Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Я заўважыў, прамовіў той, памуляўшы губамі, што вы тут доўга седзіце. Магчыма, бачылі аўтара гэтай карціны? паказаў пальцам на «Млын».
А вы штосьці яму сказаць хацелі? спытаў Фердынанд.
Н-н... не, не зусім так... Чалавек быццам яшчэ слоўка меўся вымавіць і не адважваўся.
Вы хочаце купіць карціну?
Тут незнаёмы як разгубіўся.
Н-н... я-а... вы мяне зразумелі, але не зусім. Так, я хацеў бы набыць гэтае дзіва, але... ну, вы-ы... бачыце?.. Ён далоньмі
паляпаў сябе па кішэнях, безумоўна пустых, развёў безнадзейна рукамі, заплюскаў, як дзіця, вачыма.
Фердынанду зрабілася шкада яго. Спытаў:
А вы хто будзеце? Можа, мастак?
Н-не, не... Я практыкую ў лясным інстытуце.
Прыроду ведаеце?
Ну-у... прырода вечная для ўсіх загадка.
А жывапіс, пейзаж адчуваеце.
Гэтак сказаць не магу, але ў гэтым пейзажы...
Размова пачынала быць цікавай Фердынанду:
У гэтым пейзажы вам штосьці падабаецца?
Святло. Гэтакім святлом валодае толькі Куінджы. Яно не адтуль, незнаёмы паказаў пальцам на столь, на акно, маючы на ўвазе неба, сонца, яно з самое рэчы, з формы. Быў гэтакі са мной выпадак. Ён мякка ўсміхнуўся, нібы згадаў штосьці весялейшае. Я працаваў у музеі, у аддзеле старажытных пазванковых. Там захоўваліся шкілеты яшчураў, дыназаўраў. Аднойчы ў мяне было начное дзяжурства. Іду па калідоры і раптам чую за дзвярыма ў залу з дыназаўрам грукат. Грукнула і ціха. Я спыніўся: што можа быць? Яшчэ не раніца, прыбіральшчыцы не прыходзілі, і дзверы замкнёныя. Прайсці міма? Мо падалося? He магу: а раптам нехта? Усялякае бывае. Адмычкі ў мяне ў кішэні. Я дзверы адчыніў, ціха зайшоў. У зале тры цёмныя акны, але і нейкае даволі дзіўнае святло, у якім я бачу за шклом шафаў на шкляных палічках малых дыназаўрыкаў. Яны першымі мне кінуліся ў вочы, бо да мяне бліжэй былі. Стаю, углядаюся. Як быццам нічога дзіўнага: шкілеты косці святлейшыя ўначы за ўсё астатняе ў інтэр’еры. Але як вочы адвёў ад дыназаўрыкаў, за імі і вышэй, над імі, выразна ўбачыў шкілет вялікай галавы старога дыназаўра. Яна там стаяла на драўлянай падстаўцы, ніякім шклом не агароджаная. Глядзелі на мяне зубастая разяўленая пашча, дуплы наздрын, нос пляскаты, як лапата, дугі вачэй, ілбіна. Усё сплеценае з костак, і гэта, і яшчэ ўсялякае начынне, касцяк, не проста каб свяціліся, але свяцілі мне ў вочы, з сябе праменілі святло, прытым жывое, яно мянялася ў адценнях, пералівалася, мігцела, ад чаго быў і шкілет нібы
жывы, увесь рухаўся. Што адбылося там са мною? Упаў, прытомнасць страціў. Ляжаў доўга ў шпіталі Мендзялеева. Адтуль як выпісаўся, да тых шкілетаў ужо не вярнуўся. Там быў дзядок, старэнькі доктар, ён мне казаў, што ў прыродзе ёсць сваё святло: расліны, дрэвы, птушкі, звяры жывуць сваім святлом. I людзі ёсць, якія тое святло бачаць, адчуваюць. Туды, у шпіталь, прыходзяць мастакі, каб зрок праверыць. Дык у Куіііджы, казаў мне дзед, вочы зусім не гэтакія, як у іншых мастакоў. Ен бачыць святло не толькі тое, што ад неба, але і тое, што знутры расліны. Там, у шпіталі, ёсць шкло Мендзялеева, вока наскрозь паказвае.
Пра той шпіталь, што ёсць гэтакае шкло, што мастакі бываюць там, што вока Зеўса ўсіх здзіўляе, Фердынанд ведаў, і гэта не давала цяпер яму падстаў, каб чалавеку не паверыць. Перапытаў:
Дык вы лічыце, што аўтар карціны мае той дзіўны зрок? Я гэта бачу. Вы мне не верыце?..
Фердынанд маўчаў. Заўважыўшы, што суразмоўнік хвалюецца таксама, параіў:
Прысядзьце. Яшчэ не вечар, мастак гэтай карціны яшчэ можа сюды прыйсці.
Калі выйшаў на вуліцу, крокаў праз сто спыніўся. Нечым спадабаўся той выпадковы чалавек. Размовай нечаканай, шчырасцю? А можа, і ўвагай, любоўю сваёй да жывапісу? Чаму не прызнаўся яму, што «Млын» яго карціна? Ах, не любіў, калі ў вочы хвалілі? Але, магчыма, ён не хваліць хацеў, а распытаць пра вока мастака, пра тое таемпае святло, якое вока ў цёмным лесе заўважыла ў снезе, у вадзе, у лёдзе? А як і пахваліць хацеў, дык што тут кепскага, калі чалавек іпчыры? Вярнуўся назад да карціны, але чалавека ўжо не было. Прайшоў па ўсёй выставе не знайшоў. Зноў выйшаў на вуліцу.
Назаўтра Фердынанд дазнаўся, што «Млын» Акадэмія не купіла. Дазнаўся і пра тое, што на званым абедзе хтосьці з мастакоў спытаў у Рэпіна, чаму Акадэмія не набыла твор для свайго музея. Той у адказ спытаў: «А хіба вы лічыце, што гэта выдатная карціна?» Сам адразу і адказаў на абодва пытанні,
сваё і да сябе: «Не, гэта павялічаны эцюд. Цяжар ды сінь. Хоць на выставу масьё Дзяплева».
У той жа вечар Фердынанд піша ліст у Багданаў бацькам. Ведаючы, як яны сочаць за яго творчымі поспехамі і няўдачамі, як хвалююцца, паведамляе пра вынікі выставы, пра водгукі на «Млын» і што цяпер, не прадаўшы карціну, у яго няма ні магчымасцяў, ні жадання ехаць на лета ў Еўропу. Пра паездку з Куінджы, не маючы ніякіх звестак і адчуваючы, што настаўніку не да яе, у лісце не кажа. Каб не псаваць настрой бацькам, дзеліцца нібыта радасцю, што ўсё лета правядзе нарэшце разам з імі ў вёсцы, што родная прырода яму яшчэ ніколі не здраджвала і не здрадзіць, дасць для творчасці не менш, як можа даць чужая Італія або Францыя.
Калі ўжо ліст пайшоў па пошце ў Багданаў, Куінджы абвяшчае, што сваіх вучняў вязе ў Еўропу за свае сродкі, што падарожжа рыхтуецца і пачнецца з двухдзённага знаходжання ў Варшаве, а далей шлях ляжа праз Берлін, Кёльн, Парыж, Астэндэ, Брусель, Майнц, Страсбург, Базель, Люцэрн, Мілан, Верону, Венецыю, Мюнхен, Вену. Усіх, каго пастаўнік браў з сабой у гэтае даволі доўгае падарожжа, ахоплівае радасць. Думкі пра блізкае лета ў Фердынанда мяняюцца, і аб гэтым ён адразу паведамляе бацькам у другім лісце, каб не перажывалі за яго зламанае лета, бо хоць і суцяшаў іх тым, што ў вёсцы будзе не горш, як у Еўропе, яны ўсё ж выдатна ведалі яго ранейшы настрой, мару пажыць, папрацаваць пад тым, у Еўропе, сонцам.
Аднак ледзь выслаў другі ліст, як усхвалявала новая неспадзяванка Сава Мамантаў. Усім вядомы мецэнат у мастацтве купляе «Зімовы млын» і дае за карціну немалыя грошы шэсцьсот рублёў. Фердынанда гэта і радуе, і прымушае зноў перагледзець сваё падарожжа па Еўропе.
Ехаць ён марыў не як на цікавую экскурсію ці адпачынак, а каб сур’ёзна папрацаваць у новай для сябе прыродзе, на іншым, як дома, паветры ды святле, узбагаціць палітру новымі жывапіснымі сродкамі, болып сакавітым паўднёвым каларытам. Ён разумеў, што для гэтага спатрэбіцца не толькі іншая натура, але і поўная незалежнасць ад нават самых
дробных неспрыяльных абставін, ад людзей таксама, жыццё з якімі, калі і было цікавым, патрабавала пэўнай рэгламентацыі, што найбольшую свабоду мог мець толькі на адзіноце з прыродай, не звязаны лішнімі правіламі сваіх паводзін і чужымі жаданнямі. Але калі выявілася, што Акадэмія не купіла «Зімовы млын», што грошай на паездку не будзе, а настаўнік вёз на сродкі са свае кішэні, Фердынанд не мог адмовіцца ад падарожжа сяброўскім гуртам. Цяпер усё зноў мянялася: магчымасць зрабіць доўгае і бязбеднае падарожжа даваў, купляючы карціну, Мамантаў. Што рабіць? Турнэ з настаўнікам і сябрамі таксама прываблівала, ды і няёмка было адмаўляцца. Фердынанд у роспачы. У гэтым стане ён задае сабе пытанне: што атрымаецца ў выніку і ад паездкі з усімі разам, і ад паездкі адзінцом? Адказ быў відавочны: каб не здрадзіць сваёй даўняй задуме, ехаць павінен адзін.
Ёй адсылае ў Багданаў трэці ліст, радуючы бацькоў тым, што «Зімовы млын» прывабіў выдатнага чалавека, знайшоў новага гаспадара, прызнаецца ім пра новыя перспектывы на лета, і збірае ў рэстаране сяброў, з якімі меўся ехаць, шчодра частуе з нагоды ўдалага продажу карціны, хоць абвясціць пра сваю апошнюю задуму падарожжа ў Еўропу не спяшаецца. Гэта, апошняе, зробіць праз некалькі дзён па пошце ўжо з Багданава ў лісце да Куінджы.
Вярнуўшыся ў вёску, Фердынанд пачынае рыхтавацца да самастойнага падарожжа. Была і роспач, што адрываецца ад сяброў, але ціхае, лагоднае для сэрца жыццё ў родным доме, у сваёй сям’і, у прыродзе супакойвала, ды і газеты свежыя яго не забывалі, не абміналі добрым словам. Аўтарытэтная, асабліва сярод палякаў, газета «Kraj», што выдавалася ў Пецярбурзе, змясціла яго першае ў жыцці інтэрв’ю і выказалася сама: «Рушчыц хоць і выстаўляецца ўпершыню, але яго «Млын» належыць да лепшых сёлетніх карцін. Тут няма ні ўпрыгожанай натуры, ні фалыпу пачуцця, рэч напісана шчыра, смела, са здзіўляючай упэўненасцю рукі».
Гэтакія водгукі з захапленнем чытала вёска, яны радавалі бацькоў, усіх у сям’і, не толькі суцяшалі, але і акрылялі, да-
валі ўпэўненасць, што выбраная дарога не памылковая, што ісці ёю трэба далей без усялякіх сумненняў.
7
I ўсё ж, што Рушчыца найболып цікавіла ў Заходняй Еўропе? Адчуць гэта можна з яго нешматслоўных, часам паспешлівых занатовак у падарожным сшытку. Першы запіс:
«Варшава, 25.05.1898.
Учора бачыў праезд князя Імерэцінскага. Здзіўляла, што і ён, і ўся світа ехалі ў англійскіх карэтах. Нават рускія ў Варшаве падладжваюцца да агульнаеўрапейскіх звычаяў, нягледзячы на тое, што маюць вялікае войска. Іх лад жыцця і руская мова тут на другім плане. Прыемна чуць усюды чыстуіо польскую мову. Увесь выгляд горада не такі санлівы, як у нас. Жыццё віруе».
Рушчыц ехаў з грунтоўна прадуманай мэтай як мастак: папрацаваць на натуры ў новым для сябе багатым на святло каларыце, убачыць шэдэўры сусветнага мастацтва, прыгледзецца да дасягненняў еўрапейскай жывапіснай школы. Да гэтага рыхтаваўся, пра што кажа запіс: «Ведаючы, што буду ў Бельгіі, я перад ад’ездам заняўся гісторыяй Фландрыі...» I раптам, у першы дзень за мяжой, занатоўвае, як самае моцнае ўражанне, у якой карэце едзе расійскі князь, генералгубернатар Варшавы, галоўнакамандуючы акупацыйнага войска. Што адбылося з Рушчыцам, з яго мэтанакіраванымі мастакоўскімі амбіцыямі? А ён і тут выглядае Рушчыцам. Па спадчыне ад бацькоў, дзядоў ды прадзедаў патрыёт Літвы і Полыпчы, ён радуецца, што палякі нават ва ўмовах расійскай акупацыі застаюцца палякамі, што тут па-ранейшаму вольны нацыянальны дух, польская мова, а расійскі князь, хоць і генерал-губернатар, вымушаны прыстасоўвацца пад лад жыцця палякаў. Народ не скарыўся чужому войску, жыве і ў гэтакіх умовах сваім жыццём.
Рушчыц мастак з непахіснай нацыянальнай свядомасцю, чаго не вынішчыла ў ім і царская сталіца за гады вучобы ў імператарскай Акадэміі. Хіба не гэта перш-наперш заўважалі