Пад крыжам  Віктар Карамазаў

Пад крыжам

Віктар Карамазаў

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 144с.
Мінск 2017
29.41 МБ
He ведаю. He бачыў. Але... у жыцці ў кожнага мастака бываюць моманты, калі збоку яго цяжка зразумець. Цяпер нам цяжка зразумець, што падказала яму ехаць у Фінляндыю, хоць Чэхаву пісаў, нібы шукае там моцныя матывы. А два гады таму ніхто не зразумеў, што прымусіла яго страляцца ў
любімай ім прыродзе пад Удомляй, дзе напісаў свае лепшыя работы, шэдэўры.
Там жыў з Куўшыннікавай.
Куўшыннікава адтуль збегла, калі з’явілася вядомая ў вышэйшым свеце Пецярбурга Турчанінава.
Яна, кажуць, яго кахала, і ён яе таксама пакахаў? Але калі было ўзаемнае каханне, то навошта страляцца? Як ёсць каханне, трэба жыць ды радавацца?
У каханні, Фердынанд, таксама свае правы і правілы. Ісак Ілыч, як вольны мастак, іх парушыў. У барыні, яшчэ даволі прывабнай, была свая сям’я, былі дочкі, ужо нявесты, не менш прыгожыя за маму. Калі ўжо Левітан у іх на дачы жыў, туды прыехала малодшая. Наш геній закахаўся. А следам за малодшай з’явілася старэйшая яшчэ адно выпрабаванне для Левітана. Уяўляеце? Тры вельмі прывабныя жанчыны, а сэрца ў Ісака Ільіча адно. Ды яшчэ старэйшая аказалася прыгажуняй вынаходлівай. Каб адарваць яго ад сястры, ад маці, задумала з ім ехаць у Нямеччыну. Таемна ад усіх спакавала чамаданы, і ўжо ноччу пад’язджае экіпаж, каб везці да цягніка на станцыю. Левітан апамятаўся: навошта яму Нямеччына? Схапіўся за ружжо. Добра, што паляўнічым ён не быў, ружжо насіў на плячы, як баба ў вёсцы носіць каромысла.
Я гэтага не ведаў.
He ўсё тады ведаў і я, прызнаўся Куінджы. Удомля кут мядзведжы. Там усё можна схаваць. Але барыня, спалоханая стрэлам у сваім доме, прывезла доктара Чэхава, каб сябра ратаваў, бо кроў была. Ну а ў Чэхава ўсе таямніцы выліваліся ў літаратуру, у тэатр. Вы здзіўляецеся, навошта Левітану спатрэбілася поўнач, Фінляндыя? Вось і спатрэбілася на поўначы астыць пасля гарачага кахання.
Цяпер едзе на поўдзень у Ніцу?
Куінджы павесялеў.
А ў вас, малады чалавек, прабачце за маю нясціпласць, каханне ёсць?
Фердынанд не разгубіўся:
Мастак жыць без кахання не можа.
Вам вопыт Ісака Ільіча карысная навука.
Я Левітана люблю, але вучуся ў вас, Архіп Іванавіч. Ды і каханка ў нас з вамі адна жывапіс.
Была адна і ў яго. Але прыходзіць час, калі адной каханкі мастаку мала. А вы яшчэ малады. У вас шмат чаго наперадзе.
Куінджы зноў нахмурыўся, схапіўся рукамі за край стала, аж жылы ўспухлі на руках.
Пакуль мне аднаго кахання дастаткова.
Вочы настаўніка заблішчэлі мацней, як задаволеныя пачутым, хоць вусны недаверліва перасмыкнуліся.
А калі так, то станоўцеся да мальберта і працуйце. А я пайду да свайго станка. Апошнім часам, прызнаюся, таксама ад яго адбіўся.
Адчуўшы, што настаўнік зараз падымецца з-за стала, Фердынанд успомніў пра ліст у кішэні паклаў на стол. Куінджы паглядзеў на ліст, потым у вочы вучню і зноў на ліст, асцярожна, як штосьці небяспечнае, узяў двума пальцамі за ражок, паднёс да вачэй і зноў паклаў.
He разумею польскай мовы. Але бачу, што ліст напісаны не мне. Я чужых лістоў не чытаю.
Фердынанд адказаў:
Гэта ліст ад мамы.
Але не ад маёй, не мне.
Я вельмі хачу, каб вы пачулі, што тут яна мне піша. Дазвольце, я прачытаю вам?
Куінджы задумаўся, быццам пагадзіўся, і Фердынанд пачаў чытаць. Калі ўжо прачытаў і самы апошні, з двух слоў, радок, пачуў пытанне да сябе:
А што гэта за свята Сёмуха?
Троіца. Бо праз сем тыдняў пасля Пасхі. У нас у вёсцы гэтак кажуць.
Вам трэба ехаць.
Але ў мяне дзве ненапісаныя дыпломныя карціны. Я ўвесь рассыпаўся, сабрацца не магу ні з думкамі, ні...
Настаўніку тлумачыць доўга не спатрэбілася.
3 далёкіх падарожжаў вы заўсёды прывозілі цікавыя эцюды. 3 Балаклавы, Лёхмэ, Бергхольма, Візбы. Там выдатна бачылі мора, горы. Гэта заўважалі і Шышкін, і Айвазоўскі.
Але цікавыя карціны вы прывозілі толькі са сваёй вёскі. Задумваліся чаму так? Ваша вока прыгожае ўсюды заўважае і разумее, але душа выбірае сваё, роднае. Карціна не эцюд, ёй мала вострага вока, яе трэба пісаць душою. Рассыпаліся, кажаце, не можаце сабрацца ў думках, у пачуццях? Вам не хапае цяпер вёскі. Трэба ехаць. Там вы і маму супакоіце, і самі засяродзіцеся. I ўсё напішаце.
Куінджы падняўся з-за стала, узяў ліст, быццам сам хацеў прачытаць, з ім памаўчаў, паклаў на стол. На развітанне паДаў руку.
Шчаслівы чалавек вы, прамовіў, не гледзячы вучню ў твар. У вас ёсць мама. Я гэтакіх лістоў не меў.
Падышоўшы да дзвярэй, спыгііўся, выняў з кішэні пінжака белую хусцінку, прыклаў да вачэй і, схаваўшы яе назад ў кішэню, выйшаў за дзверы.
Фердынанд стаяў пасярод майстэрні, глядзеў на дзверы. Нібы праз іх, за імі бачыў Куінджы, якім бачыў у канцы зімы, да бунту ў Акадэміі, калі разам з Пурвітам наведаў хворага. Ён ляжаў тады на куіпэтцы каля акна, трымаючы на грудзях блакітнага голуба з белаю, анучкай абматанай, лапкаю. Пра сваю хваробу ні слова не казаў, уся размова была ў яго пра птушку, якую падабраў на сметніку ў двары з перабітаю лапкай.
Наступнай раніцай Фердынанд выехаў у Багданаў.
3
«Сяджу ў багданаўскай святліцы мар. Сярод зеляніны, сонечнага святла, дурманлівага водару квітнеючай гірыроды з птушыным шчэбетам. Грудзі дыхаюць паветрам жыватворнай крыніцы, якая паралізуе прышчэпленую жыццём атруту. Тут забываеш на халады, адчуваеш ахвоту браць жыццёвыя сілы ад зямлі, якая цябе нарадзіла, дала свету...»
Фердынанд прызнаецца сшытку ў сваіх пачуццях і думках аб жыцці ўжо на другі дзень па прыездзе. Пазнаючы знаёмыя бары, гаі, блакітныя, яшчэ не вельмі зацененыя маладой лістотай берагі любімага ручая гіаміж зазелянелых выспаў ды
лагчын, штосьці і не пазнаючы, сябе за гэта дакараючы, вяртаючыся з бліжэйшых і не блізкіх сцежак у Мур, яшчэ мала абжыты для працы за мальбсртам, ёп адчыняе ўсе вокны, з вышыні другога паверха, прызначанага пад майстэрню, радуецца даверлівай пагляднасці глыбокіх краявідаў і зноў ды зноў садзіцца за сшытак перад расчыненымі ў прыроду вокнамі.
«У раскошы абуджанай натуры, перад паўнюткімі надзей праявамі жывой прыроды хто не адчуе ўрачыстага настрою свае душы, адраджэння найлепшай мары? Зялёны колер, у самых розных адценнях, вельмі транпа названы колерам спадзеву, упрыгожвае зямлю».
Думкі амаль не запыняюцца на тым, што бачаць вочы, на блізкіх, выпадковых дэталях, на гірыкрых адчуваннях, перажываннях ад розных дробязяў, ад іх як найхутчэй адлятаюць, спяшаюцца ў далячынь рэальную ці не рэальную, патрэбную, каб жыць напоўніцу, лятуць не толькі ўперад, дзе жаданае, але і назад, у пражытае і псражытае, каб і тое, што некалі было ды адышло, вярнулася з былога ў Мур сённяшні на ручаі.
Натомлены вандроўкамі па зазелянелых падлесках ды палетках, Фердынанд засынае ў крэсле і бачыць у сне свайго Фаўна. Асілак шыракаплечы, падобны на злепак самой прыроды, сядзіць на скале, граючы на свірэлі, глядзіць у далеч мора, над якім ззяе адзіпая ў вячэрнім небе зорка. Фердынапд на беразе ў яго за спінаю, пад хвояй, каб той яго не заўважыў, слухае музыку, падобную на плач ветру ў скалах ці ў дрэвах, і пазнае бераг мора, на які раней кожны вечар, пад ужо нізкім кінаварным сонцам, прыходзіў маляваць каля прычала лодкі, куды ў той самы час прыходзіла, каб з ім сустрэцца, паненка Алізабет ці Ліза Бунк. Яна садзілася на камень, які цяпер аблюбаваў Фаўн, чытала, пакуль ён маляваў, казкі Рыхарда Леандра. Калі гэта было? Ды летась на Балтыцы, на выспе Рукен у час яго першага замежнага падарожжа. Ніякага Фаўна там не было, туды, акрамя яго і Лізы, прыходзілі яшчэ мясцовыя жанчыны з дзецьмі, якія заўсёды з павагай і ўвагай сустракалі мастака і радыя былі бачыць яго мастацтва. Чаму ж цяпер тут раптам аб’явіўся мужык са свірэллю? Ен Фаўн пі не Фаўн якая розніца? Магчыма, што проста чалавек з
Лёхмэ, звычайны селянін, рыбак ці пейкі дзівак? А можа, цяпер ужо ён чакае Лізу?
Фердынанд прачнуўся, цяжка дыхаючы. Што быў за сон? Усхапіўся з крэсла. Чаму падумаў, што Фаўна сасніў? Адкуль на моры мог з’явіцца Фаўн? У моры жылі трытоны, мелі галовы як у людзей, а далей рыбы, усё як у рыб: жабры, плывунцы, хвасты, луска блішчастая па скуры. А Фаўн лясун, як грэцкі Пан, апекаваў жывёлу, пастухоў, палеткі і пашу вартаваў, кахаў жанчын, любіў вясёлае жыццё. Яму навошта мора?
3 Мура выйшаў у сад. Цяпер, як ён адцвіў, як дрэвы атрэслі на малады мурог святло апошпяй квецені, было тут зацішна і нават сумнавата. Пад яблыняю сеў зноў музыку пачуў, нібыта вецер дзьмуў у трасцінкі Фаўна. Здзівіўся: чаму думкі пра Фаўна, якога трэба пісаць, абудзілі ўспамін пра леташняе падарожжа, ды і не ўсё, а толькі наймілейшыя з яго тры дні, якія правёў з Алізабет Бунк? Аднойчы яны падняліся на скалу, там ён маляваў, пасля паказваў ёй свае сямейныя фотаздымкі, знаёміў з мамай, татам, сёстрамі, з домам і садам у Багданаве. Яшчэ быў дзень, калі падаліся з Алізабет у Арконы, на поўнач выспы, дзе шмат славянскіх святыняў. Зранку прайшоў моцны дождж, было коўзка, караскаліся, нібы малыя, на гару, а каўзата скідала ўніз. Хапала жартаў, рогату, і там ужо Фердынанд адчуў, што Ліза яму як сястра, свая душой і думкамі, усё роўна як абое з адной сям’і. Ен ёй малюнак падарыў, а яна пасля яму прынесла кніжачку са сваімі вершамі. Тыя вершы раней нікому не чытала і не паказвала, яшчэ ніхто не ведаў нават з самых блізкіх пра яе кніжачку. Гэта вельмі ўразіла, бо атрымоўвалася, пгго ён ёй самы блізкі чалавек. А перад ад’ездам у іх выдалася цудоўная ноч на моры. Мора колькі дзён штарміла, грозныя хвалі накатваліся і разбіваліся аб скалу, не падпускалі да яе, усё роўна як абаім на зло шалеў Фаўн, і раптам, у тую апошнюю ноч, усе злыя сілы ў моры і на беразе супакоіліся, зрабілася гэтак ціха, аж чуваць было, як сэрца тахкае. Тады заззяла зорка ў небе, адбілася ў моры светлым вокам.
Захоплены ўспамінам тае ночы, Фердынанд не заўважыў, як падышла маці. Пачуў ужо блізкі голас:
Я, сын, бачу, што ты, калі нечым засмучоны, ідзеш далей ад дому, у лес ці ў поле.
Фердынанд абняў матулю, прытуліў да сябе.
А ты не памыляешся. Я не хачу вас з татам азмрачаць сваім кепскім настроем.
He ладзіцца з дыпломам?
Яшчэ не ўсё зрабіў.
Але сёння ты весялейшы.
Бачыў сон. Памятаеш, як я табе казаў пра Лізу Бунк?
Я радая, што там, на востраве, дзе Данія, мая радзіма, у цябе з’явілася сяброўка. Там у нас цудоўныя паненкі.