• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў мінулае да

    Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"

    Пётр Каліноўскі

    Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
    Памер: 100с.
    Мінск 1999
    25.84 МБ
    Аўцабыкі і цяпер засталіся сапраўднымі холадаўстойлівымі паўночнымі жывёламі, але ў адрозненне ад паўночных аленяў, жывуць яны болыпменш аседла. Гэтыя жывёлы непатрабавальныя да корму і задавольваюцца беднымі пажыўньтмі рэчывамі травамі (злакі і асокі), лісцем і парасткамі хмызнячкоў, а таксама лішайнікамі і імхамі.
    Аўцабык нагадвае нешта сярэдняе паміж бараном і быком. Памеры яго сярэднія: даўжыня цела 186 245 см, вышыня ў плячах 110 145 см, а вага 200-300 кг. Самкі прыкладна на чвэрць меншыя за самцоў. Целасклад нязграбны: падоўжанае тулава на адносна кароткіх і тоўстых нагах, кароткая шыя, вялікая галава, шырокая пыса, сярэдняй даўжыні завостраныя вушы, кароткі хвост з доўгімі валасамі, моцна развітьтя бакавыя капыты, а сярэднія кароткія і шырокія. Рогі самцоў да 75 см даўжынёй, а ў самак — да 40 см. Пасярэдзіне лобнага аддзелу чэрапа размяшчаецца моцна патоўшчаная і прыплюснутая аснова рагоў, ад якой кожньт рог акруглай формы загінаецца ўбок і ўніз паміж вокам і вухам, а затьтм падымаецца ўверх. Валасяное покрьтва высокае (на спіне да 16 см, а на шыі, грудзях і задняй частцы цела дасягае 60 см) і густое з пухавым падшэрсткам. Зімой аўцабыкі карычневачорныя або чорныя з шырокай, светлай плямай на спіне, ногі шэраватабелыя, а пыса светлая. Летам афарбоўка чорна-бурая, а ў старьгх самцоў спіна жоўта-карычневая.
    Цікавымі з’яўляюцца паводзіны аўцабыкоў у абароне ад ворагаў. Статак пры нападзенні ваўкоў або палярньгх мядзведэяў выстройваецца шчыльным кругам, выставіўшы вонкі рогі, у цэнтры якога хаваюцца цяляты і маладыя асобіньт.
    Жывуць аўцабыкі да 18-23 гадоў. Па прыкладных падліках на нашай планеце налічваецца зараз 10-12 тысяч гэтых жывёл, якія знаходзяцца пад фармальнай міжнародный аховай як рэдкае млекакормячае.
    С а й г а к (мал. 73) таксама адзін з характэрньтх спадарожнікаў маманта ў мінулым. Палеанталагічныя даследаванні паказваюць, што сайгак паявіўся ў Еўразіі яшчэ ў сярэднім плейстацэне. Асабліва шырокім яго арэал быў у верхнім палеаліце не толькі на Рускай раўніне, у Казахстане, Сярэдняй Азіі і Сібіры, але і ў Заходняй Еўропе. Брытанскія астравы, Францыя, Румынія, Польшча — вось далёка няпоўны пералік тэрыторый былога распаўсюджвання гэтай антылопы.
    Яшчэ ў Х-ХІІ ст. на поўдні Украіны і ў Крыме сайгак быў звычайным насельнікам. Стэпавыя вандроўныя плямёны пры паляванні на гэтых жывёл шырока скарыстоўвалі драпежніцкія метады: заганялі іх на зрэзаны трыснёг, у багну, на лёд, праследавалі па шарпаку ў мнагаснежны час. 3 паяўленнем аселага насельніцтва і ворнай зямлі ў стэпавай зоне рэзка скараціўся арэал і колькасць гэтьтх каттытных. Акрамя ўскоснага ўздзеяння чалавека, інтэнсіўна ішло варварскае іх знішчэнне рознымі метадамі палявання. Усё гэта прывяло да таго, што ўжо ў канцы XVIII ст. сайгакі зніклі ў паўднёвьтх стэпах на захад ад Дона, а ў пачатку XIX ст. захаваліся толькі ў малазаселеных раёнах Калмыкіі. У той час моцна вырас попыт на рогі гэтых млекакормячых, якія па высокіх цэнах збывалі ў Кітай. Так, за 30 гадоў (з 1852 да 1882 гг.), толькі праз г. Кяхту, што ў Бураціі, у Кітай было вывезена болей за тры мільёны пар рагоў, якія скарыстоўваліся ў кітайскай медыцыне. У пачатку дваццатых гадоў нашага стагоддзя сайгак стаў рэдкай жывёлай не толькі на правабярэжжы Волгі, але і на вялікіх прасторах Казахстана і Сярэдняй Азіі. Антылопа апынулася на мяжы знікнення.
    Поўная забарона на паляванне сайгака, як на малалікі і рэдкі від у Расіі, пачала дзейнічань у 1921 г., а ў Казахстане — з 1923 г. Да пачатку трыццатых гадоў была ліквідавана кантрабанда па вьтвазу рагоў. Усё гэта паспрыяла таму, што цяпер сайгак з’яўляецца адным з важнейшых прамысловых відаў капытных, хаця і насяляе ў асноўным Калмыкію і Казахстан.
    На Беларусі гэтьтя антылопы ўжо не жывуць. Няма іх фасілій і ў адкладах, сфарміраваных у галацэне за апошнія 10 тысяч гадоў. Вядома толькі адно месцазнаходжанне костак сайгака ў нашай рэспубліцы — смаргонскае. Узрост гэтьтх знаходак 14-20 тьтсяч гадоў.
    Сайгак — сярэдняя па велічьгні антылопа: даўжыня цела не дасягае 1,5 м, а вышыня ў плячах каля 0,7 м, вага самйоў каля 50 кт, а самак не болып за 40 кг. Галава ў яго адносна вялікая і своеасаблівай формы. Насавая частка морды моцна прыпухлая і па форме нагадвае кароткі і патоўшчаны хабаток, які навісае над ротам і заканчваецца вялікімі круглявымі ноздрамі. У самцоў галаву ўпрыгожваюць лірападобныя, выгнутыя, васковага колеру, крыху загнутьтя назад рогі, якія дасягаюць 40 см даўжыні. Ногі стройныя, вушы і хвост кароткія. Афарбоўка цела мяняецца па тэрмінах года. Улетку поўспь кароткая, спіна і бакі жаўтавата-рыжага колеру, а чэрава і грудзі белыя. Да канца лістапада ў сайгака адрастае бялявая пышная поўсць. Харчуeuua ў асноўным жорсткімі стэпавымі травамі і паўпустыннымі хмызнякамі. Сярод іх ціпчак, пырнік, салянкі, палын, касач, цюльпаны і інш.
    Характэрная біялагічная рыса сайгакаў, як і многіх капытных, якія з’яўляюцца насельнікамі адкрытых раўнінных прастораў, — статкавы лад жыцця. Ягоныя статкі налічваюць ад некалькіх дзесяткаў да многіх тысяч галоў.
    П я с е ц (мал. 74). ІІершыя знаходкі фасілій гэтага невялікага драпежніка ў Еўразіі вядомыя з адкладаў сярэдняга плейстацэну. На Беларусі быў насельнікам толькі ў познім палеаліце, прыкладна ад 40 да 10 тысяч гадоў таму назад (косткі вядомыя са стаянак першабытнага чалавека Бердыж і Юравічы, а таксама з месцазнаходжання Смаргонь). Былы арэал даходзіў да поўдня Францыі, Румыніі, Крыма і Прьтбайкалля.
    Зараз распаўсюджаны ў тундры і лесатундры Еўразіі і Паўночнай Амерыкі з прылягаючымі арктьтчнымі астравамі, уключаючы заходнія і паўднёвыя раёны Грэнландыі, Ісландыю, Шпіцберген, паўночную частку Камчаткі і Камандорскія астравы. Зімой частка папуляцыі адвандроўвае ў паўночную тайгу.
    Пясец — невялікі звярок з сямейства сабачых атрада драпежных млекакормячых. Даўжыня яго цела 45-75 см, хваста 25-50 см, а вага ад 2,0 да 8,8 кг. Нагадвае звычайнага ліса: тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, галава з выцягнутай мордачкай, вушы сярэднія з закругленымі вяршынямі. Валасяное покрыва высокае, густое і мяккае. Улетку афарбоўка дымчата-шэравата-бурая, а чэрава белаватае, зімой — чыста белая або іпэравата-бурая. Працягласць жыцця складае 8-10 гадоў. Асноўныя ворагі — ваўкі і сабакі.
    Насяляе адкрытыя месцы, а ў час размнажэння ў якасці прытулку скарыстоўвае норы, якія займае штогод, пашырае іх і ператварае ў мнагаярусны лабірынт. Па характары кармлення пясец ўсёедная жывёла: дробныя грызуны, асабліва лемінгі, хворыя і абяссіленыя паўночныя алені, птушкі і іх яйкі, на марскім узбярэжжы трупы цюленяў і рыбы, летам ягады і друтая раслінная ежа — вось няпоўны пералік спажываемых ім кармоў.
    Характэрная асаблівасць пясцоў, як і другіх арктычных жывёл, — далёкія міграцыі, якія залежаць ад наяўнасці кармоў. Пэўных, невялікіх участкаў звяркі прытрымліваюцца толькі пры размнажэнні, а ў канцы лета пачынаюць вандраваць і могуць пераадолень сотні, а іншы раз і тысячы кіламетраў.
    Насельнікамі тэрыторыі Беларусі ў мінулым былі таксама і дробныя млекакормячыя, арэал якіх знаходзіцца зараз у іншых рэгіёнах. Да іх належаць у асноўным прадстаўнікі атрада грызуноў: капытны і сібірскі лемінгі, вузкачарапная палёўка, стэпавая стракатка, вялікі суслік, а таксама стэпавая пішчуха з атрада зайцападобных.
    К а пы тн ы л е м і н г (мал. 75). Продкі прадстаўнікоў роду капытных лемінгаў былі насельнікамі ўжо ў раннім плейстацэне (больш за 450 тысяч гадоў таму назад). Іх эвалюцыя ішла ў напрамку ўскладнення будовы карэнных зубоў у сувязі з пераходам да спажывання больш грубых кармоў.
    У плейстацэне арэал гэтага грызуна займаў усю раўнінную частку Заходняй Еўропы да Ірландыі і Францыі і ўключаў перадгорныя і нізкагорныя раёны Альпаў і Карпат, а ва Усходняй Еўропе даходзіў да поўдня
    Прыкарпаішя, Канева на Дняпры, Краснавідава на Волзе і Камскага Прыўралля, а ў Сібіры — да нізоўяў р.Алдан.
    Зараз межы распаўсюджвання капытньтх лемінгаў значна скараціліся і ахопліваюць тундру і лесатундру Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, ад нізоўяў Паўночнай Дзвіны да Гудзонава заліва (акрамя забалочаных участкаў). Лемінгі насяляюць болыпую частку палярных астравоў, але адсутнічаюць у Ісландыі, на Шпіцбергене, на значнай частцы Грэнландаі і займаюць ізаляваныя месцы на Камчатцы і Чукотцы.
    На Беларусі знаходкі костак прадстаўнікоў роду капытных лемінгаў вядомыя з адкладаў ніжняга плейстацэну (разрэз каля в. Карчова Баранавіцкага раёна), сярэдняга (разрэз Жукевічы на р. Горніца ў Гродзенскім раёне) і з 9 месцазнаходжанняў познаплейстацэнавага ўзросту (в. Гожа і ўрочышча Румлаўка Гродзенскага раёна; в. Бурая Дубровенскага раёна; вв.Дзісненінава і Дрычалукі (Пруднікі) Віцебскага раёна; в.Міхалінава Лёзненскага раёна; вв.Пашына, Прыдняпроўе і Селішча Аршанскага раёна). У адкладах галацэнадага часу рэпггкі гэтай палёўкі не выяўлены.
    Што сабой уяўляе капытны лемінг? Ён крыху буйнейшьт за мыш: даўжыня цела да 150 мм, а вага не перавышае 75 г. У яго невялікія вочы, густое футра, у якім схаваны маленькія вушныя ракавіны. Да пачатку зімы ў гэтага грызуна на трэцім і чацвёртым пальцах пярэдніх лапак кіпцюрьт разрастаюцца і набываюнь форму капытоў (адсюль назва — капытны). Такое “прьтстасаванне” аблягчае капанне снегу, калі звяркі пакідаюць норкі ў пачатку зімьт і будуюць свае гнёзды на паверхні пад снегавым покрывам, дзе і знаходзяць корм — траву, кару і парасткі хмызнячкоў, падвей і лішайнікі. Да пачатку лета капыты змяншаюцца і кіпцюры набываюць звычайны выгляд.
    Улетку капытньт лемінг рыжавата-карычневы, з больш яркай афарбоўкай у плячах і размытым светлым калыіом каля шыі. Зімой, пасля асенняй лінькі, ён белы, іншы раз з жаўтаватымі плямамі на спіне.
    Максімальны ўзрост гэтага грызуна — 3,5 гады, але іх колькасць падтрымліваецца дзякуючы высокай пладавітасці (прыплод з 4-5 звяркоў амаль пітомесячна самачкі нараджаюць з сакавіка па верасень ужо з месячнага ўзросту). У адрозненне ад сібірскага лемінга, ваганні колькасці і міграцыя капытнага лемінга выражаны значна слабей.
    С і б і р с к і лемінг (мал. 76) адносіцца да роду сапраўдных лемінгаў. Ягоныя рэшткі вядомыя з адкладаў усіх аддзелаў плейстацэну. PaHeft арэал быў больш шырокім і даходзіў на захадзе да цэнтральньтх раёнаў Францыі і Брытанскіх астравоў, на поўдзень да Альпаў і Цэнтральных Карпат, займаў прыледавіковыя ландшафты на Рускай раўніне, а таксама раёны да Сярэдняга Урала і Прыалдання.