Пад крыжам
Віктар Карамазаў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
Фердынанд схапіў яе за руку, а тут і сябры падышлі з настаўнікам. Усіх пазнаёміў, паасобку, і з бацькам, і з сястрою. Ганна ўхапілася за братава плячо, прыціхла, а вочы, шыльцы вострыя, малапкава стралялі з-за яго пляча па сябрах, ад іх на Куінджы, даўжэй спыняліся на велічна-прыгожым твары настаўніка, які вёў ціхую размову з бацькам. Калі з выставы выйшлі, у экіпажы па Неўскім ехалі да Эрмітажа, дачка спытала ў бацькі, пра што ён размаўляў з Куінджы. Той праз акенца ўглядаўся ў цікавае яму жыццё на вуліцы, але і ёй уважыў:
Адказваў на яго пытанні.
Тут ёй і большага хацелася пачуць:
Якія ў яго былі пытанні? Пра Фэрдзю? Можа, пра мяне?
Здзіўляўся, што твая мама з Даніі, што ў сям’і ў нас столькі культур злілося, якою мовай размаўляем у сям’і, ці карыстаемся расійскай.
А пра сябе ты што казаў?
Ён цікавіўся пра маму. Казаў, што ў Фердынанда душа болып ад жанчыны, але воля мужа. Я быў засумняваўся, і тады ён дадаў, што гэта яго думка.
Як ужо шарэла, стаміўшыся хадзіць па бясконцых залах Эрмітажа, адпачывалі ў партэры цырка, які заўсёды, бываючы ў сталіцы, любіў наведваць бацька. А ўжо наступнай раніцай,
снедаючы ў даўніх сяброў сям’і, занепакоіліся, што ўначы захаладала, на дрэвы легла шэрань, зіма ў твар дыхнула, трэба спяшацца ў вёску, у свой маёнтак, бо там яшчэ не ўсё гатовае да сустрэчы з зімою чакала клопату гаспадара.
Цягнік адыходзіў апоўдні. Развітаўшыся з сястрой і бацькам, Фердынанд не меў ахвоты вяртацца на выставу, не хацелася бачыць кагосьці інпіага, жадаіше з’явілася вярнуцца дадому, зашыцца ў сваім малым пакойчыку, сагрэцца ў думках пра сям’ю, якая ёсць, з бацькамі, і якая будзе, калі дасць Бог, у сваёй багданаўскай прыродзе, у сваім маёнтку са звыклым рытмам-ладам, з маленства мілым кожнай дробяззю.
Вечар праседзеў адзін, сам-насам з думкамі пра жыццё ў Багданаве, што ведаў, рэальнае, сваё наскрозь, на смак, і тое, якое бачыў на нейкім дальнім плане ў мроях, замглёнае, але і ў замглёнасці прывабнае, жаданае. I бачыў, і як быццам чуў.
О, не! Чуў не як быццам чуў сапраўды, нават і голас:
Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
He цэнім, маючы, а страцім залатое -
III када, як і красы твае, мой родны краю.
Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
Злілося, як і раней злівалася ў адно: любімае, Адама Міцкевіча, слова і сваё дыханне. Сядзеў і паўтараў усё тое самае, тое і гэта: «Літва! Бацькоўскі край...»
Калі ўжо клаўся ў ложак, у начной піжаме сеў за стол, разгарнуў запаветны сшытак, які ўранні перагортвала Гануля, і на чыстай старонцы зверху зрабіў яшчэ адно прызнанне, якое вынасіў за гэтыя два дні ў душы і ў думках:
«...малы свет сям’і непараўнальна даражэйшы за шырокую, але халодную грамадскую арэну».
3 гэтымі думкамі і лёг. Доўга ляжаў, не спаў. Думаў.
6
Каляды Фердынанд сустрэў у Багданаве.
Зіма выдалася цёплая, без тых звычайных, што раней бывалі ў дні гэтага свята, маразоў ды снежных завеяў. Краявіды
ў наваколлі выглядалі хутчэй падобнымі на вясновыя, а душа жадала зімы сапраўднай. Ну як пісаць калядны пейзаж без снегу?
Злёгку пабеленая ўначы сцежка вывела з вёскі ў засценак Даўкневічы. Вось і знаёмая выспа, за ёю ручай, на ім у гэтым месцы стаяў бацькаў млын, а дзе ён? Няўжо гэтак заседзеўся ў сталіцы, што ўжо свой млын знайсці не можа? Ці трэба падысці бліжэй, каб убачыць? Снегу ў лесе няма нават таго, што ў полі, вакол усё шэрае, злілося ў шэрані, але схіл выспы пад танклявым лёдам коўзкі, быццам памыўся ўранні і не абцёрся, на ветры, усё ж зімовым, абледзянеў. Ступіў як асцярожней, а не ўратаваўся, памчаў лядовай аблівахай з выспы да ручая, нібыта на каньках, і не было за што, ратуючыся, ухапіцца: ні дрэўца, ні кусточка. Рудая купіна, нейкая жменя гліны, крата дарунак, пад чаравік патрапіла уратавала. Прысеў над ёю, перахрысціўся і млын блізка ўбачыў. На шківе барабан, вада пад барабанам цёмная, як з каламазі вір, а ўсё над ёю казка з лёду і святла, з неверагоднага ў ельніку, як на каляднай ёлцы, зіхацення. Над барабанам рог будынка са старога, гадамі пашчапанага бярвення, страха пад дранкаю, і гэта ўсё таксама, як і барабан, лёдам зацалаванае. Калі б не ведаў, што тут млын, дык мог падумаць, што з глыбіні віру ўсплыла ды стала дыбам нейкая рагатая жывёліна. Адсунуўся ад купіны, на ногі ўзняўся асцярожна, каб зноў не пакаціцца ў вір, на крок-два адышоў. Там вольха шэрая. Яе рукою абхапіў, смялей агледзеўся, ад смеху аж закалаціўся ці то з сябе, як нетутэйшага, што разгубіўся, ці што ў казку трапіў.
Альбомчык з замалёўкамі намацаў у кішэні, алоўкам пачаў накідваць абрысы нечаканай казкі, святло ды цені. Малюнак просты быў, але складаныя адценні лёду, рухомыя валёры, блікі ў фігурах з лёду гулялі, і як было злавіць на дзюбку алоўка лясное ўлонне, калі яно ўвесь час мянялася?
Назаўтра прыйшоў да млына з фарбамі, рабіў эскізы: адзін, другі пры сонечным святле і без яго. Ужо захаплялі не адны формы з лёду, але і дзіўна сіні снег на першым плане, пад ім лядовая тэраса ў адценнях перламутру і пад тэрасай цёмная вада, пад сонечнымі блікамі жывая. План, як у «Вясне», шы-
рокі атрымаўся, нібы для Рэпіна, каб пры выпадку зачапіўся, знайшоў і тут заганны ўплыў Еўропы на Расію.
У той час, як над «Зімовым млынам» працаваў, у Пецярбурзе рыхтавалі да адкрыцця другую акадэмічную «Вясновую выставу», і Фердынанд адчуваў абавязковым узяць у ёй удзел з новай карцінай, бо гэтыя выставы былі ідэяй Куінджы і яго вучняў насуперак прынцыпам і формам старых акадэмічных выстаў, адмаўлялі ранейшыя схемы падбору і ацэнкі твораў, выкладкі экспазіцый, складу журы, віталі арыгінальных мастакоў, іх вольны дух, і ён, з самых актыўных вучняў свайго настаўніка, меў непасрэднае дачыненне да іх задумы і арганізацыі. Цяпер жыў не ў сталіцы, у вёсцы, побач з ім ужо не было любімага настаўніка, сяброў-дарадцаў, і пра сябе, што не згубіўся як мастак, усім варта было нагадаць, даказаць, што і ў вёсцы можна быць арыгінальным мастаком. Ды і са сталіцай не хацеў губляць творчыя сувязі.
Калі «Млын» быў напісаны і ўхвалены самым строгім крытыкам мамай, Фердынанд высылае яго чыгункай у Пецярбург і едзе туды сам.
Сябры заўсёды чакалі яго, бо ведалі, што абавязкова прывязе нешта арыгінальнае, чымсьці здзівіць любога сталічнага гурмана. Чакалі і цяпер. Як толькі карціна з’явілася ў пакоі, у дзверы пастукалі Бровар і Урублеўскі. Першы доўга чухаў патыліцу, разглядаючы не толькі вялікімі вачыма, але і шырака раскрытым ротам, маўчаў, другі загаварыў адразу, як за дваіх:
Ну, гэтакага не прыдумаеш. Натура, жывая натура. Яшчэ я гэтакага снегу ні ў кога не бачыў. Казка?!
Бровар, як згодны з ім, ківаў галавой ды вымаўляў адзін і той жа гук:
Тэк... Тэк... нібы ў яго ў роце быў гадзіннік адлічваў секунды.
Фердынанд абодвух слухаў, лагодна ўсміхаўся, тым часам думаючы, што яшчэ скажа Зеўс.
Пазней, у той жа дзень, прыйшоў Куінджы. Абняў у добрым настроі, як бацька сына, адразу папрасіў:
- Ну, паказвайце.
Карціна стаяла каля сцяны пад палатном Фердынанд скінуў палатно, насупраць паставіў крэсла для настаўніка. Той моўчкі, неяк скавана, стаяў, углядаўся і раптам увесь страсянуўся, ускінуў над сабою рукі:
- Я рады за вас! Гэта мяне кранае!..
Даўшы выйсце эмоцыям, на крэсла сеў, зноў доўга і ўжо супакоена глядзеў на карціну, разважліва казаў пра снег на ёй, пра лёд, пра формы млына, гармонію ў каларыце і малюнку. Хваліў. У ваду даўжэй углядаўся, з крэсла прыўстаючы. Тут аўтар насцярожыўся, захваляваўся:
Вада мяне бянтэжыла таксама. Тон доўга падбіраў. Святла не хапала. Баяўся залішне цёмнага.
Дарэмна. Натура вас хвалявала, а вы ёй да канца не паверылі. Залішне светлых плямаў. I на вадзе, і ў небе. Вы смелы мастак, а тут?.. Там, на выставе ў зале, на тым святле, яны будуць мякчэйшымі глядзецца, гэта ўлічваць трэба, але, пакуль карціна ў сваіх руках, раю змякчыць. Дадаў рашуча: Трэба. I зноў быў задаволены: Я і раней казаў, што тэхніка ў вас выдатная. Есць тэмперамент.
Праз тры дні «Зімовы млын» быў ужо ў акадэмічным музеі, дзе збіраліся работы, прапанаваныя на выставу. Сюды адзін за адпым заглядалі чальцы журы, знаёміліся з новымі творамі, адсюль выносілі пра іх думкі. Засвечваліся і аўтары, якім хацелася пачуць слова пра свае работы. Калі аб’явіўся Фердынанд, шукаючы сяброў, ля «Млына» стаялі студэнты. Ён падышоў яны яго пазналі, пачалі хваліць карціну, маючы ўжо агульную думку, і ўсе раілі замяніць раму, спасылаючыся на пачутае выказванне Куінджы, які хацеў бачыць карціну ў залатой раме. Фердынанд прамаўчаў, здзівіўшыся, бо Куінджы мог гэта замовіць яму сам. Убачыўшы, што аўтар не вельмі згодны, раптам сказалі, што зробяць гэта нават і без яго дазволу. Назаўтра пра тую прапанову ён і забыў, бо клопату хапала без рамы, калі ж прыйшоў на адкрыццё выставы, карціна вісела ў новай залатой раме, глядзелася выдатна, аж вачэй не мог адвесці, нібыта бачыў яе ўпершыню. Хто расшчодрыўся, даў новую раму, не ведаў, але быў упэўнены, што той, каму карціна вельмі спадабалася. Цяпер каля яе ўвесь час
таўкліся гледачы. Адыходзілі адны падыходзілі другія, найбольш студэнты, эмоцыі якіх заўсёды непасрэдныя, свае ён гэта добра ведаў. Спыніліся і Бенуа з вялікім князем Юрыем Міхайлавічам. Работу хвалілі абодва, цікавіліся, дзе знайшоў сюжэт. Адышлі яны падышоў Айвазоўскі. Той быў яшчэ ў болыпым захапленні:
Віншую. Шырока, смела. Тут я вас пазнаю.
Па выставачных залах прайшла прафесарская камісія, адбіраючы лепшыя творы для Акадэміі. Твар кожнага з камісіі падобны быў на твар калі не бога, дык мудраца, суддзі вышэйшага і непадкупнага. Спыніліся на нейкую хвіліну ля «Млына» і рушылі далей. Хвіліна тая што-небудзь абяцала? Каму і што?
Фердынанд сядзеў насупраць карціны, але далей, правёў чальцоў камісіі паглядам, не пажадаўшы трапіць ім на вочы, адчуўшы сябе як бы не аўтарам «Млына», а выпадковым, з натоўпу вулічнага, чалавекам, і на душы зрабілася лягчэй, нават прыемна, што тых людзей не ведае, ад іх незалежны, ім не патрэбны, як і яны яму. На нейкі момант быў падумаў крыху іначай: што скажуць пра карціну, ці выкажуцца, каб набыць у Акадэмію? Але адразу адмахнуўся ад гэтых думак з прыкрасцю, нібы ад думак здрадлівага двайніка. Насуперак свайму здрадніку сказаў рашуча, што гэтак мог падумаць год назад цяпер ён іншы: вольны, незалежны. Усхапіўся з лаўкі, рашуча павярнуўся да дзвярэй, паглядам сутыкнуўся з сустрэчным гюзіркам як выцвілых на моцным сонцы вачэй у пейзажы злёгку падсмаленых, нібы на тым жа сонцы, бародкі, вусоўі бакаў піцерскага разначынца. Зрабіўшы крок, спыніўся.