Пад крыжам  Віктар Карамазаў

Пад крыжам

Віктар Карамазаў

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
29.41 МБ
А ёй навошта геніі? Ей гэта не галоўнае бездар ці геній. Ёй галоўнае, які ў мастака хрыбет, гнецца або не.
А Рэпін?.. He з тых, каб лёгка гнуўся, і ўсё ж...
Улада не можа адрынуць ад сябе ўсіх. 3 ім ёй лягчэй, як з Зеўсам. Рэпін здзівіўся, абурыўся, як можна гнаць Зеўса з Акадэміі, калі ён дае Расіі выдатных мастакоў. Яго абурэнне ўсе пачулі. А што далей? Ён усё ж не кінуўся да і'рафа або вялікага князя, каб Зеўса бараніць? Хоць мог. Меў права і сілу. Павінен быў.
Дык хто тады і ты, і я, паміж адміністрацыяй і Зеўсам? Усе мы, яго вучні? Ахвяры? Мука ў жорнах?
Для адміністрацыі мука, але не для Зеўса. Ён хоць і ў цяжкім становііпчы, але нас, кожнага, бароніць, як сваіх дзяцей. А ты...
Што я?.. усхапіўся Фердынанд.
He гарачыся. Сядзь. Вільгельм мякка ўсміхнуўся, у імгненным парыве сябра ўбачыўшы яго ўсяго, знутры.
Я быў падумаў, што ён з намі ўжо не гэтакі адкрыты, як быў раней, што кажа, а што і не. Спытаў у цябе, ці згодны ты са мною.
А не думай тое, чаго не можа быць.
Пурвіт, як балт-латгалец, са словам выпадковым або камусьці непрыемным не спяшаўся, меў вытрымку даўжэй падумаць, халоднай галавой узважыць, стрымаць імгненныя пачуцці. Фердынанд над сваімі эмоцыямі ўлады гэтакай не меў, няіпчырасць, у каго б ні заўважаў, перажываў мацней, даўжэй. Несупадзенне характараў не раз’ядноўвала, наадварот, збліжала, давала ў сяброўстве раўнавагу, нават і ратавала неаднойчы абодвух у выбары і думак, і ўчынкаў.
3 тракціра выйшлі і з мірам-ладам, па-сяброўску, разышліся.
Наступны дзень абодвух сагрэла немалая радасць. У майстэрню, дзе сабраліся амаль усе калегі, чакаючы з канцылярыі
апошняе рашэнне, у які з бліжэйшых дзён адбудзецца абарона дыпломаў і адкрыецца выстава, прыйшла афіцыйная, ад сакратаркі, вестка, што ўзгоднены загад па Акадэміі аб замежных творчых камандзіроўках: паедуць чатыры дыпломнікі, у ліку якіх Пурвіт і Рушчыц. У той жа вечар шчасліўчыкі наладзілі ў рэстаране пачастунак для сяброў, засмуткаваўшых, што едуць не яны.
Яшчэ праз дзень адкрылася выстава. Спачатку ўсё выглядала як на свяце, але нечакана выявілася бомбачка: не аказалася Куінджы, а без яго вучні не ўяўлялі свайго свята.
Чутка, што Куінджы не запрасіла адміністрацыя Акадэміі, сабрала ў гурт дыпломнікаў: гэта ж знявага не аднаму настаўніку, але і яго вучням што рабіць? Патрабаваць, каб быў неадкладна? Але ці ёсць ужо на гэта час? Уся Рада, рэктарат, намеснік прэзідэнта Акадэміі граф Талстой стаялі каля ўваходу ў залу абапал высокіх белых з пазалотаю дзвярэй, чакалі гасцей ад царскага двара, магчыма, і цара самога. З’явілася другая прапанова: пакінуць выставу ў знак пратэсту. Але ж яшчэ не выдаваліся дыпломы? Падышла сакратарка рэктара і папрасіла дыпломнікаў разысціся да сваіх карцін. У адказ на гэта пачула пытанне: якая быць можа абарона дыпломаў без настаўніка? Яна вярнулася ў кола адміністрацыі і ўжо другі раз прынесла тое самае, слова ў слова, як загад. На гэты раз адказу не атрымала пайшла. Ніхто з дыпломнікаў не варухнуўся, каб той загад выконваць.
Усе прыціхлі ў зале ні шэптаў, ні размоў. Усе адчувалі штосьці незвычайнае, нечага чакалі.
I раптам праз шырока адчыненыя дзверы хуткім цвёрдым крокам увайшоў, нібы ўляцеў на крылах, парывісты ў чорным смокінгу пад рафінадна-белым высокім каўняром мужчына. Па тэмпераменце, усіх годных жэстах уладны, але не цар, без світы. He тыя былі і барада з вусамі, і шавялюра. Але ўсмешка дзёрзкая ў вачах як гаспадар на свяце. Агледзеў усіх бліжэйшых злева, справа. I тут гурт моладзі, які стаяў далей, у адзін голас выдыхнуў:
Архіп Іванавіч!.. Ура!..
Усе вучні кінуліся з кветкамі да Куінджы: хто абдымаў, хто цалаваў, хто плакаў ад нечаканай радасці. А хтосьці, як пацішэла, звонкім голасам пачаў з ліста зачытваць тэкст удзячнасці:
«...Вы былі сябрам моладзі. Вы верылі ў нас. Будзьце ўпэўненыя, што памяць пра Вас, як пра найлепшага настаўніка, назаўсёды застанецца ў нашых успамінах...»
3 выставы вучні Куінджы вязуць любімага настаўніка ў рэстаран і там наладжваюць у яго гонар шыкоўную вячэру. А ўжо назаўтра амаль усе перыядычныя выданні Пецярбурга даюць высокія ацэнкі дыпломным працам маладых мастакоў, іх самастойнасці, арыгінальнасці, жывапіснаму майстэрству, пазбаўленаму акадэмічных схем. Аўтарытэтнае ў краіне «Новое время» пісала: «Такія творы, як «Пры апошніх промнях» Пурвіта, «Вясна» Рушчыца, «Ганец» Рэрыха, «У садзе» Століцы гэта працы, цалкам зробленыя майстрамі, якія не маюць нічога супольнага з тэмамі краявідаў, раней пісаных па старых методыках у Акадэміі. Колькі новых матываў, новых задач! Тут сапраўды кожны з мастакоў пісаў тое, што хацеў, што хвалявала!..» I далей: «Ф. Руіпчыц выставіў чатыры краявіды, з якіх найлепшыя “Вясна” і “Вячэрняя зорка”, але асабліва добрая “Вясна”, сакавіта і шырока намаляваная, перадае дасканала асветлены вясновым сонцам снег, які не скрозь яшчэ растаў, з празрыстым ручаём і засмужанымі ад вільгаці далячынямі. У “Вячэрняй зорцы” яілчэ больш настрою, больш карціны...» He адставалі ў сваіх захапленнях ад прац Рушчыца і іншыя выданні.
На выставу прыязджае першы эксперт у жывапісе Павел Траццякоў і, не паскупіўшыся грашыма, купляе «Вясну» для сваёй славутай галерэі.
«Вячэрнюю зорку» набывае Акадэмія.
Гучнае прызнанне Рушчыца як маладой з’явы ў жывапісе, шматгалосае захапленне яго карцінамі, здавалася, загояць на сэрцы ўсе маральныя раны, прасветляць думкі, адродзяць рамантычныя настроі і задумы, бо яго, амбітнага, заўсёды акрылялі нават і куды меншыя творчыя ўдачы. Але надта моцна былі падрэзаныя крылы ў апошні час, каб усё тое, што іх падразала, адразу выкінуць з галавы, з сэрца. Цяпер гэта не
адбылося яшчэ і таму, што якраз у тыя дні, калі па Пецярбурзе, па ўсіх яго мастацкіх і не мастацкіх, усялякіх арыстакратычных, нават і блізкіх да царскага двара, салонах гуляла захапленне карцінамі нечаканага Рушчыца, адміністрацыя Акадэміі паднесла яму яшчэ адну лыжку смалы, абвясціўшы сваё новае рашэнне: у замежную творчую камандзіроўку з вучняў Куінджы едзе адзін Пурвіт.
Гэтая навіна аказалася балючай не толькі для Фердынанда, але і для яго сябра. Пурвіт спяшаецца суцешыць:
Я не паеду без цябе.
-	А я цябе віншую. Ты павінен ехаць.
-	Але гэта будзе зусім не тая вандроўка, якою магла быць, якой хацелі, пра якую марылі мы з табою.
Ніхто з нас тут не вінаваты. На гэтай камандзіроўцы свет клінам не сышоўся, разважыў Фердынанд. Тым больш, што ёсць заява на гэта Зеўса. Ужо ён абвясціў, што ўсіх сваіх вучняў у Еўропу сам павязе на лета за свае сродкі. Тады мы з табою там, недзе ў Італіі або Іспаніі, на цёплым моры, і сустрэнемся.
Фердынанд нікому не хацеў паказваць свае балючай крыўды, нават і сябру блізкаму. А крыўда была немалой. Акадэмія штогод ганаравала найбольш таленавітых выпускнікоў творчай вандроўкай па Еўропе, была гэтакая традыцыя, і Рушчыц меў на яе права, што даказвала і апошняя выстава. Пра гэтакую паездку марыў ці не з таго часу, калі, яшчэ вучнем Шышкіна, на сваім другім акадэмічным годзе, прывёз з Крыма эцюды мора і ўсіх імі здзівіў. Шмат хто думаў, што ён на моры вырас: так каларытна, арыгінальна пісаў ваду марскую. Настаўнік прывёў тады Айвазоўскага, каб паглядзеў яго марыны. Быў у захапленні і Айвазоўскі. Шышкін казаў заўсёды: дзе ваша мора? пішыце мора, гэта ваша стыхія! Прываблівалі мора і паўднёвае святло. Хацелася пабачыць і адчуць іх там, на еўрапейскім поўдні.
Цяпер, нібы душу згубіўшы, не ведаў, што рабіць. Сябры з выставы гуртам ішлі то ў тракцір, то ў рэстаран, спяшаліся на нейкія сустрэчы, ядналіся ў размовах пра свой далейшы лёс, яднала іх ужо тое, што ўсе, закончыўшы Акадэмію, за-
ставаліся ў сталіцы, адсюль ніхто нікуды ехаць не збіраўся, a ён, мабыць, адзін з усіх, прытулку тут ужо не знаходзіў і не шукаў. Душа бегла адсюль. 3 выставы на вуліцу выходзіў і некуды ішоў. Куды? He ведаў. Ішоў уздоўж Нявы нібы з заплюшчанымі вачыма, нікога і нічога не заўважаючы, спыняўся, спахапіўшыся, то каля нейкага слупа, ледзь з ім не сутыкнуўшыся, то ад прарэзлівага крыку ліхача, то, не пазнаўшы дома, вуліцы, гадаючы, дзе апынуўся, ішоў далей і зноў спыняўся з пустой, без усялякіх думак, галавой. Пра свой пакой, дзе жыў, успамінаў, калі ўжо ў дамах святлелі вокны, дагэтуль шэрыя, запальваліся ліхтары на вуліцах.
На трэці дзень выставы прыйшоў дадому позна: дзверы незачыненыя, святло ў пакоі ад газавае лямпы на стале, жанчына за сталом сядзіць, як спіць, галаву звесіўшы над кнігай. Здзівіўся: куды і да каго прыйшоў? I раптам бацька:
Хто тут нарэшце?
У ягонай, сынавай, піжаме выйшаў са спальнага пакоя з разгорнутай у руках газетай, газета вылецела на падлогу з рук аберуч сына абхапіў, і толькі цяпер, з-за бацькавага пляча, Фердынанд пазнаў жанчыну сястру Ганпу: яна ўжо ўсхапілася ад бацькавага голасу, стаяла над сталом, углядалася ў твар брата, і ён, углядаючыся ў яе, не разумеў, яна смяялася ці гілакала. Было на твары ўсё разам радасць.
Прыехалі, каб віншаваць яго. Збіралася і маці, ды прыхварэла. Гануля брата абняла, пацалавала:
Гэта ад мамы. Другі раз: I я віншую.
Бацька падняў з падлогі газету:
Чытаў, што пра цябе ў «Ведамасцях» пішуць?
Але ж і вы паспелі прачытаць?
А мы цяпер чытаем усе газеты. Мама загадала, каб усе, дзе пра цябе што пішуць, куплялі і ёй прывезлі. Усе перачытваем, няма калі працаваць, смяялася, запальваючы вясёлым маладым настроем брата і бацьку, Ганна.
Наступны дзень для ўсіх траіх пачаўся з выставы. Адразу глядзелі працы Фердынанда, пасля суседнія і зноў яго, усё перагледзелі, што на выставе. Быў Фсрдынанд за гіда. Пра сяброў, кожнага, казаў ля іх карцін, дзівячыся, як захапляла-
ся сястра ўсім, што чула, як хутка заўважалі яе вочы жывыя, святлом і колерам выразна выяўленыя дэталі, плямкі, як шчыра на іх рэагавала. Ажно не вытрымаў:
Ты, Ганна, бачыш усё, як мама.
Адразу і яна зрэагавала весела:
А мама бачыць, як Куінджы?
Аж уголас рассмяяўся:
Ты была б у Архіпа Іванавіча першым вучнем.
I ён мяне таксама ўзяў бы ў творчую вандроўку па Еўропе?
А мы ў яго зараз спытаем.
Да іх якраз ішлі гуртам сябры Фердынанда з Куінджы разам.
Ты што гэта кажаш, Фэрдзя?.. Не-не!.. Божа, барані, бо я зараз адсюль збягу...