Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
Першабьттны бык, або тур (мал. 69), як і першабытны бізон, з’яўляецца вымерлай жывёлай з сямейства пустарогіх атрада парнакапытных. Быў насельнікам усходняй Еўропы, Каўказа, Заходняй і Усходняй Сібіры ў познім плейстацэне. У галацэне і ў гістарычны час сустракаўся на захадзе і поўдні Рускай раўніны, на поўдні Заходняй Сібіры, у Казахстане і іншых раёнах. Да пачатку XVII ст. тур насяляў Белавежскую пушчу, прынёманскія і прыбугскія лясы.
Ён мала адрозніваўся ад свойскіх быкоў, за выключэннем некаторых асаблівасцей экстэр’еру: усё яго цела было чорнае, толькі ўздоўж спіны праходзіла белая палоска накшталт лініі, рогі былі накіраваны ўбакі, уперад і некалькі ўніз да пысы, меў хвост са свабоднай мускулістай макаўкай і кутасікам валасоў на канцьт. Мяркуючы паводле памераў чарапоў і малюнкаў, тур быў велізарны бык вагой каля 1,5 т пры вышыні амаль 2 м.
У канцы плейстацэну, каля 10 тысяч гадоў таму назад, першабытныя быкі прыкметна здрабнелі і распаліся на буйную і малую расы. У эпоху неаліту (VI — IV тысячагоддзі да н.э.) дробныя формы тура былі прыручаны і далі пачатак свойскай рагатай жывёле, а буйная форма існавала ў прыродньтх умовах да позняга сярэднявечча поруч са сваімі прыручанымі суродзічамі.
В ы к а п н ё в ы я ко н і. Як ні адна другая жывёла, коні аказалі магутны ўплыў на ход гісторыі народаў і на прамысловае развіццё краін Паўночнага паўшар’я.
Гісторыя коней пачалася ў далёкім мінулым, але дакладны продак свойскіх парод да гэтага часу амаль не вядомы. Сапраўдныя аднапальцыя коні паявіліся каля 2,0-1,5 млн гадоў таму назад. Іх было некалькі відаў, але ўсе яны вельмі падобныя адзін на другога і адрозніваліся ў асноўным памерамі. У плейстацэне коні ўваходзілі ў састаў усіх фауністычньтх комплексаў. У аттошнія 100 тысяч гадоў на Рускай раўніне насельнікам быў буйны, з масіўньтмі метаподыямі і шырокімі капытамі конь Громава. Ягоныя напічадкі, верагодней усяго, і былі прыручаны скіфамі і сарматамі.
Аб’ектам палявання і адлову ў неаліце і нават у гістарьтчны час былі дзікія коні — тарпаны, якія вандравалі па стэпах Еўразіі. У глухіх месцах і вялікіх лясных масівах Беларусі, Літвы і Полыпчы яшчэ ў пачатку XIX ст. сустракаліся лясныя тарпаньт, але былі энішчаны.
Велікарогі алень (мал. 70) быў распаўсюджаны ў сярэднім — познім плейстацэне ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы, а ў Ірландьті нават у галацэне. На Беларусі ягоныя фасіліі знойдзены каля в. Лявонцева Гомельскай вобласці, в. Вейна Магілёўскай вобласці і на кар’ерах сілікатнага камбіната каля г. Смаргонь.
Гэтая вьтмерлая жывёла з сямейства аленевьтх мае яшчэ некалькі назваў: гіганцкі, ірландскі і тарфяны алень. Усе яны звязаны з месцамі знаходак костак і іх памерамі. Такіх рагоў, напрьтклад, не меў і не. мае ні адзін з аленяў. Іх развал (адлегласць паміж найбольш аддаленымі адзін ад другога знешнімі адросткамі абедзвюх лапат) у велікарогага аленя дасягаў больш за 4 м, а вага дасягала каля 50 кг. У аднаго з самых вялікіх прад-стаўнікоў сямейства аленевых — еўрапейскага лася гэтыя паказчыкі намнога меншыя: развал рагоў крыху болып за 1 м, а вага да 20 кг. 3 групьт сучасных аленяў велікарогі больш за ўсіх падобны на еўразійскую лань. Ягоныя рогі на канцах былі таксама лапатападобна пашыраны і ад іх адыходзілі адросткі. Даўжыня цела гэтай жывёльт складала каля 5 м, а вышыня да 4 м. Так што гіганцкі алень — зусім адпаведная яму назва.
Многа знаходак рэштак велікарогага аленя вядома з тарфянікаў Ірландьті, адсюль яшчэ дзве назвы — ірландскі, або тарфяны алень.
Будова рагоў, зубоў і канечнаспей паказваюць, што такі гігант быў насельнікам адкрытых балотных масіваў. Лічыіша, што празмерны цяжар рагоў быў адной з галоўных прычын гібелі жывёл у дрыгве.
Усе болып ці менш падрабязна апісаныя млекакормячыя — мамант, валасаты насарог, пячорны мядзведзь, пячорны леў, першабытны бізон, тур, выкапнёвыя коні і велікарогі алень з’яўляюцца вымерлымі жывёламі, жыццё болыпасці з якіх назаўжды скончьтлася яшчэ да пачатку галацэну (да 10 тысяч гадоў таму назад). Але вымерлі ў той час не ўсе прадстаўнікі верх-
непалеалітычнага комплексу, якія былі насельнікамі тэрыторыі Беларусі ў мінулым. Многія і зараз жывуць, але далёка за яе межамі. Разгледзім некаторых з іх.
Паўночны алень (мал. 71) — адзін з нямногіх прадстаўнікоў мамантавай фауны, які перажыў усю калатню ледавіковых, міжледавіковых і пасляледавіковай эпох. Зараз гэта адно з самых распаўсюджаных буйных млекакормячьгх тундры і большай часткі таёжнай зоны Еўропы і Азіі (ад Скандынаўскага паўвострава да Камчаткі і Сахаліна).
Упершыню гэтая жывёла паявілася ў Заходняй Еўропе ў раннім, а на Рускай раўніне ў сярэднім плейстацэне (знаходкі вядомыя з Паволжа). Але найбольш шырокі арэал паўночны алень меў у познім плейстацэне, калі дасягнуў поўдня Францыі, Румыніі, Крыма, Казахстана, Манголіі і Прымор’я. Нават у канцы XIX ст. ён сустракаўся на тэрыторыі сучасных Наўгародскай і Ленінградскай абласцей.
Для Беларусі — гэта выкапнёвае млекакормячае. якое на працягу апошніх 10 тысяч гадоў насельнікам тут не было. Ягоньтя рэшткі выяўлены ў нас толькі ў адкладах верхняга плейстацэну на 9 месцазнаходжаннях: Орша, Пашына, Селішча і Шапурова Віцебскай вобласці; Бердыж, Валатава і Прудок Гомельскай вобласці; Смаргонь і Румлаўка ў Гродзенскай вобласці.
Самая багатая калекцыя костак (звыш 1500 экз.) паўночнага аленя ў нашай рэспубліцы сабрана на кар’ерах сілікатнага камбіната каля г. Смаргонь. Узрост іх датаваны радыевугляродным метадам і складае 14300 ± 200 гадоў.
Паўночны алень адносіцца да сямейства аленевых атрада парнакапытных млекакормячых. Адрозніваецца ад усіх сучасных прадстаўнікоў сямейства, напрыклад, высакароднага аленя або лася, мудрагеліста разгалінаванымі рагамі, якія вырастаюць не толькі ў самцоў, але і ў самак. Паверхня рагоў гладкая, а папярочнае сячэнне штангі крыху сплюшчанае ў тундравых, або акруглае ў лясных папуляцый. Знойдзеныя на Беларусі рогі паўночных аленяў (з месцазнаходжанняў Смаргонь і Шапурова, напрыклад) бліжэй за ўсё да тундравага падвіду.
Эвалюцыя гэтага млекакормячага ішла ў напрамку прыстасавання да жыцця ва ўмовах арктычнай тундры і лесатундры. Для хадзьбы па багністых сфагнавых балотах і нетрываламу шарпаку паўночны алень мае адпаведныя прыстасаванні. Ягоныя сярэднія пальцы з адносна вялікімі, шырокімі і пляскатымі капытамі, бакавыя пальцы таксама маюць капыты, якія пры хадзьбе датыкаюцца грунту. Акрамя таго, пальцы гэтага аленя рухомыя і могуць шырока рассоўвацпа, што памяніпае ціск на паверхню апоры. Дарослы аленьсамец важьтць 100-120 кг (самка крыху меніп), але лёгка бяжыць па дрыгве ці глыбокім снезе. Карэнныя зубы ў паўночнага аленя з нізкімі каронкамі і могуць паспяхова спраўляцца з перажоўваннем толькі пераўвільготненага лішайніку ягелю, грыбоў, галінак і лісця паўхмызнячкоў (чарніц, карлікавьтх
бярозак, вярбы), але не прыстасаваны да паядання жорсткай і запыленай ежы. Таму гэтыя алені не жывуць у стэпавай зоне, дзе іх зубы хутка былі 6 “з’едзены”. Да гэтага трэба дадаць, што ў паўночнага аленя тоўстая і эластычная скура, якая мае густое футра. Да пачатку доўгага зімовага перыяду на падгрудку і шыі ўтвараецца вялікі белы падвес з доўгіх белых валасоў, a ўсё цела ўкрываецца шчыльным валасяным покрывам выпіьтнёй 5-6 см. Такой жывёле не страшныя ні вецер, ні снег. Летам футра аленяў аднатоннае — бурае з шэраватым попельным або кафейным адценнем, а зімой з светлымі і цёмнымі плямамі, а іншы раз зусім цёмнае або амаль белае.
Цела паўночнага аленя складзена вельмі прапарцыянальна і зграбна: невялікія вушы і галава, вялікія міндальныя вочы, валікападобнае тулава, памяркоўна доўгія ногі і кароткі хвост. Рогі даволі прыгожыя — доўгі асноўны ствол (штанга) дугападобна выгнуты спачатку назад і ўверх, а затым уверх і ўперад. Вяршыня штангі прыплюснутая, а надвочнічныя адросткі ўтвараюць на канцах лапатападобньтя пашырэнні. Звычайна правы і левы рогі несіметрычньтя. Самцы скідаюць іх пасля гону ў лістападзе — снежні, а самкі — пасля ацёлу, у маі — чэрвені.
Цяляты (адно, радзей два) ужо праз тыдзень пасля паяўлення на свет шпарка бягуць услед за алянухай. Жывуць дзікія паўночныя алені да 12-14 гадоў, але ў прыродзе гэта бывае рэдка, бо драпежнікі (воўк, расамаха, рысь, іншы раз мядзведзь і пясец), а таксама паразіты, асабліва скураны авадзень, скарачаюць ягоны век прыкладна на трэць. Свойскія алені вельмі даверлівыя, ласкавыя і безадказныя ў рабоце як уючная і цяглавая сіла. Характэрная асаблівасць і дзікіх і свойскіх жьтвёл — утварэнне вялікіх статкаў у многія тысячьт галоў, якія пастаяннымі не бываюць нават на працягу сутак. Ва ўмовах поўначы. дзе ўлетку іх дапякае гнус, паўночныя алені ўвесь час рухаюцца і нават кормяцца на хаду.
Знаходкі фасілій гэтага аленя ў адкладах верхняга плейстацэну на Беларусі сведчаць не толькі аб ягоньтм піырокім арэале ў мінулым, але і аб спрыяльных у той час умовах для яго пражывання на данай тэрыторыі, дзе, відавочна, былі распаўсюджаны ландшафты накшталт лесатундры і тундры.
А ў ц а б ы к (мал. 72) для Беларусі таксама выкапнёвая жывёла, знаходкі рэшткаў якой вядомыя тут з 7 месцазнаходжанняў: г. Віцебск, г. Дуброўна і в. Селішча Віцебскай вобласці; г. Смаргонь, вв. Солы і Стральцы Гродзенскай вобласці і в. Лошыца пад Мінскам. Найболыпая калекцыя фасілій (фрагменты чарапоў, косткі канечнасцей і іншыя, усяго болей за 60 экз.) сабрана каля Смаргоні. Узрост гэтых рэшткаў, паводле радыевугляроднага аналізу, складае 20520±500 гадоў.
Радзімай аўцабыка лічыцца Берьтнгія — старажытны мацярык паміж Аляскай і Чукоткай. Продкі гэтай жывёлы з пліяцэнавых адкладаў вядомыя паводле знаходак з нізоўяў р. Калыма. Найбольш шырокі арэал аўцабык меў у плейстацэне, калі быў насельнікам Еўропы, Паўночнай Азіі і Аляскі. У
апошнюю ледавіковую эпоху (ад 95 да 10,3 тысяч гадоў таму назад) паўднёвая мяжа яго распаўсюджвання на Рускай раўніне дасягала Кіева, Самары і Сярэдняга Урала.
Зараз аўцабыкі жывуць у тундравай зоне Паўночнай Амерыкі — ад Аляскі да Гудзонава заліва, а таксама на некаторых арктычных астравах, уключаючы Грэнландыю. Акліматызаваны ён у Нарвегіі і на Шпіцбергене, a ў 1974 г. завезены ў Сібір на востраў Урангеля і Таймырскі паўвостраў.