Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
ПАДАРОЖЖА^
Ў МІНУЛАЕ^ ДА-БРАТОЎ НАШЬ№ ^ЭМЕНШЫХ-ЙЙ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ІНСТЫТУТ ГЕАЛАГІЧНЫХ НАВУК
П.Ф.Каліноўскі ф
ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛАЕ ДА -БРАТОЎ НАШЫХ МЕНШЫХ"
Мінск 1999
УДК 569
К а л і н о ў с к і П.Ф. Падарожжа ў мінулае да “братоў нашых меншых”. Інстытут геалагічных навук. Мн., 1999. 100 с.
ISBN 985-6117-42-9
Першыя прымітыўныя млекакормячыя на нашай планеце з’явіліся каля 200 мільёнаў гадоў таму назад. За гэты час жывёльны свет неаднаразова мяняўся: адныя млекакормячыя выміралі, іншыя прыстасоўваліся да жыцця ў новых раёнах, а блізу 10 тысяч гадоў назад сфарміравалася сучасная фауна.
Япгчэ ў недалёкім мінулым Беларусь засялялі мамант, валасаты насарог, пячорны мядзведзь, пячорны леў, велікарогі і паўночны алені, сайгак, аўцабык і ініпыя звяры. Чаму змяняўся жывёльны свет? Што з’явілася прычынай вымірання некаторьгх млекакормячых? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кніга.
Іл. 87. Табл. 2. Бібліягр. 27 найм.
Навуковы рэдактар акадэмік НАН Беларусі А.В. Мацвееў
Рэцэнзенты:
Доктар геолага-мінералагічных навук Э.А. Ляўкоў;
Доктар гістарычных навук
А.Г. Калечыц
ISBN 985-6117-42-9
© Інстытут геалагічных навук
Залатыя маманты
Па маей зя.млі Некалі хадзілі... Прахам паіяглі
А.Жамоіпіін
ПРАДМОВА
Жыццё на нашай планеце Зямля ўзнікла амаль 4 мільярды гадоў таму назад. За такі працяглы час раслінны і жывёльны свет пад уздзеяннем клімату, практычнай дэейнасці чалавека (асабліва ў апопгнія тысячагоддзі) і іншых фактараў змяняўся неаднаразова. Аб гэтым сведчаць рэшткі (часта прымяняецца недакладнае ў навуковых адносінах паняцце “акамянеласці”) флоры і фауны са старажытных адкладаў — фасіліі, якія з’яўляюцца водгукам далёкага мінулага. Іх шукаюць, збіраюць, апрацоўваюць дпя захоўвання, робяць адпав'едныя высновы аб прыналежнасні і месцы ў геалагічнай гісторыі Зямлі даследчыкі-палеантолагі.
Раслінны і жывёльны свет на нашай планеце вельмі разнастайны. так было з даўніх часоў, так яно і сёння. Але спынім увагу на адным з найболып цікавых прадстаўнікоў фауны — млекакормячых.
Трэба адзначыць, што да дзікіх жывёл, асабліва ў наш час, праяўляеіша вялікая цікаўнасць. Аб іх пішуць кнігі і артыкулы, вывучаюць дасканала іх біялогію, адных ахоўваюць, другіх знішчаюць, трэціх, наадварот, — узнаўляюць...
Сёння ад волі і розуму чалавека, ад магчымасцей навукова-тэхнічнага прагрэсу амаль поўнасцю залежыць лёс флоры і фауны.
Можна гаварыць прыгожыя словы аб любові да прыроды і ў той жа час нанесці ёй непапраўныя страты. Вядомыя многія факты, калі непасрэдна чалавек з’явіўся прьтчынай знікнення некаторых відаў млекакормячых. Напрыклад, ужо ў гістарычны час на Беларусі былі знішчаньт туры. тарпаны і іншыя жывёлы, а многія і сёння на мяжы вымірання. Толькі за першмо палову XX стагоддзя на Зямлі знікла каля 40 відаў птушак і звяроў, а пад рэальнай пагрозай вымірання знаходзіцца яшчэ больш за 20 відаў жывёл.
Чалавек сам з’яўляецца выхадцам з прыроды, “стрыечным братам” млекакормячьтх, але як істота разумная не заўсёды зберагае тое. што ўсталявалася на працягу многіх мільёнаў гадоў. Гэта тлумачыцца, перш за ўсё, праявамі нізкай свядомасці, якая вынікае з няведання законаў прыроды. ўзроўню выхавання ў сям’і і школе, а ў многіх выпадках і абыякавасшо.
У гутарцы з лтодзьмі старэйшага пакалення мы часта чуем, што наваі у не вельмі далёкім мінулым і лясоў, і звяроў. і рыбы, і птушак было зпачга больш. чым зараз. Гэта ў асноўным так, але раней і нас было значна меіч і. a галоўнае, запатрабаванні людзей да прыроды былі зусім іншымі. Цяпер
чалавек усё болып і болыв спажывае прыродных рэсурсаў, якія ён павінен не толькі разумна скарыстоўвапь (зараз мы вельмі далёкія ад гэтага), але па магчымасці ахоўваць іх і прымнажаць. Існуе памылковая думка і погляд, быццам перш за ўсё трэба дбаць аб тым, што дае бачную карьтсць. 3 нагоды гэтага мы іншы раз нават і не ўсведамляем сабе. напрыклад, піто абсалютна карысных, як і абсалютна шкодных жывёл няма вакол нас.
У прыродзе ўсё знаходзіцйа ва ўзаемасувязі, і парушэнне якога-небудзь звяна вядзе да сумных, а іншы раз і непапраўных вынікаў. Прыклады? Калі ласка. Уявім сабе, што мы знішчьглі ўсіх звяроў-драпежнікаў. У такім разе траваедныя жывёлы могуць размножыцца так, што з’ядуць і вытапчуць расліннае покрыва, а самі загінуць ад голаду і хвароб. Так і здарылася ў Канадзе ў адным з запаведнікаў, у якім перабілі ўсіх ваўкоў. Там жыло каля 4 тысяч аленяў карыбу, а праз 10 гадоў, калі не стала драпежнікаў, іх стала аж 42 тысячы. Гэты вялікі статак зніптчыў увесь лішайнік на пашы, і жывёлы пачалі катастрафічна вьтміраць. На дапамогу зноў прышлося заклікаць ваўкоў. Тое ж самае адбылося і на плато Кайбаб (штат Арызона ў 3LUA), дзе перабілі ўсіх пум і ваўкоў. Алені, для аховы якіх гэта было зроблена, так распладзіліся, пгго ператварылі квітнеючы край на плато ў пустыню, а потым самі гінулі тысячамі ад голаду, хвароб і бясплоднасці.
Поўнае знішчэнне аднаго з відаў жывёл вядзе да таго, што другія пашыраюць сваю сферу ўладання. Уявім сабе, што мы знішчылі ўсіх грызуноў (многія з іх наносяць вялікія страты чалавеку, напрыклад, розныя мышы. пацукі, палёўкі і інш.), тады можа з’явіцца незлічоная колькасць насякомьгх, якімі яны пераважна харчуюцца. Для лісоў, ласак, куніц і іншых грызуны — галоўны корм, а калі яго не стане, то гэтыя драпежнікі будуць шукаць новае харчаванне, ім стануць, перш за ўсё, птушкі, якія зніпічаюць незлічоную колькасць насякомых.
Періп, чьтм пазбаўляцца ад “шкодных звяроў”, неабходна падумаць, a ці не адаб’ецца гэта адмоўна на згуртаванні ў цэлым, ці не парушыць яно біялагічнай раўнавагі ў прыродзе? Лепш за ўсё, калі адзін від жывёлы абмяжоўвае дзейнасць другога. Hi ў якім разе нельга прымяняць у барацьбе з непатрэбнымі на першы погляд раслінамі ці жьтвёламі хімічныя сродкі, бо хімія не разбіраецца, хто правы, а хто вінаваты.
Сёння чалавек у многіх выпадках думае толькі аб практычным баку справы і забываё, адварочваецца ад эстэтыкі, той радасці і замілавання, іпто даюць яму'дзікія жывёлы. На жаль, гэта пачалося не сёння ці ўчора, а ўжо даўным-даўно, і вывесці нас з такога стану вельмі цяжка і складана.
• Можа гэтая кніга хоць крыху дапаможа пазбавіцца ад адвечньтх, зняважлівых адносін да “братоў нашых меншых”. якія перажылі ўсю калатню прыроднага асяроддзя з самага пачатку з’яўлення на нашай планеце і зараз апынуліся ў цяжкім, гаротным становішчы.
ЯНЫ БЫЛІ ПЕРШЫМІ
Зараз на нашай планеце насельнікамі з’яўляюцца каля 4000 відаў млекакормячых (ёсць іншыя лічбьг). Многа гэта ці мала? Параўнаем з іншымі жывёламі. Паводле колькасці відаў, гэта значна менш, чым сучасных паўзуноў, амаль у 2 разы менш, чым птушак, у 4 разы меніп, чым рыб, у 175 разоў менш, чым насякомых. Млекакормячым уступаюць у гэтьтх адносінах толькі земнаводньтя. Але затое па разнастайнасці будовы і знешняму выгляду ім няма роўных. Дастаткова адзначьтць, што самае маленькае млекакормячае — эрфуртская мыш — важыць усяго 1,5 грама, а Самае вялікае — сіні кіт — каля 160 тон. Млекакормячыя сустракаюцца літаральна ўсюды: у паветры, у вадзе і пад зямлёй, у палярных ільдах і ў гарах, у пустынях і ў лясах.
На Беларусі зараз жыве 72 віды млекакормячых. Абсалютную большасць з іх складаюць дробныя жывёльт: вожык, крот, землярыйка, лятучыя мышы, зайцы, вавёрка, рачньт бабёр, соні, мышы, пацукі, палёўкі і інш. Драпежнікаў налічваецца 16 відаў і толькі 5 відаў парнакапытных (дзік, казуля, лось, высакародны алень і зубр).
Палеанталагічныя матэрыялы паказваюць, што ад пачаткў паяўлення на Зямлі і да нашых дзён жывёльньт свет вельмі грунтоўна змяніўся. Першыя прымітыўныя млекакормячыя з’явіліся каля 200 мільёнаў гадоў таму назад. У той час на Зямлі панавалі паўзуны, або рэптыліі: па сушы вандравалі гіганцкія раслінаедныя дыпладокі (мал. 1) і ігуанадоны (мал. 2), драпежныя тыраназаўры (мал. 3) і тарбазаўры (мал. 4), у морах плавалі велізарныя іхтыязаўры (мал. 5) і плезіязаўры (мал. 6), а ў паветры лёталі дзівосныя птэрадактылі (мал. 7) і рамфорынхі (мал. 8).
Усе сучасныя млекакормячыя, у тым ліку і людзі, — нашчадкі гэтых паўзуноў. Цяжка паверыць або прымірыцца з такім вывадам, але палеанталогія гэта пацвярджае. Менавіта з якога моманту паявіліся на свет перпгыя прадстаўнікі тэрьтяфауны ад бацькоў рэптьтлій, дакладна ўстанавіць вельмі складана. Прычьтнай гэтаму, перш за ўсё, з’яўляецца адсутнасць або вельмі малая колькасць палеанталагічных матэрыялаў з адкладаў далёкіх часоў.
У некаторых паўзуноў, напрыклад, пеліказаўраў (мал. 9), яшчэ задоўга да паяўлення першых млекакормячых, болей за 280 мільёнаў гадоў таму назад, з’явіліся ўтварэнні, якія нагадвалі адпаведныя структуры прадстаўнікоў тэрыяфауны. Пярэднія зубы ў гэтьгх рэптылій нагадвалі разцы, за імі размяшчаліся вялікія ікльт і жавальньтя зубы, якія адпавядаюць карэнным і псеўдакарэнным зубам млекакормячых.
Япгчэ болып падобнымі да прадстаўнікоў тэрыяфауны былі драпежныя рэптыліі — тэрапсіды (мал. 10). Яны мелі такія ж, як і ў млекакормячых, чарапы і зубы, а іх канечнасці размятпчаліся не па баках тулава, што
характэрна для амфібій і некаторых сухаземных паўзуноў. а спераду і ззаду яго, як ў тыповых прадстаўнікоў тэрыяфауны. Аднак сцвярджаць. што пеліказаўры або тэрапсіды з’яўляюцца непасрэднымі продкамі млекакормячьтх, падстаў недастаткова. Ва ўсякім разе, яны іх “стрыечныя сваякі”.
Рэшткі першьгх прымітыўных прадстаўнікоў тэрыяфауны выяўлены ў пародах, якія сфарміраваліся ў мезазойскую эру (Табліца 1). Яна пачалася 250 мільёнаў гадоў таму назад і ўключае тры перыяды: трыясавы (ад 250 да 208 млн. гадоў), юрскі (ад 208 да 144 млн. гадоў) і мелавы (ад 144 да 65 млн. гадоў таму назад). Клімат у той час быў цёпльт і адносна пастаянны як на сушы, так і ў водным асяроддзі. Млекакормячыя, паводле даследаванняў палеантолагаў, мала эвалюцыяніравалі дзякуючы стабільнасці жыццёвых умоў. Ствараецца ўражанне, што яны як бы чакалі свайго часу, нейкага штуршка для далейшага развіцця.
У Англіі і Швейцарыі ў адкладах верхняга трыясу (гл. табл. I) адіпуканы фасіліі трыканадонтаў і сіметрадонтаў. У юрскіх пародах знойдзены рэіпткі трытуберкулятаў або эўпантатэрыяў. У ніжнемелавых слаях з тэрыторыі Кітая вядомыя фасіліі першага плацэнтарнага млекакормячага — эндатэрыя, які нагадваў сучасных насякомаедных (іх прадстаўнікамі сёння з’яўляюцца вожыкі, краты, землярыйкі і інш.). У пародах з верхняга мелу ў Паўночнай Амерыцы выяўлены фасіліі многабугрыстых, насякомаедных і сумчатьтх.