• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў мінулае да

    Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"

    Пётр Каліноўскі

    Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
    Памер: 100с.
    Мінск 1999
    25.84 МБ
    М а м а н т (мал. 61) — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў млекакормячьгх верхнепалеалітычнага комплексу. Знаходкі яго фасілій самыя
    шматлікія ў нашай рэспубліцы (вядома звыш 170 месцазнаходжанняў). Адшуканы не толькі асобныя косткі, але і цэлыя шкілеты гэтых сланоў. Так, у 1589-1604 гт., калі капалі катлаван пад фундамент касцёла ў г.п. Мір Карэліцкага раёна, бьтў выяўлены шкілет маманта, які дэманстрываўся для агляду як “дапатопная” жывёла для запалохвання веруючых. Шкілеты знаходзілі таксама ў г.Оршы (1892 г.) і каля в.Сухары Магілёўскага раёна (1893 г.), а апошні быў выяўлены ў г. Петрыкаве Гомельскай вобласці ў 1959 г. На жаль, ні адзін з іх не захаваўся.
    На Беларусі практычна няма ні аднаго краязнаўчага музея, дзе б не бьтло фасілій маманта. Гэта звязана не толькі з яго дамінуючым становішчам у саставе фауны, але і з вялікімі памерамі костак, якія часней другіх рэшткаў прыцягваюць увагу чалавека.
    Мамант адносіцца да сямейства слановых атрада хобатных жывёл. 3 друтой паловы сярэдняга плейстацэну да галацэну ён насяляў тэрыторьпо Паўночнай Еўразіі, а таксама Заходнюю і Цэнтральную Еўропу, Манголію, Паўночны Кітай, Японію (востраў Хакайда) і Паўночную Амерыку. Быў адным з асноўных аб’ектаў палявання чалавека позняга палеаліту (ад 40 да 10 тысяч гадоў таму назад). Самыя апошнія маманты дажывалі свой век на паўвостраве Таймыр і астравах Арктыкі. На Беларусі іх росквіт адзначаецца ў межах 36 — 13 тысяч гадоў таму назад.
    Зараз мамант — адно з самых вядомых і дастаткова добра вывучаных вьтмерлых млекакормячых. Гэтаму садзейнічалі не столькі шматлікія знаходкі фасілій, малюнкі на скалах або скульптуры, а перш за ўсе трупы гэтьтх жывёл з шматгадовай мерзлаты Сібіры. Адтаяўшыя з мёрзлых грунтоў па берагах рэк косткі, іклы, а іншы раз і цэлыя трупы мамантаў, абарыгенамі Паўночнай Сібіры нават у гістарычны час, аж да XYIII ст., наіўна ўспрымаліся за гіганцкіх пацукоў, якія жывуць пад зямлёй.
    У сувязі з гэтым цікаўнасць выклікае само паходжанне назвы мамант: у якутаў — гэта ўукыла — вадзяны звер, або вадзяны бык; у ненцаў — яхора (я — зямля, хора — звер); у кітайцаў — фін-шу, або ўн-шу (мыш), а ў эстонцаў, якія належаць да ўральскай моўнай сям’і, мамант абазначае земляньт крот.
    Ёсць усе падставы лічыць, піто пры наяўнасці шматгадовай мерзлаты тушы гэтых жывёл былі і на Беларусі, але пры размаражванні грунтоў, пасля адступання паазерскага ледавіка, яны разлажыліся і змаглі захавацца толькі косткі. Зараз у свеце вядома звыш 20 знаходак трупаў мамантаў і валасатых насарогаў. Найбольш вядомыя з іх: туша маманта з нізоўяў р. Лена (мамант Адамса, 1799 г.) і туша з р.Бярозаўкі ў Сібіры (мамант Герца, 1901 г.). Унікальная знаходка зроблена ў 1977 г. у вярхоўі р. Калыма каля г. Сусуман, дзе выяўлена тушка маманцяняйі Дзіма (па назве ручая) вядомага як магаданскі мамант (мал. 62), загінуўшы ад знясілення каля 40 тысяч гадоў
    таму назад. Гэтыя знаходкі экспануюцца для агляду ў музеі Заалагічнага Інстытута Расійскай акадэміі навук у г.Санкт-Пецярбургу.
    Знешне мамант болып усяго падобны на індыйскага слана. Ягоная вышыня ў плячах дасягала 3,5 м, а вага каля 6 тон. У адрозненне ад сучасных сланоў, цела, галава і хобат маманта зверху былі пакрыты вельмі доўгай чорнай поўсцю, а ніжняя частка тулава мела жаўтавата-бурыя валасы са светла-жоўтым падшэрсткам. Іклы дасягалі ў даўжыню больш за 4,5 м, былі вагой да 120 кг кожны і скарыстоўваліся пры пошуках корму пад снегам. Як і ў сучаснага слана, у маманта на працягу жьтцця (яно складала 70 — 80 гадоў) вырастала, сціралася і мянялася па шэсць карэнных зубоў ў кожнай палавіне верхняй і ніжняй сківіц. Дарослая жывёліна мела ў ротавай поласці ўсяго толькі чатыры зубьт (па аднаму ў кожнай палавіне сківіцы). Кожны з іх складаўся з дэнцінавых пласцінак (іх налічваецца 20-27 ў асобін, узрост якіх больш за 30 гадоў), пакрытых зубной эмаллю і злучаных паміж сабой цэментам. Першы малочны зуб меў ўсяго 4-6 пласцін і важыў каля 200 г, а зуб дарослага маманта дасягаў вагі 6-8 кг (мал. 63).
    Косткі канечнасцей гэтай жывёлы былі даволі масіўныя і цяжкія. Найбольшай вагі дасягалі самыя таўстасценныя плечавыя і бедраныя, якія ў дарослых асобін былі па 15-20 кг кожная. Шкілет маманта складаюць каля 250 костак: 7 шыйных, 20 грудных, 5 паяснічных, 5 крыжавьтх і 18-21 хваставых пазвалкоў, 19-20 пар шырокіх рэбраў і іншыя.
    Карміўся мамант расліннай ежай: сцёбламі і лісцем асаковых, падвеем, злакамі, парасткамі вярбьт, бярозак, алешыны і іншьтх хмызнячкоў. Штодня ён спажываў каля 400 кг рыхлай масы.
    Сур’ёзных ворагаў у маманта не было, калі не лічыць пячорнага льва — буйнога, дужага драпежніка, і, безумоўна, чалавека, які мог на доўгі час забяспечыць сябе мясам, упаляваўшы гэтага звера. Чалавек скарыстоўваў ягоньтя цёплыя скуры для вопраткі, тлушч і косткі для паліва, а іклы, чарапы і доўгія трубчатыя косткі для будаўніцтва жытла (мал.64). Рэшткі такіх збудаванняў знойдзены і ў нашай рэспубліцы на стаянках першабытнага чалавека Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў у Гомельскай вобласці, дзе каля 25 тысяч гадоў таму назад жылі паляўнічыя на мамантаў. 3 іклаў вырабляліся наканечнікі коп’яў, лапатачкі, іголкі, птількі, бранзалеты, пацеркі, пярсцёнкі, статуэткі і другія ўпрыгожванні.
    Маманты жылі ва ўмовах, якія былі болып суровыя на гэтых тэрыторыях, чым зараз, калі лета было даволі цёплым і кароткім, а зіма халоднай, сухой, маласнежнай і доўгай.
    Валасаты насарог (мал. 65) — адзін з сучаснікаў маманта, які толькі яму і ўступаў па велічыні і сіле. Знаходкі яго костак не такія шматлікія, як другіх жывёл. На Беларусі іх вядома толькі 25, у тым ліку каля Смаргоні, у Ваўкавыску, Дуброўне, Оршы, Магілёве, Шклове, Маладзечне, Радашковічах і іншых меспах.
    У сярэднім —познім плейстацэне валасаты насарог быў насельнікам на Рускай раўніне, на поўдні Заходняй Сібіры, у Прымор’і, Заходняй Еўропе (акрамя Скандынаўскага паўвострава), у Манголіі і Паўночным Кітаі. Знешне ён падобны на сучасных насарогаў, але, у адрозненне ад іх, быў цёпла “апрануты” ў грубую, светла-бурую, іншы раз жаўтаватую поўсць з тонкім густым падшэрсткам. Даўжыня цела дасягала 4 м, вышыня каля 2 м, a вага каля 3 т. Масіўнае тулава, тлуіпчавы горб на шыі, нізка апушчаная і адносна доўгая галава, узброеная двума рагамі, надавалі люты выгляд гэтай нязграбнай раслінаеднай жывёліне. Ягоныя рогі мацаваліся да патаўшчэнняў на насавых і лобных костках. Пярэдні рог дасягаў даўжыні 80-130 см пры вазе 10—15 кг, а задні быў карацейшы (мал. 66).
    На палеалітьгчньтх стаянках чалавека рэшткі валасатага насарога сустракаюцца даволі рэдка. Даследчыкі тлумачаць гэта цяжкасцямі палявання на такога звера, які, верагодна, адрозніваўся зласлівасцю і не быў статкавай жьтвёлай.
    Трупы валасатага насарога знаходзілі ў вечнай мерзлаце Сібіры, a таксама каля в. Старунь [вана-Франкоўскай вобласці на Украіне пры распрацоўцы покладаў нафты, у якой яны добра закансерваваліся.
    Пячорны леў (мал. 67) — насельнік Еўразіі ў раннім — познім, a ў Паўночнай Амерыцы толькі ў познім плейстацэне. Жыццё сучаснага льва мы прывыклі спалучаць з гарачымі саваннамі і джунглямі [ндыі або Афрыкі, паўпустынямі Малой Азіі або Аравіі. Пячорны ж леў быў насельнікам суровых ландшафтаў Еўропы і сутыкаўся з траскучымі марозамі Сібіры. Гэта быў адмысловы від гіганцкай кошкі, які дасягнуў найболыпага росквіту ў саставе мамантавай фауны. На Беларусі фасіліі гэтага драпежніка выяўлены толькі ў адным месцы — на кар’ерах сілікатнага камбіната каля г. Смаргонь.
    Назва “пячорны” (аб паходжанні назвы глядзіце выпіэй) паводле ўмоў жьтцця гэтай жывёлы можа быць і памылковай. Верагодней за ўсё, што там, дзе былі пячоры, львы скарыстоўвалі іх для адпачынку і ўзнаўлення напічадкаў, а на раўнінах задавольваліся любым прытулкам накшталт зараснікаў хмызняку і другімі меспамі.
    Шкілеты, асобныя чарагты, малюнкі і скульптуры эпохі каменнага веку паказваюць, што пячорны леў бьтў падобны на сучасных ільвіц Афрыкі 1 Азіі і часткова на прыамурскіх тьтграў. Характэрнымі рысамі гэтага драпежніка бьтлі: адносна буйная галава з прамым або крыху пукатым профілем, невялікія вушы, прыкметныя бакі, дзябёлае тулава. як у тыгра, доўгі хвост без кутасіка на канцы. Мяркуешіа, што іх цела бьтло пакрыта аднакаляровай, пясчана-шзрай і попельна-шэрай поўсцю. Па абсалтотных памерах цела пячорны леў перавышаў сучасньгх ільвоў і тыграў і дасягаў вагі 300-350 кг.
    Мал. 47. Махайрод, або шаблязубы тыгр
    Мал. 48. Эласматэрый
    55
    Man. 55. Бабер-трагантэрый
    Man. 56. Дзікабраз
    57
    Мал. 57. Хахуля
    63
    Мал. 63. Зубы маманта: 1 — 20-30-гадовага маманта (вага зуба 4 кг), 2 — двухгадовага маманцяняці. Месцазнаходжанне — каля г.Смаргонь
    Мал. 64. Жытло з костак маманта (рэканструкцыя). Палеанталагічны музей Акадэміі навук Украіны, г.Кіеў Мал. 65. Валасаты насарог
    66
    Мал. 66. Шкілет валасатага насарога. Дзяржаўны музей, г.Якуцк
    67
    Мал. 67. Пячорны леў
    Лічыцца, што гэты драпежнік на Рускай раўніне вымер разам з характэрнымі прадстаўнікамі верхнепалеалітычнага комплексу (мамантам, валасатым насарогам, выкапнёвым канём, першабытным бізонам і інш.), а на поўдні Сібіры, у Манголіі і Паўночным Кітаі дажыў да сярэднявечча, але гэта толькі меркаванні.
    Першабытны бізон (мал. 68) быў насельнікам паўночнай часткі Еўразіі, Закаўказзя і Узбекістана ад сярэдняга плейстацэну да ранняга галацену ўключна. У нашай рэспубліцьт ягоныя фасіліі вьтяўлены каля населеных пунктаў Бабовічы і Валатава ў Гомельскай вобласці, Завольша і Галоўск Віцебскай вобласці, Смаргонь і Солы на Гродзеншчыне.
    Першыя дробныя бізоны паявіліся яшчэ ў познім пліяцэне, каля 1,5 млн гадоў таму назад. Памеры іх цела паступова павялічваліся і ў сярэднім плейстацэне дасягнулі найбольшай велічыні і вагі (да 2,0-2,5 т). Размах рагавых стрыжняў у такіх гігантаў быў каля 180 см. Паміж канцамі рагоў гэтага парнакапытнага маглі б свабодна ўсесціся чатыры чалавекі. 1х вялікія статкі вандравалі па раўнінах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. У канцы плейстацэну бізоны пачалі выміраць. Яны здрабнелі і пры пашырэнні лясной зоны прыстасаваліся да новых умоў жыцця. Узнікла дзве папуляцыі лясньгх бізонаў або зуброў: белавежская (раўнінная лясная) і каўказская (горная лясная). У гэты час дажывалі свае апошнія дні стэпавыя бізоны на Рускай раўніне, на поўдні Сібіры і ў Прыбайкаллі, а ўцалелі яны толькі ў Паўночнай Амерыцы, дзе жывуць і зараз.