Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Яго чакалі.
За дзверы выйшаў, там спыніўся, гадаючы, куды ісці і што цяпер рабіць. Вярнуўся да мальберта. Сеў ля «Вясны», але глядзеў на стол, на кубкі, вазу, думаў пра тое, як жыць у вёсцы без сяброў, без блізкага настаўніка, з якімі разам пражытыя апошніх пяць гадоў.
Тасео et observo?..
Hi хопіць сілы жыць, як патрабуе крэда?
2
Яшчэ нядаўна быў Вялікдзень, а ўжо Сёмуха.
У маёнтку Рушчыцаў гэтае свята ўсе любілі. Любіў яго і Фердынанд. Вялікдзень на кожнае жывое каліва браў мерачку, каб шыць па ёй паслязімовыя абновы, а Сёмуха іх апранала і абвяшчала лета. Яна была апафеозам любімых у прыродзе і ў мастака зялёных колераў жыцця апафеозам. Дык як ён мог на Сёмуху не ехаць у Багданаў?
Але як было ехаць сёлета?
Год выдаўся 1897: сышліся гэтаю вясной дарогі, якія і сам масціў, і за яго масціў ягоны лёс. Яшчэ не ведаў, куды і як яны далей пралягуць, павядуць, сказаць пэўна не мог, мог толькі прадчуваць, жадаць і спадзявацца.
Ён верыў у Бога каталіцкага, у Хрыста, у існаванне лёсу, a лёс загадка, як і Бог.
Як мог у Багданаў ехаць, калі дзён заставалася так мала да найгалоўнейшай падзеі за ўсе акадэмічныя гады да абароны дыплома? На абарону, акрамя эцюдаў ды эскізаў, мусіў выставіць яшчэ і тры карціны, а дзе яны? «Вясну», адну з трох, напісаў, паказваў калегу Урублеўскаму той прамаўчаў. He захапіла? Потым яе ўбачыў Рэрых, таксама сябра, талент, і захапіўся. Ды як! 3 майстэрні выйшаў і праз хвіліну зноў пастукаў у дзверы, зайшоў яшчэ раз паглядзець усклікнуў: «Што ты са мной зрабіў?» «А што такое? не зразумеў яго адразу. Чым вінаваты я?» «Ды надта ж прыгожая карціна, душу маю дастала...» Запляскаў у далоні.
Але адной карціны, хоць і ўдалай, мала, каб даказаць, што ты мастак, дыплома варты. Яшчэ задуму меў пісаць «Вячэрнюю зорку» з Фаўнам і «Трытонаў». Зімой рабіў да іх эскізы. Куінджы тады ўбачыў насцярожыўся, але і падтрымаў: «Не, я не супраць маладых фантазій, як ёсць задума і настрой, пішыце, але сам тэм гэтакіх пабойваюся. Рэалісту цяжка адрывацца ад рэальнай натуры, а тут прыгожы міф, ён патрабуе асобага натхнення, поўнай свабоды ўяўлення, вялікай творчай смеласці. Вас захапілі Бёклін, Штук? Ну што ж, вы рэаліст малады, паспытайце, чым пахне гэтакая рамантыка». Яшчэ доўга ўглядаўся ў эскіз марскога пейзажа з трытонамі, старым і маладым, спытаў: «Вас, бачу, непакоіць святло? Нам тут, пад шэрым небам у сталіцы царскай, святла заўсёды мала. Свабоды і святла». Узяў палітру, перанёс з яе ў эскіз фарбачку, потым другую, трэцюю, на цёмным месцы зрабіў светлы мазок, шукаючы патрэбны тон. Спачатку асцярожны з фарбамі, ён вельмі хутка адчуў сябе нібыта за сваім мальбертам, мазкі клаў смела, нікога вакол не заўважаючы, нават і аўтара эскіза. Захоплены настаўнікам, ягонай апантанасцю ў працы,
Фердынанд адышоў убок, але вачэй не зводзіў з пэндзля, як лётаў ён, гуляў са святлом ды з ценямі па скалах, у моры, шукаючы рухомыя адценні, як высвеціўся раптам далягляд марскі, заззяў у сонечнай смузе. Запанавала амаль містычнае чароўнае святло. Настаўнік ад мальберта адышоў, з іншага боку прыгледзеўся да эскіза, што там на ім зрабіў, палепшыў ці пагоршыў, з усмешкаю, як задаволены, аддаў палітру ў рукі Фердынанду: «Ну вось, я гэтакім у тоне бачу ваш сюжэт. А вы іначай бачыце. Дык гэтак і павінна быць. Кожны спявае пасвойму». Як быццам нічога не патрабаваў, не павучаў, быў проста рады папрацаваць з палітрай, і разам з тым даваў урок, як трэба шукаць цікавы тон, як бачыць матыў.
Але чаму пасля таго цудоўнага ўрока шмат дзён не падыходзіў да мальберта? He натхнілі парады настаўніка? Згубіў імпэт? Стаміўся? Што здарылася?
Аднойчы нейкі студэнт, не вучань Куінджы, не жывапісец нават, паспрабаваў звярнуцца са сваім пытаннем да рэктара, а таму не спадабалася, што студэнт стаяў перад ім як вольны чалавек, прагучала каманда, нібы ў войску: «Рукн по швам!» Яна разнеслася адразу па Акадэміі, усіх абурыла. Студэнты не выйшлі на заняткі, патрабуючы, каб рэктар прасіў прабачэння ў зняважанага калегі. Тады сабралася кіруіочая Рада вучэльні, падтрымала рэктара і выдала пастанову аб звальненні ўсіх, хто не вернецца ў аўдыторыі ды майстэрні. Куінджы быў сябрам Рады, але пастанову фактычна рэпрэсіўную, не падпісаў. Гэта дало адміністрацыі падставы абвінаваціць яго ў падбухторванні студэнтаў да бунту.
Што адбылося далей, Руіпчыц занатаваў у сшытку:
«Куінджы стаяў перад студэнтамі жоўты, на сябе не падобны. Ціхім узрушаным голасам сказаў: «Акадэмію хочуць зачыніць. На мяне глядзяць як на кіраўніка вашых хваляванняў. Я вымушаны падаць у адстаўку. Але гэтага не зраблю, калі вы пачняце працаваць». I тут адбылося неверагоднае. Студэнты абступілі настаўніка, абдымалі яго і плакалі. Істэрычны плач авалодаў і мною...»
Віцэ-прэзідэнт Акадэміі граф Талстой наведаў вялікага князя Уладзіміра Раманава, брата цара Аляксандра III. З’явіўся
загад аб звальненні Куінджы з Акадэміі. У адказ на гэта пяцьдзясят сем маладых мастакоў, сярод якіх быў і Руілчыц, абвясцілі аб стварэнні Таварыства Куінджы.
Фердынанд быў не толькі ўзрушаны, але разгублены. Як далей жыць і працаваць, ад каго, калі не ад Куінджы, чакаць цяпер творчай падтрымкі? Адміністрацыя дасць новага настаўніка? А якога? He іначай, як такога, што скамандуе: «Рукн по швам»? Як з галавы і сэрца выкінуць маральную атруту апошніх дзён і супакоіцца, каб падысці да мальберта? Ніхто з сяброў у майстэрню не заглядаў: дзе хто не ведаў. Хадзіць туды не стаў і ён. Супакоіць магла добрая, з цікавым сюжэтам, кніга? Па вечарах, да поўначы, чытаў «Затоплены звон» Гаўптмана: захапіўся вынаходлівымі сюжэтнымі хадамі, жывымі вобразамі, зменлівымі настроямі. 3 кнігай пад падушкаю і засынаў. А раніцай прачынаўся зноў Зеўс у галаве.
Колькі дзён адседзеўшы дома, на вуліцу выйшаў куды ісці далей? У вучэльню да мальберта ногі не вялі. Адкрылася выстава перасоўнікаў падаўся па творчае натхненне. А там ні свежых тэм, матываў, кампазіцый, ні каларыту. Быў Левітан, але не той, што ў мінулыя гады: халодны шэранькі пейзаж, прывезены з Фінляндыі, нібыта мастаку свае, у Расіі, мала шэрані.
3 адной выставы выйшаў паклікала другая, гарадская: там, можа, ратунак ад цяжкіх эмоцый? На конку сеў, паехаў і там за галаву схапіўся: ля прымітыву прымітыў. Вяртаўся думаў: няўжо ўся краіна на гэтакім, як у Акадэміі, вулкане? Спустошаны, прыгнечаны, без аніводнага промня святла ў вачах, у галаве, у сэрцы дадому прывалокся, зваліўся ў крэсла і на стале заўважыў канверт паштовы. Адразу падумаў, што стары, з лістом даўно прачытаным ці без ліста. Але ж уранні яго тут не было?
У акне вісела неба, нізкае, цяжкое. Успомніў, загледзеўшыся на яго, фінскі пейзажык Левітана, а ўжо рука намацала канверт, адчула: нідзе не надарваны. Мо новы ліст з Багданава?..
Пісала маці:
«Сыночак! Мы ўсе цябе віншуем са светлым святам Сёмухі. Ведаем, як шмат у цябе там працы, як цяжка табе да нас пры-
ехаць, а сэрца, на гэта не зважаючы, чакае ўсё роўна, спадзяецца цябе пачуць, убачыць. Дні ў нас цёплыя, сад хораша адцвіў, ужо цвітуць твае любімыя півоні, у духмянай квецені акацыі, набіраюць бутоны ружы. Збіраемся на возера па аер, ім будзем высцілаць дарожкі, падлогу, ганкі. У Муры наверсе, у вялікім пакоі, які мы называем тваёй майстэрняй, сонейка свеціць і грэе круглы дзень, таксама цябе чакае...»
Усё, пра што пісала маці, кветкі і сваю майстэрню ў Муры, бачыў, чытаючы ліст, у натуры, нібы яно, усё тое, было намаляванае ў фарбах багданаўскім святлом. Цяпер, з лістом у руках, не мог сказаць нават сабе, што яму нельга ехаць, і не ставала толькі чыесьці яшчэ парады. А з кім параіцца, калі побач няма ні Куінджы, ні Пурвіта бліжэйшых? Наведацца ў акадэмічную майстэрню? А раптам хтосьці там з калегаў?
Назаўтра ў той, ад ранку, час, калі звычайна пачыналіся заняткі ў класах і праца ў майстэрнях, Фердынанд адчыніў дзверы майстэрні і адразу, ледзь пераступіўшы парог, адчуў, што хтосьці ёсць. Агледзеўся нікога. Але ж гук чуў ён чый, адкуль? Падышоў да свайго мальберта, зноў агледзеўся і каля апошняга акна, дзе стаяў мальберт Урублеўскага, заўважыў галаву чалавека, які нібыта спаў у старым крэсле.
Кастусь? спытаў, бо хто мог быць, калі не гаспадар і крэсла, і мальберта.
Той усхапіўся, але Куінджы? Рушыў, відавочна абрадаваны, да Фердынанда, яму насустрач працягваючы рукі:
Хто ў вас Кастусь? Я гэтакага не ведаю.
Прабачце. Я думаў, што тут Урублеўскі. He пазнаў.
Зеўс усміхаўся.
Ну так. Што тут цяпер рабіць выкінутаму з Акадэміі?
Ды што вы, Архіп Іванавіч! Фердынанд захваляваўся, як вінаваты. Я рады бачыць вас.
Рады і я, што вы тут. Але дзе мае астатнія вучні? Чаму ніхто з іх не працуе?
Як працаваць без вас?
Я з вамі ўсімі быў і буду. Чыноўнікі пры мастацтве хай думаюць, што мяне няма, што яны вас ад мяне забралі. Але
гэта не так. У кожным з вас мая душа, а вы ўва мне. Я вас ім не аддам. Далей спытаў: Як вы назвалі Косцю Урублеўскага?
Кастусь ці Канстанцін усё адно. У нас у вёсцы гэтак кажуць.
I ў вас, і ў яго?.. Ну так, абодва вы палякі.
Па-польску Костусь. А вёска ў мяпе Літва.
А не Расія? I не Полыпча?.. Літва!
3 апошнім на вуснах словам, паўтараючы, нібы смакуючы, Куінджы сеў за стол. Насупраць, з другога боку, сеў Фердынанд.
Што ў вас з Фаўнам, з трытонамі? Ёсць што паказаць?
Любая думка пра гэтыя работы была нялёгкай Рушчыцу, і не было цяжэйшага пытання за тое, што пачуў. Як быццам верагоднае, яно было і нечаканым: не думаў, каб Зеўса цяпер хвалявалі трытоны, Фаўн, бо вышэй галавы сваіх праблем, ніколькі не лягчэйшых. Што адказаць мог, акрамя горкай праўды?
Баюся пра іх думаць.
Але прыйшлі сюды, каб працаваць?
Тут ужо і праўды ўсёй сказаць быццам не мог, маўчаў, і тады Куінджы спытаў, што робіць ён, калі не за станком, на што марнуе дарагі свой час.
Учора быў на дзвюх выставах.
He на выставах, пэўна, коней ці сабак?
На жывапісных. Перасоўнай і гарадской.
Што добрае там бачылі?
Гэтакае бачыць небяспсчна. Можна згубіць мастацкі густ. Ніхто з прыстойных мастакоў не выставіўся?
У перасоўнікаў ёсць Левітан. Але я люблю іншага Левітана. Цяпер ён выставіў паўночны краявід. He разумею: навошта ездзіў у Фінляндыю? Каб прывезці адтуль халодны шэры пейзаж, у якім і блізка не пасецца яго душа?