• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў мінулае да

    Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"

    Пётр Каліноўскі

    Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
    Памер: 100с.
    Мінск 1999
    25.84 МБ
    Усе звесткі аб выкапнёвай тэрыяфауне да хапроўскага тэрыякомплексу раэглядаліся па матэрыялах, атрыманых з тэрыторый, інтпы раз далёкіх ад межаў Беларусі. Гэта звязана, перш за ўсё, з тым, што старажытньтя адклады, у якіх магчымы знаходкі фасілій жывёл у нашай рэспубліцы, перакрыты (пахаваны) пад магутнымі тоўшчамі (іншы раз да 250-300 м і болей) парод болып маладога геалагічнага ўзросту. Там, на вялікай глыбіні, амаль не вядуцца земляныя работы, таму верагоднасць • палеанталагічных знаходак у такіх слаях вельмі малая. Асноўная ж частка фасілій трапляе ў рукі даследчыкаў з кар’ераў, з агаленняў па берагах рэк і іншых вадаёмаў. Пахаванню старажытных адкладаў на вялікія глыбіні садзейнічалі, перш за ўсё, неаднаразова наступаўшыя на нашу тэрыторыю ледавікі. На поўдзень ад тэрыторыі Беларусі уплыў зледзяненняў быў ментпы, таму там часцей сустракаюцца косткі выкапнёвых жывёл. Толькі адзін ледавік, дняпроўскі, прасунуўся на поўдзень за межы Беларусі і “дайіпоў” да месца сучаснага г. Днепрапятроўска на Украіне, а друтія наогул не “вьгходзілі” за межы нашай рэспублікі.
    Ледавікі не толькі перакрьтвалі больш старажытныя адкладьі, але пры сваім руху знішчалі крохкі арганагенны матэрыял, у тым ліку і косткі жывёл. Разбуральную дзейнаспь маглі выконвань і ініпыя фактары, напрыклад, геахімічныя працэсьт, якія не былі такімі стабільньші, як на тэрьтторыях, свабодных ад ледзянога покрыва. Безумоўна, зніпічана было не ўсё, і фасіліі выкапнёвьтх млекакормячых з тьтх далёкіх часоў нават на Беларусі часткова захаваліся.
    Так, на левым беразе Віліі, у кар’ерах сілікатнага камбіната, што за 7 км ад г. Смаргонь на Гродзеншчыне, знойдзены косткі каня Стэнана і этрускага насарога — прадстаўнікоў хапроўскага комплексу. Іх можна лічыпь
    самымі старажытнымі з вядомых на сённяшні дзень для нашай рэспублікі выкапнёвых млекакормячых.
    Конь Стэнана (мал. 49) з’яўляецца адным з найбольш архаічных сапраўдных аднапальцых (на канцах канечнасцей — капыты) коней. Ён ужо нагадваў сучасных прадстаўнікоў сямейства коневых, але быў значна меншы за іх па памерах.
    Этрускі насарог (мал. 50) ад больш позніх прадстаўнікоў сямейства насарогавых, напрыклад, валасатага насарога (на Беларусі быў шырока распаўсюджаны ў познім плейстацэне, прыкладна ад 110 да 10 тысяч гадоў таму назад), адрозніваўся значна большымі памерамі і адсутнасцю доўгага валасянога покрыва.
    Таманскі тэрыякомплекс атрымаў назву ад першых знаходак фасілій млекакормячых на Таманскім паўвостраве. Месцазнаходжанні костак яго прадстаўнікоў вядомыя з многіх раёнаў Рускай раўніны, а таксама з Каўказа. Гэты комплекс характарызуе заключны этап у развіцці тэрьтяфауньт неагенавага перыяду і ўключае такіх жывёл як паўднёвы і таманскі сланы, этрускі насарог, зюсенборскі конь (мал. 51), вярблюды, складанарогія алені, таманальцасы (род аленяў), газелі, лясныя і вінтарогія антылопы, бізон Шэтэнзака, таманскі воўк, тыгр, таманскі бабёр і іншыя шматлікія грызуны.
    На тэрыторыі Беларусі прадстаўніком таманскага комплексу з'яўляецца паўднёвьт слон (мал. 52.), зуб якога захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Ён адшуканы ў наваколлі в. Старое Сяло, што ў Віцебскім раёне. Гэты слон быў насельнікам з канца пліяцэну да пачатку плейстацэну і з’яўляецца адным з першых прадстаўнікоў сямейства слановых, які выцесніў неагенавых мастадонтаў. Паўднёвы слон меў кароткі і высокі чэрап, толькі два верхнія іклы і дасягаў да 3,7 м вышыні ў плячах. Ён лічыцца адным з верагодных продкаў маманта і сучаснага афрыканскага слана.
    Вось такія палеанталагічныя матэрыялы маюць на сённяшні дзень даследчыкі аб млекакормячых ад пачатку іх паяўлення да антрапагену — часу, калі на нашай планеце з’явіўся чалавек. Безумоўна, далёка не ўсё мы ведаем аб старажытнай тэрыяфауне. Аднак, тыя даныя, якія ёсць зараз, даюць магчымаспь у цэлым прасачыць за эвалюцыяй млекакормячых з далёкай мінуўшчыны.
    АНТРАПАГЕНАВЫ ПЕРЫЯД
    А нтрапагенавы, або чацвярцічны, перыяд з’яўляецца сучасным этапам геалагічнай гісторыі Зямлі. Яго працягласць (гл. табл. 2) беларускімі геолагамі ўстанаўліваецца ў 0,78 млн гадоў (па другіх даных ад 2,5 да 1,76 млн гадоў). За гэты адносна нядоўгі час наша прырода набыла ў асноўным сучаснае аблічча.
    Найбольш характэрнымі асаблівасцямі антрапагену з’яўляюцца. і) паяўленне і фарміраванне чалавека разумнага (адсюль і назва перыяду — антрапагенавы, што ў перакладзе з грэчаскага абазначае: “антрапас” — чалавек, “генас”— нараджэнне) і 2) шматразовыя мацерыковыя зледзяненні, якія аказалі ўздзеянне на флору і фауну.
    Ледавікі на тэрыторыю Беларусі, паводле меркавання большасці беларускіх геолагаў, наступалі пяць разоў. Пасля таго, як лёд раставаў, былі прамежкі цёплага часу — міжледавікоўі (іх было чатыры). 1 вось ужо каля 10 тысяч гадоў пранягваецца пасляледавіковая эпоха — галацэн, які з’яўляецца пятым за апошнія 700 тысяч гадоў, незавершаным міжледавікоўем антрапагенавага перыяду. Працягласць і зледзяненняў і міжледавікоўяў была далёка не аднолькавай, але аб гэтым крыху ніжэй.
    Лічыцца, што прычынамі зледзяненняў былі кліматычныя фактары, абумоўленыя касмічнымі (нахіл экліптыкі, ваганні сонечнай актыўнасці і ішп.) і зямнымі (змены дынамічньгх прапэсаў у атмасферы, міграцыя магнітных полюсаў і кантынентаў, гораўтваральныя ттрацэсы і іншыя) падзеямі. Усе гэтыя з’явы ўплывалі адначасова на раслінны і жывёльны свет. Адны арганізмы з’яўляліся, другія мігрыравалі або выміралі, не прыстасаваўшыся да змяніўшагася асяроддзя.
    Вышэй ужо адзначалася, што антрапагенавьт перыяд падзяляецца на плейстацэн і галацэн. Разгледзім фарміраванне, а разам з ім змяненне тэрыяфауны ў гэтыя адрэзкі часу.
    Плейстацэн
    У плейстацэне (ад 780 да 10 тысяч гадоў таму назад) пасля пліяцэнавай эпохі наступіла брэсцкае перадледавікоўе, якое цягнулася каля 200 тысяч гадоў. Клімат у гэты час характарызаваўся як няўстойлівы, калі адносна цёплыя прамежкі часу змяняліся халоднымі перыядамі на фоне агульнага, глабальнага пахаладання.
    У тэрыяфауне на Рускай раўніне, ва ўсякім разе на поўдні яе, істотных змен ў саставе жывёл, ў параўнанні з папярэдняй пліяцэнавай эпохай, не адбылося, калі не лічыць, што пахаладанне спрыяльна адбілася на развіцці травяністай расліннасці і адпаведна гэтаму на многіх групах капытных млекакормячых.
    Пасля брэсцкага перадледавікоўя наступіла беларускае зледзяненне (працягвалася ад 600 да 560 тыс. гадоў таму назад). У гэты час толькі поўдзень Беларусі быў свабодньт ад лёду, дзе раслі разрэджаныя лясы з бярозы і сасны. Матэрыялы аб млекакормячых, якія б мелі нейкае дачыненне да часоў беларускага зледзянення, з тэрыторыі нашай рэспублікі адсутнічаюць. Але далей на поўдзень. дзе было адносна цёпла, насельнікамі былі прадстаўнікі таманскага тэрыякомплексу (гл. вьтшэй).	,
    Гэтае зледзяненне змянілася белавежскім міжледавікоўем, якое працягвалася каля 80 тысяч гадоў (гл. табл. 2). Клімат у яго пачатку на Беларусі быў даволі халодны і распаўсюджванне мелі бярозавыя і саснова-бярозавыя лясы. Затым наступіла значнае пацяпленне і пашырыліся мяшаныя сасновашыракалістыя лясы. Заключная фаза гэтага міжледавікоўя характарызуецца новым пахаладаннем, якое прывяло да чарговага зледзянення. У час белавежскага міжледавікоўя насельнікамі былі млекакормячыя ціраспальскага комплексу.
    Ціраслальскі тэрыякомплекс атрьтмаў назву ад першьтх знаходак яго прадстаўнікоў каля г. Ціраспаля ў Малдове. Такая фауна вядома таксама з Украіны, узбярэжжа Азоўскага мора, Паўночнага Каўказа і Закаўказзя. У састаў гэтага комплексу ўваходзілі: старажытны і трагантэрьтевы сланы, тры віды коней, аслы, насарогі Мерка (мал. 53) і этрускі, кароткарогі зубр, велікарогі алень, вінтарогая антылопа, шыракалобы лось (мал. 54), буйны вярблюд, мядзведзь Дэнінгера. У гэты час пачынаецца фарміраванне вялікіх драпежнікаў, якія ў далейшым атрымалі назву “пячорныя” (па першьтх знаходках іх фасілій у пячорах), такіх як пячорны леў, пячорны мядзведзь, пячорная гіена. Дробныя млекакормячыя разглядаемага комплексу прадстаўлены вымерлымі продкамі сучасных грызуноў — палёвак, а таксама бабромтрагантэрыем, дзікабразам і інш.
    На Беларусі прадстаўнікамі ціраспальскага комплексу былі: выкапнёвы алень (фасіліі адшуканы ў Гомельскай вобласці) і шматлікія грызуны э месцазнаходжання каля в.Карчова Баранавіцкага раёна. Тут, на кар’ерах цагелызі, у суглінках і праслоях пяску энойдзена больш за 250 зубоў бабра-трагантэрыя, дзікабраза, хахулі, сібірскага і капытнага лемінгаў, вымерлых мімомісных, арвалоідных, раціцыпоідных і нівалоідньіх палёвак (далёкіх продкаў сучасных вадзяной, звьтчайнай, цёмнай і другіх шэрых палёвак).
    Бабёр-трагантэрый (мал. 55) быў насельнікам Еўразіі ў канцы пліяцэну, раннім і сярэднім антрапагене. Займаў даволі шырокі арэал — ад Англіі на захадзе, берагоў Ціхага акіяна на ўсходзе, да Гімалаяў і Закаўказзя на поўдні. Аднак месцазнаходжанняў гэтай вымерлай жывёлы вядома вельмі мала.
    На Рускай раўніне ягоныя косткі адшуканы каля Таганрога, на Таманскім паўвостраве, у Адэскай, Варонежскай, Растоўскай, Харкаўскай і Херсонскай абласцях. Фасіліі гэтага бабра выяўлены таксама ў Закаўказзі, Казахстане, на Алдане і Калыме ў Паўночна-Усходняй Сібіры. Ёсць такія знаходкі ў Автліі, Нідэрландах, Франпыі, Германіі і Кітаі. На другіх кантынентах падобныя матэрыялы наогул не зафіксаваны. У Еўразіі вядома 20 месцазнаходжанняў з рэшткамі бабра-трагантэрыя. паводле якіх вызначана 5 відаў гэтай жывёлы.
    Бабёр-трагантэрый належыць да вымерльгх млекакормячьтх сямейства бабровых атрада грызуноў. Род трагантэрыевых баброў вылучыў ўперіпыню
    ў 1809 годзе даследчык Фішэр фон Вальдгейм па экзэмпляру буйнога выкапнёвага бабра, фасіліі якога знойдзены на беразе Азоўскага мора каля Таганрога. Чэрап гэтай жывёлы, не падобнай да другіх вымерлых і сучасных баброў, перадаў Фішэру для даследавання вядомы калекцыянер і археолаг граф С.Р.Строганаў. На падставе гэтай знаходкі быў апісаны новы род і від — “трагантэрыум кюв’еры”. Назва “трагантэрыум” паходзіць ад нямецкага “трог”, што азначае рачная даліна з карытападобным профілем, якая створана ледавіком. Менавіта ў такіх месцах часцей за ўсё і трапляюцца палеанталагічныя матэрыялы. Назву “кюв’еры” Фішэр даў у гонар вядомага даследчыка прыроды Ж.Кюв’е.