Падарожжа ў мінулае да "братоў нашых меншых"
Пётр Каліноўскі
Выдавец: Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі
Памер: 100с.
Мінск 1999
Лесастэп — занальны тып ландшафту. які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах лясной і стэпавай расліннасці.
Лесатундра — занальны тып ландшафту, які характарызуепца чаргаваннем на водападзелах участкаў тундры і лесу (дакладней. рэдкалесся з невысокімі дрэвамі).
Марфалогія жывёл — раздзел заалогіі, які вывучае форму і будову жывёльных арганізмаў у індывідуальным і гістарычным развіцці.
Матэрыяльная культура — гэта прылады працы, зброя, упрыгожанні і інш., што належалі чалавеку і захоўваюцца ў культурных пластах.
Мезазойская эра — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая папярэднічала кайназойскай. Пачалася 245-250 млн гадоў назад і цягнулася каля 185 млн гадоў. Падзяляецца на тры перыяды: трыясавы, юрскі і мелавы. Характарызуецца цёплым кліматам. Асаблівасці: росквіт і выміранне дьтназаўраў, паяўленне першаптушак і прьтмітьтўных млекакормячьтх.
Мезаліт — эпоха каменнага веку паміж палеалітам і неалітам. На Беларусі адпавядае часу ад 9-ага да 5-ага тысячагоддзяў да н.э.
Мелавы перыяд — апошні перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 144 млн гадоў назад і цягнуўся 79 млн гадоў. На Беларусі ў гэты час неаднаразова наступалі і адступалі марскія басейньт. Перыяд характарызуецца развіццём птушак, прымітьгўных млекакормячьгх і кветкавых раслін, а таксама знікненнем прымітыўных рыб і выміраннем дыназаўраў.
Месцазнаходжанне рэшткау млекакормячых — пласт пароды, які ўтрымлівае косткі жывёл, ускрыты геалагічнымі працэсамі або дзейнасцю чалавека і даступны для даследавання.
Міжледавікоўі — працяглыя цёплыя адрэзкі часу паміж зледзяненнямі ў антрапагенавым перыядзе. На Беларусі іх вылучаецца 4 — белавежскае, александрыйскае, шклоўскае і муравінскае. Незакончаньтм міжледавікоўем з’яўляецца геалагічная сучаснасць (апопінія 10 тысяч гадоў) — галапэн.
Міяцэнавая эпоха — ранняя эпоха неагенавага перыяду геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачалася 23,8 млн гадоў назад, цягнулася каля 18,5 млн гадоў. Падзяляецца на ранні, сярэдні і позні. На ўсім працягу міяцэну Беларусь была сушаю. Клімат быў цёплы, вільготны, субтрапічнага тьтпу. Характарызуецца развіццём прыматаў, хобатных, драпежных і капытньтх млекакормячых.
Млекакормячыя, або звяры — клас найболып высокаарганізаваных пазваночньтх жывёл. На Беларусі ў дзікай фауне 6 атрадаў (насякомаедныя, рукакрьілыя, драпежныя звяры, грызуны, зайцападобныя, парнакапытныя), 21 сямейства, 45 родаў і 72 віды. У выкапнёвым стане вядома амаль столькі ж млекакормячьгх.
Мядзведзевыя — сямейства млекакормячых атрада драпежных звяроў. На Беларусі зараз адзін від — буры мядзведзь, а ў плейстацэне насельнікам быў пячорны мядзведзь.
Навакольнае асяроддзе — асяроддзе, у якім жьтве і дзейнічае чалавецтва. Падзяляецца на прыроднае і сацыяльнае.
Насяко.маедныя — атрад млекакормячых. У сучаснай фауне Беларусі 4 сямействы (вожыкавыя, хахулевьтя, кратовыя і землярыйкавыя), 6 родаў і 10 відаў. Пераважна начныя жывёлы. Кормяцца ў асноўным беспазваночнымі, знішчаюць шкодных насякомьтх і іх лічынак.
Неагенавы перыяд — другі перыяд кайназойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачаўся 23,8 млн гадоў назад і цягнуўся 23 млн гадоў. ІІадзяляецца на міяцэнавую і пліяцэнавую эпохі. На Беларусі ў гэты час клімат быў умерана цёплы, дастаткова вільготны. Характарызуецца далейшым развіццём млекакормячых, асабліва драпежнікаў, капытньгх, хобатных, насякомаедных.
Неаліт — новы каменны век, апошні адрэзак каменнага веку. У Еўропе працягваўся з 6-га да канца 3-га тысячагоддзяў да н.э. На паўднёвым захадзе Беларусі наступіў у канцы 5-га тысячагоддзя да н.э., скончыўся ў 2000-1800 г. да н.э.
Няпарнакапытныя, або няпарнапалыя — атрад млекакормячых. Паходзяць ад кандыляртраў, вядомыя з верхняга палеацэну, дасягалі росквіту ў эацэне і алігацэне. Болыпай часткай гэта буйныя жывёлы з I або 3 пальцамі на канечнасцях, траваедныя. На Беларусі ў выкапнёвым стане вядомыя конь Стэнана, хазарскі і выкапнёвы коні, этрускі і валасаты насарогі.
Палеагенавы перыяд — першы перыяд кайназойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачаўся 65 млн гадоў назад, цягнуўся каля 41 млн гадоў. Падзяляецца на палеацэнавую, эацэнавую і алігацэнавую эпохі. На Беларусі ў гэты час адбываліся трансгрэсіі і рэгрэсіі марскіх басейнаў. Флора была трапічнай і субтрапічнай, паступова выміралі старажытныя пакрытанасенныя расліны і паявіліся віды, блізкія да сучасных, У фауне млекакормячьтх спачатку былі аднапраходныя, затым з’явіліся драпежнікі, капытныя, грызуны, рукакрылыя, а ў канцы — першыя хобатныя і чалавекападобныя малпы.
Палеаліт — старажытньт каменны век. Пачатак супадае з паяўленнем найстаражытнейшых малпападобных людзей (архантрапаў) больш за 2 млн гадоў таму назад, а канец адпавядае часу заканчэння плейстацэну (каля 10 тысяч гадоў назад). Падзяляецца на ранні, сярэдні (мусцье) і позні.
Палеанталогія — навука пра арганізмы мінулых геалагічных часоў, якія захаваліся ў вьтглядзе выкапнёвых рэшткаў, а таксама пра заканамернасці іх гістарычнага развіцця.
Палеафауністычныя комплексы — тое ж самае, што і комплексы млекакормячых.
Палеацэнавая эпоха — ранняя эпоха палеагенавага перыяду геалагічнай гісторыі Зямлі. Працягласць ад 65 да 54,8 млн гадоў назад.
Паляванне — поптук і праследаванне дзікіх жывёл з мэтаю іх зніпічэння ці лоўлі. Занятак паляўнічага.
Паляўніча-прамысловыя жывёлы — віды, якія здабываюцца паляўнічымі ў спартьтўных ці прамысловых мэтах. На Беларусі да іх належаць болып за 20 відаў звяроў. Асноўныя — лось, дзік, вавёрка звычайная, крот, тхор чорны і інш. У мінулым (асабліва ў перадгалацэнавы час) паляўнічаттрамысловых звяроў было значна больш. Сярод іх мамант, паўночны алень, аўцабьтк, конь, мядзведзі, сайгак і інш.
Папуляцыя — сукупнасць асобін дадзенага віду, якая насяляе адпаведную тэрыторыю ўнутры агульнага арэала віду.
Парнакапытныя, або парнапалыя — атрад млекакормячых. Уключае 2 падатрады; няжвачныя (сямействы: свіныя, пекарыевыя, бегемотавыя) і жвачныя (сямействы: аленевыя, жырафавыя, віларогія, пустарогія). Усе раслінаедныя, выключэнне — дзік (усёедны). На Беларусі пашыраны зараз алень высакародны, дзік, зубр, казуля, лось, а таксама сельскагаспадарчыя жывёлы. На канечнасцях 2-4 папыіы з рагавымі чахламі-капытамі.
Паузуны, або рэптыліі — клас пазваночньгх. Цела пакрьтта рагавымі лускавінкамі або шчыткамі. У сусветнай фауне болып за 6500 відаў. На Беларусі 6 відаў з атрада лускаватых (яшчаркі, порсткая і жывародная, вуж, гадзюка звычайная, вераценніца ломкая і мядзянка) і 1 від з атрада чарапах (чарапаха балотная). У мінулым, пачынаючы з карбону (каля 350 млн гадоў назад), паўзуны былі шырока распаўсюджаны на Зямлі.
Перадлелавікоўе — пераходны перыяд ад міжледавікоўя да зледзянення.
Перыгляцыяльная зона — тэрыторьтя каля краю ледавіка. У плейстацэне на Беларусі для яе былі характэрны суровы клімат, шматагадовая мерзлата, тундрава-стэпавая расліннасць, холадаўстолівыя млекакормячыя (мамант, валасаты насарог, аўцабык і інш.).
Плацэнтарныя, або вышэшйыя, млекакормячыя — клас жывародзячьгх млекакормячых, зародыш якіх атрымлівае пажыўныя рэчывы ад мацярынскага арганізма праз плацэнту, або дзіцячае месца (паслед). Уключае 14 вымерльтх і 17 сучасньтх атрадаў. На Беларусі да іх належаць усе сучасныя млекакормячыя (у сусветнай фауне выключэнне складаюць аднапраходныя і сумчатыя). Вядомыя з ранняга мелу (каля 130 млн гадоў назад). Характэрныя асаблівасцг добра развітыя паўшар’і галаўнога мозгу; у перьтяд эмбрыянальнага развіцця зародак звязаны з матчыным арганізмам плацэнтай; дзіцяняты нараджаюцца даволі развітымі, здольнымі ссаць малако; малочныя зубы зменьваюшха на пастаянныя; у дарослым стане захоўваюць адносна высокую пастаянную тэмпературу цела; могуць існаваць у розньгх умовах асяроддзя.
Плейстацэн — найбольш старажытная і працяглая частка антрапагенавага перыяду. Працягласць каля 0,78 млн гадоў (па другіх даных ад 2,5 да 1,76 млн гадоў). Характарызуецца агульным пахаладаннем клімату Зямлі і перьгядычньгм узнікненнем у сярэдніх шыротах вялікіх покрыўных зледзяненняў.
Пліяцэнавая эпоха — апопгняя, позняя эпоха неагенавага перыяду. Пачалася каля 5,3 млн гадоў назад, цягнулася каля 4,5 млн гадоў. Падзяляецца на ранні і позні пліяцэн. На Беларусі ў пачатку эпохі клімат бьіў цёплы, у сярэдзіне — з павьтшанай вільготнасцю, а ў канцы — з выразным пахаладаннем. Жывёльны свет складаўся ў асноўньтм з капытных, драпежнікаў, насякомаедных і інш.
Радыевугляродны метад — найболый распаўсюджаны ў геалогі метад вызначэпня абсаліотнага ўзросту горных парод і іншых утварэнняў (у тым ліку костак выкапнёвых жывёл). Заснаваны на ўласцівасцях радыевугляроду І4С распадацца з перыядам паўраспаду 5570 гадоў. Прыдатны для вызначэння ўзросту да 60-70 тысяч гадоў. •
Род — сістэматычная катэгорыя, якая аб’ядноўвае блізкія віды жывёл або раслін, з’яўляецца часткай сямейства.
Рэгрэсія мора — адступанне мора ад берагоў.
Рэдукцыя органау — спрашчэнне будовы або страта функцьій.
Рэліктавыя .млекакормячыя — віды жывёл данай краіны або вобласці, якія захаваліся на невялікай тэрыторьті, але раней мелі болып шырокі арэал і ўваходзілі ў састаў фаун мінулых геалагічных часоў. Напрыклад, хахуля з’яўляецца неагенавым рэліктам на Беларусі.
Сабачыя — сямейства млекакормячых атрада драпежньгх звяроў. Зараз у дзікай фауне Беларусі 3 роды, 3 віды (воўк, янотападобны сабака і ліс звычайны). У плейстацэне насельнікам бьгў пясец.
Сістэматыка жывёл — навука, якая вывучае разнастайнасць жывёльных арганізмаў, вызначае асаблівасці, біялагічныя прьгчыны ўзнікнення, адрозненні і падабенствы, вывучае зменлівасць відаў і фактары відаўтварэння. Грунтуецца на даньтх усіх галін заалогіі.
Статкавыя жывёлы — млекакормячыя, якія ўтвараюць больш ці менш пастаянныя або часовыя згуртаванні, напрыклад, дзікі, зубры, алені і інш.
Стаянка — неўмацаванае пасяленне чалавека каменнага і бронзавага вякоў. Пры даследаваннях на ей знаходзяць рэшткі жытлаў, агнішчаў, прылады працы, вырабы, косткі і інш.
Субтрапічны клімат — характарызуецца перавагай трапічных паветраных мас летам і ўмераных зімой,
Сумчатыя .йлекакор.мячыя — жывёлы, якія нараджаюць неданошаных дзіцянят і самкі носяць іх у асобай сумцы, размешчанай на чэраве. Зараз гэта насельнікі Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі.