ды ўсё ж не тыя самыя. Тыя, калі мы слухалі, у машыне седзячы, вясну ў душах распальвалі, a гэтыя нас не крагіалі. Антон кружыў вакол машыны то ў адзін бок, як тая стрэлка ў гадзінніку, па сонцы, то, развярнуўшыся, у другі бок. Задумаўся? А ці не захварэў ізноў? Ён тут, у зоне, шукаў чарнобыльскі матыў пад пэндзаль, і дарогаю, як ехалі сюды, у Лімень, я падказаў яму матыў, які сам бачыў у Манастырку: дамок драўляны, выбітыя вокны, дзверы на замку, шыльда старая, аблезлая, што тут «Бібліятэка», пад вокнамі, са шклом уперамешку, кнігі Купала, Колас, Пушкін, Гогаль, а пад дзвярыма на ганачку сядзіць стары калматы, рап’ём аброслы воўк, адзіны ў вёсцы чытач і Пушкіна, і
Купалы. Антон адразу прамаўчаў, а ўжо як да Лімені па’язджалі, за руль ухапіўся: вярні туды! Ты што, кажу, гэтак адразу? Падумаць трэба. He трэба, кажа, доўга думаць едзем, я захварэў на воўчы вірус. Цяпер маўчаў. Хадзіў вакол машыны і маўчаў. А я ўжо адчуў, што тут, у Копеля, ён вірус падхапіў мацнейшы, бо тут усё сам убачыў і пачуў.
Я сеў у машыну, паклаў рукі на руль. Ен падышоў, спытаў, куды сабраўся ехаць. А я нікуды ехаць не збіраўся. Дзень толькі пачынаўся, і мне хацелася пабыць у Лімені. Антон як штосьці падказаў сваім пытаннем: гляджу я на яго ён ехаць адсюль не хоча. Прыйшла ў голаў думка кажу:
За гэтым борам была вальера, жылі алені, і я там жыў, пісаў раман пра гэты лес і леснікоў. Паеду, гляну, што там цяпер. Hi тых аленяў, ні таго лесу, ні егерскай хаціны. Гэта я ведаю. Але... ты разумееш?..
Мяне ён зразумеў, спытаў:
Надоўга?
На твой адзін сеанс з натурай. Эцюднік, фарбы ў цябе з сабою?..
Я ўсміхнуўся ён павесялеў:
Усё, што трэба, у хаце.
Адкінуў фрамугу багажніка: пад ёю ў багажніку былі яго падрамнікі, кардогікі. 3 іх выбраў кардопку і падрамнік з палатном. Па тым падрамніку, яго памерах, я здагадаўся, што бачыў ён ужо на палатне. Пры ўсёй сваёй любові да пейзажа мастак любіў пісаць яшчэ партрэт псіхалагічны, характарны. Мне гэта падказвалі і замалёўкі, якія ён рабіў у блакноце за сталом, хаваючы блакнот ад Копеля, каб не збянтэжыць сваім алоўкам, не збіць старога з песні.
Я выехаў на тую пясчанку, якая прывяла нас у Лімень. Налева яна ляжала ў бок вальеры, куды надумаў ехаць, але павярнуў направа і праз крокаў дзвесце спыніўся, з машыны вылез. Тут, пры дарозе, усцяж раней стаяў плот, за плотам хаты, у хатах жылі людзі. Цяпер ніводнай хаты не было, дзенідзе па лініі былога плота тырчэў з зямлі, быццам гнілы зуб у бяззубым роце, слуп, валяліся ў бураломе зломкі ад жэрдак. Пахілы слупок з іржавай, на адным цвіку, пятлёю тырчэў збоку
ад фары машыны, пад ім ляжала бетонная пліта. Я на яе ступіў і ўспомніў, што тут, ля маіх ног, яна раней упіралася тарцом у два слупочкі, другім тарцом у ганак. На тых слупках вісела фортка, ла фортцы была драўляная засаўка. Аднойчы я засаўку адсунуў, фортку адчыніў і падышоў да ганачка. На ім сядзеў хланчук гадкоў васьмі, а можа дзесяці, не болей, трымаў у руках кухонны нож і нейкую раіульку нажом стругаў. Я ў яго спытаў пра дзеда, пра Баяра, ці ў хаце ён. Хлаггчук у рагульку ўнурыўся і галавы не падымаў, нібы мяпе не чуў, не бачыў. Я спытаў яшчэ раз. Тада ён чубком бялявым страсянуў, адкіпуў валасы з вачэй, мне паглядзеў у твар і кажа, што дзед у хаце, але мяне да дзеда ў хату ён не пусціць. А хто акром яго і дзеда ёсць? Нікога, кажа, няма, ён тут адзін ля дзеда. Што мне было рабіць? Бачу, што дзіця хоць малое, але ўпартасцю, зацятасцю дакажа і даросламу, тым болыл з нажом. Кажу, што дзеду я не чужы, ён мяне добра ведае, што ён заўсёды адчыняў мне свае дзверы. Хлапчук мацней насупіўся, сказаў, аж неяк грозна, схіліўшы голаў над рагулькай: «Дзед памірае, не трэба да яго ісці, хай памірае ціха».