Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
Свайго росквіту ў міяцэне дасягнула група коневых. 1х прадстаўнікі (палеатэрыі і гіракатэрыі) з’явіліся яшчэ ў эацэне. На змену ім ў міяцэнавую эпоху прыйшлі анхітэрыі і гіпагіпусы, у пачатку пліяцэну (каля 5,3 млн гадоў таму назад)— гіпарыёны, а ў плейстацэне і ў галацэне насельнікамі былі ўжо сапраўдныя коні.
Эанэнавыя коні — невялікія жывёлы (вышыня каля 30 40 см), якія перамяшчаліся, абапіраючыся на 3-4 пальцы. У далейшым, калі атрымала росквіт багатая травяністая расліннасць, гэтая група паступова прыстасавалася да жыцця на адкрытых прасторах. На працягу амаль 60 млн гадоў кожнае пакаленне коневых падвяргалася ўздзеянніо навакольнага асяроддзя і адаптыўна
(адаптацыя — прыстасаванне да ўмоў існавання, якое выпрацоўваецца ў арганізмаў у працэсе эвалюцыі) да яго змянялася. Калі прыняць працягласць жыцця аднаго пакалення за чатыры гады, то за 60 млн гадоў змянілася 15 млн пакаленняў коней. Кожнае з іх набывала прагрэсіўныя адаптыўныя прыкметы, якія прывялі да ўтварэння спачатку трох, затым двух і, нарэшце, аднапальцавай канечнасці у сучаснага каня. Змянілася таксама будова зубнога апарату, а памеры цела павялічыліся да 150 см (вышыня ў карку). Гэтыя перамены ў арганізацьті коней мелі прынцыповае экалагічнае значэнне: пашырыўся спектр спажываемых кармоў, павялічылася хуткасць перамяшчэння, што адытрала важную ролю ў барацьбе за існаванне ў новых ўмовах.
У канцы міяцэну і ў пліяцэне найбольшага росквіту дасягнулі гіпарыёны (мал. 42). Гэтьтя трохпальцыя дробныя коні былі іпырока распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцьі і дажылі да ранняга плейстацэну (каля 0,7 млн гадоў таму назад), а ў Афрьтцы нават да сярэдзіны антрапагену.
Адной э асноўных груп млекакормячых неагенавага перыяду былі хобатныя, якія ўключаюпь сямействы мерытэрыяў, гомфатэрыяў, мастадонтаў, сланоў і дынатэрьтяў.
Мерытэрыі (мал. 43) насялялі толькі Паўночную Амерыку, а астатнія жылі ў Еўропе, Азіі і Амерыцы. У працэсе эвалюцыі ў хобатных павялічваліся памеры тулава, хобату, удасканальваўся зубны апарат, а другая пара разцоў ператварылася ў вялікія іклы (біўні).
Найбольш старажытнымі хобатнымі лічацца мерытэрыі — жывёлы невялікіх памераў, велічынёй з сучаснага тапіра, з чатырохбугрыстымі зубамі. Іх далейшая эвалюцыя прывяла да ўтварэння дынатэрыяў і мастадонтаў.
Дьтнатэрыі (дынатэрый — у перакладзе з грэчаскага “страшны звер”) жылі на працягу ўсяго неагенавага перыяду (ад 23,8 да 0,78 млн гадоў таму назад) і як знешне, так і па будове шкілета былі вельмі падобнымі на сланоў (мал. 44). Апісана болып за 20 відаў гэтых жывёл — ад дробных (вышынёй 2,5-3,0 м), да звышгігантаў — вышынёй 4-5 м і вагой 8-10 тон. Бедраная костка такога звера была каля 1,5 м у даўжыню і важыла амаль 100 кг. Многа фасілій дынатэрыяў адшукана ў Малдове (нават цэлыя шкілеты) і на поўдні Украіны. Вядомыя яны з Поўночнага Кдўказа і Закаўказзя. Іх косткі вьтяўлены таксама ў Румыніі, Балгарьті. Славакіі, Югаславіі, Венгрыі, Германіі і Францыі, у Азіі — у Індыі, а на афрыканскім кантыненйе — у Тунісе, Эфіопіі, Кеніі, Угандзе і іншьтх месцах.
Самыя старажытныя прадстаўнікі мастадонтаў — палеамастадонт і фіомія былі насельнікамі яшчэ ў эацэне і алігацэне (гл. табл. I). У пачатку міянэну ад палеамастадонтаў узялі пачатак грэбнязубыя, а ад фіоміевых — бугрыстазубыя мастадонты. У саставе гіпарыёнавай фауны ў неагенавым перыядзе налічваецца 8 відаў гэтых жывёл, а іх росквіту Еўразіі адбыўся 6-5 млн гадоў таму назад. Назва мастадонт звязана са своеасаблівай будовай ягоных карэнных зубоў, жавальная паверхня якіх пакрыта бугаркамі. падоб-
нымі на саскі (“мастас”— па-грэчаску абазначае сасок, а “одус”-— зуб). У пачатку міяцэну гэта былі невялікія жывёлы, усяго 1,5-2,0 м у вышыню і мелі чатыры іклы: два болыпыя ў верхняй сківіцы і два меншыя ў ніжняй (мал. 45). У канцы неагенавага перыяду (каля 1 млн гадоў таму назад) мастадонты дасягалі вышыні 3,5 м і мелі толькі два верхнія іклы, як і ў сланоў (мал. 46).
Радзімай мастадонтаў лічыцца Афрыка, адкуль яны рассяліліся на другія кантыненты. Знаходкі іх фасілій вядомьтя ў Малдове, на Украіне, на Каўказе, у Казахстане, у Заходняй Сібіры і на Паўднёвым Урале, у Румыніі, Балгарыі, Венгрьті, Германіі, а таксама ў некаторых краінах Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Вымерлі мастадонты, паводле меркавання даследчыкаў, у канцы неагену — пачатку плейстацэну (каля 1 млн гадоў таму назад), калі пачалі пашырацца стэпавыя прасторы, павялічылася арыдызацыя (арыдны — сухі), змяніўся састаў расліннасці і з'явіліся першыя сапраўдныя сланы.
Верагоднай прарадзімай сапраўдных сланоў лічыцца ўсходняя Афрыка, адкуль праз Суэцкі перашыек пачалося іх рассяленне ў Еўразію. Фасіліі найбольш старажытных сланоў адшуканы ў Балгарыі, Румыніі, Італіі і на поўдні Рускай раўніны.
Самым архаічным з іх лічыцца слон, які названы ў гонар вядомага геолага і палеантолага Валер'яна Інакенцьевіча Громава (гады яго жыцця 1896-1978), дарэчы, першага даследчыка мамантавай фауны з сусветна вядомай палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна ў нашай рэспубліцы. Гэты слон так і называецца — слон Громава. Ён быў да 4 м у вышыню, a іклы яго дасягалі 2 м у даўжыню. Рэшткі слана Громава, насельніка ў познім пліяцэне — раннім плейстацэне, выяўлены на поўдні Рускай раўніны, у Казахстане, Заходняй Сібіры, у Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе. У плейстацэне (ад 780 да 10 тысяч гадоў таму назад) на тэрыторыі Еўразіі жылі паўднёвы, таманскі, трагантэрыевы, лясны, волжскі, туркменскі і іншьтя сланы, а таксама добра вядомы прадстаўнік сямейства слановых — мамант.
У міяцэне былі шырока распаўсюджаны продкі розных малпаў. У гэты час ва Усходняй Афрыцы насельнікам бьгла чалавекападобная малпа — праконсул, верагодны суродзіч агульнага продка піымпанзэ і чалавека.
На тэрыторыі Усходняй Еўропы і Азіі ў міяцэнавых адкладах адшуканы фасіліі разнастайных млекакормячых. Уяўленне аб ранне-міяцэнавай фауне (ад 23.8 ла 16,4 млн гадоў таму назад) даюць знаходкі так званай джыланчыкскай фауны, рэшткі якой выяўлены ў сярэднім цячэнні р.Джыланчык у Цэнтральным Казахстане. Тут адпіуканы фасіліі разнастайных насарогаў, мастадонтаў, пратапіраў, свінападобных.
У паўночна-ўсходняй частцы Тургайскай упадзіны таксама сабраны косткі прадстаўнікоў раннеміяпэнавай тэрыяфауны: пратапіраў, насарогаў, к ііепадобных. дробных парнакапытных з сямейства трагулідавьтх і грызу24
Man. 36. Шкілет гіракадонта
Мал. 37. Гіганцкі насарог індрыкатэрый
Мал. 38. Шкілет гіракадонта
38
Мал. 39. Альтыкамелюс
Мал. 40. Эпігаўлус
Мал. 41. Сіндыяцэрас
Man. 42. Гіпарыён
Man. 44. Дынатэрый
Man. 43. Мерытэрый
45
Мал. 45. Мастадонтранняй формы
Мал 46 Мастадонт позняй формы
ноў з сямейства бабровых. Аб млекакормячых сярэдняга міяцэну (ад 16,4 да 11,2 млн гадоў таму назад) можна меркаваць паводле чакракскай фауны са станіцы Беламячэцкая, што на Паўночным Каўказе. Тут знойдзены фасіліі мастадонтаў, насарогаў, коневых, буйных халікатэрыяў, пустарогіх, аленяў, свіней, а таксама трубказубаў, прадстаўнікоў сямейства гіенавых, а з грызуноў — старажытных хамячкоў.
Тэрыяфауна канца міяцэнавай эпохі характарызуецца так званым гіпарыёнавым тэрыякомплексам. Рэшткі яго прадстаўнікоў адшуканы на Украіне і ў Малдове, у Крыме і на Каўказе, у Казахстане і Кіргізіі, а таксама ва Усходняй Сібіры. Сярод іх некалькі відаў насарогаў, халікатэрыі, алені, жырафы, пустарогія, мастадонты, дынатэрыі, гіенавыя, куніцавыя, зайцы, дзікабразы, трубказубьт, малпы.
У самым канцы міянэну для млекакормячых пачаўся перыяд заняпаду, які працягваецца і зараз. Толькі прадстаўнікі атрада прыматаў, да якога належыць і чалавек, працягвалі эвалюцыяніраваць і працвітаць.
Пліяцэн
Клімат у гэтую эпоху (ад 5,3 да 0,78 млн гадоў таму назад) быў больш цёпльт, чым зараз. Але ў цэлым умовьт змяніліся ў горшы бок у параўнанні з міяцэнам. Усё ж некаторыя млекакормячыя працягвалі квітнець. Асабліва шматлікімі былі жырафы (даўгаі кароткашьтія формы).
У Паўднёвай Амерыцы ў гэты час насельнікамі былі гіганцкія мегатэрыі (ляніўцы) велічынёй з сучаснага слана, а таксама падобныя на браняносцаў гіптадонты. У Аўстраліі тады жыў вымерлы суродзіч сучаснага намбата (сумчатага мураўеда) велічынёй з насарога і гіганцкі кенгуру вышынёй каля 3 м.
Тэрыяфауна пліяцэну даволі добра вывучана па шматлікіх фасіліях выкапнёвых жывёл. Вылучаны тры фауністьтчныя комплексы для гэтай эпохі — малдаўскі, хапроўскі і таманскі.
Малдаўскі комплекс атрымаў назву паводле першых знаходак рэшткаў тэрыяфауны ў Малдове. Яго прадстаўнікамі з’яўляюцца: доліхапітэкі (малпы), макакі, гіганцкі дынатэрый, мастадонты Барзона і авернскі, паўднёвы слон архаічнай формы, тапіры, бегемоты, дыцэцарыньт (прадстаўнікі сямейства насарогавьтх); з парнакапытных — газелі, буйныя антылопы, мунтажкі (дробныя алені, сучасныя насельнікі Індакітая і прылеглых астравоў), казулі, вярблюды і інш.; з драпежнікаў — махайроды, або шаблязубыя тыгры (мал. 47), ваўкі, лісы, мядзведзі, а таксама шматлікія дробныя грызуны, насякомаедныя, заййападобныя і рукакрылыя.
У адрозненне ад папярэдняй гіпарыёнавай фауны міяцэну, мастадонты, гіпарыёны і жырафы адыходзяць тут на другі план, пераважаюць сапраўдныя сланы і другія жывёлы, якія ў наступным, антрапагенавым пе-
рыядзе, склалі асноўнае ядро плейстанэнавай тэрыяфауны. Косткі млекакормячых малдаўскага комплексу адшуканы ў Малдове і на Украіне, Паўночным Каўказе і ў Закаўказзі.
Хапроўскі тэрыякомплекс атрымаў назву ад першых знаходак фасілій млекакормячьтх каля ст. Хапры на ўзбярэжжы Азоўскага мора. У гэтай фауне, у адрозненне ад малдаўскай, галоўнае месца займаюць сланы і сапраўдныя коні. Знікае шэраг цёплалюбівых жьтвёл — жырафы, тапірьт, дынатэрыі, бегемоты. Скарачаецца арэал мастадонтаў, махайродаў, гіпарыёнаў, малпаў. Для хапроўскага комплексу найболып характэрныя сланы Громава і паўднёвы, эласматэрый (мал. 48), этрускі насарог, дробныя і буйныя формы каня Стэнана, вінтарогая антылопа, казулі, ласі, велікарогія алені, кароткарогі зубр, гіеньт, мядзведзі і інш. Зайцападобныя па колькасці відаў уступалі першынство грызунам.
Рэшткі млекакормячьгх гэтага комплексу вядомыя з многіх месцазнаходжанняў поўдня — ад Дуная і Прута да Каспія, а таксама на Паўночным Каўказе і ў Закаўказзі.