• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў мінулае да

    Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"

    Пётр Каліноўскі

    Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
    Памер: 100с.
    Мінск 1999
    25.84 МБ
    На Беларусі знаходкі ягоных рэштак вядомыя з адкладаў ніжняга (Карчова), сярэдняга (Жукевічы Гродзенскага і вв. Койтава і Гралёва Віцеб-
    скага раёнаў) і верхняга плейстацэну (в. Валасова на р .Лучоса, урочышча Барысава Гара каля г.п. Суража, вв. Дзісненінава і Дрычалукі Віцебскага раёна; в. Міхалінава Лёзненскага раёна; вв. Пашына, Прыдняпроўе і Селішча Аршанскага раёна; урочышчы Румлаўка Гродзенскага і в.Баранавічы, былая Цімошкавічы, Карэліцкага раёнаў).
    Зараз насяляе прыпалярныя вобласці Ўсходняй Еўропы і Сібіры, арктычныя астравы, але адсутнічае на Кольскім паўвостраве. Селіцца ў тундрах і тундравых участках лесатундравай зоны, пераважна па далінах рэк, у зарасніках вярбы і карлікавай бярозкі. Летам жыве ў земляных норках, зімой капаецца пад снегам, накшталт капытнага лемінга, і пасяляецца звычайна калоніямі.
    Памеры звярка невялікія: даўжыня цела да 150 мм, вочы і вушныя ракавіны маленькія і схаваныя ў поўсці, хвост кароткі. Па сярэдняй лініі галавы і спіны праходзіць невыразная чорная палоска. Летам спінка іржава-бураватая, а цёмная афарбоўка верху галавы рэзка адмежаваная ад белых шчок. Зімой яго футра шаўкавістае і доўгае, святлейшае за летняе.
    Асноўным кормам сібірскага лемінга на працягу ўсяго года з’яўляюцца асокі і падвей, а летам — хмызнячкі, імхі і грыбы. Размнажаецца і летам і зімой, бывае 4-5 прыплодаў па 5-6 дзіцянят у кожным. Колькасць звяркоў моцна вагаецца па гадах. У часы дэпрэсіі сустракаецца толькі на нізінных забалочаных мохава-падвейных і асокавых тундрах. Вядомыя працяглыя і вялікія па сваіх маштабах міграцыі. Разам з другімі грызунамі тундры з’яўляецца асноўным кормам для пясца і другіх драпежных млекакормячых і птушак.
    Вузкачарапная, або статкавая, палёўка (мал. 77) — грызун з роду палёвак. У плейстацэне яе арэал заходзіў далёка на захад і поўдзень ад сучаснага распаўсюджвання — да Цэнтральнай Францыі і поўдня Англіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а на ўсход да паўночных частак Заходняй Сібірьт. У выкапнёвым стане амаль паўсюдна сустракаецца ў саставе лемінгавых фаун.
    На тэрыторьті Беларусі продкі гэтай палёўкі адшуканы ў адкладах ніжняга плейстацэну (Карчова). Сярэднеплейстацэнавы ўзрост маюць фасіліі вузкачарапной палёўкі з месцазнаходжанняў Жукевічы, Гралёва і Койтава. 3 адкладаў верхняга плейстацэну знаходкі яе рэшткаў вядомыя з разрэзаў Румлаўка, Пашына, Прыдняпроўе, Селішча, Міхалінава, Дзісненінава, Дрычалукі і Шапурова. Сустракаюцца фасіліі статкавай палёўкі і ў адкладах ранняга галацэну (в. Бурая Дубровенскага раёна і в. Пласкоўцы Гродзенскага раёна).
    Зараз вузкачарапная палеўка распаўсюджана па ўсёй паласе тундры і лесатундры Еўразіі — ад Горла Белага мора да Берынгава праліва. Насяляе горьт Азіі, стэпы Паўночнага і Ўсходняга Казахстана, Заходняй Сібіры, Алтай, Саяны, Прыбайкалле, Забайкалле, Якуцію, Манголію і Паўночна-Усход-
    Мал. 68. Першабытны бізон
    69
    Мал. 69. Першабытны бык, або тур
    Мал. 7І. Паўночны алень
    Man. 72. Аўцабык
    Мал. 73. Сайгак
    Мал. 76. Сібірскі лемінг
    Man. 80. Стэпавая пішчуха
    Man. 81. Тарпан
    81
    Man. 82. Косткі млекакормячых, раскапаныя на палеалітычнай стаянйы Бердыж у Чачэрскім раене. лзе каля 20 тысяч гадоў таму назад жылі паляўнічыя на мамантаў
    Man. 83. Мамант у лоўчай яме. Малюнак часоў палеаліту ў пячоры Фонт дэ Гом (Францыя)
    Man. 84. Валасаты насарогз дроцікамі ў чэраве (грот Каламб’ер у Францыі)
    ні Кітай. Жыве звьтчайна калоніямі ў норках, аддаючы перавагу лугам па далінах рэк, цалінным стэпам і сенажацям, схілам гор і высакагорным сыртам.
    Даўжыня цела гэтага звярка да 125 мм, поўсць ад светла-вохрыстай да цёмна-бурай, на пярэдняй частцы спінкі нярэдка маецца расплыўчатая чорная палоска. Размнажаецца некалькі разоў у год. У прыплодзе ад 4 да 12 дзіцянят.
    Корміцца травамі, на зіму ў норках робіць вялікія запасьт зерня, насення, карэнняў і цыбулін. Колькасць звяркоў, як і лемінгаў, мае схільнасць перыядычна моцна вагацца, што ўплывае на распаўсюджванне драпежных млекакормячых (гарнастай, ласка, ліс, каланок, собаль) і некаторых драпежных птушак.
    Стэпавая стракатка (мал. 78) — невялікі грызун роду стэпавых стракатак. У познім плейстацэне насельнік лесастэпавай, стэпавай і паўпустыннай зон ад Францыі і поўдня Брытанскіх астравоў да Забайкалля.
    На Беларусі знаходкі рэшткаў стэпавай стракаткі вядомыя толькі з двух пунктаў — в. Гожа Гродзенскага і в.Селішча Аршанскага раёнаў. Узрост парод, у якіх выяўлены костачкі гэтай палёўкі, каля 11 тысяч гадоў. У галацэне на тэрыторыі нашай рэспублікі яна насельнікам не была. Ёсць знаходкі стэпавай стракаткі ў адкладах позняга плейстапэну на разрэзах Няцёсас і Янёніс (басейн р. Нямунас) у суседняй Літве.
    Сучасны арэал звярка ахоплівае поўдзень лесастэпу, стэпавую зону і паўпустыні ад Дняпра на захадзе да Енісея на ўсходзе. Насяляе большую частку Казахстана, а таксама Джунгарыю (паўночны захад Кітая) і Заходнюю Манголію.
    Селіцца стэпавая стракатка звычайна калоніямі сярод цалінных зямель, у пасевах, на выганах, каля дарог. На працягу года можа мяняпь месцапражыванне ў залежнасці ад выгарання расліннасці, хаця і менш патрабавальная ў адносінах вільготнага корму, чым другія палёўкі.
    Гэта невялікі звярок: даўжыня цела да 120 мм, а хваста — да 20 мм. Поўсць зверху ад адносна цёмнай, карычневатаабо буравата-шэрай да светлаабо шэравата-палевай. Ад ілба да асновы хваста па спнінцы праходзіць рэзка абрьтсаваная чорная палоска. За лета дае да 6 прыплодаў і ў кожньтм ад 3 да 7 звяркоў.
    У саставе кармоў пераважае травяністая расліннасць, асабліва вузкалістьтя злакі і белы палын. Спажывае таксама клубні і цыбуліны, а іншы раз і насякомых. У норах робіць значныя запасы сухой травьт. Колькасць па гадах можа рэзка мяняцца і ў часы яе ўспышак робіць вялікія міграцыі.
    В я л і к і, а б о р ы ж а в а т ы, с у с л і к (мал. 79) — адзін з самых вялікіх па памерах прадстаўнік роду суслікаў сямейства вавёркавых. Рэшткі вядомыя з адкладаў позняга пліяцэну (пліяцэнавая эпоха працягвалася ад 5,3 да 0,78 млн гадоў таму назад). Арэал у мінулым бьтў больш шырокі, асабліва ў плейстапэне, і ахопліваў многія раёны Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
    У нашай рэспубліцы косткі вялікага сусліка выяўлены на верхнепалеалітычнай стаянцы Бердыж у Чачэрскім раёне (узрост паводле радыевугляроднага датавання каля 23 тысяч гадоў). Рэшткі выкапнёвых суслікаў (віды не вызначаны з-за малалікасці костачак) вядомыя таксама з разрэзаў позняга плейстацэну Барысава Гара Віцебскага і Румлаўка Гродзенскага раёнаў.
    Цяпер рыжаваты суслік распаўсюджаны ў стэпах і лесастэпах Заволжа, на поўдні Урала, у Заходняй Сібіры, Цэнтральным і Усходнім Казахстане, а таксама ў некаторых раёнах Цэнтральнай Азіі.
    Насяляе выганы, шматгадовыя залежы, абочыны дарог і ўскраіны пасеваў і ўзлескаў. Жыве ў норках глыбінёй ад 40 да 150 см. У спячку залягае ў жніўні і абуджаецца ў красавіку. Даўжыня цела вялікага сусліка 230-330 мм, а хваста — 60-105 мм. Поўсць на спіне вохрыста-карычневая са светлай рабізной, бакі рыжавата-вохрыстыя, галава шэрая, а хвост з ярка выражаным двухколерным абвядзеннем. Усе гэтыя колеры асабліва кантрастныя вясной. У прыплодэе — ад 3 да 16 дзіцянят (часцей за ўсё 8-9).
    Корміцца пераважна стэпавым разнатраўем і злакамі. Можа рабіць кармавыя міграцыі, у час якіх пераплывае нават вялікія рэкі.
    Стэпавая пішчуха (мал. 80) — невялікі звярок з сямейства пішчухавых атрада зайцападобньтх. Раней арэал быў даволі шырокі. Яшчэ ў другой палове ХУШ ст. стэпавая пішчуха была насельнікам на захад ад Волгі і ў басейне Дона. Выказваецца меркаванне, што яна сустракалася па ўсёй стэпавай і лесастэпавай Украіне, а на поўнач даходзіла да Самарскай Лукі, пачынаючы з плейстацэнавага часу да XIX ст. уключна. Продкі і блізкія формы гэтай пішчухі ў выглядзе фасілій знойдзеньт ў адкладах Усходняй і Заходняй Еўропы ў саставе лемінгавых фаун.
    Зараз арэал стэпавай пішчухі ахоплівае Заволжа, поўдзень Урала, Паўночны і Цэнтральны Казахстан. Жьтве ў неглыбокіх норках з многімі вьгхадамі сярод зараснікаў стэпавых хмызнякоў, высокай травьг і пустазелля на раўнінах, у равах, па берагах вадаёмаў і схілах узвышшаў, у лесе, a таксама можа займаць забалочаныя ўчасткі, якія заліваюцца вадой.
    Гэта самы маленькі звярок сярод пішчух (даўжыня цела 145-185 мм). Летам поўсць у гэтай пішчухі буравата-шэрая, цёмная, з рабізной, а край вушэй са светлым беражком. Зімой звярок святлее і рабізна амаль не выражана. За лета дае два прыплоды па 6-12 дзіцянят у кожным.
    Корміцца разнастайнымі травамі, але часцей за ўсё спажывае лакрьгчнік, піжму і злакі. На зіму робіць запасы, складаючьт высушаныя расліны ў стажкі.
    Такім чынам, у плейстацэне на тэрыторыі Беларусі насельнікамі былі разнастайныя млекакормячыя, якіх можна падзяліць на Тры групы.
    Першая вымерлыя прадстаўнікі тэрыяфауны, да якіх, паводле знаходак у нашай рэспубліцы, належаць: бабёр-трагантэрый, мімомісная. арвалоідная і нівалоідная палёўкі. трагантэрыевы слон, хазарскі мамант, мамант,
    конь Стэнана, хазарскі конь, выкапнёвы конь, этрускі насарог, валасаты насарог. пячорны мядзведзь, пячорны леў, велікарогі алень, першабытны бізон, першабытны бык (тур).
    Другая група — млекакормячыя, якія ў плейстацэне жылі на Беларусі, але зараз насяляюць іншыя рэгіёны. Гэта дзікабраз, лемінгі капытны і сібірскі, вялікі суслік, стэпавая пішчуха, стэпавая стракатка, вузкачарапная палёўка, пясен, паўночньт алень, сайгак і аўцабык.
    Трэцяя група — жывёлы, якія ўваходзяць у састаў сучаснай тэрыяфауны нашай рэспублікі, але іх фасіліі сустракаюцца і ў выкапнёвым стане ў плейстацэнавьгх адкладах. Да іх належаць: хахуля, рачны бабёр, палёўкаэканомка, вадзяная, звычайная і цёмная палёўкі, воўк, буры мядзведзь і інш.
    Галацэн
    Галацэн, або сучасны аддзел антрапагену з’яўляецца незавершаным міжледавікоўем. Падзяляецца на ранні — ад 10,3 да 8 тысяч гадоў таму назад, сярэдні — ад 8 да 2,7 тысяч гадоў і позні — ад 2,7 тысяч гадоў да нашых дзён (гл. табл. 2). Да яго пачатку ў асноўным закончылася фарміраванне сучаснай тэрыяфауны. У сувязі з агульным пацяпленнем, пасля таго, як растаў лёд апошняга, паазерскага (валдайскага) ледавіка, з тэрыторыі Беларусі паступова зніклі тундравыя і стэпавыя жывёлы.